• Часопісы
  • Дом без гаспадара  Генрых Бёль

    Дом без гаспадара

    Генрых Бёль

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 285с.
    Мінск 1996
    64.15 МБ
    Зноў Гезелер, зноў замкнулася кола? Дзесяць гадоў назад — ліст Альберта, зараз — прыветная ўсмешка патэра Віліброрда: «Дазволь прадставіць табе пана Гезелера». Затым запрашэнне ў Брэрніх — чамадан складзены і стаіць каля кніжнай шафы.
    Вуліца перад домам была пустая. Было зусім яшчэ рана, малочнік яшчэ не дайшоў да іх, зрэбныя мяшэчкі з хлебам яшчэ віселі на дзвярных ручках, а ў доме чуўся смех: Альберт правяраў, як хлопчык падрыхтаваў урокі: Калі не даруеш нам, Гасподзь, гра-
    хі...— зноў смех. Ішоў фільм, у якім яна не жадала іграць, фільм пад назвай «Сямейнае шчасце». Усміхаецца дзіця, усміхаецца будучы бацька, усміхаецца маці; раўнавага, шчасце, будучыня. Усё здавалася ёй вельмі знаёмым, наўздзіў блізкім і знаёмым: усмешлівае дзіця, усмепілівая маці і Альберт, які ўсміхаецца ў ролі бацькі? He, не, яна закурыла цыгарэту і, трымаючы яе ў руцэ, глядзела на блакітнаватыя клубы дыму, якія павольна паднімаліся. Жонка Альберта, здаецца, любіла паветраныя шары болып за мэблю, часовае большае за пастаяннае, і аддавала перавагу мыльным бурбалкам перад запасам пасцельнай бялізны. «О, халаднаватае палатно ў шафе гаспадыні». Усмешлівы бацька, усмешлівы сын, але яна не жадае разыгрываць усмешлівую маці дзеля поўнай пафасу хлусні, якая разносіцца з капэлы, як рэха.
    Марудна датлявала цыгарэта ў яе руцэ, светлы, сіні дым ткаў прывідныя ўзоры, а за сцяной гучаў голас хлопчыка, што адказваў Альберту ўрок: 3 прадоння звяртаюся да цябе, о Гасподзь...
    Колькі гадоў пакутуе яна ад думкі пра тое, як усё гэта магло б скласціся: шмат дзяцей, дом, а для Рая справа, пра якую ён марыў — мара пра шчасце, якую ён пеставаў з юначых гадоў, мара, якую пранёс праз сталыя гады, праз гады нацызму і вайну, мара, пра якую ён пісаў у сваіх пісьмах: мара выдаваць часопіс, мара ўсіх мужчын, якія маюць хоць нейкае дачыненне да літаратуры.
    Яна ведае не менш за дваццаць чалавек, якія носяцца з намерамі выдання часопіса. Нават Альберт і той ужо некалькі гадоў вядзе перамовы з уладальнікам друкарні, якога ён кансультуе па пытаннях афармлення; нават Альберт хоча заснаваць сатырычны часопіс.
    Нягледзячы на скепсіс, лёгкі скепсіс, з якім яна ў глыбіні душы адносілася да гэтага праекта, ёй прыносіла задавальненне ўяўляць сабе, як яна з Раймундам сядзіць у адным пакоі, дзе размяшчаецца і рэдакцыя: на сталах грувасцяцца кнігі, вакол раскіданыя гранкі, вядуцца бясконцыя тэлефонныя размовы пра ўсялякія навіны, і да ўсяго радаснае разуменне, што нацыстаў болып няма і вайна скончана. Яна магла глядзець гэты фільм, пакуль ішла вайна. I яна бачыла гэтае жыццё, выразна бачыла; яна ўдыхала гаркавы
    пах свежай друкарскай фарбы, якая адціснулася на тоўстай паперы, яна бачыла, як сама яна коціць у пакой чайны столік і п’е з наведвальнікамі каву, як частуе іх цыгарэтамі з вялікіх светла-блакітных бляшаных карабкоў, а дзеці тым часам шумна бегаюць па садзе. Малюнак з часопіса «Культура побыту»: дзеці скачуць вакол шланга, на вокнах апушчаныя жалюзі, на стале раскіданыя страшэнна скрэсленыя почыркам Рая гранкі, аловак мяккі, вельмі тлусты. Ажылы малюнак з часопіса *Культура побыту»: на кватэры ў пісьменніка спакойнае зялёнае святло, ва ўсім адчуванне шчасця, нехта звоніць — голас Альберта, ён пытае: «Ты чытаў новую рэч Хемінгуэя?» — «Не, не, артыкул ужо замоўлены». Смех. Рай такі шчаслівы, як ён бываў шчаслівы толькі да 1933 года. Да драбнейшых дэталяў паўставаў гэты малюнак у яе ўяўленні — яна бачыла Рая, свае ўборы, карціны на сценах, бачыла сябе схіліўшыся над вялікімі, з густам падабранымі вазамі, яна лушчыць апельсін, яна накладвае горкай арэхі, яна прыдумвае напоі, якімі будзе частаваць у летнюю спякоту: дзіўна прыгожыя сокі, чырвоныя, зялёныя, блакітныя, у бакалах плаваюць ільдзінкі, і пераліваюцца пярлінкі вуглекіслаты; Рай пырскае ў твар разгарачаным дзецям, што прыбеглі з саду, газіраванай вадой, і голас Альберта ў тэлефоннай трубцы: «Я вам кажу, што малады Базулькэ — гэта талент». Фільм, адзняты да канца, які, аднак, так і не ўбачыў экрана. Нікчэмная няздара абарвала стужку.
    — Хто застанецца праведным? — спытаў хлопчык за сцяной, а Альберт пастукаў кулаком у сцяну і крыкнуў:
    — Цябе да тэлефона, Нэла.
    Яна адазвалася:
    — Дзякуй, іду,— і павольна пайшла да тэлефона. Альберт таксама ўдзельнічаў у яе марах: ён незаменны сябра, для яго яна з асаблівай дбайнасцю ўзбівае самыя вытанчаныя кактэйлі. Ён застаецца ў іх, калі іншыя госці ўжо даўно разышліся. Але цяпер, бачачы, як ён сядзіць на ложку з недаедзеным бутэрбродам у руцэ, яна спалохалася: Альберт пастарэў, выглядаў вельмі стомленым, валасы ў яго парадзелі, і цяпер ён рашуча не падыходзіў для ўдзелу ў яе раскошным фільме.
    Яна паглядзела на Альберта, прывіталася з ім і зра-
    зумела па ягоным твары, што Гезелер не назваў сябе. Марцін з кнігай у руках стаяў каля ложка Альберта і чытаў: Паслухай, Гасподзь!
    — Калі ласка, памаўчы крыху,— сказала яна.
    Пасля зняла трубку.
    — Алё!
    Глухі голас з фільма, у якім ёй зусім не хацелася іграць, прагучаў зусім блізка і вярнуў яе да таго, што яна ненавідзела: да рэчаіснасці, да сучаснасці.
    — Гэта вы, Нэла?
    — Так.
    — 3 вамі гаворыць Гезелер.
    — Спадзяюся, што вы...
    — He, не, я не назваў імя. Я пазваніў проста дзеля таго, каб пераканацца, ці памятаеце вы пра нашу дамоўленасць.
    — Канешне,— сказала яна.
    — Пакой замоўлены, і патэр Віліброрд вельмі рады, што вы будзеце. Атрымаецца выдатна.
    — Канешне, я прыеду,— раздражнёна адказала яна, але раздражненне яе было выклікана тым, што пад рукой не аказалася цыгарэты,— якое глупства размаўляць па тэлефоне без цыгарэты.
    Гезелер замоўк, нейкую долю секунды маўчалі абое, пасля ён нясмела сказаў:
    — Добра, значыцца, я чакаю вас, як мы і дамовіліся, каля Крэдытнага банка.— I яшчэ болып нясмела дадаў: — Я вельмі рады, Нэла. Да хуткай сустрэчы.
    — Да сустрэчы,— адказала яна і паклала трубку.
    Затым уважліва паглядзела на чорны апарат і, гледзячы на яго, успомніла, што ва ўсіх фільмах жанчыны пасля вырашальных размоў уважліва глядзяць на апарат — вось як яна зараз. Так дзейнічаюць жанчыны ў фільмах, калі дамаўляюцца з палюбоўнікам у прысутнасці мужа; пасля гэтыя жанчыны з сумам глядзяць на мужа, на дзяцей, абводзяць позіркам пакой, усведамляючы, «ад чаго яны адмаўляюцца», але адначасова адчуваючы, што «не маюць сілы супраціўляцца поклічу кахання».
    Яна з цяжкасцю адвяла вочы ад тэлефона, уздыхнула і павярнулася да Альберта.
    — Я хацела б пагутарыць з табой, калі Марцін пойдзе. Ты нікуды не збіраешся?
    У голасе мамы пяшчота, мілы мамін голас! Марцін
    зірнуў на будзільнік, што стаяў у Альберта на тумбачцы, і закрычаў:
    — Божа, я спазняюся!
    — Ідзі,— сказала яна,— паспяшай.
    Так было кожны раз: да самай апошняй хвіліны яны забываліся пра час, затым паспешна складвалі ранец і наразалі бутэрброды.
    Яны дапамаглі Марціну ўпіхнуць падручнікі ў ранец. Альберт ускочыў, намазаў бутэрброд, яна пацалавала сына ў лоб і спытала:
    — Можа, табе даць запіску, хутка дзевяць, ты ўсё роўна спознішся.
    — He трэба,— рашуча адмовіўся Марцін.— Гэта ні да чаго. Настаўнік ужо даўно перастаў чытаць твае запіскі. Калі мне ўдаецца прыйсці своечасова, увесь клас памірае са смеху.
    — Мы ж сёння вечарам ад’язджаем у Бітэнхан. Ну добра, ідзі. Заўтра ў цябе вольны дзень.
    Альберт стаяў з вінаватым выглядам каля свайго ложка.
    — Мне вельмі шкада, Марцін.
    Нэла пазвала хлопчыка, калі ён пайшоў да дзвярэй, зноў яго пацалавала і сказала:
    — Мне трэба паехаць, але Альберт за табой прыгледзіць.
    — А калі ты вернешся?
    — Дай яму нарэшце пайсці,— сказаў Альберт,— вельмі непрыемна, што яму ўвесь час даводзіцца спазняцца.
    — Гэта не мае значэння,— сказаў Марцін,— я ўжо ўсё роўна спазніўся.
    — He ведаю,— адказала Нэла,— магчыма, што прыйдзецца затрымацца на некалькі дзён, а можа, я вярнуся нават заўтра ўвечары.
    — Ну добра,— прамовіў хлопчык, і на ягоным твары яна не заўважыла шкадавання.
    Яна ўсунула яму ў кішэню апельсін, і ён павольна выйшаў.
    Дзверы ў пакой Альберта так і засталіся адчыненымі. Яна памарудзіла, затым усё ж зачыніла дзверы і вярнулася да сябе. Цыгарэта на мармуровым падаконніку яшчэ тлела, вялікія сіняватыя колцы паднімаліся ад яе. Яна патушыла цыгарэту, кінула яе ў попельніцу і ўбачыла, што на падаконніку стала яшчэ 160
    болып жоўтых плямаў. Хлопчык павольна, вельмі павольна перасек вуліцу і схаваўся за домам пастара. Вуліца зрабілася шматлюднай, малочнік гутарыў з рассыльным, худы мужчына з цяжкасцю піхаў цялежку і меланхалічна нараспеў прапаноўваў качанную салату — яркую, як ліманадныя бутэлькі ў кафэ на тэнісным корце, сакавітую зеляніну. Затым малочнік і зяленіўшчык зніклі з вачэй. На вуліцы з’явіліся жанчыны з сумкамі для прадуктаў, нейкі вандроўны гандляр узышоў на тую ўяўную лінію, па якой гадамі хадзіў паштальён, калі нёс ёй пісьмо; у вандроўнага гандляра набіты чамадан, перацягнуты вяроўкай, і безнадзейна паніклая галава. Ён адчыніў брамку, a яна глядзела на яго, як глядзяць на кінаэкран, і, калі пачуўся самы сапраўдны званок, яна спалохалася. Хіба гэта не проста цёмная эпізадычная фігура, уведзеная ў сонечны фільм,— сон пра рэдакцыю, часопіс, гранкі і крушон з лёдам. Ён пазваніў ціха і нерашуча, і яна счакала, ці не адчыніць Альберт, але Альберт не крануўся з месца, тады яна выйшла ў пярэднюю і адчыніла дзверы. Чамадан быў ужо адкрыты, і ў ім — акуратна раскладзеныя кардонкі з падвязкамі, гузікамі, падшытымі да паперы, і бландзінка з ласкавай усмешкай, такая, як у Альберта на флаконе з лавандай, свежая, прыветлівая куртызанка ў сукенцы стылю ракако ўзмахвала хустачкай услед ад’язджаючай паштовай карэце. Шаўковая хустачка, і на заднім плане дрэвы, дакладна з карціны Фраганара. Размытыя контуры малюнка адмыслова ствараюць уражанне суму, а ўдалечыні развяваецца хустка ўлюбёнага, які махае з акна паштовай карэты, усё аддаляючыся, але не робячыся ад гэтага меншым. Крыху кранутае золатам зялёнае лісце фраганаравых дрэў, і пяшчотная, маленькая рука трымае хустачку, ружовая ручка, створаная для ласкі. Чалавек, які прапаноўваў усю гэтую раскоіпу, неяк дзіўна паглядзеў на яе: ён нават і падумаць не мог, што яна купіць у яго нешта. Да таго ж лаванду, самае дарагое з усяго змесціва чамадана,— ён ведаў, што яна можа гэта купіць, але не смеў спадзявацца, не адважваўся верыць, што вялікая срэбраная манета з яе рук перакачуе ў ягоную кішэню. Надзея яго была слабейшай і вера мізэрнейшай за вопыт. На пакамечаным твары была страшэнная стомленасць.