• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дом без гаспадара  Генрых Бёль

    Дом без гаспадара

    Генрых Бёль

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 285с.
    Мінск 1996
    64.15 МБ
    Ён яшчэ бліжэй падышоў да «Атрыума» і раптам адчуў, што прагаладаўся. Заставалася адно: пайсці дадому, ціхенька пракрасціся на кухню і падагрэць абед. Ен на памяць ужо ведаў інструкцыю па падаграванні ежы, інструкцыя была напісана на ададраным ад газеты кавалку паперы: «Не адкрывай газавы кран да адказу — не адыходзь ад пліты» (тры разы падкрэслена). Але выгляд халоднай ежы заўсёды псаваў яму апетыт — пра гэта як быццам ніхто яшчэ не здагадваўся,— застылы тлушч падліўкі, засохлая бульба,
    густы, увесь у камяках суп,— і да ўсяго небяспека, што ў любы момант можа з’явіцца бабуля. Паўсотні рыбных страў у рэстаране Фавінкеля — чырванаватыя, сіняватыя, зеленаватыя кавалкі рыбы, агідныя пухіры тлушчу скочваюцца па скурцы вугра, празрыстыя зеленаватыя, чырванаватыя, сіняватыя соусы, зморшчаная скурка адваранай пікшы, падобная на кучку крошак, якія пакідае алоўкавая гумка.
    Альберт усё яшчэ не ідзе, і не прыйдзе, і, каб адпомсціць Альберту, ён пачаў паўтараць гэтае брыдкае слова і паўтараў яго да той пары, пакуль яно, нарэшце, не загучала з вуснаў Альберта.
    Думаць пра бацьку было вельмі самотна: забіты нсдзе на чужыне, малады, занадта малады чалавек, усмешлівы, з люлькай у роце, ён нізавошта не змог бы вымавіць гэтае слова.
    Капелан уздрыгнуў, калі Марцін сказаў яму гэта слова на споведзі. Сказаў нерашуча, увесь пачырванеў, каб неяк вызваліцца ад гэтага слова, якое яны з Брылахам не асмельваліся паўтарыць нават адзін на адзін. Бледны твар маладога святара перасмыкнуўся, капелан скурчыўся, быццам пераломаны. 3 невыразнай тугой пахітаў ён галавой — не так, як чалавек, што хоча сказаць «не трэба», не так, як чалавек, які здзівіўся, а проста як чалавек, які ледзь трымаецца на нагах і вось-вось упадзе.
    3-за ліловай занавескі самотны твар капелана здаваўся прывідным, як у велікамучаніка, ён уздыхнуў і загадаў, каб Марцін усё расказаў яму, і загаварыў пра млынавыя жорньг, гэтыя жорны прывязваюць на шыю таму, хто спакусіць дзіця; затым ён адпусціў Марціна і папрасіў, толькі папрасіў, а не налажыў пакаянне, кожны дзень чытаць па тры разы «Ойча наш» і тры разы «Багародзіцэ Дзево, радуйся», каб вытравіць з сябе гэта брыдкае слова. I зараз, седзячы на агароджы, Марцін тройчы ў думках паўтарыў гэтыя малітвы. Ён больш не назіраў за машынамі, якія праносіліся міма; калі ласка, няхай Альбертаў «мерсэдэс» праязджае міма. Ён маліўся павольна, з напаўзакрытымі вачамі і прытым думаў пра млынавыя жорны. Млынавыя жорны былі прывязаны да шыі Леа, і Леа патанаў, ішоў на дно, усё глыбей і глыбей скрозь сінявата-зялёную цемень мора, а міма праплывалі дзіўныя, усё болып дзіўныя рыбы. Абломкі затану-
    лых караблёў, водарасці, буза, марскія страшыдлы, і Леа ішоў на дно ўслед за цяжарам жорнаў. He на шыі маці Брылаха былі гэтыя жорны, а ў Леа, у таго самага Леа, які здзекаваўся над Вільмай, пагражаў ёй шчыпцамі, біў яе па пальчыках доўгай пілкай для пазногцяў, у Леа, чый рот быў проста створаны для гэтага слова.
    Марцін у апошні раз прачытаў «Ойча наш», устаў і зайшоў у «Атрыум». Тут ён спалохаўся: прагульшчыца стаяла каля дзвярэй і гутарыла з білецёрам. Білецёр гаварыў ёй:
    — Зараз, дзетка, зараз, праз некалькі хвілін пачнецца. Ты ж ужо са школы?
    I прагулыпчыца адразу вымавіла зразумелую, выразную і ашаламляльную хлусню:
    — Так.
    — А дадому табе не трэба?
    — He, мама на працы.
    — А бацька?
    — Бацька загінуў.
    — Пакажы білет.
    Яна падала білет — зялёненькую паперку, а каля ўвахода красавалася афіша, і на ёй, наўскос праз ліловы жывот жанчыны, цягнуўся надпіс: «Сеанс для дзяцей». Калі прагульшчыца знікла, Марцін падышоў бліжэй і нерашуча спыніўся каля касы. У шкляной будцы сядзела жанчына з цёмнымі валасамі і нешта чытала. Потым падняла на яго вочы і ўсміхнулася, але ён не адказаў на яе ўсмешку. Усмешка не спадабалася яму — нешта ў ёй нагадвала слова, якое маці Брылаха сказала кандытару. Касірка зноў утаропілася ў кнігу, а ён уважліва разглядваў яе беласнежны прабор і сінявата-чорныя валасы, затым яна зноў падняла вочы, прачыніла акенца і спытала:
    — Што табе трэба?
    — Пачнецца хутка? — ціха спытаў ён.
    — У дзве,— сказала яна і зірнула на гадзіннік, што вісеў за яе спінай.— Праз пяць хвілін. Пойдзеш?
    — Так,— адказаў ён і адразу ж успомніў, што якраз гэтую карціну ён прапанаваў Брылаху паглядзець у панядзелак.
    Касірка ўсміхнулася, кранула зялёны, жоўты і сіні валік з білетамі і спытала:
    — Які рад?
    Ён расшпіліў кішэньку, дастаў грошы, сказаў:
    — Дзесяты рад,— і падумаў, што няблага прымусіць Альберта пачакаць, і што няблага пасядзець аднаму ў цемры, і што, нарэшце, у панядзелак можна з Брылахам паглядзець іншую карціну.
    Касірка адарвала білецік ад жоўтай катушкі і падгрэбла грошы да сябе.
    Білецёр сустрэў яго суровым позіркам.
    — А ты ўжо быў у школе? — спытаў ён.
    — Так,— адказаў ён і адразу ж, не чакаючы другога і трэцяга пытапня, дадаў: — Маці мая паехала, а бацька загінуў.
    Білецёр нічога не сказаў, адарваў ад білета кантроль і ўпусціў яго. Толькі апынуўшыся за цяжкой парцьерай, Марцін скеміў, які дурны білецёр. Няўжо ён не ведае, што хлопчыкі і дзяўчынкі вучацца асобна і што ён не мог прыйсці са школы адначасова з гэтай прагульшчыцай.
    Было цёмна. Дзяўчына-кантралёр узяла яго за руку і вывела на сярэдзіну залы. У дзяўчыны была халаднаватая і лёгкая рука, і калі яго вочы прывыклі да цемнаты, ён убачыў, што ў зале амаль пуста: толькі ў першых і апошніх радах сядзелі некалькі чалавек, а сярэднія рады пуставалі, тут быў толькі ён. Прагулыпчыца сядзела наперадзе, паміж двух маладых людзей, яе галава з чорнымі паблытанымі валасамі ледзь віднелася над спінкай крэсла.
    Ён уважліва прагледзеў рэкламу гуталіну: ліліпуцікі-канькабежцы сноўдалі па асляпляльных чаравіках велікана. У руках у іх хакейныя клюшкі, толькі заместа звычайных загагулін унізе прымацаваны шчоткі для ботаў, і чаравікі велікана ззялі ўсё ярчэй і ярчэй, і нечы голас сказаў:
    — Калі б Гулівер карыстаўся Бляскам, ён заўсёды меў бы такія чаравікі.
    Пачаўся новы рэкламны фільм: жанчыны гулялі ў тэніс, гарцавалі на конях, кіравалі самалётамі, разгульвалі ў маляўнічых парках, плавалі па люстранай роўнядзі мора, каталіся на аўтамашынах, веласіпедах, матаролерах, практыкаваліся на брусах і турніках, кідалі дыск — і ўсе яны ўсміхаліся, усміхаліся нечаму, і, нарэшце, усмешлівая жанчына, ззяючы, сказала прысутным у зале, што яе радуе вялікі цёмна-зялёны
    карабок з белым крыжыкам і надпісам на крышцы: «Афелія».
    Марціну было сумна. Пачалася асноўная карціна, але сум не прайшоў. На экране пілі віно і служылі імшу, затым расчыніліся вароты парка, і мужчына ў зялёным сурдуце, зялёным капелюшы і зялёных гетрах паскакаў па прасецы. У канцы прасекі стаяла жанчына ў ліловай сукенцы з залатым каўнерыкам жанчына з «Сеанса для дзяцей». Мужчына саскочыў з сядла, пацалаваў жанчыну, а жанчына яму сказала: «Я буду за цябе маліцца, беражы сябе». Зноў пацалунак, і вось ужо жанчына з «Сеанса для дзяцей», плачучы, глядзіць услед мужчыну, які бесклапотна скача прэч. Трубяць паляўнічыя ражкі на даляглядзе, і мужчына ў зялёным капелюшы, зялёных гетрах і зялёным сурдуце імчыць на фоне сіняга неба па іншай прасецы.
    Марцін паміраў ад нудоты: ён пазяхаў у цемры, яго даймаў голад, ён заплюшчыў вочы і чытаў «Ойча наш» і ♦Багародзіцэ Дзево, радуйся», затым прыдрамаў і ўбачыў у сне, як Леа з жорнамі на шыі ідзе на дно — беспрадонная глыбіня мора, і твар у Леа такі, якім ён ніколі яго не бачыў. Твар у яго самотны, і ён апускаецца ўсё глыбей і глыбей ў зялёны змрок, і зграі марскіх страшыдлаў здзіўлена вылупліваюцца на яго.
    Ён прачнуўся ад крыку, спалохаўся, не адразу зразумеў у цемені што да чаго і ледзь сам не закрычаў. Але паступова карціна праяснялася: зялёны мужчына качаўся па зямлі з нейкім абарванцам, абарванец перамог, зялёны так і застаўся на зямлі, абарванец жа ўскочыў у сядло, пачаў лупіць каня высакародных крывей і з д’ябальскім рогатам паскакаў прэч, хоць конь раз за разам уставаў на дыбы.
    У лясной капліцы жанчына з «Сеанса для дзяцей» стаяла ўкленчыўшы перад выявай мадонны, але раптам з лесу пачуўся стукат капытоў. Яна кінулася насустрач: яна пазнала ржанне і тупат ягонага каня. Вочы яе заблішчалі ад радасці: ці не ён вярнуўся назад, гнаны каханнем? О не, дзікі крык, жанчына падае непрытомна на ганку капліцы, а абарванец праносіцца міма, нават не зняўшы капелюша. Але хто там паўзе з апошняе сілы, выгінаецца, як змяя, па лясной прасецы, чый твар скажоны дзікім болем, чые вусны сцяты журботным маўчаннем? Гэта элегантны зялёны
    пан. Ён дапоўз да купкі і, цяжка дыхаючы, уставіў вочы ў неба.
    А хто бяжыць па прасецы, на кім палошчацца ліловая сукенка, хто рыдае і бяжыць, бяжыць і кліча? Гэта яна, жанчына з «Сеанса для дзяцей».
    I чалавек у зялёным пачуў яе. Зноў капліца. Пабраўшыся за рукі, яны павольна ўзыходзяць па прыступках, зялёны чалавек і жанчына, гэтым разам таксама ў зялёным. Яго правая рука ўсё яшчэ перавязаная і галава таксама, але ён ужо ўсміхаецца, балюча, але ўсё ж усміхаецца. Непакрытыя галовы, расчыненыя дзверы капліцы, на заднім плане ржэ конь і ціўкаюць птушкі.
    Павольна прабіраючыся на вуліцу, Марцін адчуў сябе блага. Ён вельмі выгаладаўся, хоць і не разумеў гэтага. На вуліцы ззяла сонца, ён зноў прысеў на агароджу бензакалонкі, разважаючы: ужо пятая гадзіна, значыцца, Леа даўно ўжо пайшоў, а злосць на Альберта яшчэ не ўляглася. Ён закінуў ранец за спіну і павольна пабрыў да Брылаха.
    13
    Бразгот прасіў яго крыху пачакаць. Альберт хадзіў узад-уперад па панылым пакоі. Час ад часу ён спыняўся каля расчыненага акна і глядзеў уніз, на вуліцу. 3 універмага адна за адной выходзілі прадаўшчыцы і, перайшоўшы вуліцу, хаваліся ў дзвярах сталоўкі. У руках у іх былі абедзенныя прыборы, у каго скруткі з бутэрбродамі, у адной яблык. Тыя, што ўжо паспелі паабедаць, вярталіся ў магазін. Яны загаворвалі з сяброўкамі, якія ішлі насустрач, спыняючы іх. Альберт даўно ўжо вызначыў па паху сённяшняе меню і цяпер па абрыўках гутаркі, якая раз-пораз даносілася да яго, зразумеў, што не памыліўся. Абед складалі смажаная каўбаса з цыбуляй і бульбай і пудынг. Пудынг не ўдаўся — неапетытнае ружовае месіва — з падгарэлым ванільным соусам. Ён пачуў, як папярэджвалі сваіх таварак тыя, што адыходзілі: