Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
Вугоршчына таксама сустрэлася з сайыяльнымі цяжкасцямі, бо рост цыганскай прысутнасці ў грамадстве (і іх высокая нараджальнасць) выклікаў новыя спрэчкі і супярэчнасці. Афіцыйная партыйная палітыка вагалася наконт прызнання хуткага росту цыганскага насель-
6 G. Puxon, Rom. Europe’s Gypsies, 2nd edn (London, 1975), p. 12; Y. Druts and A. Gessler, Tsygane (Moscow, 1990), p. 31.
Параўн. J. Ficowski, ‘The Gypsies in the Polish People's Republic’, JGLS(3), 35 (1956), pp. 28— 38, i The Gypsies in Ро/атДпД. [Warsaw, 1990]), pp. 49—53; Kaminski, ‘The dilemma of power’, pp. 348—352; i A. Mirga, ‘The effccis of Stale assimilation policy on Polish Gypsies', JGLS (5), 3 (1993), pp. 69-76.
ніцтва. Цягам сямі гадоў цыганскія аркестры прыціскаліся як рэшткі дэкадэнцкіх часоў. У 1958 г. быў створаны Цыганскі кансультацыйны камітэт, потым зачынены ў 1960 г., з дэклярацыяй пра тое, што цыганы не ўтвараюць нацыянальнай меншыні, і спасылкай на “шырокую прадузятасць” у дачыненні да іх, асабліва ў вясковых раёнах. У 1974 г. камітэт быў адчынены зноў, а ў 1986 г. яго замяніла больш прадстаўнічая Раманская Рада, пасля чаго была створаная Нацыянальная цыганская асацыяцыя, якая аб’ядноўвала блізу 200 мясцовых культурных клубаў. Быў дасягнуты пэўны прагрэс у жыллёвым пытанні і працаўладкаванні. Што да адукацыі, то ўрад спачатку спрыяў павучаііню цыганскіх дзяцей разам з звычайнымі вугорцамі, але потым, з прычыны моўных праблемаў, ён заахвочваў да эксперыментаў з навучаннем на роднай мове — як рамані, так і румынскім дыялекце.
У Чэхаславаччыне можна знайсці найбольш павучальны прыклад ваганняў і паваротаў, тыповых для палітыкі камуністычных рэжымаў у дачыненні да цыганоў8. Чэшская палітыка была пярэстай сумессю паблажлівасці і нецярплівасці, патэрналізму і дэспатызму, зычлівай бяздзейнасці і напружаных спробаў радыкальнага развязання праблемы. У першым дзесяцігоддзі пасля ўсталявання там камуністычнага рэжыму ў 1948 г. хоць і абвяшчалася мэта сацыяльнай інтэграцыі цыганоў, партыя і дзяржаўны механізм займаліся больш неадкладнымі справамі. Ідэалагічна закладалася, што “цыганы — гэта ахвяры капіталізму”, таму перамога над капіталізмам аўтаматычна азначала развязанне цыганскіх праблемаў. ІІягледзячы на паведамленні ў прэсе пра ўразлівыя перамогі ў школьнай адукацыі, працаўладкаванні і асіміляныі, зваротным пунктам стаўся 1958-ы год, калі ўлады прыйшлі да высновы: калі цыганы ўвогуле будуць развівацца, тоеснасць цыганскіх групаў павінна быць знішчаная. Было таксама пастаноўлена, што яны з’яўляюцца не этнічнай групай, а людзьмі, “якія захоўваюць значна адрозную дэмаграфічную структуру”. Закон прывялі ў выкананне ў тым жа годзе, каб умацаваць школьнае наведванне і аселасць вандроўных людзей (гэтая меншыня складалася практычна з адных толькі цыганоў, пераважна з валошскай групы) і напалову вандроўных, рэгіструючы іх у адным месцы і забараняючы ўладкоўвацца на працу ў іншым). Закон досыць пас-
8 Е. Davidova, ‘The Gypsies in Czechoslovakia’, JGLS (3), 50 (1971), pp. 40—54; W. Guy, ‘Ways of looking at Roms: the case of Czechoslovakia ’, y Gypsies, Tinkers and Other Travellers, ed. F. Rehnfisch (London, 1975), pp. 201—229; W. Oschlies, ‘“Schwarze” und “Weisse”: zur Lage der Zigeuner in der Tschechoslowakei’, Giessener Hefte fur Tsiganologie (1985), 1/85, pp. 24—32; O. Ulc, ‘Gypsies in Czechoslovakia; a case of unfinished integration’, Eastern European Politics and Societies, 2 (1988), pp. 306—333; D. J. Kostelancik, ‘The Gypsies of Czechoslovakia: political and ideological considerations in the development of policy’, Studies in Comparative Communism, 22 (1989), pp. 307—321; R. Tritt, Struggling for Ethnic Identity: Czechoslovakia’s Endangered Gypsies (New York, etc., 1992).
290 ♦ РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТЫ пяхова выкараняў поўнае вандроўніцтва, бо конныя калёсы валахаў былі відавочнай мішэнню і паліцыя магла праводзіць рэйды на табары, забіваць коней і паліць фургоны. У ажыццяўленні кантролю за рухам напалову вандроўных цыганоў закон быў выключна неэфектыўны — шмат з іх падарожнічала туды-сюды паміж дамамі ў Славаччыне і месцамі працы на чэшскіх ускраінах. Урэшце план інтэграцыі цыганоў стаў у адзін шэраг з іншымі штурмавымі праграмамі таго часу — вырошчваннем каляровай капусты або развіццём вечнага сяброўства з Манголіяй. Мясцовыя ўлады, якім прапаноўвалася рэгістраваць гэтых цыганоў і забеспечваць іх працай і жыллём, пераважна лічылі прасцейшым ігнараваць іх.
Калі паўвандроўныя цыганы адмовіліся ад збіральніцкіх праграмаў і адукацыйных курсаў, урад быў вымушаны пераацаніць сваю пазіцыю. Правінцыям было загадана атрымаць звесткі наконт цыганскага насельніцтва і падрыхтаваць доўгатэрміновы план асіміляцыі. Палітыка, якая пачала ажыццяўляцца ў 1965 г., вылучала дзве задачы: поўнае працаўладкаванне працаздольных цыганоў і знішчэнне цыганскіх вёсачак і іншых “непажаданых зборышчаў цыганоў” (блізу 1300!). Таксама павінна была праводзіцца кампанія супраць непісьменнасйі і паразітызму, і Акадэміі навук даручылі правесці аналіз цыганскага ладу жыцця. Інтэграцыя расцэньвалася як поўная капітуляцыя цыганоў, якіх разглядалі як прымітыўных і адсталых вырадкаў. У наступным годзе перапіс занатаваў 221 526 цыганоў, пераважна на ўсходзе краіны; кожнае адзінаццатае народжанае дзіця было цыганом.
Новая схема “рассеяння і перамяшчэння” грунтавалася на рэгулярным планавым перасяленні з славацкіх паселішчаў на заходнечэшскія землі з малой канцэнтрацыяй цыганоў, каб рассеяць іх як мага радзей на ўсёй рэспубліцы. Праграма ад пачатку была збіта з тропу неадпаведным фінансаваннем, бюракратычнымі абмежаваннямі, варожасцю мясцовых уладаў і адмовай цыганоў падпарадкоўвацца правілам. Насцярожвала тое, што зноў развівалася пагроза жахлівай расавай прадузятасці, асабліва ў сферы домаўладкавання (улучаючы прапановы ад групы рабочых, каб цыганам купілі за кошт дзяржавы білеты ў адзін бок да Індыі). Да канца 1978 г. праграма прыпынілася ў мёртвым пункце, а незапланаваная міграцыя далёка пераўзышла планавыя перасяленні: шырокі рух насельніцтва ў пасляваеннай Чэхаславаччыне быў збольшага тыповым прыкладам міграцыі з вёскі ў горад у пошуку найбольш бяспечнага месйа ў шырэйшым грамадстве. Тады цягам некалькіх гадоў цыганоў у якасці эксперымента трактавалі як нацыянальную меншыню і дазвалялі ім ствараць эканамічныя кааператывы і ўласныя сацыяльна-культурныя асацыяцыі. Апошнія развіваліся імкліва, прывабліваючы не толькі бяднейшых цыганоў, але таксама малую і ўплывовую
інтэлігенцыю, якая лічылася цалкам асіміляванай. “Нармалізацыя”, якая наступіла пасля Пражскай вясны, азначала, што ўсе эксперыменты маюць кароткае жыццё, і ў 1973 г. усе цыганскія масавыя арганізацыі былі распушчаныя на падставе таго, што яны “не здолелі выканаць сваёй інтэграцыйнай функцыі”, а схема ўвядзення ў школы рамані як навучальнай мовы была забыта. Улады звярнуліся да асіміляцыі як адзінага выйсця. Некаторыя меры былі цынічнымі, як, напрыклад, націск на цыганак, каб яны рабілі стэрылізацыю, калі народзяць пяцярых дзяцей. Перапіс 1980 г. засведчыў сацыяльны выбух: было налічана 288 440 цыганоў; нават гэтая няпоўная лічба складала блізу 2% нацыянальнага насельніцтва (8% ва ўсходняй Славаччыне), і можна было спадзявацца, што прапорцыя будзе хутка расці з прычыны найвышэйшай нараджальнасці сярод маладога пакалення цыганоў. Быў заўважаны таксама пэўны адукацыйны прагрэс у параўнанні з нізкімі вынікамі перапісу 1970 г.: напрыклад, толькі 10% цыганоў да пятнаццацігадовага ўзросту не атрымалі адукацыі ўвогуле, тым часам 30 гадоў таму такіх было 30%; колькасць цыганоў з вышэйшай адукацыяй вырасла з 45 да 3459.
Румынія і Баўгарыя з такой жа неахвотай надавалі цыганам статус этнічнай групы. Румынія не рабіла для іх нічога з таго (ні школаў, ні культурнай падтрымкі), што спачатку рабілася, прынамсі, на паперах для вугорскай і нямецкай мяншыняў. Пасля таго як цыганы набылі болыпую значнасць у аплатнай індустрыйнай працы і земляробчых кааператывах, даўняя і глыбокая прадузятасць народа да іх узмацнілася10. Урад ажыццяўляў палітыку прымусовай аселасці, пазней — рассеяння большых групаў і, на пачатку 1970-х гадоў, — простай адмовы прызнаваць існаванне цыганоў. У якасці сваёй праграмы “сістэматызацыі” Чаўшэску, “рэфарматар”, спрабаваў знішчыць іхную культуру і ўціснуць іх у брудныя гета мястэчкаў або паселішчаў на вёсйы. Цыганскія каштоўнасці — цыганы аддавалі перавагу захоўванню каштоўнасцяў у вялізных аўстра-вугорскіх залатых манетах — крала паліцыя секурытатэ, і цыганы не былі абароненыя ад вымагальніцтва.
Баўгарыя праводзіла асіміляцыйную кампанію на працягу 30 гадоў. Дэкрэт 1958 г. забараняў цыганам падарожнічаць і прадпісваў органам улады накіроўваць іх на фабрыкі і ў калгасы. Некаторыя старыя цыганскія паселііпчы былі збураныя, а самі цыганы — паселеныя ў раскіданых блочных дамах. Ад 1969 г. былі створаныя асобныя школы, каб даць
9 К. Kalibova and Z. Pavlik, ‘Demographic specificities of the Romany population in Czechoslovakia’, paper at the 7th International Demographic Seminar, Humboldt University, Berlin, 1986.
10 Параўн. S. Beck, ‘Tsigani-Gypsies in socialist Romania', Giessener Hefte fur Tsiganologie (1986), 1-4/86, pp. 109-127.
тысячам цыганскіх дзяцей пачатковую адукацыю і накіраваць іх на далейшае навучанне і атрыманне тэхнічных дыпломаў; гаварыць на рамані ў гэтых школах забаранялася. Тым часам урад перашкаджаў цыганам захоўваць сваю індывідуальнасць, зачыняючы іхныя газеты і суполкі. Ад 1970-х гадоў была спроба легалізаваць неіснаванне гэтай вялікай меншыні (магчыма, 5% агульнага насельніцтва!). Акрэсленне “цыган” выкінулі з дакументаў тоеснасці, і (у рамках больш агульных захадаў супраць мусульманаў) тыя, што мелі мусульманскія імёны, мусілі замяніць іх на славянскія. Газеты і часопісы праводзілі інфармацыйную блакаду. У 1980-х гадах дзяржава пайшла яшчэ далей і паспрабавала рэгуляваць народную музыку, забараняючы ўсялякі турэцкі ці іншы чужаземны ўхіл. Праблема была ў тым, што на цыганскую музыку, хоць і значна афарбаваную турэцкім уплывам, быў вялікі попыт на баўгарскіх вяселлях, хростах і іншых урачыстасцях і яе нельга было выгнаць з гэтага месца. У выніку цыганы на свой лад адаптаваліся да баўгарскага сацыялістычнага атачэння. Эканамічна іх сітуацыя хутчэй палепшылася, і яны больш шырока ўлучаліся ў адукацыйную сістэму, нават калі адукаваных звычайна пакідалі на нізкааплатнай працы. Дзе толькі можна, яны шукалі дадатковага заробку, не зважаючы на прадпісанні, займаліся прадпрымальніцтвам на свабодным рынку і працягвалі знаходзіць зацікаўленых слухачоў сваёй музыкі11.