• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дакумент па-беларуску Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. Алесь Каўрус

    Дакумент па-беларуску

    Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка.
    Алесь Каўрус

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 160с.
    Мінск 1994
    183.9 МБ
       Акцыянсрнае таварыства з’яўляецца закрытым, калі абарачэнне яго акцый на рынку каштоўных папер забаронена або абмежавана яго статутам. Стварэнне закрытага акцыянернага таварыства ўключае ў сябе афармленне дагавору аб сумеснай дзейнасці па стварэнні таварыства, зацверджанне статута, дзяржаўную рэгістрацьпо таварыства і рэгістрацыю акцый у парадку, вызначаным заканадаўствам аб каштоўных паперах. Акцыі закрытага акцыянернага таварыства распаўсюджваюцца сярод асоб, якія падпісалі дагавор на супольную дзейнасць у стварэнні таварыства.
    
    66
    
       Адкрытае акцыянернае таварыства ствараецца шляхам адкрытай падпіскі на акцыі або пераўтварэння закрытага акцыянернага таварыства ці іншага гаспадарчага таварыства або суполкі.
       Асноўным дакументам, які вызначае адносіны падпісчыка з заснавальнікамі, з’яўляецца дагавор падпіскі на акцыі. У ім прадугледжваюцца колькасць, катэгорыі і намінальны кошт акцый, што набываюцца праз падпіску, тэрміны і парадак узаемных разлікаў, правы і абавязкі заснавальнікаў і падпісчыкаў, адказнасць бакоў за парушэнне ўмоў дагавору і іншыя палажэнні.
       Таварыства можа ажыццяўляць любыя віды гаспадарчай дзсйнасці, калі яны не забароненыя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь і адпавядаюць мэтам, прадугледжаным у статуце таварыства. Таварыства мае права ствараць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі прадпрыемствы з правамі юрыдычнай асобы шляхам перадачы ім часткі сваёй маёмасці ў валоданне, карыстанне і распараджэнне ў межах, устаноўленых таварыствам і заканадаўчымі актамі.
       Таварыства з’яўляецца ўласнікам: маёмасці і грашовых узносаў, перададзеных яму ўдзельнікамі; прадукцыі, вырабленай таварыствам у выніку гаспадарчай дзейнасці; атрыманых даходаў, а таксама іншай маёмасці, набытай ім на іншых падставах, якія дапускаюцца законам.
       Укладам удзельніка ў статутны фонд таварыства можа быць любая маёмасць або іншы аб’ект, што знаходзіцца ва ўласнасці асобы, якая ўносіць уклад, a таксама права на выкарыстанне маёмасных правоў і нсмаёмасных правоў, звязаных з маёмаснымі, якія належаць такой асобе. Кошт маёмасці вырашаецца супольным рашэннем удзельнікаў таварыства.
       Акцыянернае таварыства мае права павялічваць або памяншаць памер статутнага фонду. Памяншэнне статутнага фонду дагтускасцца з пісьмовай згоды крэдытораў. Павслічэнне ажыццяўляецца праз выпуск новых акцьтй, абмен аблігацый на акцыі, павелічэнне намінальнага кошту акцый. Павслічэнне статутнага фонду закрытага акцыянернага таварыства праз в’ыттуск новых акцый ажыццяўляецца шляхам распаўсюджання іх паміж удзельнікамі. Размяшчэнне акцый адкрытага акцыянернага таварыства, якія выпускаюцца дадаткова, ажьшцяўляецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам аб каштоўных паперах.
    
    67
    
       Доля ўдзельніка ў масмасці акцыянернага таварыства вызначаецца колькасцю акцый, якія належаць яму.
       Акцэпт [ад лац. acceptus — прыняты]. Форма безнаяўнага разліку паміж арганізацыямі, а таксама згода на аплату грашовых дакументаў (рахункаў, вэксаляў і інш.). Акцэпт шырока скарыстоўваецца як форма разліку за пастаўленыя тавары і выкананыя паслугі ў міжнародным таварнаграшовым абарачэнні.
       Альтэрнатыва [срр. alternative < лац. alternare — чаргавацца]. 1. Неабходнасць выбару паміж дзвюма магчымасцямі, адна з якіх выключае другую. 2. Кожная з гэтых магчымасцяў.
       Альянс [фр. alliance], Саюз, аб’яднанне (напрыклад, дзяржаў) на аснове дагаворных абавязацельстваў.
       Амартызацыйны фонд. Фонд грашовых рэсурсаў, што ўтвараецца за кошт амартызацыйных адлічэнняў і прызначаны для ўзнаўлення асноўных фондаў.
       Амартызацыя |ад лац. amortisatio — пагашэнне]. Паступовы перанос вартасці вытворчых асноўных фондаў на кошт гатовай прадукцыі; мэтавая акумуляцыя грашовых сродкаў і іх наступнае выкарыстанне для ўзнаўлення зношаных асноўных фондаў.
       Ануляцыя. Прызнанне несапраўдным якоганебудзь акта, дагавору, права і пад.; скасаванне.
       Апека. Мерапрыемствы дзеля аховы правоў і інтарэсаў асоб, якія не могуць самі весці сваіх спраў. Апека над малалетнім.
       Аптовая цана. Гл. Цана.
       Апцыён |ням. Option < лац. optio, optionis — выбар]. Набытае за пэўную плату права прадаваць або купляйь якіянебудзь каштоўнасці (напрьгклад, каштоўныя паперы) на працягу пэўнага часу па абумоўленай цане.
       Арбітраж [фр. arbitrage], Орган для вырашэння маёмасных спрэчак паміж прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі. Міжнародны арбітраж — адзін з органаў, які вырашае спрэчкі паміж асобнымі дзяржавамі.
       Артыкул [ад лац. articulus — частка, раздзел]. 1. Навуковы ці публіцыстычны твор невялікага памеру ў зборніку, часопісе або газеце. 2. Асобны раздзел, параграф у розных юрыдычных дакументах. Артыкул крымінальнага кодэкса. 3. Раздзел фінансавага плана, каштарыс, які вызначае крыніцу даходаў або мэту выдаткаў. Артыкулы даходу. 4. Разрад, від, галіна чагонебудзь. Важны артыкул экспарту. 5. Тып вырабу, умоўнае абазначэнне тавараў. Артыкул тканіны.
    
    68
    
       Арэнда [польск. arenda < лац. arrendare — пазычаць]. 1. Часовае карыстанне нерухомай маёмасцю на падставе дамовы. 2. Плата за карыстанне маёмасцю; арэндная плата.
       Арэндны падрад. Форма арганізацыі і аплаты працы членаў арэндных калектываў унутры прадпрыемстваў. Паводле дагавору арэнднага падраду, падпісанага з адміністрацыяй прадпрыемства, вызначаюцйа ўмовы арэнднай платы, памеры і парадак удзелу арэнднага калсктыву ў выдатках і выплатах прадпрыемства, адказнасць бакоў.
       Асартымент [фр. assortiment]. Склад і суадносіны розных відаў і гатункаў прадукцыі і тавараў у вытворчым або гандлёвым прадпрыемстве.
       Асацыяцыя [лац. associatio — злучэнне]. Аб’яднанне, саюз; аб’яднанне арганізацьтй або асоб для дасягнення агульнай гаспадарчай, палітычнай, навуковай, культурнай ці якой іншай мэты.
       Асігнаванні [лац. assignare — прызначаць, выдзяляць]. Сумы, прызначаныя на якуюнебудзь мэту.
       Аўдытары [лац. auditor — слухач]. Асобы, што правяраюць стан фінансавагаспадарчай дзейнасці арганізацый на аснове кантракту. Апрача таго, аўдытары кансультуюць кліентаў у пытаннях мснеджменту і падаткаабкладання.
       Аўкцыён [ад лац. auctio — павелічэннс]. Публічны продаж, пры якім тавар або маёмасць набывае той, хто дае найбольшую суму. Тавар або яго ўзоры папярэдне выстаўляюцца на агляд мажлівымі пакупнікамі.
       Аўтаркія [гр. autarkeia — самадастатковасць, самазадаволенасць]. Палітыка гаспадарчага адасаблсння краіны, стварэнне замкнёнай самазабяспечвальнай эканомікі.
       Аўтарытарны [фр. autoritaire — уладны]. Заснаваны на беспярэчным падпарадкаванні ўладзе, аўтарытэту.
       Аўтэнтык [rp. authentikos]. Сапраўдная рэч, арыгінал, не копія.
    
    Б
       Баланс [фр. balance — вага]. Раўнавага, сістэма паказчыкаў, што характарызуюць стан узаемазвязаных велічынь, якія знаходзяцца ўвесь час у змяненні. Баланс складаецца на пэўную дату ў выглядзе табліцы, якая дзеліцца на дзве часткі. Паказчыкі абодвух бакоў балансу характарызуюць якуюнебудзь з’яву, адлюстроўваюць суадносіны яе частак. Падрахунак паказчыкаў левага боку табліцы — актыву — павінен быць роўны
    
    69
    
    падрахунку правага боку — пасіву. Балансы складаюцца ў маштабе асобнага прадпрыемства, вытворчага аб’яднання, ведамства (бухгалтарскі баланс, баланс даходаў і выдаткаў прадпрыемства) або ў маштабс народнай гаспадаркі (баланс асноўных фондаў, плацежны баланс, баланс сельскагаспаДарчых прадуктаў і г. д.).
       Баніфікацыя [фр. bonification < лац. bonus — добры]. Надбаўка да абумоўленай папярэднім пагадненнем цаны тавару, калі яго якасць акажацца больш высокаю; адваротная баніфікацыя — скідка з цаны пастаўленага тавару, калі ято якасць ніжэйшая за абумоўлсную дагаворам.
       Банк [фр. banquc], Крэдытнафінансавая ўстанова, што ажыццяўляе аперацыі, звязаныя з акумуляцыяй грашовых сродкаў і пасрэдніцтвам у выплатах (пасіўныя аперацыі), а таксама скарыстанне фондаў банкаўскага крэдытавання шляхам выдачы розных пазык (актыўныя апсрацыі). Паводле функцый і характару апсрацый усе банкі можна падзяліць на: 1) цэнтральныя эмісійныя, 2) камерцыйныя (дэпазітныя), 3) інвестыцыйныя, 4) ашчадныя, 5) спецыяльнага прызначэння, напрыклад, знешнегандлёвыя і інш.
       Банкноты, адз. банкнот [англ. banknotes], Каштоўныя паперы (банкаўскі білет, крэдытныя знакі грошай). Сродак абарачэння пры крэдытнай сістэме, які замяняе металічныя грошы і прыватныя камерцыйныя вэксалі.
       Банкруцтва [ням. Bankrott < іт. bancarotta], Неплацежаздольнасць даўжніка, адмова фізічнай ці юрыдычнай асобы плаціць крэдыторам па сваіх пазыковых абавязацельствах зза адсутнасці сродкаў; фінансавы крах, разарэнне.
       Бартэр [англ. barter — мена, менавы гандаль, тавараабменная ўгода]. Безвалютны, але ацэнены і збалансаваны абмен таварамі, які афармляецца адзіным дагаворам. Ацэнка тавараў праводзіцца з мэтай стварыць умовы для эквівалентнасці абмену, а таксама для мытнага ўліку, вызначэння страхавых сум, ацэнкі прэтэнзій, налічэння санкцый. Умовай эквівалснтнасці таваразвароту з’яўляецца абмен тавараў па сусветных або дагаворных цэнах.
       Безнаяўныя разлікі. Асноўны спосаб разлікаў паміж прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі. Ажынцяўляюцца без удзелу наяўных грошай (гатоўкі) шляхам спісання грашовых сродкаў з разліковага (бягучага) рахунку плацельшчьгка і залічэння іх на рахунак атрымальніка (пастаўшчыка, крэдытора).
    
    70
    
       Бізнес ]англ. business — справа, сталы занятак]. Прадпрымальніцкая дзейнасць, накіраваная на павелічэннс першапачатковага капіталу.
       Біржа [ням. Borse < лац. bursa — кашалск]. 1. Установа, у якой ажыццяўляецца купляпродаж каштоўных папер (фондавая біржа), валюты (валютная біржа), масавых тавараў, што прадаюцца па стандартах ці ўзорах (таварная біржа), пасрэдніцкія аперацыі на рынку працы (біржа працьт); 2. Будьгнак, дзе ажыцйяўляюцца біржавыя аперацыі.
       Біржавая яма. Частка памяшкання біржы, падлога якой знаходзіцца ніжэй, чым усёй залы. У гэтым месцы членам біржы дазваляецца ўчыняць угоды (здзелкі).
       Боны, адз. бона [фр. bon — чэк, талон, ордэр]. 1. Пазыковыя абавязацельствы, што выпускаюцца дзяржавай, асобнымі ўстановамі і арганізацыямі. 2. Папяровыя грашовыя знакі дробнай вартасці, якія часова пускаюцца ў зварот у якасці разменных грошай.