Дакумент па-беларуску
Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка.
Алесь Каўрус
Выдавец: Беларусь
Памер: 160с.
Мінск 1994
Намінал [ад лац. nominalis — імянны]. Намінальная вартасць, абазначаная на грашах, аблігацыях і пад.; цана тавару, пазначаная ў прэйскурантах або на таварах. Продаж па намінале.
Намінал (намінальная цана) каштоўных папер. Афіцыйна абвсшчаная і абазначаная на каштоўных папсрах вартасць. Прадаюцца і купляюцца каштоўныя паперы па рыначнай цане — курсе каштоўных папер, які складваецца пад уплывам попыту і прапанавання, і намінал не заўсёды з’яўляейца вызначальным фактарам яго фарміравання.
Нарматыў [ад лац. normatio — упарадкаванне]. Эканамічны або тэхнічны паказчык нормаў, у адпаведнасці з якімі выконвасцца якаянсбудзь работа. Нарматывы вытворчай працы. Тэхшчныя нарматывы.
90
Нарматыўны акт. Акт кампетэнтнага органа дзяржаўнай улады, якім устанаўляюцца нормы права.
Натуральныя вымяральнікі. Від вымяральнікаў у бухгалтарскім уліку, з дапамогай якіх атрымліваюць паказчыкі пра аб’екты бухгалтарскага ўліку ў натуральным выражэнні (масай, мерай, падлікам). Выпрацоўваюцца для ўліку асноўных сродкаў, матэрыялаў, паліва, тавараў, прадукцыі, іншых матэрыяльных каштоўнасцяў.
Натураплата. Аплата чагонебудзь прадуктамі, таварамі.
Нацыяналізацыя [фр., англ. nationalisation < лац.]. Пераход з прьгватнай уласнасці ва ўласнасць дзяржавы зямлі, прамысловасці, транспарту, банкаў і пад. Нацыяналізацыя прамысловасці.
Негацыянт [ад лац. ncgotians, negotiantis — аптовы гандляр]. Аптовы купец, які вядзе гандаль псраважна за межамі сваёй краіны.
Неліквід. Маёмасць, якая не можа бьгць выкарыстана на гэтьтм прадпрыемствс і падлягае перадачы камунсбудзь або прадасцца.
Неплацеж. Неўнясснне ўтэрмін грошай, якія падлягаюць выплаце; нявьшлата. Неплацеж па гандлёвых абавязацельствах.
Неплацежаздольнасць. Няздольнасць каго, чагонебудзь плаціць па сваіх грашовых абавязацельствах.
Нерухомая маёмасць. Гл. Маёмасць.
Нерэнтабельны. Які не дае прыбытку, выгады; які нс апраўдвае выдаткаў. Нерэнтабельная прадукцыя.
Нета |ад іт. netto — чысты|. Без тары і ўпакоўкі (пра вагу тавару).
Ностра [іт. nostro conto — наш рахунак]. Рахунак, які банк мас ў свайго банка (карэспандэнта) і на які ўносяцца ўсе яго выдаткі і паступленні. Гл. Лора.
Ноўхаў [англ. ведаць, як рабіць]. Абазначэнне тэхнічных ведаў, вытворчага вогтыту, навыкаў, камерцыйнай і іншай інфармацыі, неабходнай для вырабу пэўнай прадукцыі, тавараў, узнаўлення вытворчага працэсу, тэхналогіі і г. д. Тэрмін ужываецца ў міжнародных пагадненнях, дагаворах, якія прадуглсджваюць абмен дакументацыяй, навучанне работнікаў, удзел спецыялістаў.
Нуліфікацыя [ад лац. nullificatio — знішчэнне]. Абвяшчэнне дзяржавай рэзка абясцэнсных грошай нссапраўднымі.
91
о
Оптам. Вялікай колькасцю (пра кушпо і продаж тавараў).
Ордэр [ад фр. ordre — загад, парадак]. Пісьмовае распараджэнне, дакумент на атрыманне, на выдачу чагон.
Ордэрны чэк. Чэк на пэўную асобу, але з правам перадачы яго па індасаменце іншым асобам.
Офіс [англ. office]. Кантора, канцылярыя, служба.
П
Паблісіці [англ. publicity], Рэклама; вядомасць, папулярнасць.
Падатак на дабаўлены кошт. Ускосны падатак на тавары і паслугі. Дабаўлены кошт, або кошт, дабаўлсны апрацоўкай, вызначаецца шляхам выключэння з аб’ёму прадукцыі (у грашовым вымярэнні) кошту спажытых, выкарыстаных на яе выраб сыравіны, матэрыялаў, паўфабрыкатаў, атрыманых збоку, і некаторых іншых затрат. У выніку дабаўлены кошт уключае заработную плату з адлічэннямі на сацыяльнае страхаванне, амартызацыйныя адлічэнні, прыбытак, выдаткі на рэкламу і некаторыя іншыя затраты.
Пай ]тур. pay — частка, доля]. Доля, якая ўносіцца ў агульнае прадпрыемства асобным яго ўдзельнікам або прыпадае на кагонебудзь.
Парытэт [ад лац. paritas, paritatis — роўнасць]. Цана на каштоўную паперу, эквівалентная намінальнай вартасці. Mae вялікае значэнне, калі праводзяцца аперацыі па аблігацыях, бо з’яўляецца паказчыкам рызыкі пагашэння.
Пасіў [ад лац. passivus — залежны, неактыўны]. Частка бухгалтарскага балансу, якая паказвае крыніцы ўтварэння сродкаў прадпрыемства або ўстановы і іх прызначэнне (уласныя рэзервы, пазьткі іншых устаноў і г. д.). Другая частка балансу — актыў. Гл. Актывы.
Патэнт ]ад лац. patens, patentis — адкрыты, яўны]. 1. Ахоўны дакумент, што выдаецца на вынаходства і сведчыць выключнае права патэнтаўладальніка на выкарыстанне аб’скта аховы пэўны тэрмін. 2. Дакумент на права займацца гандлем або промыслам.
Пеня (ад лац. poena — пакаранне]. Штраф за нсвыкананне ў тэрмін узятых на сябе або ўстаноўленых законам абавязацельстваў.
Пошліна. Дзяржаўны грашовы збор за тавары, якія ўвозяцца або вывозяцца. Мытная пошліна. Грашовы
92
збор за некаторыя аперацыі, што рэгулююцца дзяржавай. Пошліна за рэгістрацыю шлюбу.
Прагназаванне. Навукова абгрунтаваныя меркаванні пра магчымы стан эканомікі краіны або асобных яе галін, а таксама пра альтэрнатыўныя шляхі, метады і тэрміны дасягнення таго ці іншага стану.
Прагноз [гр. prognosis], Прадбачанне, прадказанне, заснаванае на пэўных дадзеных.
Праграмнамэтавы метад. У планаванні — увязвае мэты плана з рэсурсамі пры дапамозе праграм.
Прадпрымальніцтва. Ініцыятыўная, у рамках дзейнага заканадаўства, гаспадарчая дзейнасць суб’ектаў уласнасці на сваю рызыку і пад сваю маёмасную адказнасць па фармаванні арганізацыйных і эканамічных умоў для вытворчасці прадукцыі, арганізацыі збыту тавараў і ажьшйяўленні іншых камерцыйных аперацый.
Пралангацыя [ад фр. prolongation < лац. prolongare — падаўжаць]. Працяг тэрміну дзеяння якоганебудзь дагавору, пагаднення і пад.
Працэнтная стаўка. Нарматьіў платы за карыстанне пазыкай (крэдытам). Паколькі банкі выступаюць у якасці пасрэднікаў пры руху пазыковага капіталу, адрозніваюць пазыковыя і дэпазітыўныя працэнтныя стаўкі: пазыковыя працэнтныя стаўкі — нарматыў платы за карыстанне банкаўскім крэдытам, дэпазітыўныя працэнтныя стаўкі — нарматыў платы па ўкладах у банк.
Прыватызацыйны чэк. Дакумент, які дае права яго ўладальніку на пэўную долю дзяржаўнай уласнасці.
Прыватызацыя |ад лац. privatus — прыватны]. Набьшцё фізічнымі і юрыдычнымі асобамі права ўласнасці на аб’екты, якія належаць дзяржаве. У выніку прьгватызацыі дзяржава поўнасцю або часткова страчвае правы валодання, карыстання і распараджэння дзяржаўнай уласнасцю, а дзяржаўныя органы страчваюць правы непасрэднага кіравання ёю. Прыватызацыя ажыццяўляецца шляхам бязвыплатнай псрадачы і продажу дзяржаўнай уласнасці. Закон Рэспублікі Бсларусь «Аб раздзяржаўлснні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь» вызначае аб’екты прьтватызацыі:
«Аб’ектамі прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці з’яўляюцца:
жыллё, прадпрыемствы, цэхі, вытворчасці, участкі, іншыя падраздзяленні гэтых прадпрыемстваў, якія выдзяляюцца ў самастойныя прадпрыемствы, абсталяванне, будынкі, збудаванні, ліцэнзіі, патэнты, іншыя
93
матэрыяльныя і нематэрыяльныя актывы прадпрысмстваў і іх падраздзяленняў;
долі (паі, акцыі) дзяржавы і адміністрацыйнатэрытарыяльных угварэнняў у капітале акцыянерных таварыстваў (суполак);
долі (паі, акцыі), якія належаць прадпрыемствам, што прыватызуюцца, у капітале іншых акцыянерных таварыстваў (суполак), а таксама асацыяцый, канцэрнаў, саюзаў і іншых аб’яднанняў і прадпрысмстваў.
He падлягаюць раздзяржаўленню і прыватызацыі прадпрыемствы (аб’яднанні), арганізацыі і віды маёмасці, пералік якіх зацвярджаецца Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь на асновс прапаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».
Прэйскурант |ням. Preiskurant]. Даведнік цэн па відах і гатунках тавараў або па відах паслуг.
Р
Раздзяржаўленне. Псрадача ад дзяржавы фізічным і юрыдычным асобам часткова або поўнасцю (у тым ліку праз прыватызайыю) функцый непасрэднага кіравання гаспадарніцкімі суб’ектамі.
Разліковы рахунак. Рахунак у банку, што адкрываецца і належыць пэўнай юрыдычнай ці фізічнай асобе для захоўвання грашовых сродкаў і ажыццяўлення безнаяўных разлікаў.
Ранцье [фр. rentier]. Той, хто жывс на працэнты з аддадзенага ў пазыку капіталу, з даходаў ад каштоўных папер (акцый, аблігацый і пад.).
Рахункі і падвойны запіс. Рахункі бухгалтарскага ўліку прызначаны для групавання і бягучага ўліку аднародных гаспадарчых апсрацый. На кожны від гаспадарчых сродкаў і іх крыніц адкрываецца асобны рахунак. Адрозніваюць два віды рахункаў: актыўныя і пасіўныя. Сваю назву яны атрымалі ад назвы бакоў балансу і адлюстроўваюць іх змест. Так, актыўныя рахункі прызначаны для ўліку гаспадарчых сродкаў паводле іх складу і размяшчэння, пасіўныя — для ўліку крыніц гаспадарчых сродкаў паводле іх мэтавага прызначэння. Будова рахункаў незалежна ад іх віду аднолькавая — гэта табліца двухбаковай формы.
Для кожнага рахунку характэрна наяўнасць астачы (сальда) на пачатак і канец мссяца і абаротаў за месяц па дэбсце і крэдыце. Пры аднолькавай будове рахункаў прызначэнне дэбсту і крэдыту ў актыўных і пасіўных рахункаў рознае.
94
Залежна ад зместу гаспадарчай аперацыі яе сума запісвасцца на рахунках двойчы: па дэбеце аднаго рахунку і па крэдыце другога рахунку, што і называецца падвойным запісам. Ён забяспечвае ўзаемазвязанае адлюстраванне гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства ў бухгалтарскім уліку. Апрача таго, яго выкарыстанне мае вялікае кантрольнае значэнне, бо патрабуе абавязковай збалансаванасці падрахункаў запісаў на рахунках. Гэта робіцца пасля сканчэння кожнага справаздачнага перыяду, калі бухгалтэрыя падлічвае сумы зваротаў па дэбецс і крэдьше рахункаў незалежна ад іх віду. Яны павінны быць між сабою роўныя, няроўнасць сведчьгць пра памылку, дапушчаную бухгалтарам пры ўстанаўлснні карэспандэнцыі (узаемасувязі) паміж рахункамі.
Рознічная цана. Гл. Цапа.
Рынак. Сфера таварнага абарачэння, сістэма эканамічных сувязяў паміж таваравытворцамі, з дапамогай якой ажыццяўляюцца прапанаванне і попыт на тавары ў маштабах гаспарадкі ці то асобнай краіны, ці нейкай супольнасці (Еўрапейскай, напрыклад), ці, нарэшце, у сусветным маштабе. Таксама: месца рознічнага гандлю прадуктамі, таварамі.
У Законе Рэспублікі Бсларусь «Аб процідзеянні манапалістычнай дзсйнасці і развіцці канкурэнцыі» дадзена вызначэнне паняццяў «рэспубліканскі таварны рынак» і «мясцовы таварны рынак». Рэспубліканскі таварны рынак — сфсра абарачэння тавараў, паслуг, каштоўных папер і інвестыцый у межах граніц Рэспублікі Беларусь. Мясцовы таварны рынак — сфера абарачэння тавараў, паслуг, каштоўных папер і інвестыцый у межах граніц адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак.