• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дом без гаспадара  Генрых Бёль

    Дом без гаспадара

    Генрых Бёль

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 285с.
    Мінск 1996
    64.15 МБ
    Яе сяброўка ўсё яшчэ круцілася перад люстэркам. Цяпер яна пудрыла пачырванелы нос. .
    — Дык ты кажаш, каўбаса смачная? — запыталася тая, што заставалася ў пакоі.
    — Цудоўная! I гарнір таксама! Папрасі дабаўкі — не пашкадуеш. Нават кава стала лепшая з той пары, 182
    як мы ўзбунтаваліся. А заместа пудынгу вазьмі міндальнае пірожнае.
    — Трэба было б паскардзіцца наконт пудынгу. Якая брыдота!
    Альберт ніяк не рашаўся пайсці. Было ўжо чвэрць другой.
    — Сапраўды! Дзяўчаты з магазіна, што насупраць, тое ж самае гаварылі.
    Яна адышла ад люстэрка, штуршком нагі адчыніла дзверы, і Альберт убачыў тэлефаністку, якая сядзела ў пакоі. Ён нават спалохаўся — дзяўчына аказалася менавіта такой, як ён яе сабе ўяўляў. Бландзінка з мяккімі рысамі твару і вялікімі цёмнымі вачамі, марудлівая і пяшчотная — ціхі вір. Апранута яна была сціпла: з-пад расшпіленага халата была відаць рудая спадніца і зялёны джэмпер.
    — «Суботні вечар». He, сёння тут нікога няма. Усе паехалі за горад, на экскурсію... He... пазваніце, калі ласка, заўтра раніцай.
    Дзверы зачыніліся, і Альберт нейкі час яшчэ чуў, як дзяўчаты працягвалі гаворку пра яду. Затым дзверы зноў адчыніліся, і бялявая дзяўчына, трымаючы ў руках сталовы прыбор, прайшла ў глыб цёмнага калідора.
    Дзіўна, голас гэтай дзяўчыны заўсёды нагадваў яму Лін. Але ж яна зусім не была на яе падобнай. Лін заўсёды гаварыла яму па тэлефоне ўсё тое, пра што саромелася гаварыць, калі ён быў з ёю. Яна ўспамінала ўсю тэалагічную прамудрасць і горача шаптала ў залапаную трубку лонданскага аўтамата цэлыя лекцыі пра шлюб і грахоўную страсць да шлюбу. Лін хутчэй скончыла б жыццё самагубствам, чым згадзілася б зрабіцца яго палюбоўніцай.
    Паходка высокай, станістай дзяўчыны, якая знікла за паваротам на лесвіцу, была поўная прыроджанай вытанчанасці. Раптоўнае жаданне апякло Альберта. Добра б ажаніцца з такой вось русалкай, ласкавай і лянівай — з дзяўчынай з голасам Лін, але зусім не падобнай на яе.
    Заглыблены ў свае думкі, Альберт, нічога не бачачы, глядзеў у пафарбаваныя пад арэх дзверы камутатарнай і ўздрыгнуў, калі ў калідор уляцеў Бразгот.
    — Прабач, што я змусіў цябе чакаць,— усклікнуў ён,— мне неабходна пагаварыць з табой, неабходна!
    Абняўшы Альберта за плечы, Бразгот пацягнуў яго да выхада, пасля рынуўся назад, ірвануў дзверы ў камутатар і крыкнуў тэлефаністцы:
    — Калі пазвоняць, я буду дома пасля пяці.
    Ён вярнуўся да Альберта, і яны разам пачалі спускацца па лесвіцы.
    — Ты можаш выдзеліць мне крыху часу? — спытаў Бразгот.
    — Так, але спачатку мне трэба зазірнуць дамоў, глянуць, што там з хлопчыкам.
    — Там нам ніхто не перашкодзіць?
    — Ніхто.
    — Ну дык паедзем да цябе. Пра якога хлопчыка ты гаворыш? У цябе, што, ёсць сын?
    — He, гэта сын майго сябра, які загінуў на вайне.
    Машына Альберта стаяла каля друкарскага склада. Ён сеў у яе і, адчыніўшы знутры другія дзверцы, пасадзіў Бразгота каля сябе.
    — Прабач, што я так спяшаюся. Дома ў нас будзе дастаткова часу — пагаворым.
    Бразгот выняў з кішэні пачак цыгарэт, і яны закурылі раней, чым Альберт уключыў матор.
    — Можа, гэта і не патрабуе шмат часу,— сказаў Бразгот.
    Альберт не адказаў; ён прасігналіў, даў газу і выехаў з варот друкарні. Праязджаючы міма увавермага, Альберт заўважыў, што прасценкі паміж вітрынамі паўсюль пакрыты чырвона-белымі плакатамі. На кожным з іх толькі адно слова, а ўсе разам яны паведамлялі: Да асенняга сезону — надзейна, выгадна!
    — Скажу табе адразу, без вывертаў,— пачаў Бразгот,— гаворка пойдзе пра жанчыну, з якой ты жывеш.
    Альберт уздыхнуў:
    — Hi з кім я не жыву. Калі ты маеш на ўвазе Нэлу, дык я сапраўды жыву ў яе доме, але...
    — Але ты не спіш з ёй?
    — He, не сплю...
    Яны выехалі на вялікую ажыўленую плошчу. Бра'згот замоўк — да майстэрства ваджэння аўтамабіля ён ставіўся з павагай — і загаварыў толькі пасля таго, як яны павярнулі на глухую вуліцу.
    — Але ж яна табе не сястра?
    — He.
    — I яна цябе зусім не цікавіць?
    — He.
    — I ты даўно яе ведаеш?
    Альберт адказаў не адразу, стараючыся ўспомніць, колькі гадоў ён на самай справе ведае Нэлу. Яму здавалася, што ён усё жыццё ведае яе. Яны праехалі па ажыўленай, шумнай вуліцы, перасеклі другую такую ж і нарэшце павярнулі ў пусты завулак.
    — Пачакай,— сказаў ён,— я ведаю яе неймаверна даўно, нават адразу не ўцямлю, колькі гадоў.
    Ён наддаў газу і, прагна зацягнуўшыся цыгарэтай, працягваў:
    — Я пазнаёміўся з ёй летам трыццаць трэцяга ro­fla, мы елі марожанае ў кафэ, значыцца, я ведаю яе роўна дваццаць гадоў. У той час яна была зусім яшчэ дзяўчынка і заўзятая нацыстка: насіла карычневую куртку, форму саюза германскіх дзяўчат. Але пасля гаворкі з Раймундам яна скінула яе, ды так і пакінула валяцца на падлозе. Мы хутка выбілі гэтую дрэнь з яе галавы. Гэта было не так ужо і цяжка — яна ж недурная жанчына.
    — Зараз ужо недалёка,— перабіў ён сам сябе,— я толькі заскочу на хвілінку ў магазін: трэба што-кольвечы купіць для хлапчука. Паабедаем у мяне: дома ўсё прыгатавана, толькі падагрэць. Пасля будзем піць каву. Да шасці я да тваіх паслуг, у шэсць я збіраўся паехаць за горад да панядзелка.
    — Добра,— адказаў Бразгот, але Альберт адчуў, што Бразготу не цярпіцца болып падрабязна распытаць яго пра Нэлу.
    — Між іншым, яе зараз няма дома,— сказаў ён.
    — Я ведаю,— адазваўся Бразгот.
    Альберт здзіўлена паглядзеў на яго, але змаўчаў.
    — Ёй было дваццаць пяць, калі забілі мужа, яна чакала дзіця. Вось ужо восем гадоў я жыву ў яе доме і, мяркую, дастаткова добра ведаю яе.
    — Ведаеш, мне ўсё роўна, якая яна,— сказаў Бразгот.— Ты можаш гаварыць пра яе што заўгодна,— я гатовы слухаць хоць цэлы дзень.
    Альберт прытармазіў і адчыніў дзверцы. Абышоўшы вакол машыны, ён ўбачыў праз ветравое шкло твар Бразгота і спалохаўся: такі выраз твару бывае толькі ў безнадзейна закаханых. Бразгот таксама вылез з машыны.
    — Колькі гадоў хлопчыку?
    — Пайшоў адзінаццаты.
    Яны спыніліся каля вітрыны пісчапапяровага магазіяа, дзе сярод блакнотаў, паперы і паштовых вагаў былі выстаўлены і цацкі.
    — Што б такое купіць адзінаццацігадоваму хлопчыку? — спытаў Бразгот.— Я нічога не разумею ў дзецях, ды, прызнацца, і не люблю іх.
    — I я так думаў, пакуль не стукнула трыццаць. Я не любіў дзяцей і не ведаў, як з імі абыходзіцца,— сказаў Альберт.
    Ён зайшоў у магазін. Бразгот ішоў за ім.
    — Усё перамянілася з той пары, як я жыву ў адным доме з Марцінам.
    Альберт замоўк, спалоханы, што Бразгот адчуе, з якой пяшчотай ён адносіцца да дзіцяці. Адсунуўшы ўбок кіпу газет на прылаўку, ён пачаў разглядваць карабок з пластылінам. Альберт вельмі любіў хлопчыка, і яму раптам зрабілася страшна ад прамільгнулай думкі, што Бразгот чаго добрага ажэніцца з Нэлай, і тады ён страціць Марціна.
    Бразгот з адсутным выглядам перастаўляў з месца на месца завадныя аўтамабільчыкі. He звяртаючы ўвагі на гаспадыню магазіна, якая тым часам выйшла з задняга пакоя, ён прамовіў:
    — Я ніколі ў жыцці не раўнаваў, а цяпер вось разумею, што гэта такое!
    — Ды табе, уласна, няма да каго раўнаваць.
    Бразгот узяў ракетку для пінг-понга і націснуў пальцам на коркавы пласт, правяраючы яго пругкасць.
    — Пінг-понг яму, мабыць, спадабаецца.
    — Неблагая ідэя,— сказаў Альберт.
    Hi на чым не спыняючыся, ён перагортваў дзіцячыя часопісы і кніжкі, якія ляжалі на прылаўку, затым папрасіў гаспадыню паказаць яму завадныя і драўляныя цацкі і нарэшце адклаў убок комікс пра каўбоя Кесідзі.
    Бразгот, відаць, разбіраўся ў пінг-понгах. Перабраўшы безліч мячоў і ракетак, ён забракаваў некалькі камплектаў, папрасіў запакаваць самы дарагі і кінуў на прылавак грошы. Гаспадыня дэманстравала Альберту гумавыя надзіманыя цацкі. Ён спяшаўся і быў раздражнёны,— размова з Бразготам зноў пры-
    мусіла яго задумацца пра свае адносіны з Нэлай. Ён з агідай глянуў на ядавіта-зялёнага кракадзіла, які востра пах гумай. Гаспадыня з усяе сілы спрабавала надзьмуць яго, але безвынікова,— здавалася, што яна жуе цвёрды кавалак смажаніны.
    Твар яе пачырванеў ад натугі, акуляры з’ехалі на нос, кроплі поту каціліся па шчоках. Гумавы вентыль пакрыўся бурбалкамі сліны, але кракадзіл толькі ледзь-ледзь павялічыўся ў аб’ёме.
    — Дзякуй,— сказаў Альберт,— дзякуй. Можа, іншым разам.
    Жанчына выпусціла з рота вентыль, але так няспрытна павярнула цацку, што паветра, якое выходзіла з яе,— сумесь нясвежага дыхання з пахам гумы — ударыла проста ў твар Альберту.
    — Дзякуй,— паўтарыў ён раздражнёна,— я вазьму вось гэта.
    Ён паказаў на кардонны шчыт, да якога шпагатам былі прымацаваны малаткі, пласкагубцы і буравы.
    Гаспадыня пачала загортваць набор інструменту. Альберт, дастаючы з кішэні грошы, раптам успомніў, што Марціну гэта непатрэбна. Гэтак жа, як і ягоны бацька, ён быў зусім абыякавы да тэхнікі і не любіў майстраваць.
    Яны пакінулі магазін. Праехалі на вялікай хуткасці некалькі вуліц, затым Альберт перасек шырокі праспект і прытармазіў у цяністай каштанавай алеі.
    — Вось мы і прыехалі,— сказаў ён, спыніўшы машыну.
    Бразгот вылез, трымаючы пад пахай карабок з пінгпонгам.
    — Добра ў вас тут,— сказаў ён.
    — Але, проста выдатна,— азваўся Альберт.
    Ён адчыніў садовую брамку і пайшоў наперадзе. Бразгот ішоў услед. Марцін яшчэ не вярнуўся са школы. Альберт адразу ж заўважыў гэта: запіска, якую ён раніцай прымацаваў да дзвярэй, вісела на ранейшым месцы. Ён напісаў яе чырвоным алоўкам. «Пачакай мяне з абедам — сёння я не спазнюся». Слова «сёння» двойчы падкрэслена. Альберт зняў запіску, адамкнуў дзверы, і яны ўвайшлі ў цёмную прыхожую, абабітую зялёным шоўкам. Тканіна няблага захавалася, але выгарала. Вузкія мармуровыя паскі, якія падзялялі сцены на зялёныя квадраты, дзе-нідзе пайшлі жоўтымі
    плямамі. На радыятары ацяплення ляжаў слой пылу. Заўважыўшы самакат Марціна, які быў коса прыстаўлены да радыятара, Альберт паставіў яго прама, a Бразгот паправіў прычэплены да руля трохколерны вымпел, чырвона-бела-зялёны.
    — Калі ласка,— сказаў Альберт.
    У гаспінай было ціха і змрочна. Вялікае люстэрка ў прасценку паміж дваімі дзвярыма цалкам адлюстроўвала партрэт, што вісеў насупраць. Бразгот пачаў разглядваць яго. Гэта быў накід тэмперай, зроблены паспешнымі, грубымі мазкамі, але вельмі таленавіта. Юнак у ярка-чырвоным світэры стаяў, апусціўшы вочы, быццам чытаючы надпіс на кавалку блакітнага кардону, які трымаў у руцэ. Надпіс быў, мабыць, зроблены ім самім, бо ў другой руцэ ён трымаў аловак. У ягоных зубах дыміла люлька...	,