• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    У Югаславіі пытанні нацыянальнага паходжання былі найважнейшыя ў федэрацыі, створанай пасля вайны, улічваючы яе моўную і культурную складанасць, якая адлюстравалася на разнастайнасці цыганскага насельніцтва краіны — аднаго з найбольшых у свеце. I менавіта тут шматкультурная палітыка пайшла найбольш далёка. У гэтай цытадэлі марксісцкага бачання роўнасці цыганы атрымалі ў 1981 г. статус нацыянальнасці (народнасці) на роўных канстытуцыйных падставах, як албанцы, вугорцы і туркі, і гэта датычыла мовы і культурных правоў, хоць статус быў далёкі ад таго, каб ўжывацца аднастайна ў розных югаслаўскіх рэспубліках. Медыі апускалі слова цыган, якое лічылася адмоўна афарбаваным, і замянялі яго словам ром, а шмат якія праграмы тэлебачання і радыёстанцыі пачалі перадаваць рэгулярныя праграмы на рамані. Колькасць цыганскіх саныяльных і культурных асацыяцыяў расла ў вялікіх супольнасцях, і цыганы пачалі ўдзельнічаць у рэгіянальнай палітыцы. У 1983 г. рамані атрымала месца ў многіх пачатковых школах, пачынаючы з правінцыі Косава, заселенай галоўным чынам албанцамі. Нягледзячы на шматлікія прагулы і частае пакіданне школаў
    11 Параўн. С. Silverman, ‘Bulgarian Gypsies: adaptation in a socialist context’. Nomadic Peoples (1986), nos 21/22, pp. 51—60; T. Zang, Destroying Ethnic Identity: The Gypsies of Bulgaria (New York and Washington, DC, 1991).
    (у выніку толькі блізу 20% дарослых атрымалі пачатковую адукацыю), некалькі сотняў цыганоў атрымалі прафесіі і сталі лекарамі, юрыстамі, інжынерамі і г.д. Аднак бальшыня працягвала жыць на ніжэйшым за сярэдні эканамічным роўні, асабліва ў больш заможных паўночных рэспубліках Харватыі і Славеніі, куды мігравалі многія сем’і, становячыся жыхарамі трушчобаў на ўскраінах Загрэба і таннымі падсобнымі і хатнімі работнікамі ў Любляне. Югаславія была адзінай камуністычнай дзяржавай, якая не прымушала цыганоў да аселага ладу жыцця. Да аселасці цыганоў прымушалі хутчэй эканамічныя прычыны, а не ўрадавае абмежаванне, і такая змена ў цыганскім жыцці нагадвала падзеі стогадовай даўніны, якія прывялі да шырокіх зменаў на захадзе. Жыццёвыя ўмовы кліентаў і тып посуду, які выкарыстоўваўся, былі там прыстасаваныя да індустрыялізацыі, тое ж адбывалася і ў Югаславіі. Раней цыганы разбівалі лагеры каля вёсак або наўскраінах рынкавых гарадоў, жылі большую частку года ў намётах, якія перавозіліся на конных павозках, зараблялі на жыццё лудзільніцтвам, варажбою ці жабрацтвам. Цяпер яны пасяляліся ў малых рынкавых гарадках або набывалі машыны ці фургоны, каб перавозіць свае намёты, і пераходзілі на пакупку і продаж гатовых тавараў, новых і старых, — ужыванага адзення, нізкаякаснай фабрычнай прадукцыі і тых спажывецкіх тавараў, якіх не ставала.
    У заходнеэўрапейскіх краінах, з выняткам Гішпаніі і яшчэ некалькіх дзяржаваў, прапорцыя аселых цыганоў была значна меншай, чым на ўсходзе, таму палітычная прадузятасць пасля Другой сусветнай вайны набыла трохі іншае адценне. У выніку галоўным пытаннем было тое, як рэагаваць на вандроўныя сем’і, якія звычайна жылі ў аўтамабільных фургонах. Іхны лад жыцця мала адпавядаў пражэрліваму попыту на зямлю і супярэчыў агульным законам, якія датычылі бадзяжніцтва, грамадскага здароўя, гарадскога і вясковага ііланавання. Само вандроўніцтва нельга было доўга адкрыта забараняць, таму з ім змагаліся праз законы для аселага насельніцтва. Падарожных папросту праганялі, загадвалі ім пакінуць мясцовасць або цярпелі іх на такіх месцах, як сметнікі без ніякай вады і санітарных умоваў. (У Нямеччыне, аднак, заканадаўства земляў было больш простае: ад 1953 да 1970 г. Баварыя старалася выконваць прадпісанні наконт спецыяльнага кантралявання вандроўнікаў — з дакументацыяй адбіткаў пальцаў, — якія былі адгалоскам закона 1926 г.; іншыя землі ішлі тым жа шляхам.)
    У большасці краінаў справа датычыла месца знаходжання цыганскіх лагераў і праблемы адукацыі. Органы цэнтральнай улады заклікалі мясцовыя ўлады да стварэння спецыяльных месцаў для табараў, але гэта не мела ніякага эфекту. Псршая такая дырэктыва, выдадзеная ў Англіі Міністэрствам жыллёвага будаўніцва і мясцовым урадам у лютым 1962 г., вельмі добра праілюстравала, чаго можна дасягнуць адным
    заахвочваннем, без беспасярэдняга ўмяшальніцтва ці дапамогі. Дакумент падкрэсліваў, што “сапраўдныя цыганы, або раманы, маюць права весці свой традыцыйны лад жыцця і яны законна патрабуюць месцадля размяшчэння лагераў... Выгнанне людзей з аднаго недазволенага месца, каб яны шукалі другое, — гэта не выйсце і не адказ на іхныя чалавечыя і сацыяльныя праблемы”. (Хоць тэрмін “сапраўдныя цыганы” і падкрэсліваецца, гэтае паняцце практычна не раскрываецца, і дакумент датычыць ўсіх падарожных.) Праз два гады дзейнічалі толькі тры такія пляцоўкі, дзе знаходзілася блізу 50 фургонаў разам, і дзве з тых пляцовак былі ўтвораныя спантанна яшчэ перад выданнем дырэктывы12. У 1965 г. міністэрства арганізавала перапіс людзей, якія жылі ў фургонах, хацінах і намётах у Англіі і Валіі. У выніку падліку аказалася: такіх жыхароў налічваецца, прынамсі, 15 000, або 3400 сем’яў, што цяпер прызнана сур’ёзнай недаацэнкай сапраўднай колькасці13. Шатляндыя правяла перапіс у 1969 г. і налічыла 2100 асобаў, або блізу 450 сем’яў14. Да гэтага часу было вырашана адкласці заклікі і перайсці да законных мераўуАнгліі і Валіі, што закончылася выданнему 1968 г. Закона аб месцазнаходжанні фургонаў. Калі закон увайшоў у моц у 1970 г., мясцовыя ўлады былі абавязаныя забяспечыць падарожных месцам для лагера. Праз 20 гадоў, у адпаведнасці з падлікамі Дэпартамента навакольнага асяроддзя, праведзенымі ў 1990 г., у Англіі на законных месцах знаходзілася 7357 падарожных у фургонах (амаль трэцяя частка іх — на прыватных землях), тым часам 4610 (39%) — на нелегальных стаянках. Такім чынам, забеспячэнне месцаў далёка не задавольвала патрэбы, нягледзячы на тое што ў пэўны час для паскарэння выканання закона поўны капітальны кошт пакрываўся цэнтральнымі фондамі дзяржавы. 3 другога боку, прапорныя фургонаў, легальна размешчаных на прызначаных пляцоўках, значна павялічылася ў параўнанні з тым, што было перад Законам 1968 г.
    Адным з рэпрэсіўных па сваіх выніках аспектам закона была выдача “дэсігнацыйных ордэраў” мясцовым уладам, якім удавалася пераканаць урад у тым, што яны не маюць вольных пляцовак для размяшчэння фургонаў або што яны не маюць іх увогуле. Дзякуючы гэтым ордэрам мясцовыя ўлады атрымоўвалі права ствараць закрытыя зоны, выганяючы і высяляючы ўсе сем’і на незацверджаныя месцы незалежна ад таго, ці былі гэтыя землі ўласнасцю мясцовай рады. Увядзенне ў нейкім месцы пляцовак для падарожных або павелічэнне колькасці такіх стаянак
    12Параўн. A. М. Fraser, ‘The Travellers. Developments in England and Wales. 1953—1963’, JGLS O'), 43 (1964), pp. 83-112.
    13 Gypsies and Other Travellers, a report by a Ministry' of Housing and Local Government Sociological Research Section (London, 1967).
    H. Gentleman and S. Swift, Scotland's Travelling People (Edinburgh, 1971).
    не спрыяла палітычнаму капіталу мясцовых чыноўнікаў. Таму дэсігнаваны статус хутка вырас у цане і блізу 100 мясцовасцяў атрымалі яго.
    Спрычынілася да гэтага і пытанне адукацыі, бо небяспека перасялення перашкаджала сталаму адукацыйнаму працэсу. Можа, у мінулым цыганы і ставіліся з падазронасцю да адукацыі, але цяпер шмат іх цалкам усвядоміла пільную неабходнасць школьнага навучання. Для таго каб нешта зарабіць у новай жыццёвай сітуацыі, патрабавалася ўменне пісаць, лічыць, разбірацца ў банкаўскіх рахунках, чытаць планы і падручнікі, атрымаць правы і страхоўку, ужо не кажучы пра запаўненне розных фармуляраў у арганізацыях аховы здароўя, службс занятасці і сацыяльнай бяспекі. Дэцэнтралізаваны характар брытанскай адукацыі азначаў, што менавіта мясцовыя ўлалы неслі адказнасць за забеспячэнне адукацыяй усіх дзяцей, якія жылі на дадзенай тэрыторыі, як сталых, так і часовых жыхароў, у тым ліку дзяцей падарожных (хоць афіцыйна гэты абавязак быў выкладзены толькі ў 1981 г.). Існаванне больш як сотні такіх уладаў у Англіі і Валіі прыводзіла да вялікай няроўнасці ў плане матэрыяльнага забеспячэння адукацыі. Так, побач з установамі, дзе настаўнікі працавалі з спецыяльнымі матэрыяламі, былі тыя, што не мелі ўвогуле ніякага забеспячэння15. Аднак ад пачатку 1970-х гадоў быў зроблены, хоць і непаслядоўнымі крокамі, значны прагрэс. Тым не менш Камітэт па несправядлівасцях у адукацыі дзяцей з этнічных мяншыняў палічыў неабходным адзначыць у сваім рапарце за 1985 г., што на “падарожных супольнасцях адлюстроўваецца значная ступень прадузятасці і адчужэння, з якім сутыкаюцца многія дзеці з іншых этнічных супольнасцяў”. У рапарце падкрэсліваецца, што яны маюць надзвычайныя цяжкасці з доступам да школьнай сістэмы16. У 1990 г. цэнтральны ўрад заснаваў спецыяльны грант, які мусіў дапамагчы адукацыі падарожных, але шмат заяваў уладаў выконвалася толькі часткова або не выконвалася ўвогуле.
    Рэзкая змена ва ўрадавай палітыцы адбылася ў 1992 г., калі папярэднія дасягненні апынуліся пад пагрозай. З’явіліся прапановы скасаваць фінансавую падтрымку стварэння фургонных стаянак і абавязак мясцовых уладаў ствараць іх і разам з тым узмацніць меры супраць незаконных стаянак падарожных. Праз год гэтыя стаянкі прызналі супярэчнымі крымінальнаму праву і закону аб грамадскім парадку, нягледзячы на пратэсты мясцовых уладаў і прадстаўнікоў паліцыі, знаёмых з праблемамі, што існавалі перад прыняццем Закона 1968 г. Праціўнікі
    15 Параўн. Т. Acton and D. Kenrick, ‘From summer voluntary schemes to European Community bureaucracy: the development of special provision for Traveller education in the United Kingdom since 1967’, European Journal of Intercultural Studies, 1 (1991), no. 3, pp. 47— 62.
    16 Lord Swann, Education for All (London, 1985), ch. 16.
    новаўвядзенняў прадбачылі, што новыя перасяленні будуць перашкаджаць развіццю адукацыі цыганоў, здароўю і грамадскай бяспецы. ГТалата лордаў праз парламент скасавала абавязак мясцовых уладаў ствараць месцы для лагераў падарожных. Супраціў быў марны: брытанскі ўрад застаўся з сваім першапачатковым намерам, і гэта адбываецца да сённяшніх дзён.