• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    36 Як у гэтай фразе, пачутай ад цыганскай дзяўчынкі, якая казала пра конны кірмаш у Эплбі: ‘When the little chawies get up they take the grais down the pani and they wash the grais down, and then they ride the grais up and down the drom’ (Chawie — “хлопец”; grai — “конь”; pani — “вада” (рака Эдэн); drom — “дарога”. Прынамсі два з тыхсловаў маюць індыйскае паходжанне, адно з трэцкай мовы, а іншае, grai, верагодна, армянскага паходжання, калі не індыйскага.)
    37 Лексіка-статыстычны аналіз узора падаецца ў М. Cortiade, ‘Distance between the Romani dialects’, GLS/NAC Newsletter, 8 (1985), no. 2, pp. 1—4, i ‘O kodifikaciji i normalizaciji romskog zajednickog jezika’, y Romani Language and Culture, eds S. Balic et al. (Sarajevo, 1989), pp. 205-221.
    38 Uber die Mundarten und die Wanderungen der Zigeuner Europas (Denkschriften der kaiserlichen Akademie der Wissenschaften, Philosophisch-historische Klasse, Vienna), vol. 23 (1874), pp. 1—46.
    39Параўн. T. Kaufman, review in International Journal of the Sociology of Language, 19 (1979), pp. 131—144, esp. pp. 134—136.
    ^На тэму класіфікацыі, заснаванай на фаналогіі, гл. J. Kochanowski, Gypsy Studies, Part 1 (New Delhi, 1963), pp. 52-118.
    пені ў некаторых дыялектах Славаччыны і Падкарпацця (усходняя Вугоршчына, Галіцыя, Трансыльванія). Нават калі гэтая мутацыя сведчыць пра болып раннія сувязі, ад таго часу адбываліся далейшыя змены, якія аддалілі гэтыя дыялекты адзін ад аднаго і стварылі новыя падзелы. У рамках гаворкі сінці, напрыклад, дыялекты сінці piemontesi і сінці lombardi з паўночнай Італіі адышлі ад іншых разнавіднасцяў як фанетычна, так і лексічна41; і калі пазней супаставіць варыянты сінці, яны будуць выразна (хоць і блізкія паміж сабою) распадацца на тры катэгорыі42:
    -	сінці, на якой гавораць у Нямеччыне, Нідэрляндах і Эльзасе;
    -	на якой гавораць у Францыі;
    -	на якой гавораць у Вэнэцыі (Італія), Стырыі (Аўстрыя) і Вугоршчыне.
    Кожны з гэтых відаў дастаткова аднародны, нягледзячы на лексічныя адрозненні ў розных краінах, і носьбіт адной разнавіднасці сінці без праблемы зразумее носьбіта другой.
    Другі першасны падзел палягае паміж валошскай і невалошскай рамані. Усе валошскія формы рамані маюць моцны ўплыў румынскай мовы — адсюль і ярлык. Некаторыя з іх перанеслі далей ромы, галоўнымі дыялектамі якіх з’яўляюцца расейскі кальдэраш, румынскі кальдэраш, сербскі кальдэраш, лавары, чурары і (у ЗША) мачвана. Яны ўлучаюць мноства румынскіх словаў, якія складаюць прыблізна дзве пятыя іх слоўніка, і перанялі пэўныя румынскія моўныя рысы і канструкцыі (як канчаткі мн. ліку -uri /-йгіа ў пазычаных словах і замена параўнаўчага афікса ў рамані — -