Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
Правілы “расава-біялагічнай ацэнкі” цыганоў далей распрацоўваліся Гімлерамудэкрэцезажнівень 1941 г.: вяртаючыся назад на тры пакаленні (у выпадку габраяў — на два пакаленні), сістэмныя класы ішлі ад Z (для Zigeuner, што азначае “чысты цыган”) на адным полюсе, праз ZM+, ZM, ZM— (для Zigeunermischling, “частковага цыгана”, плюс азначаў перавагу цыганскай крыві, мінус — наадварот), да NZ (NichtZigeuner, “нецыгана”) на другім полюсе. Двух цыганскіх прапрадзедаў было дастаткова, каб пазбавіць некага “NZ” катэгорыі; калі б тыя самыя прынцыпы выкарыстоўваліся ў дачыненні да габраяў, колькасць пазбаўленых значна б скарацілася. Дэкрэт таксама класіфікаваў (няпоўна) плямёны, прадстаўленыя ў Нямеччыне, вылучаючы шэсць групаў: сінці (нямецкія цыганы); ромы (нашчадкі цыганоў, якія прый-
1 ’ I Doring, Die Zigeuner іт NS-Staat (Hamburg, 1964), pp. 58—60.
Muller Hill, Murderous Science, p. 57.
шлі з Вугоршчыны каля 1870 г.); гельдэрары (галіна ромаў), г.зн. кальдэраш; лавары (другая галіна ромаў); лалеры (нашчадкі цыганоў, якія прыйшлі з былой Аўстра-Вугорскай імперыі каля 1900 г., і асабліва з Багеміі, Маравіі і Славаччыны — у рамані lalleri азначае “нямыя” людзі, г.зн. якія гавораць на адрозным дыялекце); і, урэшце, балканскія цыганы, якія паходзяць ад мядзведжых павадыроў. У сакавіку 1943 г. Рытэр паведамляў Нямецкай даследніцкай асацыяцыі: “Рэгістрацыя цыганоў і частковых цыганоў закончана прыблізна як планавалася ў Старым Райху (перадваеннай Нямеччыне) і ў Остмарку (Аўстрыі), нягледзячы на ўсе цяжкасці, створаныя вайной. Нашыя даследванні дагэтуль працягваюцца на анэксаваных тэрыторыях... Колькасць справаў, вытлумачаных з расава-біялагічнага пункту гледзішча, сёння складае 21 498”. Праз дзесяць месяцаўлічба павялічылася да 23 82214.
Навуковы істэблішмент вітаў магчымасці, прапанаваныя новым рэжымам. Прафесар Э. Фішэр, дырэктар Інстытута антрапалогіі імя кайзэра Вільгельма, напісаў ад усяго сэрца ў Deutsche Allgemeine Zeitung у 1943 г.: “Гэта рэдкі і асабліва шчаслівы лёс тэарэтычнай навукі — квітнець у час, калі галоўная ідэалогія вітае яе і навуковыя высновы могуць адразу ж паслужыць палітыцы дзяржавы”15. У практыцы, аднак, духдакладнасці, створаны гэтай навуковай інфраструктурай, не гарантаваўся; тонкай градацыі, распрацаванай навукоўцамі, якія апраналі прадузятасць у навуковае адзенне, не заўсёды прытрымліваліся, і суб’ектыўныя ўражанні гралі важную ролю не толькі пры ацэнцы асобных справаў, чым займалася каманда Рытэра, але асабліва ў дзейнасці чыноўнікаў, якія часам прапавалі ў паўнейшай блытаніне, калі даводзілася прыводзійь “расавую гігіену” ў практычнае выкананне.
Метад і выбар такіх мераў вельмі моцна залежаў ад таго, знаходзіліся цыганы, якіх датычыла справа, на тэрыторыі (пашыранай) Райха ці на акупаваных або саюзніцкіх тэрыторыях. У межах Райха галоўным інструментам кантролю быў усюдыісны апарат, створаны праз уніфікацыю паліцыі, органаў бяспекі і арганізацыяў СС ў 1936 г. пад кіраўнштвам Гімлера і яго галоўнага лейтэнанта Гайдрыха. Спачатку ўлады абапіраліся на агульныя захады, якія Трэці Райх рабіў на глебе еўгенікі і прадухілення злачынстваў і якія дазвалялі стэрылізаваць бадзягаў, дэпартаваць непажаданых чужаземцаў і высылаць нязначных злачынцаў у канцлагеры, першым з якіх стаў у сакавіку 1933 г. Дахаў, што каля Мюнхена. Пачынаючы ад 1937 г. ціск на “асацыяльных элементаў” (невыразны тэрмін, які выкарыстоўвалі ў дачыненні да цыганоў і іншых, хто не быў часткай “нармальнага грамадства”), а потым больш спецыфічна
l4Muller-HiU, Murderous Science, pp. 59—60.
15Тамсама, с. 61.
на цыганоў, хутка і бязлітасна нарастае. На гэта не было ніякай варожай грамадскай рэакцыі як за мяжой, так і ў Райху, падобнай да той, што зрабіла нацыстаў, прынамсі спачатку, трохі больш асцярожнымі ў справах з габраямі дзеля павагі да сусветнага меркавання. У снежні 1937 г. міністр нутраных справаў Райха выдаў асноўны загад па “прафілакгычным кантраляванні паліцыяй злачыннасці” і выклаў правілы абыходжання з асацыяльнымі элементамі: канцэнтрацыйныя лагеры мусілі стаць галоўнымі лекамі. У чэрвені наступнага года экспрэс-ліст ад Гімлера загадвае кожнай паліцэйскай акрузе пераправіць групу, прынамсі, у 200 такіх чалавек у канцлагеры. У сакавіку 1939 г. былі выдадзены спецыяльныя дакументы тоеснасці, карычневага колеру для меншасці цыганоў, якія лічыліся расава чыстымі, карычневага ў сінія паскі — для цыганоў з мяшанай кроўю, а зялёнага колеру — для нецыганоў і бадзягаў.
У Аўстрыі, улучанай у склад Райха ў 1938 г., шмат цыганоў жыло ў Бургенляндзе, памежным з Вуторшчынай (да 1919 г. яе частка) рэгіёне, дзе палітыка асялення цыганоў Марыі Тэрэзы мела найбольшы ўплыў. Мясцовы гаўляйтэр, Тобіяс Порчы, быў поўны ідэяў — галоўным чынам наконт абавязковай стэрылізацыі, інтэрнавання і прымусовай працы, — каб абараніць нардычную кроў ад цыганскай пагрозы. Але менавіта з Бэрліна ў чэрвені 1939 г. прыйшоў загад, які распачаў працэс загону многіх з 8 000 бургенландскіх цыганоў пад кіраўніцтва прафілактычнай варты. Некаторых адправілі ў вялікія канйлагеры, як Дахаў ці Бухэнвалвд, або ў наваствораныя жаночыя лагеры ў Равэнзбруку і пазней у Маўтгаўзэне, што ў самой Аўстрыі; іншых загналі ў працоўныя лагеры. Спецыяльны цыганскі лагер быў адчынены ў лістападзе 1940 г. у Лякенбаху, што ў Бургенляндзе, — нашмат большы, чым лагер, пабудаваны ў Зальцбургу годам раней, — і хутка туды прыгналі 2 000 вязняў.
Часта, аднак, нацысцкія амбіцыі наконт “чысціні крыві” перавышалі магчымасці іх рэалізацыі. У верасні 1939 г. канферэнцыя, скліканая Гайдрыхам, вырашыла, што ўсе цыганы, якія яшчэ жывуць у Райху, павінны быць высланыя ў Польшчу, а ў наступным месяцы выйшаў загад мабілізаваць іх, сабраць у перавалачныя лагеры і падрыхтаваць да дэпартацыі. Але дзяржаўны механізм яшчэ не быў гатовы справіцца з такім вялікім заданнем, ён таксама не меў навукоўцаў, якія б працавалі дастаткова далёка. Экспрэс-ліст ад Гімлера ў красавіку 1940 г. прыводзіць да дэпартацыі каля 2 500 цыганоў з паўночнага захаду Нямеччыны на прымусовую працу ў Польшчу, а іншых павезлі восенню з Аўстрыі ў Чэхаславаччыну, каб тыя паміралі ў лагерах і гета, дзе іх выгружалі; але план ніколі не выконваўся цалкам. У якасці альтэрнатывы, згодна з сведчаннем супрацоўніцы Рытэра Эвы Юстын, зробленым нраз 20 гадоў, джэнтльмэн з Галоўнай службы бяспекі Райха разважаў
над ідэяй вывезці нямецкіх цыганоў на Міжземнае мора і пазней разбамбіць караблі з імі. Зноў жа, няпоўны стан антрапалагічных даследванняў стаў каменем спатыкнення.
Прынамсі, цяпер патрабавалася больш шырокае бачанне, у выніку нямецкага нападу наСССРу чэрвені 1941 г, Неўзабаве прыйдзе рашэнне аб канчатковым развязанні габрайскага пытання. Гайдрых, якому даручылі гэтую аперацыю, улучыў цыганоў у сваю інтэрпрэтацыю канчатковага вырашэння. Ачышчэнню Генеральнай акругі (тых частак Польшчы, якія не ўваходзілі ў Райх, але знаходзіліся пад беспасярэднім нямецкім кіраваннем) была нададзена першаступенная важнасць, бо тут не было сур’ёзных транспартных праблемаў. У Хэлмне, лагеры смерйі блізу далёкай польскай вёскі, які пачаў функцыянаваць у снежні 1941 г., для забойства цыганоў выкарыстоўвалі вокіс вугляроду з грузавікоў (у выніку было забіта блізу 5 000 чалавек), сагнаных у Польшчы. Ахвярамі былі як тыя, каго першымі дэпартавалі з Нямеччыны, так і тыя, што перажылі эпідэмію тыфу ў Лодзьскім гета, куды іх сотнямі прывезлі з Лякенбаха толькі некалькі месяцаў таму16. Далей на ўсход цыганы на новазаваяваных тэрыторыях — у краінах Балтыі і Беларусі, хутка аб’яднаных у “Ostland”, і ва Ўкраіне — пачыналі зведваць вынікі нямецкага цывільнага кіравання. Тым часам у ваенных зонах, следам за наступам арміі на працягу амаль 1 000-мільнага фронту ад Балтыйскага да Чорнага мора, ішоў Einsat^ruppen (спецыяльны дзейны аддзел СС), старанна выконваючы сваю місію выкаранення габраяў, цыганоў, ментальна хворых і іншых “непажаданых элементаў”, звычайна праз расстрэл. Чарга астатніх цыганоў у Райху прыйшла ў снежні 1942 г., калі Гімлер загадаў паслаць усіх цыганоў з мяшанай кроўю ў Аўшвіц; тое ж было неўзабаве паўторана серыяй падобных дэкрэтаў у дачыненні да акупаваных тэрыторыяў. Аўшвіц-Біркенаў голькі што быў пашыраны; газавыя камеры і крэматорыі, цяпер з дзённай знішчальнасцю ў некалькі тысяч чалавек, былі цалкам задзейнічаны цягам некалькіх месяцаў, і рыхтавалася спецыяльная цыганская секцыя. Пэўныя катэгорыі ромаў і частковых цыганоў былі вынятыя з Гімлеравага дэкрэта аб Аўшвіцы (напрыклад, тыя, у каго былі арыйскія сужэнцы, або тыя, хто знаходзіўся ва ўзброеных сілах), але былі змушаны да “добраахвотнай” стэрылізацыі. Таксама вылучаны былі расава чыстыя сінці і лалеры, якія лічыліся менш схільнымі да мяшаных шлюбаў, так што Гімлер, магчыма, жадаючы захаваць некаторыя доследныя ўзоры таго, што можна было спекуляцыйна палічыць адной з праяваў індагерманскага жыцця (такі матыў прыпісваў яму Рудольф Гёс, камендант Аўшвіца),
І6Параўн. Е. Thurner, NaHonulwiialismus und Zigeuner in Osierreich (Vienna, i 983), pp. 174—
179.
Дэпартацыя і масавыя забойствы цыганоў, 1939—1945 гады
схіляўся да таго, каб дазволіць гэтым цыганам пэўную абмежаваную свабоду перамяшчэння. Ужо ад кастрычніка 1942 г. фактычна дзевяць цыганскіх лідэраў атрымалі загад скласці спіс тых, хто мае права на такое трактаванне, у тым ліку частковых цыганоў, якія здатныя да асіміляцыі разам з імі. Гэтая прыхамаць райхсфюрэра СС увогуле не знайшла ніякай падтрымкі іншага нацысцкага лідэра; Марцін Борман цвёрда сказаў яму, што “фюрэр не ўхваліць вяртання старой свабоды адной частцы цыганоў”, і не было ніякай агаворкі наконт літасці да цыганоў.
У кожным разе мясцовая крымінальная паліцыя рэдка мела час на тонкае адрозненне. Яна заўсёды карысталася магчымасцю “ачысціць” пэўную плошчу ад цыганоў, і ў выніку ніводны цыган не мог адчуваць сябе абароненым ад канцлагераў і лагераў смерці. 3 іх Аўшвіц набыў глыбокае сімвалічнае значэнне. Хоць ён быў толькі адным з многіх (гл. карту 5), там утрымлівалася найбольшая колькасць цыганскага насельніцтва з усёй акупаванай нацыстамі Эўропы і быў спецыяльны анклаў з 40 драўляных баракаў, дзе іхтрымалі сем’ямі, каб пазбегнуць клопатаў, пакуль не надыходзіў канчатковы момант. Аўшвіц быў таксама адным з тых месцаў, дзе праводзіліся жудасныя медычныя эксперыменты на вязнях. Хутка пасля таго як прыбылі нямецкія цыганы, эксперыментамі заняўся новы лагерны доктар, Ёзэф Мэнгеле. Ён нястомна выконваў свае функцыі: або праводзіў “селекцыю” прызначаных да смерці і пакінутых жыць сярод новых вязняў, або аддаваў габраяў і цыганоў нялюдскім пакутам сваіх доследаў. Цыганскі лагер у Аўшвіцы-Біркенаве існаваў 17 месяцаў. 3 23 ОООчалавек, загнаныхтуды, 20 078 загінулі; астатнія былі пераведзены ў іншыя лагеры. Смерць выклікалі голад, перапрацоўка, медычныя доследы, хваробы або газ. Ад жніўня 1944 г. цыганскі лагер, звычайна шумны, застаўся ціхім і пустым: 2 897 жанчынаў, дзяцей і мужчынаў (улучаючы былых жаўнераў вэрмахта) былі кінутыя ў газавыя камеры на працягу адной ночы, і не засталося ніякіх цыганоў. Антрапалагічныя запісы пра іх перажылі вайну, і праз 20 гадоў па гэтых матэрыялах былы супрацоўнік доктара Робэрта Рытэра ўсё яшчэ праводзіў даследванні17.