Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
Папуляцыі і згрупаванні
Пасля такіх паваротаў калейдаскопа няма нічога дзіўнага ўтым, што сённяшняе цыганскае насельніцтва ўяўляе сабой багацце разнастайных элементаў. Як скласці гэтыя часткі мазаікі хоць бы ў нейкі парадак? Напачатку добра было б выявіць у бальшыні краінаў галоўнае адрозненне паміж даўно аселымі цыганскімі групамі і тымі, што прыбылі цягам апошняга стагоддзя, або так, як ромы і болып нядаўнія ксараксанэ, правесці падзел, які паказвае іх самых ва ўсіх абліччах, паводле мовы, звычаяў, роду дзейнасці і агульнага ладу жыцця. Падобная дыхатамія праходзіць паміж сінці і ромамі — акрэсленнямі ўзаемавыключальнымі для самых цыганоў. Прадстаўнік сінці можа ўжываць слова рома для кожнага цыгана з Усходняй Эўропы або для кожнага, хто не з’яўляецца сінці. У сваю чаргу ромы таксама мотуць называцьусіх заходнеэўрапейскіх цыганоў сінці. Больш дакладна, сінці — гэта цыганы, даўно аселыя на нямецкамоўных тэрыторыях, што пацвярджаецца моцным уплывам нямецкай мовы на дыялекты рамані19. Яны знаходзяцца ў многіх краінах; безумоўна, сінцкая разнавіднасць рамані сягае Волгі, куды цыганы прынеслі яе праз Польшчу ў другой палове XIX ст., а Ў часе Другой сусветнай вайны перанеслі яе далей, да Казахстана. У Францыі сінці сталі вядомыя як manouches (з рамані manus — чалавек). Трэцяя галоўная катэгорыя, адрозная ад сінці і рома, складаецца з саіё ў Гішпаніі, ciganos у Партугаліі і gitans у паўднёвай Францыі, разам з роднаснымі групамі ў Лацінскай Амэрыцы. Такім чынам, у заходнеэўрапейскіх краінах можна вылучыць розныя пласты. У Францыі гэта манушы, жытаны, ромы (пераважна з кальдэраша), ксараксаны і іншыя. У Італіі старэйшы пласт складаецца з розных сем’яў сінці на поўначы разам з цыганамі Абруццы і Калябрыі ў цэнтры і на поўдні, якія — мяркуючы па малой колькасці славянскіх і нямецкіх пазычанняў у іх цесна звязаных дыялектах — цалкам могуць паходзіць ад цыганоў, якія прыбылі проста з Грэцыі. Пазнейшымі напластаваннямі з’яўляюцца ксараксанэ і іншыя групы з Югаславіі, як кальдэраша, чурара, рудары і падобныя плямёны з-пад Днястра.
Сітуацыя далей на ўсход такая ж заблытаная. На Балканах этнічны і лінгвістычны аспекты маюць асаблівае значэнне, улічваючы жыццёва важныя падзеі цыганскай гісторыі ў гэтых рэгіёнах: напачатку тут была найбольшая канцэнтрацыя цыганоў, і Балканы з’яўляліся fans et origo для Эўропы ў цэлым. Цягам стагоддзяў разнастайнасць тут стала такой
19 Першая згадка пра “сінці” як назоў групы — у J. Е. Biester, ‘Ueber die Zigeuner; besonders im Konigreich Preussen’. Berlinische Monatsschrifi, 21 (1793), pp. 108—165.
пярэстай, як ні ў якім іншым месцы20. Каб акрэсліць разгалінаванне балканскіх цыганоў, трэба выкарыстоўваць шэраг крытэраў. Грамадзянства — не галоўны з іх, бо шмат цыганскіх плямёнаў распаўсюдзілася па-за нацыянальныя межы і ў нутраной арганізацыі плямёнаў ёсць шмат паралеляў з іншымі краінамі. Дыялект і рэлігія (іслам, хрысціянства) павінны быць двума з многіх важных фактараў. Прафесійная спецыялізацыя, сённяшняя або мінулая. — яшчэ адзін фактар: многія аселыя цыганы падарожнічаюць дзеля сезонных працаў, тым часам вандроўнікі звычайна прыпыняюцца на зімовыя месяцы21. (Няма пэўнай сувязі паміж падзелам на вандроўных/аселых і лінгвістычным кансерватызмам: нямала падарожных групаў пакінулі рамані, тым часам як шмат аселых захавалі яе, у значнай ступені дзякуючы таму, што жылі ў вялікіх цыганскіх супольнасцях.)
На падставе такіх адрозненняў у былой Югаславіі можна вылучыць каля 20 плямёнаў. Шмат з іх можна падзяліць на яшчэ драбнейшыя. Кожнае племя можа мець сваю тэрыторыю, валодаць ўласнай культурай, займацца адметным родам працы, гаварыць наўласным дыялекце, браць шлюбы ў межах групы22. У Баўгарыі пры канцы Першай сусветнай вайны адзін даследнік запісаў 19 плямёнаў толькі ў паўночна-ўсходняй частцы краіны, выкарыстоўваючы камбінацыю фактараў: месцазнаходжанне, рэлігія, род заняткаў і лад жыцця. Сем з іх былі плямёнамі аселых мусульманаў, чатыры — аселых хрысціянаў, чатыры — вандроўных мусульманаў і гэтулькі ж — вандроўных хрысціянаў23. Тры з іх (у іх ліку рудары, якія тады былі вандроўным племем у паўночна-ўсходняй Баўгарыі) гаварылі на рамані, а астатнія 16 былі роўна падзеленыя паміж валошскім і невалошскім дыялектамі, якія лічацца найбольш прымітыўнай гаворкай на Балканах. Пазней племянны падзел пачаў паступова страчваць сэнс у выніку сталага нацыянальнага развіцця цыганоў, якое ішло разам з асялсннем, культурнай асіміляцыяй і адмовай урадаў прызнаваць цыганоў законнай этнічнай групай24.
20Дгульны агляд падаеццаў W. G. Lockwood,’Balcan Gypsies: an introduction’, у Papers from the Fourth and Fifth Annual Meetings, Gypsy Lore Society, North American Chapter (New York, 1985), pp. 91—99; перавыдадзена з мадыфікацыямі ў Giessener Hefte fur Tsiganologie (1985), 1/85, pp. 17-23.
21 Працэсу асіміляцыі цыганоў біджэлі (сербскіх мусульманаў) у перадваеннай Сербіі і пераходу ад вандроўнага ладу да паступовага змяшання з гаджэ прысвечана A. Petrovi&, ‘Contributions to the study of the Serbian Gypsies’, JGLS (3), 19 (1940), pp. 87—100.
22 R. Uhlik, ‘Iz ciganske onomastike’, Glasnik Zemaljskog museja u Sarajevu, istorija i etnografija, new series, 10 (1955), pp. 51—71; 11 (1956), pp. 193—209.
23 B. J. Gilliat-Smith, ‘Report on the Gypsy tribes of north east Bulgaria’, JGLS (2), 9 (1915— 1916), pp. 1-54, 65-109.
24Сучасная сітуацыя аналізуецца ў Е. Marushiakova, ’ Ethnic identity among Gypsy groups in Bulgaria’, JGLS(5), 2 (1992), pp. 95-115.
Сістэматызацыю ўскладняе існаванне, асабліва ў Заходняй Эўропе, іншых вандроўных перыферыйных групаў, якія сваім жыццёвым ладам і агульнай культурай шмат у чым нагадваюць цыганоў і маюць з імі шмат агульнага: яны падарожнічаюць сем’ямі з пакалення ў пакаленне, у іх падобныя заняткі, лад жыцця, стаўленне да навакольнага грамадства, яны таксама аддаюць перавагу шлюбам у малддым узросце. У іх таксама свая асаблівая мова, якая, аднак, адрозніваецца ад рамані, хоць часта адчуваецца яе ўплыў; таксама часта адрозніваюцца сістэмы табу.
Добры прыклад адной з такіх групаў, якая ўжо існавала перад прыбыццём цыганоў, можна знайсці на Брытанскіх астравах. Гэта падарожныя ў Ірляндыі, якіх у народзе называюць рамеснікамі (Tinkers), але самі яны аддаюць перавагу слову “падарожны”25. Раней яны падарожнічалі па вясковых землях, займаліся мноствам промыслаў і выконвалі розныя паслуті, найбольш значныя з якіх — лудзільніцтва, гандаль коньмі ды дробны гандаль. Жылі яны ў намётах і конных фургонах. Пасля Другой сусветнай вайны бальшыня іх традыцыйных уменняў састарэлі. Праз адсутнасць заробку на вясковых землях шмат хто міграваў у гарады, асабліва ў Дублін, дзе мужчыны запісваліся на дапамогу па беспрацоўі, збіралі металалом і ўжываныя тавары, а жанчыны жабравалі. Больш як палова іх у Ірляндыі цяпер жыве ў аўтамабільных трэйлерах, дамах на спецыяльных лагерных пляцоўках або ў публічным жытле. Ад 1950-х гадоў многія пераехалі ў Англію, асабліва на сярэднія землі, дзе пачалі спаборнічаць з цыганамі ў сваіх промыслах. (Гэта ні ў якім разе не быў першы такі наплыў: Вялікі голад ў 1840-х гадах прывёў да падобных перасяленняў.) Словы ў іхнай мове “Gammon” (што азначае жаргон), якая развілася з старэйшай “Shelta”, пераважна ёсць патаемнымі кельцкімі выразамі, улучаючы складовы слэнг старой ірляндскай мовы (само слова “Gammon” утварылася ад “Ogam”, назову старога гэльскага альфабэта). Але паводле сінтаксісу іхная мова нашмат бліжэйшая да ангельскай, чым да ірляндскай. У Шатляндыі рамеснікі таксама былі вядомыя задоўга да прыбыцця цыганоў і яшчэ болей умацавалі свае пазіцыі. Мала вядома пра іхныя ўзаемадачыненні ў мінулым, але мусілі быць шматлікія кантакты, у тым ліку шлюбы, і цыганская плыня пашыралася. Многія шатляндскія падарожныя, напэўна, падзялялі некаторыя цыганскія забароны (напрыклад, у дачыненні да мыцця вопраткі і посуду ў адной ёмістасці). А словы з рамані ў іхнай мове, “спеве”, ёсць універсальнымі сярод словаў з гэльскай і шатлян-
"5Параўн. S. В. Gmelch, Tinkers and Travellers (Dublin, 1975, 2nd edn 1979); J. Wiedel and M. O’Fearadhaigh, Irish Tinkers (London, 1976); G. Gmelch, The Irish Tinkers (Menlo Park, CA, 1977, 2nd edn 1985); i G. Gmelch and S. B. Gmelch, ‘Ireland’s travelling people: a comprehensive bibliography’, JGLS (4), 1 (1977), no. 3, pp. 159—169.
дскай моваў і з самога жаргону ў яго старым значэнні (г.зн. сакрэтнага жаргону злачыннага свету, запісанага ўпершыню ў XVI ст.26).
Тое, якім чынам падобныя групы камерцыйных вандроўнікаў з’явіліся на кантыненце, ёсць прадметам значных спрэчак: тэорыі звычайна вагаюцца паміж сацыяльнымі і эканамічнымі фактарамі з аднаго боку і націскам цытанскага дамешку з другога. Аргументы апошняга тыпу часткова грунтуюцца на поглядах, пашыраных у часе росквіту біялагічнага дэтэрмінізму, які звязваў цыганскае вандроўніцтва (і шмат іншых характарыстык) з інстынктам і агавізмам. Такія меркаванні сёння маюць мала прыхільнікаў: цыганы і іншыя падарожныя заставаліся вандроўнымі, таму адпаведнае тлумачэнне можна знайсці ў факце, што камерцыйнае вандроўніцтва практыкавалася ў якасці эканамічнага феномена. Найлепш задаволіць сталы попыт мог толькі той, хто меў рухомае жытло, і менавіта цыганская культура прыстасавала да гэтага патрабаванні попыту.
Бескарысна шукаць дакладныя катэгорыі сярод такіх групаў, асабліва калі мы хочам расставіць цыганоў па парадку іх “сапраўднасці”. Геаграфічна найбольш пашыраныя — енішэ (Jenische)22. Гэтае акрэсленне ўпершыню было злёгку пацверджанае ў 1714 г., калі ўжывалася ў дачыненні да венскага жаргону; праз 70 гадоў слова стала назовам Rotwelsch (жаргон нямецкіх злодзеяў). Адна папулярная тэорыя прыпісвае паходжанне назову да слова яго кораня ў рамані — dzan (“ведаць”), што дае азначэнне “разумнай” мовы людзей. У Нямеччыне енішэ канцэнтраваліся псраважна на райнскай зямлі і навакольных тэрыторыях, іхны лексічны дамешак з рамані, ідыша, ротвельша і нямецкага дыялекту адрозніваўся ў залежнасці ад мясцовасці; яны плялі кошыкі і рашоты ды падарожнічалі, займаючыся разносным гандлем, вастрэннем нажоў і лудзільніцтвам. Французскія і бэльгійскія yeniches прыбылі туды з нямецкамоўных тэрыторыяў амаль два стагоддзі таму. Іхныя імёны, здаецца, паказваюць на пэўныя сувязі з сінці ў паўднёвай Нямеччыне і Эльзасе28. 3 другога боку, даказвалася, што ў Швайцарыі пэўныя кантакты енішэ з цыганамі мусілі быць вельмі абмежаванымі цягам мінулых двух стагоддзяў, але відавочнасць гэтага непераканаўчая29. Пэўная ступень змяшання можа ўзнікнуць у кожнай краіне, a