Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
1 Параўн. І.-М. Kaminski, ‘The dilemma of power, internal and external leadership. The Gypsy-Roma of Poland’, y The Other Nomads, ed. A. Rao (Cologne, 1987), pp. 323—356, esp. pp 346—348.
Пазней палітычны неспакой прыводзіць да далейшых перамяшчэнняў: цыганскі элемент прысутнічаў сярод 150 000 уцекачоў, якія скіраваліся на захад пасля вугорскага паўстання ў 1956 г.; а хваляванні ў Партугаліі ў 1970-х гадах выклікалі наплыў цыганоў у Гішпанію. Аднак у большасці выпадкаў эміграцыя мела эканамічныя падставы. Адна цікавая звестка: сярод Gastarbeiter, якія мільёнамі прыязджалі ў ФРГ з такіх краінаў, як Турцыя, Югаславія, Грэцыя і Гішпанія, былі цыганы, якія намерыліся стрымаць сваю самасвядомасць, заняцца сталай працай і паслаць сваіх дзяцей у школу і г.д.2 У цыганскай гісторыі вядомая таксама іншая хваля міграцыі з Балканаў. Яна пачалася ў 1960-х гадах з Югаславіі, дзе памежныя правілы сталі больш свабоднымі, чым у астатніх краінах Усходняй Эўропы. Мігранты рассеяліся на захадзе кантынента, але галоўным чынам сканцэнтраваліся ў Італіі, АўсТрыі, Нямеччыне, Францыі і Нідэрляндах. Некаторыя хацелі эміграваць у ЗША, але гэта ўдавалася мала каму. Гэта быў гетэрагенны рух, які ахапіў і аселых, і вандроўных цыганоў з розных плямёнаў і моўных групаў. Найбольш заўважнымі былі выхадцы з паўднёвай Югаславіі, якія называлі сябе Xoraxane Roma (“турэцкія цыганы”), каб адрознівацца ад іншых, асабліва ад хрысціянскіх цыганоў3; аднак агульны назоў маскуе значную разнастайнасць у жыццёвым ладзе і (невалошскім) дыялекце рамані.
Італія была адным з самых ранніх заходніх портаў, а добрыя весткі адтуль прываблівалі ўсё больш і больш цыганскіх сем’яў з шырэйшага свету.
Рост эміірацыі ў адну краіну рабіў атмасферу болып варожай да цыганоў, таму неўзабаве яны пачалі выведку ў іншых краінах. Тыя, што вялі аселы лад жыцця ў краінах свайго паходжання (напрыклад, ксараксанэ з Косава), звычайна сганавіліся вандроўнымі. Тым часам цыганы, якія ў Югаславіі былі вандроўнымі цалкам або напалову, зазвычай урбанізаваліся і станавіліся напалову аселымі, калі-нікалі пераязджаючы з горада ў горад і з краіны ў краіну, заўсёды ў пошуках новых спосабаў зарабіць на жыццё. Шмат іх вярталася ў Югаславію з рэгулярным інтэрвалам, прывозячы сабраныя грошы і запасы тавараў, якія былі патрэбныя на іх радзіме. 3 тае прычыны, што многія з іх былі непісьменныя і
2 Параўн. Т. Ziilch, ‘Und auch heute noch verfolgt?', Zeitschriftfiir Kulturaustausch, 31 (1981), pp. 397-410, esp. pp. 401-402.
3 Параўн. M.-T. Rochas, ‘Les Tsiganes yougoslaves!!’, Etudes Tsiganes, 30 (1984), no. 2,pp. 29— 37; L. Piasere, ‘In search of new niches: the productive organization of the peripatetic Xoraxane in Italy’ (цыганыўправінцыі Косавапры канцы 1970-x), y The Other Nomads, pp. 111— 132; i W. G. Lockwood, ‘ East European Gypsies in western Europe: the social and cultural adaptation of the Xoraxane' (цыганы з Босніі-Герцагавіны i Чарнагорыі ў сярэдзіне 1980-х), Nomadic Peoples (1986), nos 21/22, pp. 63—70.
неадукаваныя, не вельмі ведалі мясцовую мову, а таксама таму, што яны — цыганы, ім было цяжка знайсці рэгулярны заробак. Разносны гандаль і іншыя работы, якія яны выконвалі, паказвалі, што ім лепей працаваць у колькасна меншых групах, магчыма, падарожнічаючы да гарадоў і вёсак на дастаткова доўгія дыстанцыі ад месца свайго часовага жыхарства, каб ахапіць неасвоеную тэрыторыю. Некаторыя звярталіся да збірання адкідаў. Для ксараксанэ з Босніі і Чарнагорыі лудзільніцтва заставалася адкрытым сродкам зарабіць, але тады яны зазвычай прадукавалі высакаякасна ўпрыгожаныя творы, а не рамантавалі і пакрывалі меддзю кухонныя прылады. Выгоды сацыялыіага забеспячэння сталі новым значным фактарам у іхнай эканоміцы. Гэтыя розныя крыніцы дапаўняліся жабрацтвам і варажбою: безумоўна, для некаторых яны былі галоўным заняткам. Жабрацтва было абавязкам жанчынаў, часта разам з дзецьмі, або самых дзяцей, асабліва калі былі прынятыя лакальныя санкцыі супраць дарослых жабракоў. Некаторыя заняліся несур’ёзнымі злачынствамі: крадзяжом з крамаў, кішэннымі крадзяжамі, крадзяжом аўтазапчастак — і зноў малодшыя дзеці маглі займацца гэтым з прычыны малога (некаральнага) узросту. Старэйшыя аселыя цыганы не ставіліся прыхільна да прыхадняў, некаторыя з якіх стваралі пэўны клопат, нават калі і стараліся не настройваць супраць сябе местачкоўцаў.
Тыіі жытла адрозніваўся ў кожным месцы. Маторныя фургоны і грубыя хаціны замянілі намёты, якія выкарыстоўваліся толькі ў выключных выпадках і былі ўжо фабрычнай вытворчасці. У Італіі югаславы аддавалі перавагу малым, грубым лагерам на перыферыі горада. У Нямеччыне шмат хто атрымоўваў ад дзяржавы жыллё ў трушчобах. У Францыі была магчымасць доступу да месцаў, спецыяльна зарэзерваваных для цыганоў, дзе яны маглі жыць побач з французскімі manouches і gitans, звычайна папросту займаліся закінутыя хаціны ў нейкім bidonville (“горад з хатаў”), пакуль яны не ішлі на знос.
Нідэрлянды знайшлі ў 1977 г. болып значнае рашэнне, калі пасля некалькіх гадоў нялёгкіх узаемадачыненняў з цыганамі, што жылі там нелегальна, урад пад ціскам парламента вырашыў урэгуляваць пазіцыю прынамсі некаторых з іх — блізу 450, сярод якіх было шмат прадстаўнікоў ксараксанэ. Адзінаццаць флямандскіх супольнасцяў згадзіліся прыняць квоту. Цыганы былі забяспечаныя напалову, а пазней цалкам сталымі дамамі, былі таксама створаныя спецыяльныя школы як для дзяцей, так і (менш паспяхова) для дарослых4. Аднак гэта рас-
4 Параўн. R. Dahler, ‘Zigeuneropvangbeleid Oldenzaal’, у Zigeuners in Nederland, eds P. Hovensand R. Dahler (Nijmegen/Rijswijk, 1988), pp. 385—415, дзе падаецца ацэнка прыняццяў О.йдэнзале адной з 11 супольнасцяў; 1W. Willems and L. Lucassen, Ongewenste Vreemdeiingen
цанілі як часовуюе практыку, і абарона ад чужаземных прыбышоў узмацнілася.
Такія міграцыі значна адбіліся на сацыяльнай арганізацыі. Гэтыя цыганы, як і шмат хто перад імі, хутка адаптавалі тэлефон як спосаб стварэння сеткі кантактаў, як у заходніх краінах, так і ў Югаславіі; але новыя ўмовы тым часам знішчылі некаторыя межы ўнутры пашыранай сям’і і зрабілі большы націск на ядро сям’і. Структура лідэрства таксама паслабілася, бо ўменне справіцца з гаджэ і іх бюракратыяй стала справай кваліфікацыі, а былому доўгатэрміноваму лідэрству стала пагражаць канкурэнцыя — іншая якасць, якую цыганы засвоілі ў сваім заходнім атачэнні.
Найболып уражальны і сканцэнтраваны рух пачаўся пасля падзення камунізму. Але гэтыя самыя нядаўнія раздзелы эўрапейскай міграцыі цыганоў лепей разгледзець пасля агляду пасляваенных нацыянальных палітык у дачыненні да цыганоў.
Пытанне палітыкі
Для бальшыні цыганоў пасля Другой сусветнай вайны гарызонты былі абмежаваныя межамі адной краіны, таму іх цікавіла нутраная стратэгія кожнай дзяржавы. Выразна рыса падзелу праходзіла паміж усходам і захадам. Большасць эўрапейскага насельніцтва цыганоў апынулася пад камуністычным рэжымам5. Ён жа павінен бьгў прыводзіць — і часам прыводзіў — да паляпшэння сітуацыі цыганоў, бо новыя ўрады спачатку лічылі, што іхны абавязак — падтрымка недаразвітых групаў. Апрача таго, марксісцка-ленінская тэорыя стварыла ўмовы для існавання розных нацыянальнасцяў і нацыянальных мяншыняў (найбольш гнуткая катэгорыя) у адной краіне і прызнавала, што яны павінны мець пэўныя правы. Новыя камуністычныя краіны, ажыццяўляючы палітыку, прызначаную большдля ідэалагічных мэтаў, чым для выпраўлення сацыяльнай несправядлівасці, адрозніваліся сваім жаданнем ужываць гэтыя прынцыпы ў дачыненні да цыганоў. Кожны чалавек у працоўным узросце меў не толькі права на працу, але і абавязак працаваць, што вымагала сацыяльнай інтэграцыі цыганоў. Працаваць можна было ў зарэгістраванай кааператыўнай адзінцы, пад кіраўніцтвам дзяржавы, а пралпрымальніцкая дзейнасць была забароненая. Кожная група, якая не адпавядала такой мадэлі, парушала фундаментальную канцэпцыю цэнтралізаванай планавай эканомікі.
5 The Gypsies of Eastern Europe, eds D. Crowe and J. Kolsti (New York/London, 1991), ахоплівае пасляваенныя падзеі ў Румыніі, Чэхаславаччыне і Вугоршчыне; і Nationalities Papers, 19 (1991), no. 3 (special issue, ‘The Gypsies in Eastern Europe’, ed. H. R. Hottenbach), змяшчае артыкулы пра Чэхаславаччыну, Вугоршчыну і СССР.
Савецкі Саюз прызнаў цыганоў нацыянальнай меншынёю 20 гадоў таму, у 1925 г., а ў дакументах тоеснасці і ў замежных і нутраных пашпартах іхную нацыянальнасць пазначалі як цыган. (Да 1959 г. колькасць тых, хто атрымаў такі назоў, складала 134 000, хоць многія рэгістравалі сваіх дзяцей як рускіх, армянаў і г.д. У перапісе 1979 г. вядомая колькасць складала 209 000)6. Усерасейскі цыганскі саюз быў створаны ў 1926 г. Было таксама адчынена шмат школаў, дзе рамані выкарыстоўвалася як навучальная мова; і пачалася праца па стварэнні літаратурнай мовы. Дзяржаўны цыганскі тэатр, заснаваны ў 1931 г., быў адзінай цыганскай установай, якую не знішчыў дзяржаўны механізм, што вярнуўся да сродкаў 1930-ых гадоў. Пасляваенны перыяд не аднаўляў ранейшай палітыкі. Закон, прыняты ў 1956 г., забараняў вандроўны лад жыцця. Хоць яго выконвалі спарадычна, і вандроўныя групы працягвалі падарожнічаць з аднаго калгаса да другога, каб рабіць сезонныя работы; іншыя заняліся недазволенымі прыватнымі здзелкамі як вулічныя гандляры (на гэта ўлады не вельмі зважалі).
Польшча, пачынаючы з 1950-х гадоў, стала першай з новых камуністычных краінаў, якая паспрабавала забяспечыць поўную інтэграцыю вандроўных цыганоў, даючы ім жыллё і працу. (У Падкарпацкім рэгіёне на поўдні бальшыня цыганоўужо даўно асела.) Школы прымалі шмат дзяцей, і былі спробы стварыць кааператыўныя майстэрні, заснаваныя на традыцыйных рамёствах, як, напрыклад, лудзільніцтва; аднак увогуле прапанаваныя віды працы — слаба аплатнай, некваліфікаванай, цяжкой фізічна — былі мала прывабнымі. Вандроўнікі працягвалі свае падарожжы, і ў 1964 г. урад звярнуўся да абмежавання свабоды: цыганам забаранілі падарожнічаць у табары, яны падлягалі абавязковай рэгістрацыі, а загады наконт спатканняў і сходаў выконвалі строга. За два гады вандроўніцтва значна паменшылася, і неўзабаве блізу 80% цыганскіх дзяцей мусілі наведваць школы, хоць і з перапынкамі. Працэс аселасці цыганоў прынёс свае праблемы: да 1980-х гадоў спрэчкі паміж новымі жыхарамі дамоў і іхнымі суседзямі былі вострымі; і сотні цыганоў былі выгнаныя з Полынчы з пазбаўленнем грамадзянства7.