• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дом без гаспадара  Генрых Бёль

    Дом без гаспадара

    Генрых Бёль

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 285с.
    Мінск 1996
    64.15 МБ
    Затое Марцін не спаў і чакаў званка. Час спыняўся, час застываў, каб адным рыўком перакінуць вялікую стрэлку на дванаццаць,— і тады звінеў званок. Генрых ускокваў, яны хапалі ранцы, на бягу надзявалі іх праз плячо і несліся па калідоры, затым праз двор — на вуліцу, наперагонкі да вугла: там ён зварочваў направа, а Генрых — налева. Яны абганялі астатніх і беглі па бруку, а не па тратуары, каб не сутыкацца з плынню дзяўчынак, якія ішлі ў школу.
    Брылах першы дабег да вугла, ён спяшаўся дамоў, але пачакаў Марціна. На развітанне Марцін крыкнуў:
    — Паедзеш з намі ў Бітэнхан? Мы па цябе заедзем!
    — Трэба спытаць у маці!
    — Ну, бывай здаровы!
    На дарогу ў Марціна звычайна ішло пятнаццаць хвілін, але ён мог прабегчы яе і за пяць хвілін. Сёння ён бег вельмі хутка, задыхаючыся ад нецярпення.
    і ўжо здалёк убачыў, што машыны Альберта няма каля дома. Ён спыніўся каля нейкага плота, перавёў дыханне і азірнуўся назад, на алею, па якой Альберт павінен вярнуцца ад Бразгота. Ісці дадому не хацелася. Больды няма, Глума няма і ўвогуле пятніца — дзень небяспечны, гэта бабулін дзень. Яшчэ не канчаткова разыграна кроў у мачы, у Фавінкеля сёння падаюць пяцьдзесят розных рыбных страў, а ён не выносіць рыбы. Калі Альберт выедзе з-за вугла, то адразу ўбачыць, што ён сядзіць тут, і ён злаваў на Альберта за тое, што ягонай машыны да гэтага часу яшчэ няма каля пад’езда Марцін устаў і пацягнуўся да бензакалонкі ў самым канцы алеі.
    Толькі цяпер на алеі з’явіліся дзяўчынкі, якія спазняліся, якіх звычайна ён сустракаў на вуглу; яны перасеклі маставую, зірнулі на вялікую залатую стрэлку вежавага гадзінніка і пусціліся трушком. Некалькі дзяўчынак, задыхаючыся, беглі па алеі, а ўдалечыні група дзяўчынак ішла зусім не спяшаючыся. Ён добра ведаў іх усіх, таму што тых, якія зараз пусціліся трушком, ён сустракаў штодня перад пачаткам першай змены, каля самай школы; тых, якія беглі па алеі, ён сустракаў заўсёды каля бензакалонкі, на агароджы якой зараз сядзеў. Сёння ўсё пераблыталася, і Марцін злаваў, што так паспяшыў дадому. Заўсёды ён ішоў адным з апошніх, і калі з’яўляліся панылыя прагульшчыцы, ён звычайна ўжо сядзеў на агароджы калонкі, а яны не беглі, ведаючы, што ўсё роўна не паспеюць. Гэта былі тыя дзяўчынкі, якія зараз удалечыні спакойна пераскоквалі цераз цені дрэў, быццам цераз прыступкі. Ён сустракаў іх заўсёды каля калонкі, а сёння ён паспеў дайсці да самага дома і вярнуцца, а яны ўсё яшчэ не дабраліся да калонкі. 3 развеянымі валасамі, з палаючымі тварамі пранесліся паблізу яго шя. што яшчэ не прывыклі спазняцца. Мінутная стрэлка гадзінніка на царкоўнай вежы зусім наблізілася да трох, бегчы было не варта, таму што паспець на ўрок ім ужо не ўдасца.
    Машыны Альберта ўсё яшчэ не было, чаканне рабілася невыносным, і вінаваты ва ўсім быў Альберт.
    Паказалася група нетаропкіх прагульшчыц, на вежы прабіла чвэрць другой, і нармальны рытм жыцця быў адноўлены. Дарма ён бег, дарма спяшаўся, з гзтай хвіліны ўсё пайшло, як у звычайныя дні. Прагуль-
    іпчыцы смяяліся, балбаталі, а ён з зайдрасцю глядзеў на іх — яны належалі да ліку адчайных, і сам ён вельмі хацеў бы быць на іх месцы. Адчайнымі лічыліся тыя, якім было на ўсё напляваць. Само па сабе паняцце адчайны заставалася загадкавым, сярод іх сустракаліся такія, чые бацькі мелі грошы, і тыя, у каго грошай не было. На Брылаха гэта часам находзіла, і ў яго да адчайнасці прымешвалася пэўная доля ганарыстасці, на твары Брылаха можна было прачытаць: «Ну што вам ад мяне патрэбна?» Адчайнымі лічыліся тыя, пра якіх дырэктар гаварыў, што іх трэба пераламаць,— гэта гучала жахліва, быццам гаворка ішла не пра дзяцей, а пра запалкі або косці. Нейкі час ён нават думаў, што пераломленыя гэта якраз і ёсць тыя, якіх падаюць на стол у скляпку Фавінкеля. У другім класе пераломвалі Хэвеля, а пасля ён знік. Паліцыя прыводзіла яго ў школу, але на перапынках ён усё роўна знікаў. Пасля ён падбіў на гэтае і Борна. Борн і Хэвель жылі разам у бамбасховішчы, і ўжо тады яны рабілі бессаромнае, а калі іх ушчувалі, яны толькі смяяліся, і дырэктар гаварыў: іх неабходна пераламаць. Затым Хэвель і Борн зніклі, і ён рашыў, што іх проста пераламалі і падаюць на стол у скляпку Фавінкеля паглынальнікам дзяцей і перамолвальнікам касцей, якія плацяць за гэта многамнога грошай.
    Альберт пасля яму гэта растлумачыў, але ўсё роўна справа заставалася вельмі загадкавай, а бамбасховішча, у якім жылі некалі Хэвель і Борн, так і засталося сярод нейкіх агародаў — загадкавая бетонная аграмадзіна без вокнаў. Іх пераламалі, і пасля гэтага яны бясследна зніклі,— трапілі ў калонію, як гаворыць Альберт.
    А Альберта ўсё няма, і болып ён ніколі не прыедзе. Напаўзакрыўшы вочы, Марцін глядзеў на набліжаючыяся з боку горада машыны, толькі Альбертавага «мерсэдэса» — старэнькага, нехлямяжага, мышынага колеру — сярод іх не было,— Марцін не зблытаў бы яго ні з якой іншай машынай.
    I падацца некуды: ісці да Генрыха не хочацца. Там зараз дзядзька Леа, і на працу ёя пойдзе толькі ў тры. Больда прыбірае ў царкве. Можна, зразумела, пайсці да яе, з’есці, забіўшыся ў рызніцу, адзін з яе бутэрбродаў і запіць яго гарачым булёнам з тэрмаса.
    Ён зірнуў на безнадзейную прагульшчыцу, якая зараз толькі паказалася ў канцы алеі і зусім не спяшалася. Ён добра ведаў гэты стан — ці не ўсё роўна спазніцца на дваццаць хвілін або на дваццаць пяць. Дзяўчынка з вялікай цікаўнасцю разглядвала першыя апалыя лісты, набрала цэлы букет вялікіх, амаль зялёных, толькі крыху кранутых жаўцізной. 3 букетам лісця ў руках яна спакойна перасякала вуліцу.
    Дзяўчынка была незнаёмая. У яе былі цёмныя раскудлачаныя валасы, і яго зачараваў спакой, з якім яна спынілася каля кінатэатра «Атрыум», каб паглядзець афішы. Ён нават пасунуўся бліжэй да «Атрыума»; бензакалонка стаяла якраз каля кінатэатра. Афішы яны разам з Генрыхам ужо разглядвалі і вырашылі ў панядзелак пайсці ў кіно.
    Паміж дзвюма зялёнымі таполямі на афішы віднелася бронзавая брама парка, яна была прачынена, у прасвеце стаяла жанчына ў ліловай сукенцы з залатым высокім каўняром. Шырока раскрытыя вочы жанчыны ўтаропліваліся на таго, хто ў той момант стаяў перад плакатам, а наўкось праз яе ліловы жывот цягнуўся белы надпіс: «Сеанс для дзяцей». На заднім плане быў замак, а на самым версе, на светла-блакітным небе назва фільма: «У палоне ў сэрца». Марцін не любіў фільмы, пра якія павздамлялі афішы з жанчынамі ў закрытых сукенках і з белым надпісам: «Сеанс для дзяцей», гэтыя фільмы абяцалі бясконцую нуду, а фільмы з жанчынамі ў адкрытых сукенках і з чырвоным надпісам: «Дзецям да 16 гадоў...» — прадвяшчалі распуснае. Але ні распуснае, ні нуда не захаплялі яго, лепшымі за ўсё былі фільмы пра каўбояў і мультыплікацыі.
    На гэтым тыдні пойдзе распусны фільм. Афіша вісіць каля афішы дзіцячага фільма, на ёй жанчына з адкрытымі грудзямі, яе адбымае мужчына, у якога галыптук з’ехаў набок. Галыптук здорава з’ехаў набок, выгляд у мужчыны ўскудлачаны, і ўсё гэта вельмі нагадвае тое слова, якое маці Брылаха сказала кандытару, калі яны разам з Генрыхам і Вільмай хадзілі сустракаць яе пасля працы.
    У падвале стаяў салодкі, цёплы дух. Паўсюль на драўляных паліцах ляжалі горы свежаспечанага, яшчэ цёплага хлеба; яму падабалася чвяканне машыны, якая мясіла цеста, падабаўся шпрыц для крэму, якім
    кандытар выпісваў на тартах: <3 днём нараджэння». Кандытар пісаў шпарка, акуратна і правільна, хутчэй, чым хто піша аўтаручкай, а маці Брылаха лёгка і спрытна наносіла шпрыцам кветкі і хаткі, дым з каміноў і ўсялякія прыгажосці. Калі яны прыходзілі разам з Брылахам, яны спыняліся перад няшчыльна прычыненымі, абітымі бляхай дзвярыма, да якіх звычайна пад’язджалі грузавікі з мукой, і, заплюшчыўшы вочы, удыхалі цёплае салодкае паветра. Затым ціха адчынялі дзверы, урываліся туды і крычалі: «Бэ-э-э!» — гэтая гульня вельмі падабалася маленькай Вільме. Яна вішчала ад захаплення, а разам з ёй радаваліся кандытар і маці Брылаха.
    Недзе тыдзень назад яны неяк стаялі, стаіўшыся за дзвярмі, ужо збіраючыся адчыніць іх, і раптам у панаваўшай тут цішыні пачулі, як маці Брылаха сказала кандытару:
    — He табе мяне...— і тое слова. Марцін увесь успыхнуў, успомтўшы гэтае слова, і нават цяпер яму боязна было добра ўдумацца ў яго сэнс. А кандытар адказаў спакойна і сумна:
    — Ты не павінна так гаварыць, не трэба...
    Вільма пачала падштурхоўваць іх у цемнаце, ёй хацелася пачаць гульню і закрычаць: «Бэ-э-э», але яны абодва стаялі, быццам удараныя маланкай, бьгадам акамянелыя, а кандытар у пякарні мармытаў нешта зусім незразумелае, нейкую загадкавую лухту, неспакойны, страсны і ў той жа час пакорны; словы яго перамяжаліся са звонкім смехам маці Брылаха, а Марцін думаў пра тое, як дзядзька Альберт гаварыў пра тугу мужчын, пра іх жаданне жыць з жанчынамі. Кандытар, мяркуючы па ўсім, проста дурнеў ад жадання з’яднацца з маці Брылаха, ён амаль што не спяваў, ён мармытаў нешта незразумелае. Марцін нават дзверы прачыніў, каб паглядзець, ці не злучаюцца яны там на самай справе, але Генрых шалёна рвануў яго назад, затым узяў Вільму на рукі, і яны пайшлі дадому, так і не паказваючыся на вочы маці.
    Пасля гэтага Брылах цэлы тыдзень не хадзіў у пякарню, і Марцін спрабаваў уявіць сабе пакуты Брылаха, ставячы сябе на яго месца,— як ён сам цяжка перажываў бы, калі б гэтае слова сказала ягоная мама. Ён выпрабоўваў гэтае слова, у думках укладваюы яго ў вусны ўсіх сваіх знаёмых, але з вуснаў дзядзькі
    Альберта проста немагчыма пачуць такое слова, а вось у вуснах ягонай уласнай маці,— тут сэрца Марціна пачынала біцца мацней, і ён разумеў, як пакутуе Брылах,— у вуснах ягонай уласнай маці гэтае слова здавалася магчымым. Ніколі б не прамовілі гэта слова Віль, Больда, Глум, маці Альберта і бабуля таксама; гэта слова ніяк да іх не падыходзіла, а вось калі б яго мама вымавіла гэтае слова, яно прагучала б, мабыць, зусім натуральна.
    На ўсіх — на настаўніку, на капелане, на бармэне — на ўсіх выпрабаваў ён гэтае слова, але быў адзін рот, для якога гэтае слова проста было створана, як корак для бутэлькі з чарнілам,— гэта быў рот дзядзькі Леа. Леа прамаўляў яго значна выразней, чым гэта зрабіла маці Брылаха.
    Маленькая прагульшчыца зусім знікла з вачэй, было ўжо без чвэрці дзве, ён спрабаваў уявіць сабе, як яна заходзіць у клас; яна ўсміхнецца і нешта нахлусіць, пасля яе будуць ушчуваць, а яна ўсё будзе ўсміхацца. Гэтая ўжо зусім адчайная. Затым яе, пэўна ж, пераломяць,— і хоць ён ужо даўным-даўно ведаў ад Альберта, што ніхто не забівае дзяцей дзеля яды, але ўсё роўна спрабаваў уявіць сабе, як дзяўчынка, наламаная на кавалкі, трапляе на кухню ў скляпку Фавінкеля. Ён знарок даваў волю сваёй фантазіі, таму што злаваў на Альберта і хацеў яму дапячы. Таму што не ведаў, куды падзецца,— бо ў Брылаха яшчэ не сышоў дзядзька Леа, а яму не хацелася бачыць рота, з якім так стасуецца гэтае слова; пустая, бязлюдная царква, дзе зараз прыбірае Больда, палохала яго не менш, чым перспектыва папасці ў шынок Фавінкеля, дзе наведвальнікі паглынаюць наламаных дзяцей, дзе яго абавязкова званітуе ў паскудным туалеце сярод мярзотных скуралупаў.