Дакумент па-беларуску
Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка.
Алесь Каўрус
Выдавец: Беларусь
Памер: 160с.
Мінск 1994
Інфраструктура [ад лац. infra — пад і structura — будова, узасмаразмяшчэнне]. Група галін, сфераў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія забяспечваюць функцыянаваннс народнай гаспадаркі. Адрозніваюць інфраструктуру вытворчую, сацыяльную, рынкавую.
Іпатэка [ад гр. hypotheke — заклад, залог]. Пазыка, што выдасцца пад заклад нерухомай маёмасці (галоўным чынам зямлі і будынкаў), а таксама заклад нерухомай маёмасці пад такую пазыку.
Іпатэчныя банкі. Банкаўскія ўстановы, якія даюць доўгатэрміновыя пазыкі пад заклад нерухомасці.
Іск. Зварот у суд з патрабаваннем пра абарону грамадзянскіх правоў. Прадявіць іск. Задаволіць іск. Адмовіць у іску. Сустрэчны іск — іск, які прад’яўляе адказчьтк істцу.
Ісцец. Асоба, якая прад’яўляе іск (супрацьлсгл. адказчык).
К
Калектыўны дагавор. Лакальны нарматыўны акт, што рэгулюе працоўныя і сацыяльнаэканамічныя адносіны паміж наймальнікам і работнікамі, якія ў яго працуюць. Калектыўныя дагаворы могуць афармляцца на прадпрыемствах, ва ўстановах і ў арганізацыях незалежна ад формаў уласнасці і гаспадарання, у іх асобных падраздзяленнях (па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі гэтых падраздзяленняў), а таксама ў прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць без утварэння юрыдычмай асобы.
Калькуляцыя [лац. calculatio]. Падлік сабскошту адзінкі прадукцыі або выкананай працы, выдаткаў абароту, цэн. Планавы аддзел разлічвае планавы сабекошт прадукцыі, бухгалтэрыя — фактычны. На іх аснове
81
вызначаюцца планавая і фактычная сумы прыбытку (даходу), рэнтабельнасць.
Камерцыя [лац. commercium]. Гандаль, а ў шырэйшым сэнсе ўсс віды аперацый, звязаныя з атрыманнем прыбытку.
Канверсаванасць валюты [ад лац. convertere — змяняць, пераўтвараць]. Здольнасць нацыянальнай валюты свабодна абмсньвацца на замежныя валюты ў любой форме і ва ўсіх відах апсрацый без абмежаванняў. У перыяд дзеяння залатога стандарту канверсаванай аўтаматычна станавілася тая валюта, якая магла тым ці іншым спосабам свабодна разменьвацца на золата. Пасля афіцыйнай дэманетызацыі золата ў сярэдзіне 70ых гадоў, адмены залатога змесціва ўсіх валют і іх залатых парытэтаў канверсаванасць сталі разумець выключна як здольнасць нацыянальнай валюты да свабоднага абмсну на валюты іншых краін па дзсйным валютным курсе.
Канверсія [ад лац. conversio — змяненне, пераўтварэнне]. Перапрафіляванне ваеннай вытворчасці на выпуск прадукцыі цывільнага прызначэння.
Кансалтынг [англ. consulting — які кансультуе]. Кансультаванне прадаўцоў і пакупнікоў у пытаннях эканамічнай дзейнасці прадпрыемстваў, фірмаў, арганізацый, уключаючы паслугі па даследаванні і прагназаванні рынку, цэнаў, па правядзенні комплексу маркетынгавых даследаванняў, аналізе фінансавагаспадарчай дзейнасці прадпрыемства з улікам унутранага і вонкавага асяроддзя, па ацэнцы гандлёвапалітычных умоў, экспартнаімпартных аперацый і інш.
Кансорцыум |ад лац. consortium — супольніцтва]. Часовае пагадненне паміж некалькімі банкамі ці прамысловымі кампаніямі для сумсснага размяшчэння пазыкі або ажыццяўлсння адзінага капіталаёмістага праекта.
Кантракт [ад лац. contractus — угода, дамова]. Дагавор, пагадненне з узаемнымі абавязацельствамі для дагаворных бакоў. Кантракт ф’ючарсны (біржавы). Дагавор на пастаўку тавару ў будучым, дзе уніфікаваны практычна ўсе ўмовы: якасць, колькасць, умовы пастаўкі, плацяжы, упакоўка, парадак разгляду спрэчак і г. д. Бакі — удзельнікі пагаднення толькі дамаўляюцца пра цану і тэрмін пастаўкі з ліку тэрмінаў, зацверджаных біржай.
Кантрольны пакет акцый. Засяроджаная ў руках адной юрыдычнай ці фізічнай асобы доля акцый, якая дае магчымасць ажыццяўляць фактычны кантроль над акцыянерным таварыствам.
82
Кан’юнктура таварнага рынку [познелац. conjunctuга < лац. conjungere — звязваць, злучаць]. Эканамічная сітуацыя на рынку ў пэўны час.
Карэспандэнт [фр. correspondant < лац. correspondere — адказваць, інфармаваць]. 1. Асоба, якая перапісваецца з кімнебудзь. 2. Супрацоўнік органаў масавай інфармацыі, які прысылае паведамленні з месцаў. 3. Асоба ці ўстанова (фірма, банк), якія выконваюць фінансавыя, камерцыйныя даручэнні для іншай асобы або ўстановы (за кошт апошніх).
Карэспандэнцкі рахунак. Рахунак, на якім адлюстроўваюцца разлікі, праведзеныя адной крэдытнай установай паводле даручэння і за кошт другой крэдытнай установы на падставе заключанага карэспандэнцкага дагавору. Рахунак, адкрыты банкам у свайго карэспандэнта, называецйа рахункам ностра, а рахунак, адкрыты банкам для свайго карэспандэнта, — рахункам лора.
Карэспандэнцыя рахункаў. Сувязь паміж рахункамі бухгалтарскага ўліку, абумоўленая эканамічнай сутнасцю гаспадарчых апсрацый. Па кожным рахунку ўлічваецца пэўны аб’ект бухгалтарскага ўліку. Усякая гаспадарчая аперацыя выклікае змсны не ў адным, а ў двух аб’ектах уліку. У сувязі з гэтым узнікае патрэба адлюстраваць гэтыя змены ў адпаведных рахунках. Запіс, што паказвае карэспандэнцыю рахункаў, гэта значыць назву дэбетаванага і крэдытаванага рахункаў на адпаведную суму, называецца бухгалтарскай праводкай (рахунковай формулай).
Касавыя ордэры. Дакументы, якія сведчаць законнасць паступлення грошай у касу прадпрыемства і іх выдаткаванне на мэтавае прызначэнне.
Каціроўка [ад фр. se coter], 1. Вызначэннс біржавой цаны каштоўных папер і тавараў. 2. Абарачэннс каштоўных папер ці тавараў на біржы. 3. Афіцыйная публікацыя пра біржавыя курсы каштоўных папср, замсжнай валюты, тавараў.
Каштарь'іс. Фінансавы дакумент для вызначэння і планавання выдаткаў і прыбыткаў.
Каштоўныя паперы. Належным чынам аформленыя дакументы, што выражаюць масмасныя адносіны паміж членамі грамадства, пацвярджаюць права на нейкую маёмасць або грашовую суму і не могуць быць рэалізаваны ці перададзены іншай асобс бсз наяўнасйі і прад’яўлення адпаведнага дакумента. Да коштоўных папср належаць паі, акцыі, аблігацыі, вэксалі, акцэпты, чэкі, ноты, дэпазітныя і інвестьгцыйныя сертыфікаты, ашчадныя боны, камерцьгйныя паперы, канасаменты,
83
варанты і пад. У фінансавай практыгцы да каштоўных папер адносяць толькі такія грашовыя дакументы, якія могуць быйь аб’ектам купліпродажу, а таксама крыніцай разавага ці рэгулярнага даходу. Рэгулярныя аперацыі па купліпродажы аднатыттных каштоўных папер утвараюць адпаведны рынак. Так, існуюць рынкі акцый, аблігацый, казначэйскіх вэксаляў, камерцыйных папер, іпатэк і пад.
У Рэспубліцы Беларусь рынак каштоўных папср рэгулюецца Дзяржаўнай інспекцыяй па каштоўных паперах. Асноўныя яе задачы — кантроль за захаваннем закону «Аб каштоўных паперах і фондавых біржах», правядзенне на яго аснове адзінай дзяржаўнай палітыкі ў развіцці рынку каштоўных папер, забеспячэнне справядлівай канкурэнцыі яго ўдзельнікаў і абарона інтарэсаў інвестараў ад неабгрунтаванай рызыкі.
Квота Ілац. quota — частка, якая прьтадае на кожнага]. 1. Доля, частка, пай, норма. 2. Доля ў агульнай вытворчасці або збыце, якая вызначаецца пагадненнем для кожнага з прадпрымальнікаў.
Клірынг [ад англ. clear — а'іышчаць, уносіць яснасць]. Сістэма безнаяўных разлікаў за тавары, паслугі, каштоўныя паперы, заснаваная на ўзаемным заліку сустрэчных патрабаванняў і абавязацельстваў. Адрозніваюць унутраны (міжбанкаўскі клірынг) і міжнародны — валютны клірынг.
Коміваяжор [фр. commis voyageur], Раз’язны гандлёвы агент фірмы, які заключас ганцлёвыя пагадненні і мае пры сабе ўзоры тавару, прэйскуранты, каталогі і пад.
Контрагент [ад лац. contrahens — які дамаўляецца]. Кожны з бакоў у дагаворы паводлс дачыненняў адзін да аднаго.
Крызіс фінансавы. Глыбокае разладжаннс фінансавакрэдытнай сістэмы. Выяўляецйа ў хранічным бюджэтным дэфіцыце, выклікае інфляцыю.
Крэдыт [ад лац. credit — ён верыць]. Правы бок бухгалтарскіх рахункаў. У актыўных рахунках у крэдыце паказваецца памяншэнне, а ў пасіўных рахунках — павелічэнне сродкаў (супрацьлегл. дэбет).
Крэдьіт [ад лац. crcditum — пазыка, доўт]. 1. Даванне тавараў або грошай у доўг. Доўгатэрміновы крэдыт. 2. мн. л. (крэдыты, аў). Грашовыя сумы, адпушчаныя на пэўныя выдаткі. Крэдыты на ахову здароўя.
Купон [фр. coupon]. Адразны талон у каштоўных папер (напрыклад, акцый), які дае яго ўладальніку
84
права атрымаць у вызначаны час пэўны даход — працэнты або дывідэнды.
Купюра [фр. coupure]. Назва папяровых грошай, аблігацый і іншых каштоўных папер па іх намінальнай вартасці. Сторублёвая купюра.
Л
Лаж [ад іт. 1’aggio]. Павышэнне рыначнага курсу грашовых знакаў, каштоўных папер і вэксаляў у параўнанні з іх намінальнай вартасцю; розніца, якая бярэцца пры размене адной манеты на другую.
Лакаўт [англ. lockout — замыкаць дзверы псрад кімнебудзь]. Закрыццё капіталістамі сваіх прадпрыемстваў і масавае звальненне рабочых э мэтай прымусіць іх адмовіцца ад выстаўленых імі патрабаванняў і згадзіцца на горшыя ўмовы працы.
Ламбард [ад назвы іт. правінцыі Ламбардыя]. Установа (прадпрыемства), якая робіць паслугі насельніцтву ў захоўванні прадметаў асабістага карыстання і хатняга ўжытку, а таксама ў выдачы пазык грамадзянам пад заклад гэтых прадметаў. Ацэнка рэчаў, прынятых ламбардам, праводзіцца паводле пагаднсння бакоў, а вырабаў з каштоўных металаў, камянсў і жэмчугу — па дзяржаўных расцэнках. Здача маёмасці афармляецца квітком, a выдача пазыкі пад заклад — закладным білетам. За паслугі ў захаванні рэчаў ламбард спаганяе 7 % гадавых ад сумы іх ацэнкі. Па пазыковых аперацыях дадаткова спаганяюцца працэнты ад сумы выдадзенай пазыкі. Дагаворныя адносіны ламбарда з грамадзянамі рэгулююцца Тыпавым статутам, зацверджаным пастановай CM Рэспублікі Беларусь ад 12.04.1988.
Легітымацыя [ад лац. legitimus — законны, правамсрны]. 1. Прызнанне або пацверджаннс законнасці якогансбудзь права або паўнамоцтва, а таксама дакумент, што пацвярджае гэта права ці паўнамоцтва. 2. Узаконенне пазашлюбных дзяцей у буржуазных заканадаўствах.
Лепта [гр. lepton]. 1. Дробная манета ў Грэцыі. 2. Пасільнае ахвяраванне, міласціна, узнос. Сціплая лепта. Пасільны ўклад у агульную справу, пасільны ўдзел у чымнебудзь. Працоўная лепта.
Лібералізацыя цэн [лац. liberalis — свабодны]. Паступовая адмена кантролю з боку дзяржавы за фармаваннем цэн, якая азначае ўключэнне рынкавага механізма ва ўстанаўлснне цэнаў на аснове попыту і прапанавання.