Дом без гаспадара
Генрых Бёль
Выдавец: Беларусь
Памер: 285с.
Мінск 1996
Яна ўзяла флакон і ціха спытала:
— Колькі каштуе?
— Тры маркі,— адказаў ён і пабялеў ад страху: гэтая пакупка была звыш усякага чакання, яна была мяжой яго надзей.
Ён ўздыхнуў, калі Нэла выбрала яшчэ што-кольвечы, зноў тую ж прыгажуню, толькі гэтым разам прыгажуня мыла рукі ў фарфоравым тазіку. Ружовыя маленькія пальчыкі, што прывыклі да ласкі, песціліся ў неверагоднай колькасці найпразрыстай вады, на абгортцы мыла ўздымаўся асляпляльны бюст прыгажуні, праз расчыненае акно быў бачны садзік на фраганараў густ.
— А за гэта колькі? — спытала Нэла і ўзяла кава* лак мыла.
— Адну марку,— адказаў ён, і твар яго зрабіўся амаль злым ад таго, што надзеі здзяйсняліся, плён якіх ён спажыве праз два тыдні, ад перапоўненасці шчасцем, якому ён радаваўся з пачуодём недаверу, з трывожным прадчуваннем, што дабром гэта не скончыцца.
— Значыцца, усяго чатыры маркі,— сказала яна, і ён з палёгкай кіўнуў галавой.
Яна дала яму чатыры маркі — чатыры срэбраныя манеты, і паклала на крышку чамадана тры цыгарэты.
Ад нечаканасці ён нават не рашыўся падзякаваць. Ён толькі ўтаропіўся на яе і атрымаў у дадатак усмешку, якая не каштавала ні грошай, ні намаганняў. Усмешка падзейнічала імгненна — сляпая страсць, дзікае жаданне авалодаць прыгажосцю, якую ён сустракаў да гэтай пары толькі на мыльных абгортках, прыгажосцю, якую можна ўбачыць толькі на экране, і гэтая ўсёсакрушальная ўсмешка ў цемры пярэдняй. Нэла спалохалася і ціхенька зачыніла дзверы.
— Альберт,— крыкнула яна,— Альберт, хадзі ж, я зараз пайду.
— Добра,— адазваўся ён,— іду.
Яна пайшла ў свой пакой, пакінуўшы дзверы адчыненымі. Альберт прыйшоў да яе ўжо гатовы да выхаду з дому: у кішэні — газета, у руцэ — ключ ад машыны, у роце — люлька.
— Ну што? — спытаў ён, спыняючыся ў дзвярах.
— Ды зайдзі ж,— сказала яна,— ці ты не маеш часу?
— Лішняга няма,— сказаў ён, але ўсё ж увайшоў, не зачыняючы дзвярэй, і апусціўся на краёчак крэсла.— Ты ад’язджаеш?
— Так.
— Надоўга?
— He ведаю, магчыма, заўтра вярнуся. Я на семінар.
— Пра што семінар? Хто там будзе?
— Будуць даклады «Літаратура і грамадства», «Літаратура і царква»,— сказала яна.
— Ну што ж, няблага,— сказаў ён.
— Павінна ж я зрэшты хоць нешта рабіць. Лепш за ўсё мне б, канешне, уладкавацца на работу.
«Зноў за сваё»,— падумаў ён, а ўголас сказаў:
— Канешне, табе трэба нейкі занятак, але ўладкоўвацца на работу проста не мае для цябе ніякага сэнсу. Болыпасць людзей працуе па простай прычыне — ім трэба карміць сям’ю, плаціць за кватэру і ўсялякае іншае. Мець занятак — гэта не тое што працаваць, а заняткаў табе пры жаданні хапіла б на цэлы дзень.
— Так, я ведаю,— уздыхнула яна,— дзіця,— і загаварыла ў тоне патэра Віліброрда: — «Выхоўваць дзіця, і працягваць справу свайго мужа, і захоўваць яго творы».
— Менавіта,— сказаў ён,— так і зрабі, перарый усю гэтую скрыню, дастань пісьмы Віліброрда, пісьмы Шурбігеля і падлічы, колькі разоў яны там ухваляюць фюрэра,— вось табе і будзе цудоўны занятак.
— Хопіць! — кінула Нэла, стоячы каля акна.— Няўжо я павінна ўсё жыццё сцерагчы трыццаць сем вершаў? 3 хлопчыкам ты спраўляешся значна лепш за мяне, а замуж я болып не збіраюся. Я не жадаю строіць з сябе ўсмешлівую матулю з вокладкі ілюстраванага часопіса. Я болып не жадаю быць нічыёй жонкай — такога, як Рай, мне ўжо болып ніколі не сустрэць, і самога Рая таксама не вярнуць. Яго забілі, я стала ўдавой — за ...юрэра, ...ерманію і ...арод,— і яна здражніла рэха, што ішло ад сценаў капэлы, рэха, поўнае хлусні і пагроз, таннага семінарскага пафасу.— Ты думаеш, мне і на самай справе прыемна ездзіць на семінары з усялякімі ідыётамі?
— Тады не ездзі,— сказаў ён.— Я разбагацеў, уласна кажучы, за адну ноч.— Ён слаба ўсміхнуўся, думаючы пра знойдзены карабок з замалёўкамі.— Мы
наладзім сабе выдатны суботні адпачынак разам з хлопчыкам, а ты можаш памалоць языком з Вілем пра кіно. А калі ты захочаш,— і яна зірнула на яго таму, што голас у яго нечакана змяніўся,— калі захочаш, мы паедзем яшчэ далей.
— Удваіх?
— He, з хлопчыкам,— адказаў ён,— а калі ты не супраць, то з абодвума — прыхопім сябра Марціна, калі яму захочацца.
— А чаму не ўдааіх, дзеля чаго разыгрываць шчаслівае сямейства, калі шчасце — гэта суцэльная мана: усмешлівы бацька, усмешлівы сын, усмешлівая маці?
— Нельга,— сказаў ён,— будзь жа разумнай. Для хлопчыка гэта будзе проста жахліва, гэта будзе апошняй кропляй, а яшчэ горш — для яго таварыша. Я нічога ве магу зрабіць,— ціха дадаў ён,— але для дзяцей я апошняя надзея, для іх гэта будзе цяжкім ударам, ад якога ім не ачуняць, калі я — я таксама — 8 катэгорыі тых дзядзькаў, да якой я зараз належу, перайду ў зус!м іншую.
— А для цябе?
— Для мяне? Ды ты здурнела, няўжо табе і сапраўды прыносіць задавальненне ставіць мяне ў няёмкае становішча, ад якога я адбіваюся рукамі і нагамі? Ну, пайшлі, мне пара, мяне чакае Бразгот.
— Ах, рукамі і нагамі? — паўтарыла яна, не паварочваючы галавы.
— Але, рукамі і нагамі, калі гэта цябе так цікавіць, а можа, ты хочаш, каб тут, у гэтым доме, які наскрозь пранізаны ўспамінамі, мы ўпотай завялі paMan, а знешне разыгрывалі б добрага дзядзьку і добрую матулю? I потым, гэта марна, дзеці ўсё роўна пра ўсё здагадаюцца.
— Зноў дзеці,— стомлена адказала яна,— колыгі шуму з-за дзяцей.
— Называй гэта шумам, але замужжа табе не пазбегнуць.
— А вось і пазбегну! Я болып ніколі не выйду замуж, лепш ужо я буду прыкідвацца няўцешнай удавой, чым усмешлівай жонкай — першапачатковай клетачкай — ...адзімы, ...арода...
— А зараз час ісці, ці ўжо заставайся дома. Ты там ад нуды памрэш.
— He,— сказала яна,— сёння мне сапраўды трэба
ехаць. Звычайна для гэтага няма асаблівай прычыны, а вось сёння ёсць. Мне проста неабходна.
Яна падумала, як можа падзейнічаць на Альберта імя Гезелера.
— Пойдзем,— сказала яна. Ён узяў яе чамадан, і ўжо ў дзвярах яна сказала, як нешта не маючае значэння: — Больш, чым ты зараз робіш для мяне, проста немагчыма зрабіць, і яшчэ добра, што ты клапоцішся пра хлопчыка; мушу табе сказаць, што я не адчуваю пры гэтым ні кроплі рэўнасці.
На вуліцы пацяплела. Альберт зняў пальчаткі, капялюш і сеў у машыну каля Нэлы.
I, калі ён уключыў матор, Нэла сказала:
— Я вельмі хацела б мець такі занятак, як у цябе. Мне здаецца, ты вельмі шчаслівы.
— Ніколькі,— адказаў ён, астатнія яго словы патанулі ў шуме матора, і яна ўхапіла толькі канец: — ...ніколькі я не шчаслівы. А заняткаў і ты знайшла б сабе колькі заўгодна.
— Ведаю, я магла б дапамагаць манашкам, магла б прасаваць бялізну і ўсялякае такое, весці разлікі па гаспадарцы, вязаць кальсоны і да таго падобнае, і ігумення сказала б: «Мы цяпер маем цудоўную памочніцу — удаву паэта імярэк».
— He дурыся,— сказаў ён, і па тым, як ён пераключыў хуткасць, яна зразумела, што ён проста раз’юшаны.
— Балбачы што хочаш, мяне гэта ніколькі не кранае, і манашак можаш лаяць, як табе ўздумаецца, але жыццё яны вядуць не бессэнсоўнае, у іх ёсць занятак, які заўсёды здаваўся мне найбольш разумным, хоць, зрэшты, мне ён зусім не падыходзіць. Яны моляцца — і я хачу зняць з іх частку клопатаў, каб ім хапала часу для малітваў.
— Проста зайздросна слухаць, як іншыя людзі выдатна абсталявалі сваё жыццё.— Яна ўсхліпнула, але перасіліла сябе і сказала: — Табе б толькі жонку, і тваё жыццё было б цалкам уладкавана.
— А чаму б і не,— сказаў ён, спыняючы машыну перад святлафорам на Піпінштрасэ.— Цябе загубіць снабізм.— Ён сціснуў яе руку.
Яна адказала на поціск і сказала:
— He, справа не ў снабізме, я проста не магу ім дараваць, што яны забілі майго мужа,— ні дараваць.
ні забыць, і не хацела б даць ім задавальненне і паўторна строіць з сябе шчаслівую, усмешлівую жонку.
— Задавальненне каму?
— Ім,— паўтарыла яна спакойна.— Здагадайся сам, каго я маю на ўвазе. Зялёнае святло — едзь далей.
Ён паехаў далей.
— 3 усіх тваіх спраў ты нічога не даводзіш да канца. Маці ты ніякая, удава таксама ніякая, і гуляшчай цябе не назавеш, і нават нічыёй палюбоўніцай — я проста раўную, раўную цябе, і нават не да гэтых ідыётаў, а да марна растрачанага часу — і адно заўсёды застанецца нязменным: мужчына не можа зрабіць большага для жанчыны, чым прапанаваць ёй выйсці за яго замуж.
— He,— сказала яна,— часам значна важней стаць яе каханым. Неяк дзіўна атрымліваецца: раней жанчыны радаваліся, калі ім удавалася выйсці замуж, а цяпер, наадварот, мне, ва ўсякім разе, гэта зусім непатрэбна.
— Таму што ты поўная снабізму. Гадамі выслухоўваеш гэтакіх аболтусаў — гэта дарэмна прайсці не можа. Дзе цябе высадзіць?
— Каля ашчадкасы,— сказала яна.
Ён счакаў, пакуль паліцэйскі падасць знак на праезд, аб’ехаў пляц Карла Вялікага і спыніўся каля ашчадкасы. Затым выйшаў, дапамог ёй выйсці і дастаў з багажніка яе чамадан.
— На гэты раз,— усміхнулася яна,— я сапраўды не буду дарма губляць часу.
Ён паціснуў плячамі.
— Ну што ж,— сказаў ён,— у нас жа ўсё наадварот — раней адданыя жанчыны чакалі, калі іх возьмуць няверныя мужчыны, цяпер жа я, мужчына, буду верна чакаць, пакуль няверная дазволіць з ёй ажаніцца.
— Але, ты адданы,— сказала яна,— і я ведаю, што гэта добра.
Ён паціснуў ёй руку, сеў у машыну і другі раз аб’ехаў пляц.
Яна пачакала, пакуль яго машына схавалася за рагом вуліцы Меравінгаў, затым паклікала таксі са стаянкі каля Старой гарадской брамы і сказала шафёру:
— Да Крэдытнага банка.
12
Звычайна ён не спяшаўся са школы дадому. Ён далучаўся да кампаніі так званых абібокаў, але нават сярод іх не было ніводнага, хто так не хацеў бы ісці дадому, як Марцін. Нехта бег дадому з усіх ног, таму што згаладаўся, або таму, што дома іх чакала штосьці прыемнае, або таму, што ім трэба было ісці за пакупкамі або падаграваць абед для малодшых братоў і сясцёр. Генрых сам гатаваў ежу для сваёй маленькай сястрычкі, на ўроках ён сядзеў вельмі стомлены і стрымгалоў кідаўся бегчы, як толькі празвініць званок. Яго маці ішла на працу за дваццаць хвілін да канца заняткаў у школе, і Вільма заставалася адна з Леа, а Брылах сядзеў як на голках, калі ведаў, што Вільма адна з Леа. На апошнім уроку ён усё шаптаў: «Я не магу сядзець на месцы ад хвалявання!»
Спакою ў Генрыха не было ніколі, занадта ўжо многа ў яго было ўсялякіх клопатаў, і школу ён успрымаў як справу другарадную, непатрэбную, але адначасова сімпатычную, як нешта далёкае ад жыцця. Бурбалкі паветра пад ледзяной карой, мілыя цацкі, забаўляцца з якімі надзвычай прыемна, хоць яны і забіраюць многа часу. А парой у школе было проста сумна, і тады Брылах на апошнім уроку засынаў, калі толькі страх за Вільму не перашкаджаў яму заснуць.