Дакумент па-беларуску
Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка.
Алесь Каўрус
Выдавец: Беларусь
Памер: 160с.
Мінск 1994
Рэалізацыя [ад лац. realis — рэчавы]. 1. Ажыццяўлснне, здзяйснсннс чагонебудзь. Рэалізацыя праекта. 2. Продаж тавару, ператварэнне маёмасці або каштоўных папер у гроты. Рэалізацыя прадукцыі.
Рэальны даход (заработная плата). Даход (зарплата), які адпавядае індывідуальнай пакупной здольнасці, вызначанай на базе рэальнай заработнай платы, г. зн. заработнай платы, скарэктаванай з улікам узроўню інфляцыі і індэксу цэн.
Рэвальвацыя [ад лац. ге — зноў + valere — каштаваць]. Афіцыйнае павышэнне залатога змесціва грашовай адзінкі краіны або фактычнас павышэнне яе валютнага курсу адносна валют іншых краін. Паводле сэнсу і мсханізма ўздзеяння на нацыянальную эканоміку супрацьлеглая дэвальвацыі.
95
Рэгулявальныя рахункі. Рахункі бухгалтарскага ўліку, прызначаныя для карэктавання (рэгулявання) ацэнкі гаспадарчых сродкаў, атрымання дадатковых паказчыкаў пра стан гэтых сродкаў, а таксама для ўдакладнення іх крыніц.
Рэзервовы фонд прадпрыемства. Частка прыбытку прадпрыемства (не менш як 15 % статутнага фонду), прызначаная для пакрыцця страт, выплаты дывідэндаў, калі на гэта замала бягучага прыбытку. Фармуецца за кошт штогадовых адлічэнняў ад прыбытку.
Рэімпарт [лац. ге — супрацьлеглае дзеянне + імпарт]. Зваротны прывоз зза мяжы айчынных тавараў (непрададзсных, забракаваных і г. д.), якія не былі там у перапрацоўцы. Зварот зза мяжы айчынных тавараў, часова вывезеных (на выстаўку і пад.), У рэімпарт не ўключаецца.
Рэйтынг [англ. rating — ацэнка]. Ацэнка, аднясенне да класа, разраду ці катэгорыі ў адпаведнасці з прынятай ацэначнай сістэмай або класіфікацыяй.
Рэкет [англ. racket]. Буйны шантаж, вымагальніцтва, якое ажыццяўляецца пагрозамі і гвалтам.
Рэклама [фр. reclame < лац. reclamare — выкрыкваць]. 1. Інфармацыя пра тавары, розныя віды паслуг і пад. з мэтай стварэння попыту на іх. 2. Пашырэнне звестак пра каго, штонебудзь з мэтай стварэння вядомасці, папулярнасці.
Рэкламацыя [ад лац. rcclamatio — пярэчанне, няўхвала]. Заява на ліквідацьпо выяўленых дэфектаў у пастаўленай прадукцыі або выкананых работах, зніжэнне гатунковасці прадукцыі або кампенсаванне страт.
Рэнта [ням. Rente, фр. rente < лац. reddita — аддадзеная назад]. 1. ДахоД, не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю, які рэгулярна атрымліваюць з капіталу, зямлі, маёмасці. 2. Працэнты, якія атрымліваюць уладальнікі аблігацый дзяржаўных пазык у некаторых краінах.
Рэнтабельнасць [ням. rentabel — даходны]. Адзін з комплексных паказчыкаў эканамічнай эфектыўнасці прайы прадпрыемства, аб’яднання, галіны, народнай гаспадаркі ў цэлым за пэўны перыяд. Ён адлюстроўвае ступень выкарыстання матэрыяльных, працоўных і грашовых рэсурсаў.
Рэнтабельны. Які апраўдвае выдаткі, мэтазгодны з гаспадарчага пункту, погляду; прыбытковы, даходны.
Рэфакцыя [фр. refaction], 1. Скідка з аптовай цаны масы тавараў, якасць якіх ніжэйшая за прадугледжаную дагаворам, стандартам і тэхнічнымі ўмовамі. 2. Скідка
96
з тарыфу, якая даецца грузаадпраўніку паводле спецыяльнага пагаднення пры наяўнасці вялікай колькасці грузу.
Рээкспарт [англ. reexport]. Продаж з вывазам за мяжу раней імпартаванага тавару, без яго перапрацоўкі.
С
Сабекошт. Грашовае выражэнне сукупных затрат прадпрыемства на выраб і рэалізацыю прадукцыі. Адрозніваюць вытворчы і камерцыйны сабекошт. Вытворчы складаецца з цэхавага сабекошту і агульназаводскіх выдаткаў. Камерцыйны (поўны) сабекошт апрача вытворчага сабекошту ўключае ў сябе затраты, звязаныя з рэалізацыяй прадукцыі і набыццём неабходнай сыравіны, матэрыялаў і інш.
Самаакупнасць прадпрыемства. Функцыянаванне прадпрыемства толькі за кошт уласных даходаў, атрыманых ад рэалізацыі вырабленай прадукцыі. Асноўная ўмова — акупнасць затрат у аптовай цане прадпрыемства і атрыманне прыбытку, неабходнага для выканання абавязацельстваў перад дзяржавай, заснавальнікам і інш.
Санацыя, саніраванне [ад лац. sanatio — лячэнне, аздараўленне]. Сістэма захадаў, скіраваных на прадухіленне банкруцтва прамысловых, гандлёвых, банкаўскіх кампаній.
Санкцыі эканамічныя [лац. sanctio — найстражэйшая пастанова]. Меры матэрыяльнага ўздзеяння на парушальнікаў планавай, дагаворнай, фінансавай дысцыпліны.
Сацыяльнае забеспячэнне. Сістэма матэрыяльнага забеспячэння і абслугоўвання грамадствам грамадзян у старасці, пры інваліднасці, хваробе, у выпадку поўнай або частковай страты працаздольнасці і пад.
Сацыяльнае страхаванне. Адна з асноўных формаў сацыяльнага забеспячэння працоўных пры надыходзе непрацаздольнасці, старасці і ў іншых прадугледжаных законам вьтадках. Відамі забеспячэння па дзяржаўным сацыяльным страхаванні з’яўляюцца: дапамога пры часовай непрацаздольнасці, дапамога пры цяжарнасці і родах, дапамога на догляд дзіцяці да дасягнення пэўнага ўзросту і пад., пенсія па старасці, па інваліднасці і інш.
Свабодна канверсаваная валюта. Валюта, якая свабодна і неабмежавана абменьваецца на замежныя валюты.
Свабодная зона. Адасобленая частка тэрыторыі дзяржавы, якая разглядаецца паза мытнай тэрыторыяй
4 Зак. 791
97
краіны. У свабоднай зоне дзсйнічае асобны льготны рэжым падаткаабкладання, а тавары, што ўвозяцца ў яе, вызваляюцца ад выплаты мытнай поішііны і не падлягаюць звычайна прьшятаму мытнаму кантролю.
Сертыфікат [фр. certificat < лац. certum — правільна + facere — рабіць]. 1. Дакумент, які сведчыць той або іншы факт. 2. У знешнім гандлі — дакумент пра гатунковасць, асартымент, цану і пад., якім супранаджаюцца тавары. 3. Назва аблігацый спецыяльных дзяржаўных пазык.
Скупшчык. Прадстаўнік гандлёвага капіталу, які скуплівае ў дробных сельскагаспадарчых вытворцаў і прамыславікоў (саматужнікаў і рамеснікаў) сыравіну, паўфабрыкаты і гатовыя прадукты для перапродажу па вышэйшых цэнах.
Солавэксаль [іт. solo — адзін, адзіны]. Вэксаль, на якім маецца толькі адзін подпіс асобы, абавязанай зрабшь выплату; просты вэксаль.
Спадчына. 1. Маёмасць, гаспадарка, якая пасля смерці ўладальніка пераходзіць у чьпонсбудзь уласнасць. 2. З’явы культурнага жыцця, побыту, якія ўспрыняты ад папярэднікаў, ад мінулых часоў. Культурная спадчына.
Спадчыннік. 1. Асоба, якая атрымала спадчыну або мае права на яе атрыманне; наследнік.
Спажывецкая вартасць. Карыснасць рэчы, яе здольнасць задавальняць якуюнебудзь патрэбу чалавека, грамадства.
Справаздачнасць. Важная частка бухгалтарскага ўліку, якая асвятляе гаспадарчую дзейнасць прадпрысмства. Апрача балансу ўключае ў свой склад шэраг табліц, якія характарызуюць не толькі стан, але і рух у аналітычным разрэзе асноўных сродкаў, статутнага фонду, фондаў эканамічнага стымулявання, структуру сабекошту і г. д. Яе склад у нсйкай ступені вызначас патрабаванне, што ставіцца да бухгалтарскага ўліку: забеспячэнне інфармацыяй для вядзення кіраўніцтва, аналізу і кантролю гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства.
Стагнацыя [ад лац. stagnum — стаячая вада]. Застой у эканоміцы, вытворчасці, гандлі.
Статус [ад лац. status — стан спраў, становішча]. Прававое становішча, стан.
Статут [лац. statutum]. 1. Збор правілаў, якія вызначаюць парадак дзейнасці або скарыстання чагонсбудзь. Статут ордэна Славы. 2. Збор палажэнняў, якія вызначаюць структуру, прынцыпы і парадак
98
дзейнасці якойнебудзь установы, арганізацыі і пад. Статут акцыянернага таварыства. Статут ААН. 3. У некаторых краінах Еўротты XIV—XVIII стст. — назва законаў, пастаноў. Статут Вялікага княства Літоўскага.
Статутны фонд [фр. fond < лац. fundus —аснова]. Сума ўкладаў уласнікаў або ўдзельнікаў у маёмасць прадпрыемства, арганізацыі, установы для забсспячэння іх дзейнасці. Велічыня статутнага фонду вызначаецца ўстаноўчым пагадненнем і фіксуецца ў статуце. Статутны фонд уяўляе сабой крыніцу ўласных сродкаў прадпрыемства, прызначаных для пакрыцця затрат на асноўныя сродкі і фармаванне абаротных сродкаў у памерах, нсабходных для функцыяніравання прадпрыемства. Статутны фонд змяняецца пад уплывам бягучых гаспадарчых аперацый. Улік гатоўкі (наяўных грошай) і змен робіцца на рахунку «Статутны фонд», які рэгіструецца ў фінансавых органах пры арганізацыі прадпрыемстваў. Сума статутнага фонду на канец месяца паказваецца ў пасіве балансу прадпрыемства. На рахунку статутнага фонду адлюстроўваюцца змены, звязаныя з уводам у дзеянне сродкаў вытворчасці, іх выбыццём, бсззваротным паступленнем або выключэннем з абаротных сродкаў. Звссткі пра рух статутнага фонду прыводзяцца ў гадавой справаздачы прадпрыемства (арганізацыі, таварыства). Гл. таксама Акцыянсрнае таварыства.
Страхавы фонд. Рэзервовы фонд, ці фонд рызыкі, які ствараецца прадпрыемствамі, фірмамі, акцьтянернымі таварыствамі для забсспячэння іх дзейнасці пры неспрыяльнай кан’юнктуры, затрымцы заказчыкамі платы за пастаўлсную прадукцыю, нястачы сродкаў аплаціць выдадзсныя вэксалі, пагасіць атрыманыя пазыкі і пад. Фармаванне страхавога фонду ажыццяўляецца шляхам штогадовых адлічэнняў да дасягнення фондам вслічыні, што вызначана ўстаноўчымі дакументамі. Сродкі страхавога фонду павінны знаходзіцца ў ліквіднай форме: у выглядзе дэпазітаў у банках, акцый, якія каціруюцца на фондавай біржы, дзяржаўных казначэйскіх абавязацельстваў.
Субарэнда [лац. sub — неасноўны, негалоўны + арэнда]. Перадача часткі арандаванай маёмасці ў арэнду трэцяй асобе ці групе асоб. У гэтым выпадку арандатар выступае ў ролі арэндадаўцы.
Субсідыя [ад лац. subsidium — дапамога, падтрымка]. Дапамога ў грашовай ці натуральнай форме.
99
Суверэнітэт [ням. Souveranitat]. Поўная незалсжнасць дзяржавы ад іншых дзяржаў у яе ўнутраных справах і міжнародных адносінах.
Суверэнны. Які валодае суверэнітэтам, незалежны, самастойны.
Сукупны рабочы. Сукуггнасць працаўнікоў, якія ўдзельнічаюць на прадпрыемстве ў стварэнні матэрыяльных даброт ці паслуг. Уключае: рабочых, інжынернатэхнічны і кіраўніцкі персанал, усіх, хто непасрэдна ці апасродкавана ўдзельнічае ў вытворчым працэсе стварэння спажывецкай вартасці.
Супольныя (сумесныя) прадпрыемствы. Характарызуюцца тым, што іх статутны фонд (велічыня масмасці на стартавым этапс) фармуецца некалькімі юрыдычнымі асобамі, адна або частка з іх можа бьшь прадстаўлена замежнымі ўдзельнікамі.