Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
За межамі Райху лёс цыганоў шырока адрозніваўся ў кожнай краіне18, як і вынікі канчатковага вырашэння ў дачыненні да габраяў. Найболыйыя колькасныя страты былі ў Югаславіі, Румыніі, Польшчы, СССР і Вугоршчыне. На акупаваных тэрыторыях нацысцкая паліцыя мусіла інтэрнаваць цыганоў у лагеры і адтуль транспартаваць іх у Нямеччыну і Польшчу для выкарыстання як працоўных рабоў або (аса-
17 Пра такія пасляваенныя даследванні ў Нямеччыне піша J. S. Hohmann, Robert Ritter und die Erben der Kriminalbiologie (Frankfurt am Main, 1991), pp. 330—379 and 417—437.
^Падсумаванне гэтай праблемы падаецца ў раздзелах 6 і 7 Kenrick and Puxon, The Destiny of Europe’s Gypsies (перагледжанае выданне на рамані Bersa bibahtale, London, 1988).
бліва пасля 1943 г.) забойства ў лагерах смерці. Часта не было патрэбы збіраць іх разам і затрымліваць. Францыя ўжо ўвяла суровыя прадпісанні наконт цыганоў за некалькі месяцаў да нямецкай акупацыі. Пасля капітуляцыі колькасць інтэрнацыйных лагераў расла як у зоне, занятай немцамі, так і ў Вічы, і неўзабаве ўжо 30 000 цыганоў і іншых “вандроўнікаў” сцераглі французская паліцыя і войска19. У выніку шмат з іх было адпраўлена ў канцлагеры, пераважна ў Бухэнвальд, Дахаў і Равэнзбрук; некаторыя далучаліся да цыганоў з усёй Эўропы ў эльзаскім лагеры ў Нацвайлеры, дзе эсэсаўскія дактары эксперыментавалі, пераважна на цыганскіх ахвярах, з эфектамі газавага атручання і тыфу20. У Нідэрляндах і Люксэмбургу бальшыня невялікага цыганскага насельніптва была размешчана падобным чынам. У Бэльгіі рэпрэсіі закранулі аднолькавую колькасць цыганоў лавара і сінці; злавіць іх станавілася ўсё прасцей дзякуючы спецыяльнаму рэгістру вандроўнікаў, уведзенаму ў Бэльгіі ў 1941 г.21. Аблава на цыганоў у Нідэрляндах, праведзеная флямандскай паліцыяй і жандармерыяй у траўні 1944 г., сутыкнулася з большай праблемай ідэнтыфікацыі цыганоў: планаванае ўвядзенне цыганскага рэгістра ў 1937 г. было адхіленае праз недахоп сродкаў. Калі woonwagenbewoners (нецыганскія жыхары табараў) і тыя, хто меў пашпарты альянцкіх або нейтральных краінаў, былі адпушчаны, 245 цыганоў, пераважна з ліку сінці, былі пасланыя ў Аўшвіц; не больш за 30 вярнуліся22. Толькі ў адной з акупаваных краінаў экстрэмальныя меры не ўзмацняліся: гэта была Данія, дзе праблема этнічнага падзелу падарожнага насельніцтва была пад сумневам, бо ўсё яно акрэслівалася проста як “асацыяльнае”.
У нямецкім пратэктараце Багеміі і Маравіі не было месца на такую вытанчанасць, і падзеі ў іх далёка апярэдзілі па сваёй жорсткасці намінальна незалежную Славаччыну, дзе суровая дыскрымінацыя пераважна не знішчала цыганоў, а змяшчала іх у падобныя да канцэнтрацыйных працоўныя лагеры. 3 8 000 цыганоў у Багеміі і Маравіі выжыла толькі каля 600. Аднак найболыпая колькасць цыганоў была знішчана ў Югаславіі, пасля таго як маладая дзяржава была падзеленая паміж чатырма дзяржавамі Восі і альянтамі (Нямеччынай, Італіяй, Вугоршчы-
'9Параўн. Bemadac, L’Holocausteoublie, рр. 43—144.
20У Францыі, як і ў іншых краінах, шмат цыганоў далучалася да падпольнага і партызанскага руху; апавядае пра патаемную дзейнасць кйтрапіа лавара і чурара ў акупаванай Францыі J. Yoors, Crossing (New York, 1971). U. Konig, Sinti und Roma unter dem Nationalsogialismus: Verfolgung und Widerstand (Bochum, 1989), разглядае тэму супраціву больш агульна.
21 J. Gotovitch.’Quelques donnees relatives a I’extennination des tsiganes de Belgique’, Cahiers d’histoire de la secondeguerre mondiale, 4 (1976), pp. 161—180.
22 B. A. Sijes et al., Vervolging van Zigeuners in Nederland 1940—1945 (The Hague, 1979); i Lucassen, ‘En men noernde hen Zigeuners’, ch. 6.
най, Баўгарыяй) разам з калабарантамі ў Харватыі, што ўлучала БосніюГерцагавіну. Мала цыганоў перажыло тэрор на поўначы, калі харвацкі сепаратысцкі рух набраў моцы і закончыўся крывавай бойняй супраць некаталіцкіх мяншыняў. Усташоўскае (фашыстоўскае) апалчэнне было нагэтулькі жорсткае ў сваіх злачынствах, што нават нямецкія ваенныя ўлады былі ўзрушаныя23. У акупаванай Сербіі сістэматычнае выкарыстанне цыганоў у якасці закладнікаў азначала, што яны пастаянна траплялі ў расстрэльныя каманды (у разліку 100 чалавек за кожнага немца, забітага партызанамі, і 51 — за кожнага параненага немца), а ад іншых тым часам пазбаўляліся праз мабільныя газавыя грузавікі ў лагерах для інтэрнаваных. Да жніўня 1942 г. пра Сербію паведамлялася як пра першую краіну, дзе габрайскае і цыганскае “пытанні” былі поўнасцю развязаныя. Цыганоў у якасці закладнікаў таксама выкарыстоўваў грэцкі ваенны ўрад, але іх дэпартацыю ў Аўшвіц у 1943 г., хоць і аднойчы, спынілі хуткія звароты грэцкага прэм’ер-міністра і атэнскага арцыбіскупа. Калі б Брытанія была акупаваная, брытанскія цыганы, відаць, не здолелі б уцячы. Летам 1942 г. аддзел замежнай выведкі Службы бяспекі СС паказваў злавесную цікавасць да колькасці брытанскіх цыганоў.
Усе суверэнныя дзяржавы, якія намерыліся прычапіць да гітлераўскага цягніка свае вагоны, адставалі ў развязанні цыганскага пытання ад Нямеччыны, пакуль самі адказвалі за свае лёсы. Італія перасяліла шмат цыганскіх сем’яў у Сардынію і іншыя далёкія месцы і пакінула іх там без аніякіх сродкаў на існаванне. Толькі пасля італійскай капітуляцыі ў 1943 г. цыганы, якія ўсё яшчэ жылі на кантраляваных вэрмахтам тэрыторыях краіны, былі сабраныя і высланыя на прымусовую працу ў Нямеччыну або ў канцлагеры. У італійскай правінцыі Албаніі цыганскія страты былі яшчэ меншымі, бо італійскія акупанты і марыянеткавы ўрад Албаніі амаль не звярталі ўвагі на іх; а пасля падзення рэжыму Мусаліні немцы, якія запанавалі над ненадзейнай у вайсковым плане сітуацыяй, што працягвалася менш за год, мелі мала часу, каб сартаваць там этнічныя групы. У Вугоршчыне актыўны пераслед габраяў і цыганоў быў абмежаваны, пакуль краіна заставалася незалежнай. Вялікія аперацыі пачаліся ў 1944 г.: за некалькі месяцаў нямсцкай акупацыі было дэпартавана каля 30 000 цыганоў, і толькі дзесятая іх частка некалі вярнулася. Галоўнай акцыяй у Румыніі было выгнанне 90 000 цыганоў на звалачныя землі наваўтворанай правінйыі Трансністрыі, кавалка Ўкраіны, адхопленага ў СССР; больш за трэць іх памерла ад сонца і дажджу, кепскага харчавання і тыфу24. Баўгарыя была адзінай краінай
23Галоўны лагер смерці знаходзіўся ў Ясэноваку. Падзеі, якія там адбываліся, аналізуе R. Djuric, ‘11 calvario dei Roma net campo di concentramentodi Jasenovac’, Lacio Drom(l942), no. 4, pp. 14—42.
24Параўн. F. Remmel, Die Roma Rumanians (Vienna, 1993), pp. 62—73.
сярод спадарожнікаў і марыянеткавых урадаў гітлераўскай Эўропы, якая захоўвала значны імунітэт да нашэсця расавай прадузятасці. Габраі, не народжаныя ў Баўгарыі, былі дэпартаваныя, нягледзячы на вялізны наніск Нямеччыны, калі Баўгарыя далучылася да Восі — фашыстоўскай кааліцыі ў 1941 г. I цыганы ў Баўгарыі і на акупаваных Баўгарыяй тэрыторыях пачуваліся лепей, чым у суседніх краінах, хоць з тымі, хто далучыўся да македонскіх партызанаў, разбіраліся, як і з астатнімі. Гітлераўскі пасол у Сафіі з смуткам зрабіў заўвагу наконт гэтай вясковай нацыі: “Менталітэту баўгарскага народа не стае ідэалагічнага асветніцтва, якім карыстаецца наш народ. Жывучы ўвесь час з армянамі, грэкамі і цыганамі, баўгары не бачаць ніякага зла ў габраях, каб апраўдаць спецыяльныя меры, накіраваныя супраць іх”25.
3 прычыны геаграфічнай пашыранасці знішчэння цыганоў у Эўропе і многіх прагалаў у запісах нельга быць катэгарычным наконт колькасці здарэнняў; але дакладныя лічбы, можа, для нас не такія істотныя. Падлік цыганскіх ахвяраў, якія загінулі ў Эўропе пад час Другой сусветнай вайны, дае лічбы ад чвэрці мільёна да паўмільёна і больш26, і ддя знішчэння ў такім маштабе не можа быць змякчальных абставінаў. Тыя, хто выжыў, вынеслі з сабою нязмыўныя фізічныя або ментальныя адзнакі свайго досведу. Дзяржаўныя інтарэсы, якія падкрэслівалі такую трактоўку, неўзабаве сталі вельмі важнай тэмай у кантэксце пасляваеннай санацыі ў Нямеччыне (г.зн. у Федэральнай Рэспубліцы, бо толькі некалькі сотняў сінці засталіся ў савецкай зоне і пазней у ГДР, аддаючы перавагу захаванню сваёй эканамічнай незалежнасйі)27. Калі цыганоў пераследвалі за тое, што яны — патэнцыйныя злачынцы, а не проста належаць да цыганскай нацыянальнасці, тады можна заявіць, што іх лёс быў звязаны “толькі” з шэрагам звычайных праваахоўчых мераў. Доўгі час у нямецкіх судах была распаўсюджаная думка, што да канца 1942 г. цыганоў не пераследвалі на расавай глебе, і таму ўсялякая акцыя, зробленая да гэтага часу, нават несправядлівая, не заслугоўвае ніякай кампенсацыі. У 1959 г. Апеляцыйны суд г. Гама абвесціў рашэнне па справе цыгана Эрыка Балаша, які быў арыштаваны ў Польшчы ў 1940 г. ва ўзросце 16 гадоў, зняволены на 5 гадоў, а бацькі яго былі забітыя: “Неістотна, разглядаўся тады ісцец у якасці асацыяльнага ці не. Вызначальным фактарам было тое, што крымінальная паліцыя палічыла яго асацыяльным і з гэтае прычыны змясціла яго пад прафілактычную вар-
2;,Параўн. Kenrick and Puxon, The Destiny of Europe’s Gypsies, p. 131.
26 Vossen, Zigeuner, pp. 85—86, праз аналіз па кожнай краіне аўтар налічвае 275 200 смерпяў у параўнанні з агульным насельніцтвам цыганоў у 947 500 у 1939 г. у аналізаваных краінах.
27Параўн. Т. Ziilch, ‘Und auch heutenoch verfolgt?’, ZeitschriftfiirKulturaustausch, 31 (1981), pp. 397—410, csp. p. 399.
ту”28. He раней за снежань 1963 г. Федэральны суд сваёй пастановай перасунуў прыняты пачатак расавага пераследу на 1938 год29. Аднак нават калі цыганскія ахвяры выжылі да таго часу, яны атрымалі, відавочна, сціплую кампенсацыю. Каб паспяхова даказаць свае прэтэнзіі, яны мусілі дастаткова ўпарта і адукавана змагацца за свае правы, нягледзячы на строгія патрабаванні дакументаў і медыцынскіх доказаў.
28‘Compensation claims rejected’, Manchester Guardian, 30 March 1959, p. 5.
29 Параўн. U. Korber, ‘Die Wiedergutmachung und die “Zigeuner”’, y Feinderkldrung und Prevention (Berlin, 1988), pp. 165—175.
9
СУЧАСНЫ ПЕРЫЯД
Пераход праз межы
Канец Другой сусветнай вайны спрычыніўся да масавага пераразмеркавання цыганскага насельніцтва. Пераважна яно было вынікам шырокамаштабнай дэпартацыі, але часткова і самі цыганы ўцякалі з адных краінаўу іншыя — напрыклад, з Славеніі і Харватыі ў Італію, — шукаючы менш згубнага асяроддзя. Пасля вяртання да міру вызваленыя з лагераў цыганы часта апыналіся ў цяжкім становішчы як перамешчаныя асобы без грамадзянства, падпарадкаваныя ўсім відам бюракратызму і спецыяльных абмежаванняў. У пасляваенныя гады перадзелтэрыторыяў і народаў паміж краінамі прывёў да новых этнічных судачыненняў, бо 15 мільёнаў немцаў былі выгнаныя з Усходняй Эўропы. Нярэдка сем’і цыганоў сінці, якіх закранулі гэтыя зрухі, сутыкаліся з вялікім непрыняццем іх у Нямеччыне, а тыя цыганы, што вялі аселы лад жыцця, таксама былі далёкія ад атрымання грамадзянства. Завуалявана да масавай міграцыі намежахЧэхаславаччыны спрычынілася таксама выгнанне больш як двух мільёнаў судэцкіх немцаў. Тысячы цыганоў пакінулі свае ізаляваныя паселішчы ў вясковай Славаччынс; нскаторыя перамясціліся на памежныя абшары на захадзе, які быў ачышчаны ад немцаў; бальшыня рухалася да індустрыйных гарадоў, часта ў якасці некваліфікаваных работнікаў ці будаўнікоў. Па-іншаму адбывалася ў 1950-х гадах перамяшчэнне з СССР у Полыпчу, бо плыня экспатрыянтаў вярталася з польскіх тэрыторыяў, улучаных у Савейкі Саюз; сярод іх была вялізная група ромаў — галоўным чынам лавара і кальдэраш, — якіх на пачатку вайны дэпартавалі за Ўрал. Яны мелі вялікія цяжкасці ў рэінтэграцыі з польскімі ромамі праз тое, што пад час высылкі іхны кодэкс чысціні заставаўся нязменным, а ў Польшчы сама неабходнасць выжывання патрабавала многіх адхіленняў ад кодэксу1.