Дом без гаспадара
Генрых Бёль
Выдавец: Беларусь
Памер: 285с.
Мінск 1996
— Ты мне прабач, мне проста не па сабе. Я з’езджу пашукаю хлапца. Ужо тры гадзіны, а яго ўсё няма.
— Ды нічога з ім не здарыцца.
— Ён мог затрымацца толькі ў двух месцах — туды я і з’езджу. А ты еш, а потым заварыш каву.
Кожны раз, калі Марцін спазняўся дадому, у Альберта разыгрывалася фантазія. Гэтак і зараз ён быў не ў стане пазбавіцца жудасных уяўленняў, якія нахлынулі на яго: вулічная катастрофа, кроў, насілкі. Ён бачыў, як падае зямля на крышку труны, чуў, як спявае хор хлопчыкаў, аднакласнікаў Марціна. Гэтак
спявалі дзяўчынкі-англічанкі, вучаніцы Лін, на яе пахаванні. «Media in Vita — У росквіце гадоў». Кроў, раптоўнасць смерці Media in Vita. Альберт прымусіў сябе зменшыць хуткасць. Павольна едучы ўздоўж алеі, ён узіраўся ў кожны куст, хоць і быў упэўнены, што хлопчыка там няма. Гэтак жа ён быў упэўнены, што Нэла паехала менавіта з Гезелерам. Але зараз яго гэта зусім не хвалявала. Прамінуўшы кінатэатр «Атрыум», Альберт пад’ехаў да школы на рагу Генрыхштрасэ. Пустэльная, ціхая вуліца была залітая сонцам. Шматгалосы шум раптоўна разарваў цішыню — у жаночай школе насупраць пачаўся перапынак. Крыкі і смех напалохалі сабаку, які грэўся на сонцы каля варот, і ён, падціснуўшы хвост, перабег на другі бок вуліцы.
Ён праехаў далей і, затрымаўшыся на некалькі хвілін каля шыльды «Сталярная майстэрня», пасігналіў тры разы запар. У ваконцы з’явілася прыгожанькая ўсмешлівая мордачка Генрыха.
— Марцін у цябе?
Адказ ён ведаў наперад.
— He,— азваўся Генрых.— Хіба ён яшчэ не вярнуўся? Ён жа адразу пайшоў дамоў.
— He, не вярнуўся. Ты паедзеш з намі сёння ўвечары?
— Трэба ў мамы спытаць.
— Добра. Мы заедзем па цябе.
— Добра.
Заставалася толькі Больда. Альберт ехаў так павольна, што іншыя машыны ўвесь час абганялі яго, сярдзіта сігналячы. He звяртаючы на іх увагі, ён звярнуў управа, аб’ехаў вакол царквы і спыніў машыну каля ўвахода ў рызніцу. Яго няма і ў Больды. Гэта відавочна. Але быццам нечая чужая воля прымусіла Альберта вылезці з машыны, каб самому ўпэўніцца ў тым. Media in Vita. Дзверы былі прычынены няшчыльна. Альберт піхнуў іх, прайшоў паўз рад акуратных шафаў, ад якіх, здавалася, веяла прахалодай. На кручку каля сутаны дзяка вісела цёмна-рудое паліто Больды. У левай кішэні, як заўсёды,— тэрмас з булёнам, у правай — скрутак з бутэрбродамі.
Альберт адчыніў дзверы рызніцы і ўвайшоў у царкву. Ён укленчыў перад алтаром і, шпарка падняўпіыся, пайшоў па нефе, між радоў крэслаў. Раней ён
прыходзіў сюды толькі да абедні, і зараз маўклівасць вялізнай пустой залы напалохала яго. Вакол усё было ціха. Спачатку Альберт убачыў вядро каля калоны і прыстаўленую да яе швабру і толькі потым заўважыў самую Больду. Яна выцірала пыл з гатычнага арнаменту спавядальні. Пачуўшы крокі, Больда павярнулася, падала нейкі незразумелы вокліч і пайшла яму насустрач. Каля лаўкі для прычасця яны сустрэліся, і па твары Больды Альберт зразумеў, як выглядае ён сам.
— Божа ж мой,— сказала яна,— што здарылася?
— Хлопчык да гэтага часу не вярнуўся са школы! Ён забягаў дадому, затым зноў пайшоў.
— I гэта ўсё?
— Усё.
Гучны голас Больды раздражняў Альберта, зрэшты, і яго ўласны голас гучаў мацней, чым звычайна, хоць ён, не заўважаючы таго, прыглушаў яго.
— Усё,— паўтарыў ён,— а табе гэтага мала?
Больда ўсміхнулася.
— Ды прыйдзе ён. Нічога з ім не здарыцца. Ён крыўдзіцца, бывае, калі нікога не застае дома. Прыйдзе, нікуды не падзенецца,— яна зноў усміхнулася, пахітала галавой: — He вар’яцей!
Альберт здзівіўся: ён і не спадзяваўся, што Больда можа гаварыць гэтак лагодна і ласкава. А яны ж ужо сем гадоў жылі пад адным дахам. У гэты момант яна здалася яму амаль прыгожай. Упершыню ён заўважыў, якія ў яе тонкія, далікатныя рукі. Жоўтая суконная ануча ў яе руцэ была зусім яшчэ новая — на ёй захавалася нават фабрычная этыкетка — кавалачак паперы з сілуэтам ворана.
— Нікуды ён не падзенецца,— паўтарыла Больда, усміхаючыся,— супакойся.
— Ты думаеш? — спытаў ён.
— Менавіта. He хвалюйся і едзь дадому. Ён хутка прыйдзе.
Ужо напаўадвярнуўшыся, Больда ўсміхнулася яму, падбадзёрваючы, і затым, не гледзячы болып на яго, пайшла назад да спавядальні.
— Калі ён тут аб’явіцца, зараз жа адпраў яго дадому,— сказаў Альберт.
Больда зноў павярнулася, хітнула галавой і пайшла далей.
Альберт зноў укленчыў перад алтаром і, зноў прайшоўшы праз рызніцу, выйшаў з царквы. Шукаць Марціна болып няма дзе. Ён павольна паехаў дадому тым жа шляхам, адчуваючы, як спакой вяртаецца да яго. Упэўненасць Больды падзейнічала на яго.
Бразгот паспеў тым часам зварыць каву і падсмажыць другі блінец.
— Палюбуйся,— сказаў ён, узяўшы газету, што ляжала на серванце,— вось ён.
Альберт адразу ж пазнаў Гезелера — гэта была ягоная смуглая фізіяномія прыгажунчыка.
— Так,— сказаў ён стомлена,— гэта ён.
14
Нэла не паспела яшчэ разлічыцца з шафёрам таксі, як заўважыла каля дзвярэй Крэдытнага банка Гезелера. Стройны элегантны малады чалавек між дзвюх бронзавых фігур, што стаялі як вартавыя па абодвух баках увахода. Злева — бронзавы фінансіст з партфелем, справа — муляр з кельняй. Здавалася, яны ўсміхаліся адзін аднаму халоднай бронзавай усмешкай, адвярнуўшыся ад вітража, што раздзяляў іх. Шкло падсвечвалася знутры неонавымі трубкамі і ў асобных мясцінах было амаль празрыстае. На гэтым фоне выразна выдзяляўся аблямаваны гірляндамі з кветак, каласоў, вагаў і колаў беласнежны надпіс: Крэдытны банк — еыгадныя аперацыі. Літары ў словах «выгадныя аперацыі» былі ў тры разы болыпыя, чым у словах «Крэдытны банк». Гезелер стаяў між фінансістам і каменшчыкам, якраз пад словам выгадныя.
У той момант, калі Нэла паклала некалькі марак у падстаўленую далонь шафёра, Гезелер зірнуў на гадзіннік, і ёй раптоўна зрабілася нудна. Яе неадольна пацягнула дадому, да Марціна, Альберта, Глума, да маці і Больды. Марна спрабавала яна аднавіць былую нянавісць да Гезелера. Цяпер ён выклікаў у яе зусім іншае пачуццё, пакуль нязвыклае, халоднае і палохаючае — нуду.
Лабавое асвятленне — рэзкае прамое святло. Усё вакол выдавала плоскім. Няўмела расстаўленыя юпітэры былі накіраваны на нуднага маладога чалавека, які расхаджваў паміж бронзавым фінансістам і брон-
завым мулярам, пад словам выгадныя.
— Ну дык як жа, дзяўчына,— спытаў шафёр,— вылазіць будзем або далей паедзем?
Яна ўсміхнулася шафёру, і незадаволены выраз быццам змыла з ягонага твару. Скарачэнне мускулаў твару — недарагі падарунак; але ён адразу ж выскачыў з машыны, пабег адчыняць ёй дзверцы, дастаў чамадан з багажніка.
А Гезелер там, каля ўвахода, зноў зірнуў на гадзіннік. Але, але, яна спазнілася ўжо на сем хвілін. Нэла заплюшчыла на імгненне вочы — яркае святло рэзала іх. Ёй не хацелася глядзець гэты фільм, які толькі што пачаўся,— нудны фільм, без паўтонаў, без настрою.
— Нэла, дарагая, як я рады, што вы прыйшлі!
Яна паціснула ягоную бяздарную руку.
Ззяючы лакам аўтамабіль, ярка-блакітны, як летняе неба; унутры поўны камфорт, зразумела, без абуральнай раскошы.
Што можа зрабіць адна яе ўсмешка: ён пачырванеў, збянтэжыўся.
— Выдатная машына,— сказала яна.
— Вы не паверыце, я наездзіў на ёй ужо сорак тысяч кіламетраў. Проста трэба трымаць свае рэчы ў парадку.
— А як жа,— адгукнулася яна,— няйначай! У парадку ўвесь сэнс жыцця.
Ён недаверліва паглядзеў на яе.
У машыне ўсё было як трэба: і попельніца, і запальнічка — напаленая да чырвані спіралька.
Гезелер выціснуў счапленне і даў газу.
Няўжо вось гэтак жа прыйшла Юдыф у стан Алаферна? Няўжо яна пазяхала на ўвесь рот, праходзячы разам з ім паўз раскінутыя шатры?
Машыну ён вядзе ўпэўнена і не без элегантнасці. Своечасова прытарможвае на чырвонае святло, не ўпусціць магчымасці абагнаць, заўсёды асцярожна выбрацца ў першы рад. Позірк мужны, але, калі прыгледзецца, крыху томны. I ўсё гэта асветлена «ў лоб» — рэзкім прамым святлом. У скрыначцы над запальнічкай — апошні нумар «Весніка». Яна разгарнула газету, адшукала склад рэдкалегіі. «Аддзел культуры і мастацтва — Вернэр Гезелер». Альберт заўсёды называў яго толькі па прозвішчы. Ён не гаварыў.
колькі яму гадоў, і Нэла доўгі час уяўляла яго сабе зусім іншым: высокім, плячыстым; жорсткі тып гэткага прыгажуна мужчыны, дзельны афіцэр, руплівы служака. А тут раптам твар, прыдатны ў лепшым выпадку для кінарэкламы: «Не забудзьцеся наведаць замак Брэрніх, пярліну нямецкага барока ў маляўнічай даліне Брэра!»
Вось і ўскраіна. Пацягнуліся платы, мільгануў цыганскі фургон. Нядаўна тут шумеў кірмаш: размаляваныя павозкі, карусель круціцца пад гукі катрынкі, яе абляпілі дзеці. Відаць, карусель круціцца апошні раз, тут жа непадалёку скручвалі брызент, якім яна была пакрыта. Але нават самыя маляўнічыя кадры страчвалі сваю прывабнасць пры такім асвятленні і з такім акцёрам у галоўнай ролі. Дарога і тая нагадвала від з паштоўкі.
Усмешка, яшчэ адна. Цэлая чарга, выпушчаная яму ў твар. Атрымай спаўна, галубок! З’еш! Цяпер здыхай — не пашкадую! А можа, гэта іншы, не той?
Давядзецца тады набрацца моцы і патрываць: ён жа зараз пацалуе мне руку!
He, гэта ты, галубок, мізэрны дылетант, тупіца, што парваў стужку майго фільма. Твой твар — твар лёсу. He змрочны, не жорсткі — менавіта твой твар, твая нудная фізіяномія.
Усё ў ім раздражняла яе, нават вытрымка за рулём — стрэлка спідометра быццам прыляпілася да лічбы шэсцьдзесят. Калі ўжо едзеш у машыне, то хай стрэлка ўвесь час дрыжыць каля ста, тонкая нервовая стрэлка, куды больш адчувальная, чым рукі вадзіцеля, якія ляжаць на рулі.
Ён паглядзеў ёй у твар, і яна тройчы адарыла яго ўсмешкай. Скарачэнне мускулаў твару — атрута, падсыпаная завучаным рухам. Ён прыняў яе з удзячнасцю.
Бітэнхан. Ахайныя домікі рассыпаныя па лесе на першы погляд абы-як, але на самай справе агульны выгляд прадуманы да дробязей. Гэтак культывуюць рамантыку ў маляўнічых гарадках, прыманьваючы турыстаў. Над аркай гарадской брамы замураванае ў цэглу ядро часоў Трыццацігадовай вайны. Гэткія ядры вырабляюць з цэменту ў майстэрнях Шмідта: закопцяць яго, аблепяць мохам — і вось яно ўжо тырчыць у сцяне: старое шведскае ядро.
— Цудоўны краявід! — сказаў ён.
— О так, цудоўны,— адгукнулася яна.
Вось і домік маці Альберта. Яна развешвае ў двары бялізну, а Віль брыдзе ўслед і падае ёй прышчэпкі. Па абедзе сюды прыедзе Альберт з хлопчыкам. Яны слаўна адпачнуць тут. А ўвечары прыедзе Глум, спяе, мабыць. А ў панядзелак яны, магчыма, паедуць некуды далей.