• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дакумент па-беларуску Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. Алесь Каўрус

    Дакумент па-беларуску

    Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка.
    Алесь Каўрус

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 160с.
    Мінск 1994
    183.9 МБ
       Дэмпінг {англ. dumping — скідванне]. Продаж тавараў манаполіямі, фірмамі і пад. на замежны.м рынку па штучна зніжаных, дэмпінгавьгх цэнах, куды ніжэйшых за цэны ўнутранага рынку, для выцяснсння канкурэнтаў.
       Дэнамінацыя |ад лац. denominatio — перайменаванне]. Узбуйненне грашовай адзінкі краіны (без змены яе назвы) з мэтай спарадкавання грашовага абарачэння і надання большай паўнацэннасці нацыянальнай валюце. ,
       Дэнансацыя |фр. denonciation < лац. denuntiatio — апавяшчэнне|. Заява адной дзяржавы лругой аб скасаванні заключанага паміж імі дагавору.
       Дэпазіт Іад лац. dcpositum — рэч, здадзеная на захоўванне]. Грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца ў крэдытную ўстанову (банк, ашчадную касу, натарыяльную кантору) для перадачы іх крэдытору або іншай асобс.
       Дэпазітар, Укладчык дэпазіту.
       Дэпазітны сертыфікат. Каштоўная папера, якая з’яўляецца пісьмовым пасведчаннем банка пра ўклад грашовых сродкаў і пацвярджае права ўкладчыка на атрыманне пасля сканчэння ўстаноўленага тэрміну сумы ўкладу і працэнтаў па ім.
       Дэпанент |ад лац. deponens — які адкладвас]. 1. Тое, што дэпазітар. 2. Асоба, якой належьшь грашовая сума, не выплачаная прадпрыемствам або ўстановай з якіхнебудзь прычын у вызначаны тэрмін. Дэпаненцкімі сумамі на прадпрыемствах з’яўляюцца звычайна ўтрыманні з заработнай платы рабочьтх і службоўцаў на карысць розных арганізацый і асоб на падставе выканаўчых дакументаў судовых органаў, а таксама своечасова не атрыманая рабо’гымі і службоўцамі іх заработная плата. ₍
       Дэпорт [фр. deport]. Біржавая ўгода (здзелка) на тэрмін, якая ўчыняецца на фондавай біржы спскулянтамі з разлікам на паніжэнне курсу каштоўных папер для таго, каб атрымаць курсавую розніцу. Спекулянт
    
    76
    
    звяртаецца да дэпорту ў тых выпадках, калі курс прададзенай ім паперы да моманту выканання ўгоды зусім не панізіўся або знізіўся нязначна і сн можа разлічваць на далейшае паніжэнне курсу.
       Дэструкцыя ]лац. destructio]. Разбурэнне, парушэнне нармальнай структуры чагонебудзь.
       Дэфакта ]лац. de facto]. Фактычна, на справе (супрацьлегл. дэюрэ).
       Дэфіцыт ]ад лац. deficit — не стае]. 1. Недахоп чагонебудзь, нястача ў чымнебудзь. 2. Страта, перавышэнне выдаткаў над даходамі. Паняцце дэфіцыту можа адносіцца як да грашовых рэсурсаў, так і да матэрыяльных каштоўнасцяў. Дэфіцыт плацежнага балансу — перавышэнне замежных выдаткаў краіны над даходамі зза мяжы.
       Дэфляцыя [ад лац. dcflare — здзімаць]. Працэс стрымлівання росту грашовай масы ў абарачэнні з мэтай павысіць яе пакупную здольнасць (супрацьлегл. інфляцыя).
       Дэюрэ [лац. de jure]. Юрыдычна, паводле права, фармальна (супрацьлегл. дэфакта).
    
    Е
       Еўрадолары, адз. еўрадолар. Амерыканскія долары, якія знаходзяцца ў абарачэнні за межамі ЗША і абслугоўваюць патрэбы дзяржаўных і прыватньтх арганізацый розных краін.
       Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС, «Агульны рынак»). Эканамічнапалітычны саюз заходнееўрапейскіх дзяржаў. Цяпер у яго ўваходзяць 12 краін (ФРГ, Францыя, Італія, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Вялікабрытанія, Данія, Ірландыя, Грэцыя, Іспанія, Партугалія).
       Еўрапейскі інвестыцыйны банк. Крэдытны інстытут Еўрапейскай эканамічнай супольнасці (ЕЭС), заснаваны ў адпаведнасці з Рымскім дагаворам ад 25.03.1957 аб стварэнні ЕЭС.
    
    Ё
       Ёмістасць рынку. Магчымы пры дадзеным узроўні цэн аб’ём рэалізацыі тавараў, які характарызусцца велічынёй попыту насельніцтва і таварнага прапанавання.
    
    Ж
       Жыра [іт. giro]. Перадатачны надпіс на вэксалі, чэку і пад.
    
    
    77
    
       Жэрабя. Умоўны знак (дробная рэч, паперка і пад.), які выцягваецца наўгад з шэрагу падобных прадмстаў пры вызначэнні чарговасці, абавязку або права на штонебудзь.
    
    3
       Завяшчанне. Афіцыйны дакумент, распараджэнне кагонебудзь аб сваёй маёмасці на вьшадак смерці.
       Загс, зацс. 1. Запіс актаў грамадзянскага (цывільнага) стану. 2. Аддзел выканкама, які рэгіструе факты нараджэння, смерці, ішпобу, разводу і пад.
       Заклад. 1. Гарантаванне звароту пазыкі шляхам перадачы крэдытору якойнсбудзь каштоўнай рэчы, маёмасці. Узяць грошы пад заклад. 2. Рэч, пакінутая таму, хто даў пазыку. Выкупіць заклад. Вярнуць заклад.
       Залаты парытэт ]лац. paritas — роўнасць]. Суадносіны грашовых адзінак розных краін паводле іх афіцыйнага залатога змесціва.
       Заява. 1. Пісьмовая просьба, складзеная па ўстаноўленай форме. Падаць заяву. 2. Чыёнебудзь выказванне, паведамленне, звычайна катэгарычнае, рашучае. Зрабіць заяву.
       Заяўка. 1. Афіцыйная заява аб сваіх правах або атрыманні правоў на штонебудзь. Заяўка на вынаходніцтва. 2. Заява з патрабаваннем чагонебудзь, з просьбай аб чымнсбудзь.
       Заяўнік. Той, хто робіць заяву, заяўку.
       Зберажэнні. Сабраная ў запас сума грошай.
       Злоты. Грашовая адзінка Польшчы.
       Зямельны кадастр [фр. cadastre < гр. katastichon — аркуш, рэестр]. Сістэматызаваны збор дакладных звестак пра зямлю як галоўны сродак вытворчасці ў сельскай, лясной гаспадарцы; нсабходная ўмова вызначэння цаны на зямлю.
    
    I
       Іміграцыя [ад лац. immigrate — пасяляцца]. Уезд чужаземцаў у якуюнебудзь краіну на сталае жыхарсті. >
       Імідж [англ. emage]. Вобраз каго, чагонебудзь (чалавека, тавару, паслугі, прадпрыемства), сума ўражанняў ад іх.
       Імпарт [ад лац. importarc — увозіць]. Увоз тавараў, паслуг, каштоўных папср і г. д. зза мяжы для рэалізацыі на ўнутраным рынку краіны (супрацьлегл. экспарт).
       Інвентарызацыя |ад лац. inventarium — вопіс маёмасці]. Спосаб правсркі адпаведнасці фактычнай наяўнасці сродкаў у натуры дадзеным бухгалтарскага ўліку.
    
    78
    
    Інвентарызацыя праводзіцца з мэтай забсспячэння всрагоднасці бухгалтарскага ўліку і захаванасці масмасці і грашовых сродкаў прадпрысмстваў, устаноў і арганізацый.
       Інвестар, інвестытар. Асоба, арганізацыя або дзяржава, якія робяць інвестыцыю; укладчык.
       Інвестыцыі, адз. інвестыцыя ]ад лац. investire — апранаць]. Доўгатэрміновае ўкладанне сродкаў (матэрыяльных і інтэлектуальных каштоўнасцяў) у вытворчую, прадпрымальніцкую і іншую дзсйнасць з мэтай арганізацыі выпуску прадукцыі, работ і паслуг і атрымання прыбытку або іншых канчатковых вынікаў (ахова прыроды, павышэнне якасці жыцця і пад.); капітальныя ўкладанні ў развіццё вытворчасці або невытворчую сферу. Відамі інвестыцый з’яўляюцца грашовыя сродкі, акцыі, паявыя ўзносы, іншыя каштоўныя паперы, рухомая і нерухомая маёмасць, аўтарскія правы, ноўхаў і інш. ,
       Індасамент [ням. Indossament]. Перадатачны надпіс на адвароце вэксаля, чэка і пад., які сведчыць пераход правоў па гэтым дакуменце да іншай асобы; жыра.
       Індасант (ням. Indossantj. Асоба, якая робіць на адвароце вэксаля, чэка і пад. псрадатачны надпіс; жырант.
       Індасат [ням. Indossat], Асоба, на карысць якой пераводзіцца вэксаль, чэк і пад. па перадатачным надпісе.
       Індэксацыя [ад лац. index — паказчык, спіс]. Індэксацыя ўяўляс сабой карэкціроўку велічыні даходаў (што нс маюць аднаразовага характару) фізічных асоб у грашовых адзінках Рэспублікі Бсларусь з бюджэтных крыніц (сацыяльныя пенсіі, дапамогі, стыпендыі, заработная плата па месцы працы, грашовае забеспячэнне), а таксама грашовых збсражэнняў фізічных асоб у выглядзе ўкладаў у грашовых адзінках Рэспублікі Беларусь ва ўстановы дзяржаўнай крэдытнафінансавай сістэмы і аблігацый дзяржаўных пазык Рэспублікі Беларусь з мэтай частковага пакрыцця страт, выкліканых інфляцыяй.
       Фізічным асобам, якія атрымліваюць грашовыя даходы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з іншых крыніц, пакрыццё страт ад інфляцыі можа ажыццяўляцца за кошт сродкаў прадпрысмстваў і арганізацый на падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі, пагаднсннямі.
       Індэксацыя можа ажыццяўляцца ў выглядзе аднаразовага перагляду велічыні аплаты працы (ставак, ак
    
    79
    
    ладаў), сацыяльных пенсій, дапамог, стыпсндый, іншых сацыяльных выплат насельніцтву.
       Індэкс рознічных цэн. Штомесячны паказчык змен сярэдняга ўзроўню цэнаў на рознічным рынку. Індэкс разлічваецца на аснове дынамікі «кошыка» спажывецкіх тавараў і паслуг.
       Інжынірынг [ад англ. engineering — тэхнічны, прыкладны]. Паслугі для стварэння вытворчых прадпрыемстваў, аб’яднанняў, аб’ектаў інфраструктуры. Уключае ў сябе комплекс работ па правядзенні папярэдніх даследаванняў, падрыхтоўцы тэхнікаэканамічнага абгрунтавання, камплекту праектных дакументаў, а таксама распрацоўку рэкамендацый па арганізацыі вытворчасці і кіравання, эксплуатацыі абсталявання і рэалізацыі гатовай прадукцыі.
       Ініцыятыва [фр. initiative]. 1. Самастойны пачын, першы крок у якойнебудзь справе, абумоўлены ўнутраным пабуджэннем да дзеяння. Зрабіць па сваёй ініцыятыве. Вядучая роля ў якіхнебудзь дзеяннях. Узяць ініцыятыву ў свае рукі. 2. Здольнасць да самастойных актыўных дзеянняў; прадпрьімальнасць. Гаспадарчая ініцыятыва. Заканадаўчая ініцыятыва — права ўзнімаць пытанне адносна прыняцця новых законаў і ўносіць на разгляд законапраекты ў заканадаўчы орган.
       Інка'са [іт. incasso], Банкаўская аперацыя атрымання грошай па розных дакументах (вэксалях, чэках і пад.) ад імя і за кошт сваіх кліснтаў.
       Інкасатар. Службовая асоба, якая робіць прыём грошай ад арганізацый для здачы іх у банк.
       Інкасацыя, інкасіраванне [ад іт. incassare — класці ў скрыню]. Атрыманне ў банку гатоўкаю (наяўнымі грашамі) па вэксалі, чэку і іншых выплатных дакументах.
       Інсінуацыя [ад лац. insinuare — пралазіць, красціся]. Паклёпніцкая выдумка з мэтай зганьбіць, зняславіць кагонебудзь; паклёп.
       Інстанцыя [ад лац. instantia — непасрэдная блізкасць]. Асобная ступень у сістэме падначаленых адзін аднаму органаў (дзяржаўных, судовых, партыйных і інш.).
       Інструкцыя [ад лац. instructio — павучанне]. Кіраўнічыя ўказанні, збор правілаў, які вызначае парадак і спосаб ажыццяўлсння чагонебудзь.
       Інтэрв’ю [англ. interview — сустрэча, спатканнс]. 1. Прызначаная для друку, радыё або тэлебачання гутарка журналіста з якойнебудзь асобай. 2. У сацыя
    
    80
    
    лагічных даследаваннях — гутарка даследчыка паводле загадзя намсчанага плана з асобай або групай асоб, адказы якіх на пытанні даследчыка служаць зыходным эмпірычным матэрыялам для абагульненняў.
       Інфляцыя [ад лац. inflatio — уздуцце]. Псрапаўненне сферы абарачэння грашовымі знакамі і, як вынік, іх абясцэньванне. Узнікае пры спробе вырашыць гаспадарчыя цяжкасці шляхам друкавання грошай. Можа быць таксама абумоўлена скарачэннем таварнай масы ў звароце пры нязменнай колькасці папяровых грошай. Інфляцыя суправаджаецца ростам цэн, зніжэннем рэальнай заработнай платы, жыццёвага ўзроўню насельніцтва.