Дакумент па-беларуску
Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка.
Алесь Каўрус
Выдавец: Беларусь
Памер: 160с.
Мінск 1994
Т
Тавар. 1. Прадукт працы, выраблены на продаж. Велічыня вартасці тавару. 2. Прадмет гандлю. Расхвальваць своіі тавар.
Таварны знак. Зарэгістраванае ва ўстаноўленым парадку абазначэннс для індывідуалізацыі аднародных тавараў і паслуг (знак абслугоўвання) розных юрыдычных асоб, а таксама грамадзян, якія ажьшцяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць. Таварныя знакі — арыгінальныя слоўныя, выяўленчыя, аб’ёмныя і іншыя абазначэнні або іх камбінацыі. Яны падлягаюць рэгістрацыі ў дзяржаўным патэнтным ведамстве і пацвярджаюцца спецыяльным пасведчаннем. Уладальнік таварнага знака мае выключнае права на яго выкарыстанне і распараджэнне, а таксама права забараняць выкарыстанне таварнага знака іншымі асобамі. Парушэнне гэтых правоў цягне цывільнаправавую, адміністрацыйную або крымінальную адказнасць.
Таварыства з абмежаванай адказнасцю. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь, таварыствам з абмежаванай адказнасцю прызнаецца таварыства, якое мас статутны фонд, падзелены на долі, велічыня якіх вызначаецца ўстаноўчымі дакументамі, права валодання якімі не пацвярджаецца акцыямі, і якое нясе адказнасць па абавязацельствах толькі ў межах сваёй маёмасці. Удзельніку таварыства, які ўнёс свой уклад, выдаецца пасведчанне, якое не адносіцца да катэгорыі каштоўных папер.
Таварыства з дадатковай адказнасцю. Таварыствам з дадатковай адказнасцю прызнаецца таварыства, статут
100
ны фонд якога падзелены на долі памераў, вызначаных устаноўчымі дакументамі, а статутам вызначаны памер маёмаснай адказнасці ўдзельнікаў пры недастатковасці маёмасці таварыства для забеспячэння яго адказнасці.
Такса [фр. taxe < лац. taxare — ацэньваць]. Дакладна ўстаноўленая расцэнка тавараў або велічыня аплаты працы і паслуг. Такса на перавозку грузаў.
Талака. Калектыўная дапамога ў гаспадарчых работах, як правіла, бясплатная.
Талон [фр. talon], 1. Від кантрольнага дакумента, які сведчыць права на атрыманне чагонебудзь, доступу кудынебудзь. Талоны на бензін. Талон да ўрача. 2. Частка якоганебудзь дакумента, якая аддзяляецца ад яго або, наадварот, застаецца пасля аддзялення. Адрыўны талон.
Танаж [фр. tonnage], 1. Грузападымальнасць, грузаёмістасць транспартных сродкаў, транспарту. Танаж вагона. 2. Выпуск якойнебудзь прадукцыі па вазе.
Тара ]іт. tara з араб.]. 1. Тое, у чым захоўваецца або перавозіцца тавар (мяшкі, бочкі, скрынкі і пад.); упакоўка. 2. Вага ўпакоўкі.
Таргі. Спаборная форма закупкі тавару або рэалізацыі праекта, пры якой пакупнік ці ініцыятар праекта абвяшчае конкурс для патэнцыяльных партнёраў з мэтай выбару найбольш канкурэнтаздольнай прапановы. Цяпер слова таргі часта ўжываецца са значэннем: публічны продаж якойнебудзь маёмасці, рэчаў, якія дастаюцца таму, хто прапаноўвае вышэйшую цану; аўкцыён.
Тарыф ]фр. tarif]. Афіцыйна вызначаная сума збораў, аплаты за штонебудзь. Чыгуначны тарыф. Тарыфы заработнай платы.
Тарыфікацыя. Вызначэнне тарыфу на аснове той або іншай класіфікацыі абкладання ці аплаты. Тарыфікацыя заработнай платы.
Тарыфная сетка. Дыферэнцыяцыя аплаты працы ў залежнасці ад складанасці выкананых работ і кваліфікацыі рабочых. У тарыфнай сетцы паказваюцца тарыфныя разрады і каэфіцыенты.
Тарыфная стаўка. Вслічыня аплаты працы за адзінку часу паводле тарыфнага разраду. Тарыфная стаўка можа быць гадзіннай, дзённай і месячнай.
Транзіт [ад лац. transitus — пераход, праходжаннс]. 1. Правоз тавараў і пасажыраў з адной краіны ў другую праз трэцюю, што ляжыць на шляху, або з аднаго пункта ў другі цераз прамежкавыя пункты. 2. Перавозка грузаў бсз перагрузак на прамежкавых пунктах.
101
Транспорт [ад лац. transportare — пераносіць, перамяшчаць]. Перанос сумы на другую старонку.
Трасант [ням. Trassant]. У фінансавай справе — асоба, якая выдае іншай асобе псраводны вэксаль;
вэксалядаўца.
Трасат [Ням. Trassat < іт. trassare — пераводзіць па вэксалі). Асоба, абавязаная заплаціць па пераводным
вэксалі — тратце.
Тратта [іт. tratta]. Пераводны вэксаль.
Трэйдэр [англ. trader]. Работнік брокерскай фірмы, які непасрэдна выконвае заказы кліентаў на кугілюпродаж акцый у гандлёвай зале біржы. Каб мець сваіх трэйдэраў на біржы, брокерская фірма павінна ўступіць
у члены біржы.
Тэндэр англ. tender]. Цана, прапанаваная прадпрыемствам, пры ўстанаўленні якой зыходзяць перш за ўсё
з цэнаў, што могуць назначыць кажурэнты, а не з узроўню ўласных выдаткаў або велічыні попыту на
тавар.
У
Узурпатар [лац. usurpator]. Той, хто незаконна захапіў у свае рукі ўладу або прысвоіў чужыя правы на штонебудзь.
Уікэнд [англ. weekend < week — тыдзень + end — канец|. Час адпачынку з суботы да панядзелка; паездкі, забавы ў гэты час (у Англіі, ЗША, іншых краінах).
Указ. Распараджэнне вярхоўнага органа ўлады або кіраўніка дзяржавы, якое мас сілу закону.
Уклад. Грашовая сума, каштоўнасці, пакладзеныя ў ашчадную касу або банк на захоўванне.
Улік. Прадпрыемства вядзе аператыўны, статыстычны і бухгалтарскі ўлік. Аператыўны ўлік арганізуецца на месцах ажыццяўлення гаспадарчых аперацый (участак, цэх, аддзел). Яго дадзеныя выкарыстоўваюцца для бягучага штодзённага кіравання прадпрыемствам (улік выпрацоўкі, з’яўлення на працу, выпуску прадукцыі, яе адгрузкі і рэалізацыі і г. д.). Статыстыка вывучае з’явы, што носяць масавы характар, якія адбываюцца ў галіне эканомікі, культуры, адукацыі, навукі і г. д. Яна збірае і рыхтуе інфармацыю пра ход выканання планавых заданняў, дзяржаўнага заказу, структуру асноўных фондаў з мэтай аналізу і прагназавання. Статыстыка выкарыстоўвае выбарачны прынцып назірання і рэгістрацыі, вынікі апсратыўнага і бухгалтарскага ўліку.
У адрозненне ад аператыўнага і статыстычнага, бухгалтарскі ўлік — гэта суцэльнае, неперапыннае, узае
102
мазвязанае адлюстраванне гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства на падставе дакумснтаў у адзіным грашовым вымярэнні.
Ультыматум [ад лац. ultimus — самы апошні]. Катэгарычнае патрабаванне, што выстаўляецца ўраду або ваеннаму камандаванню, невыкананне якога пагражае разрывам дыпламатычных адносін і ўжываннем сілы; патрабаванне чагонебудзь, якое суправаджаецца пагрозай.
Ультыма [ад іт. ultimo — апошні, крайні]. Апошні дзень пэўнага перыяду (месяца, квартала, года) як тэрмін выканання ўгоды.
Ф
Факсіміле [ад лац. fac simile — рабі падобнае]. Дакладнае ўзнаўленнс рукапісу, дакумента, подпісу і пад. з дапамогай гравіравання, фатаграфіі і пад. Клішэ, пячатка з чыімнебудзь подпісам.
Фактура [ад лац. factura — апрацоўка, будова]. Рахунак з вопісам адпраўленага тавару.
Фальсіфікат [ням. Факійкаі < лац. falsifikatum — падробленае]. Фальшывы, падроблены прадукт, выраб.
Феміда [ад імя багіні правасудцзя ў старажытнагрэцкай міфалогіі Themis, Themidos], Служкі Феміды — суддзі, службоўцы суда.
Ферма [фр. ferme], 1. Прыватная гаспадарка на ўласным або арандаваным зямельным участку. 2. Спецыялізаваная, звычайна жывёлагадоўчая гаспадарка саўгаса, калгаса або навучальнай установы.
Фермер [англ. farmer]. Уладальнік сельскагаспадарчага прадпрыемства, фермы.
Фізічная асоба. Чалавек як суб’скт грамадзянскага (цывільнага) права ў адрозненне ад асобы юрыдычнай, якая з’яўляецца калектыўным утварэннем (гэта значыць арганізацыяй).
Фікс [ад лац. fixus — нерухомы, нязменны]. Устаноўленая цана за тавары, сума аплаты за якуюнебудзь працу.
Філантропія [гр. philanthropes]. Дапамога бедным, заступніцтва за бсдных; дабрачыннасць.
Філіял ]ням. Filiale < лац. filialis — сыноўскі]. Аддзяленне або самастойная частка якоганебудзь буйнога прадпрыемства, арганізайыі.
Фінансы [фр. finance < лац. financia — гатоўка, даход]. Сукупнасць усіх грашовых сродкаў, што знаходзяцца ў распараджэнні прадпрыемства, дзяржавы, a
103
таксама сістэма іх фарміравання, размеркавання і выкарыстання.
Фірма [іт. firma], Першасная гаспадарчая ячэйка ў краінах з рыначнай эканомікай; прадпрысмства, кампанія ці гаспадарчая арганізацыя, якая мае на ўвазе камерцыйныя мэты.
Фіскальная палітыка [лац. fiscalis — казённы]. Сукупнасць фінансавых мерапрыемстваў дзяржавы ў рэгуляванні ўрадавых выдаткаў і даходаў для дасягнення пэўных сацыяльнаэканамічных мэт (антыкрызіснага рэгулявання, забеспячэння высокай занятасці, барацьбы з інфляцыяй і г. д.).
Фоліо [ад лац. in folio — на аркуш]. 1. Кніга або часопіс памерам на аркуш, сагнуты папалам. 2. У рахунковьгх кнігах — правая і левая старонкі, якія маюць той самы парадкавы нумар.
Фонд абарачэння. Абслугоўвае прайэс абарачэння на прадпрыемстве і ўключае ў сябе гатовую прадукцыю, прызначаную для рэалізацыі, адгружануіо і накіраваную (адпраўленую) спажыўцу, а таксама грашовыя сродкі, што знаходзяцца на разліковым рахунку прадпрыемства ў банку і ў разліках з пастаўшчыкамі і спажыўцамі.
Фонд накаплення (акумуляцыі). Частка нацыянальнага даходу, якая выкарыстоўваецца для пашырэння і тэхнічнага ўдасканалення вытворчасці, павелічэння асноўных фондаў невытворчага прызначэння, а таксама стварэння грамадскіх рэзерваў і страхавых запасаў. Другая частка нацыянальнага даходу складае фонд спажывання.
Фонд спажывання. Частка нацыянальнага даходу, за кошт якой задавальняюцца матэрыяльныя і духоўныя патрэбы членаў грамадства. Фонд спажывання падзяляецца на фонд аплаты працы работнікаў сферы матэрыяльнай вытворчасці, платных паслуг і на грамадскія фонды спажывання.
Франка [ад іт. franco — свабодны]. Умова продажу, паводле якой у цану тавару ўключаюцца выдаткі на яго пагрузку, транспартаванне (часам і страхаваннс).
Фрахт [ням. Fracht]. 1. Плата за перавозку грузаў (ці пасажыраў) рознымі відамі транспарту, галоўным чынам марскім. 2. Груз, а таксама яго перавозка на зафрахтаваным судне.
Фузія [фр. fusion < лац. fusio — сплаўлсннс]. Зліццё двух ці некалькіх акцыянерных таварыстваў, найважнейшая форма цэнтралізацыі капіталу.
Фундатар [польск. fundator < лац. fundator], Той, хто засноўвае штонебудзь, дае грошы на заснаванне чаго
104
нсбудзь, фінансус якоенебудзь мерапрыемства; спонсар.
Фурнітура [фр. fourniture < fournir — дастаўляць, забяспечваць]. Дапаможны матэрыял, даклад, што выкарыстоўваецца ў якімнебудзь рамястве, вытворчасці. Галантарэйная фурнітура (гузікі, спражкі, пстлі і пад.).