Дакумент па-беларуску
Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка.
Алесь Каўрус
Выдавец: Беларусь
Памер: 160с.
Мінск 1994
85
Лізінг [ад англ. lease — арэнда, маёмасны наём]. Асаблівая форма фінансавых капіталаўкладанняў, дапаўненне да традыцыйных спосабаў фінансавання. Лізінг параўноўваецца з арэндай і азначае выкарыстанне рэчы, якая не належыць карыстальніку, за перыядычную, як правіла, штомесячную плату на працягу вызначанага кантрактам тэрміну. Прадметам лізінгу можа быць абсталяванне рознага профілю і камплектнасці, сродкі транспарту, будынкі і пад., а таксама ноўхаў і шматлікія паслугі. Пасля сканчэння тэрміну лізінгавага кантракту магчыма: купля абсталявання арандатарам па астаткавым кошце; пралангацьтя тэрміну — заключэнне новага пагаднення; вяртанне матэрыяльных каштоўнасцяў лізінгавай кампаніі.
Ліквіднасць [ад лац. liquidus — вадкі, цякучы]. Мабільнасць актываў прадпрыемстваў, фірмаў ці банкаў, якая забяспечвае магчымасць (здольнасць) бесперабойна аплочтзаць у тэрмін усе іх абавязацельствы і законна прад’яўленыя ім грашовыя патрабаванні.
Ліквідныя сродкі. Сродкі, якія лёгка рэалізуюцца, пераўтвараюйца ў наяўныя грошы.
Ліміт [ад лац. limes, limitis — мяжа, граніца]. Норма, у межах якой дазволена карыстацца чымнебудзь, выдаткоўваць штонебудзь. Ліміт кайтрактаў. Максімальна дапушчальная колькасць ф’ючарсных кантрактаў, якой можа валодаць адна асоба. Устанаўляецца біржай ці органамі, якія рэгулююць біржавы гандаль, каб не дапусціць маніпуляцый цэнамі.
Ліхвяр [ад праславянскага lixva — пазыка грошай пад працэнт]. Той, хто бярэ вельмі высокія, не дазволеныя законам працэнты за пазычаныя грошы.
Ліцэнзія [ад лац. licentia — права, дазвол]. 1. У знешнім гандлі — спецыяльны дазвол, які атрымліваюць ад дзяржаўных органаў, на ўвоз, вываз або транзіт пэўнай колькасці тавараў, свабодны ўвоз, вываз або транзіт якіх не даттускасцца. 2. Патэнтавая ліцэнзія даецца ўладальнікам патэнту на выкарыстанне тэхнічнай дакументацыі або запатэнтаваных вынаходстваў.
Лобі, лабізм [англ. lobby — кулуары]. Сістэма кантор і агенцтваў буйных манаполій пры заканадаўчых органах ЗША, якія робяць у інтарэсах гэтых манаполій уздзеянне (аж да подкупу) на заканадаўцаў і дзяржаўных чыноўнікаў на карысць таго ці іншага рашэння пры прыняцці законаў, размяшчэнні ўрадавых заказаў і пад.; лобі называюцца таксама агенты гэтых кантор і агенцтваў (інакш лабісты).
86
Лора [іт. loro conto — іх рахунак]. Рахунак, што адкрывае банк свайму банку (карэспандэнту), на які ўносяцца ўсе сумы, што атрымліваюцца апошнім або выдаюцца паводле яго даручэння.
М
Маёмасныя правы. Суб’ектыўныя правы ўдзельнікаў праваадносін, звязаныя з уладаннем, карыстаннем і распараджэннем маёмасцю. У адрозненне ад немаёмасных правоў маюць эканамічны змест. Маёмасныя правы вынікаюць з нормаў розных галін права: грамадзянскага (цывільнага), працоўнага, калгаснага, сямейнага і інш.
Маёмасць. Рэчы, прадметы, каштоўнасці, якія належаць камунебудзь, знаходзяцца ў чыімнебудзь уладанні. Дзяржаўная маёмасць. Нерухомая маёмасць — маёмасць, якая складаецца з зямельнага ўчастка і будынкаў. Рухомая маёмасць — маёмасць, якая складасцца з каштоўнасцяў, рэчаў, мэблі і пад.
Маклер [ням. Maklcr]. Пасрэднік пры ўчыненні ўгод на фондавых, таварньгх і валютных біржах.
Малох (з вялікай літары) [ад фінікійск. molek — уладар, цар]. Ужываецца як сімвал жорсткай, бязлітаснай сілы, што патрабуе мноства людскіх ахвяр.
Мамона [rp. mammonas — багацце]. I. У хрысціянскіх царкоўных тэкстах — злы дух, ідал, які ўвасабляе срэбралюбства і скнарніцтва. 2. перан. Бруха, чэрава як сімвал сквапнасці, абжорства, хцівасці.
Манаполія [rp. monos — адзін, адзіны + гр. рбіёо — прадаю]. 1. Выключнас права (вытворчасці, гандлю, промыслу і г. д.), якос належыць адной асобе, пэўнай групе асоб ці дзяржаве. 2. Тып эканамічных адносін, пры якіх прадпрымальнікі могуць навязаць сваім канкурэнтам і грамадству ўмовы, што адпавядаюць інтарэсам сваіх прадпрыемстваў.
Манапольная цана. Гл. Цана.
Манетная адзінка. Вагавая колькасць чыстага грашовага металу, устаноўлсная для грашовай адзінкі, якая ляжыць у аснове манстнай сістэмы краіны.
Манетная рэгалія (лац. regalis — які належыць цару]. Манапольнае права дзяржавы на чаканку і выпуск манет у абарачэнне.
Маніторынг [ад лац. monitor — які засцерагае, папярэджвае]. Сістэма назіранняў за станам зямельнага фонду, навакольнага асяроддзя і г. д. для своечасовага выяўлення змен, іх ацэнкі, папярэджання і ўхілення наступстваў негатыўных працэсаў.
87
Мараторый [ад лац. moratorius — які затрымлівае, запавольвае). Адтэрміноўка выканання абавязацельстваў, пераважна плацежных, якая абвяшчаецца дзяржавай у сувязі з надзвычайнымі абставінамі (вайной, крызісам і пад.).
Марка [ням. Marke]. 1. Знак аплаты паштовых, гербавых і некаторых іншых збораў — звычайна ў выглядзе чатырохвугольнай папсркі з малюнкамі і абазначэннсм цаны. 2. Знак, кляймо на таварах, вырабах з абазначэннем месца вырабу, якасці і інш. 3. Гатунак, тып вырабу, тавару. Новыя маркі сталі.
Марка [ням. Mark, фін. markka]. 1. Грашовая адзінка Федэратыўнай Рэспублікі Германіі, роўная 100 пфснігам. 2. Грашовая адзінка Фінляндыі, роўная 100 пені.
Маркетынг [англ. marketing — гандаль]. Комплексная сістэма арганізацыі вытворчасці і збыту прадукцыі, арыентаваная на задавальненне патрэб канкрэтных спажыўцоў і атрыманне прыбытку на аснове даследавання і прагназавання рынку, распрацоўкі стратэгіі і тактыкі паводзін на рынку з дапамогай маркетынгавых праграм. У гэтых праграмах закладзены мерапрыемствы па паляпшэнні якасці тавару і яго асартыменту, вывучэнні пакупнікоў, канкурэнтаў і канкурэнцыі, па забеспячэнні цэнавай палітыкі, фармаванні попыту, стымуляванні збыту і рэкламе, аптымізацыі каналаў тавараруху і арганізацыі збыту, наладжванні тэхнічнага сервісу і пашырэнні асартыменту сервісных паслуг. Маркетынг як спараджэнне рынкавай эканомікі з’яўляецца ў пэўным сэнсе філасофіяй вытворчасці, цалкам падпарадкаванай умовам і патрабаванням рынку, які ўвесь час знаходзіцца ў дынамічным развіцці пад уздзеяннем шырокага спектра эканамічных, палітычных, навуковатэхнічных і сацыяльных фактараў. Прадпрыемствы разглядаюць маркетынг як сродак для дасягнення мэт, фіксаваных на пэўны часавьг перыяд па кожным канкрэтным рынку і яго сегментах, з найвышэйшай эканамічнай эфектыўнасцю.
Мемарандум [ад лац. memorandum — што трэба памятаць]. 1. Дыпламатычны дакумснт з выкладам поглядаў урада на якоенебудзь пытаннс. 2. У гандлі — ліст з напамінам пра штонсбудзь; у рахункаводстве — напамінак пра запазычанасць. 3. Дакладная запіска, службовая даведка па якімнебудзь пытанні.
Менеджмент [англ. management]. 1. Кіраванне вытворчасцю або якойнебудзь арганізацыяй. 2. Сістэма прынцыпаў, метадаў, сродкаў і формаў кіравання, якія
88
распрацоўваюцца і вьткарыстоўваюцца ў развітых краінах для павьтшэння эфектыўнасці вытворчасці або якой ішпай грамадскай дзейнасці.
Менеджзр [англ. manager < manage — кіраваць]. 1. Кіраўнік кампаніі, банка, фінансавай установы, іх структурных падраздзяленняў. 2. Асоба, якая арганізоўвае публічныя выступленні артыстаў, спартсменаў.
Меркантылізм [фр. mercantilisme < іт. mcrcante — гандляр]. 1. Эканамічная тэорыя і палітыка гандлёвай буржуазіі Еўропы 15—18 стст., заснаваная на тым, што дабрабыт краіны залежыць быццам бы не ад развіцця вытворчасці, а ад перавагі вьшазу тавараў з краіны над прывозам 1 акумуляцыі грашовых капіталаў. 2. перан. Дробязная ашчаднасць, схільнасць усё разглядаць з пункту погляду матэрыяльнай выгады.
Метад бухгалтарскага ўліку. Сукупнасць спосабаў і прыёмаў, якія дазваляюць бухгалтарскаму ўліку ажыццяўляць кантрольныя функйыі, функцыі аналізу і кіравання гаспадарчай дзейнасцю прадпрыемства. Да элсментаў бухгалтарскага ўліку адносяйь наступныя: дакумснтаванне, інвентарызацыю, рахункі, падвойны запіс, ацэнку, калькуляцыю, баланс, справаздачнасць.
Метрыка [польск. metryka < лац. matricula — спіс]. Выпіска з метрычнай кнігі пра дату нараджэння; пасведчанне аб нараджэнні.
Мецэнат [ад імя рымскага дзеяча Мецэната, які падтрымліваў паэтаў]. Апякун навук і мастацтваў.
Міжнароднаправавая арэнда. Аддаванне адной дзяржавай другой дзяржаве часткі сваёй тэрыторыі на пэўны тэрмін з пэўнай мэтай на аснове дагавору паміж імі. Дзяржаваарэндадавальнік захоўвас суверэнітэт над арандаванай тэрыторыяй. Арэнда даецца для будаўніцтва каналаў, трубаправодаў, размяшчэння навуковых станцый і г. д.
Мытнік. Службовец мытні, мытнай аховы.
Мытня. Установа, якая займаецца кантролем за правозам тавараў праз граніцу і збіраннем спецыяльных пошлін за такі правоз.
Н
Навацыя [ад лац. novatio — абнаўленне, змяненне]. Штонебудзь новае, якое толькі што ўвайшло ва ўжытак; новаўвядзенне.
Навела [ад лац. novellae leges — новыя законы]. Пазнейшы дадатак да якогансбудзь збору законаў, статута і пад. Падатковыя навелы.
89
Нажніцы цэнаў. Разрыў паміж цэнамі тавараў, якія прадаюцца і купляюцца, звычайна паміж сельскагаспадарчымі і прамысловымі.
Найміт. Наёмны работнік.
Накапленні. Тое, што накоплена; капітал, зберажэнні.
Накладная. 1. Накладная таварная — першасны бухгалтарскі дакумент, прызначаны для афармлення аперацый па водпуску і прыёму таварнаматэрыяльных каштоўнасцяў. Змяшчае назву арганізацыі, якая яе выпісала, нумар і дату, кім і каму адпушчаны тавар, яго найменне, колькасць, гатунак, цану і іншыя дадзеныя, падставу для водпуску тавару, распіску матэрыяльна адказных асоб у яго водпуску і прыёме. 2. Накладная транспартная — асноўны перавозачны дакумент, які рэгулюе адносіны паміж перавозчыкам, адпраўніком і атрымальнікам грузу, што адпраўляецца чыгункай, паветраным і аўтамабільным транспартам; афармляе і сведчыць дагавор на перавозку грузаў.
Накладная плата. Спосаб разлікаў, пры якім груз або паштовае адпраўленне выдасіша атрымальніку пасля агтлаты ўстаноўленага адпраўніком кошту.
Накладныя выдаткі. Дадатковыя выдаткі на гаспадарчаарганізацыйныя патрэбы вытворчасці і на размеркаванне тавараў.
Налік. Грашовае спагнанне за выдаткі, не прадугледжаныя бюджэтам.
Наменклатура [ад лац. nomenclatura — пералік, спіс]. 1. Пералік, сукупнасць назваў, тэрмінаў, што ўжываюцца ў якойнебудзь галіне навукі, вытворчасці і пад. Медыцынская наменклатура. Наменклатура вырабаў. 2. Пералік бухгалтарскіх рахункаў.