• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    У клас 1 (б) псіхасаматычных захворванняў (павелічэнне патоку вадкасцей) трапляюць такія захворванні, як высокі ціск крыві, панос, сінусіт, прыяпізм (павышаная актыўнасць мужчынскіх палавых залоз) і любыя іншыя фізічныя парушэнні, што паходзяць ад лішку вадкасці ў арганізме.
    Вынікам захворванняў класа 2 (а) могуць з’явіцца такія рэчы, як высахлая рука, скарочаны нос, недаразвітыя геніталіі ці недаразвіццё любой іншай залозы, звязанае з памерам (што злучае гэты клас з 1 (а)), аблысенне (якое, а таксама і астатняе з гэтага, можа быць і часткаю генетычнага шаблону, і таму быць спадчынным), карацей кажучы, скарачэнне памераў любой часткі цела.
    Вынікам захворванняў класа 2 (б) з’яўляюцца такія рэчы, як павялічаныя рукі, падоўжаны нос, павялічаныя вушы, павяліча-
    ныя органы і іншыя звычайныя фізічныя выродствы. (Рак, магчыма, трапляе ў гэты клас, як “вылячэнне звыш патрэбнага”.)
    Клас 3, верагодна, уключае некаторыя выпадкі туберкулёзу, захворванні печані і нырак. розныя высыпанні. прастуды і г.д. (перакрыжоўваючыся з іншымі класамі, як і яны паміж сабою перакрыжоўваюцца тым ці іншым чынам).
    Клас 4 ўключае, хутчэй за ўсё, такія захворванні, якія, узнікаючы без уздзеяння псіхасаматычных фактараў, тым не менш трапляюць дзякуючы выпадку на месца, траўмаванае раней, і за кошт рэстымуляцыі трымаюць уключанай інграму траўмы гэтага месца: захворванне становіцца хранічным. Сюды можна ўключыць туберкулёз, а таксама кан’юнктывіт26, усе гнойныя раны, усе захворванні, што ніяк не вылечваюцца, і г.д.
    У чацвёрты клас трапляюць, напэўна, і болі незразумелага паходжання і хваравітыя станы, у выпадку якіх не ўдаецца знайсці рэальнай паталогіі.
    Клас 5 ўключае неймаверна вялікі спіс захворванняў, кожнае з якіх можа быць аднесена таксама да іншых класаў ці паходзіць толькі з інграм, якія дыктуюць прысутнасць ці неабходнасць захворвання. “Ты заўсёды прастужваешся,” “У мяне баляць ногі,” і г. д., абвяшчаюць аб псіхасаматычным захворванні, а механізмы цела могуць яго стварыць.
    Пачатак любой хваробы можа быць паскораны інграмамі. Хвароба можа быць мікробнага паходжання: чалавек мае інграму, якая сцвярджае, што ён можа захварэць, і дзякуючы гэтаму абагульненню, ён хварэе ўсім, чым толькі можна. Акрамя таго, здараецца (і гэта нават больш агульны выпадак), што інграма зніжае фізічную супраціўляльнасць цела хваробе, і калі яна рэстымулюецца (магчыма, у выніку хатняй сваркі, няшчаснага здарэння ці чагосьці падобнага), здольнасць чалавека супраціўляцца хваробе аўтаматычна памяншаецца.
    Дзеці, як будзе патлумачана далей, маюць намнога больш інграм, чым гэта лічылася. Амаль усім дзіцячым захворванням папярэднічае неспакой псіхікі, і калі неспакой псіхікі (трыманне
    26. кан’юнктывіт: запаленне кан’юнктывы, слізістай абалонкі, што пакрывае ўнутранае павека і частку вока.
    інграмы ў рэстымуляваным стане) прысутнічае такія захворванні могуць быць намнога сур’ёзнейшымі ў параўнанні з тым, якімі яны павінны быць. Адзёр, напрыклад, можа быць проста адром, ці адром разам з інграмнай рэстымуляцыяй, у такім выпадку ён можа аказацца смяротным ці блізкім да таго. Праверка многіх дзяцей на прадмет таго, ці не выклікаюць інграмы схільнасць да дзіцячых захворванняў, іх паскораны пачатак і зацягванне, прымушае задацца пытаннем: а наколькі гэтыя захворванні сур’ёзныя на самой справе? Яны ніколі не назіраліся ў дзіцяці-кліра, і ёсць сэнс даследаваць магчымасць таго, што дзіцячыя захворванні самі па сабе надзвычай лёгкія і ўскладняюцца толькі неспакоем псіхікі дзіцяці інакш кажучы, рэстымуляцыяй інграм.
    Фактычна тое ж пытанне можна задаць і ў дачыненні да ўсёй галіны паталогіі: “Што ўяўляе сабою рэальнае ўздеянне самой хваробы, за вылікам ураўнення, што апісвае душэўны фактар? Наколькі небяспечныя бактэрыі?”
    Галіна бактэрыялогіі заставалася дагэтуль без дынамічных прынцыпаў, але дынаміка, выжыванне прымянімыя да ўсіх формаў жыцця, у тым ліку і мікробаў. Мэта мікроба выжыванне. Ягоныя праблемы гэта праблемы ежы, бяспекі (нападзення і абароны) і размнажэння. 3 ім адбываюцца мутацыі, ён мяняецца з дапамогаю натуральнага адбору, а таксама мяняецца дынамічна, зыходзячы з неабходнасці выжывання (гэта апошняе адсутнае звяно ў тэорыі эвалюцыі), каб дасягнуць максімальнага магчымага выжывання. Ён робіць памылкі, забіваючы сваіх гаспадароў, але мець мэтаю выжыванне не азначае абавязкова выжываць.
    3 пункту гледжання паталогіі, мікроб, скіраваны на дасягненне сваёй мэты, дзейнічае як сапрэсар да дынамікі выжывання віду “чалавек”. Наколькі гэты сапрэсар сур’ёзны ў адсутнасць падаўлення чалавека інграмамі, не вызначалася; існуе дастаткова дадзеных, каб зазначыць, што чалавек, патэнцыял якога знаходзіцца ў чацвёртай зоне, відавочна, не вельмі схільны да захворванняў: прастуда, напрыклад, абмінае яго, усё роўна, вірусная яна ці не; адсутнічаюць хранічныя інфекцыі. Якое дачыненне маюць да гэтага антыцелы, ці які фактар тут
    адыгрывае ролю, гэта ўжо іншае пытанне. Фактам застаецца адно: кліра нялёгка зрабіць хворым. У абераванага чалавска захворванне наступае хутка за станам душэўнай прыгнечанасці (прыгнечанасці ўзроўню дынамікі).
    Аберацыя розуму і цела інграмамі вядзе, такім чынам, не толькі да псіхасаматычных захворванняў. але і да сапраўднай паталогіі, якая дагэтуль лічылася больш ці менш незалежнаю ад душэўнага стану. Як даведзена клінічнымі даследаваннямі, кліраванне не толькі знішчае псіхасаматычныя захворванні, патэнцыяльныя, вострыя ці хранічныя. Кліраванне таксама звычайна робіць чалавека менш успрымальным да паталогіі. Да якой ступені, гэта пакуль яшчэ невядома, таму што, каб вызначыць рэальную статыстыку, патрабуецца настолькі шырокі і доўгатэрміновы агляд, што для рэалізацыі гэтага праекта спатрэбяцца назіранні дактароў за тысячамі кейсаў на працягу доўгага перыяду.
    Тое, наколькі чалавек абераваны, іншымі словамі, якую пазіцыю ён заняў бы на шкале душэўнага здароўя, мае мала дачынення да псіхасаматычных захворванняў. Такія захворванні для свайго з’яўлення патрабуюць толькі адной ці дзвюх інграм пэўнага тыпу. Гэтыя інграмы не выклікаюць больш ніякіх аберацый чалавека, акрамя захворвання. Мець псіхасаматычнае захворванне гэта не тое ж самае, што быць “вар’ятам” ці мець тэндэнцыю да іпахондрыі. Іпахондрык думае, што ў яго ёсць захворванні; гэта асаблівы выпадак класу 5 з прыведзенай класіфікацыі.
    Адхіленні рэзка падзяляюцца на дзве катэгорыі. Першая катэгорыя гэта душэўнае адхіленне, любы стан нерацыянальнасці, які ў Дыянетыцы мы называем аберацыяй, каб пазбегнуць бясконцага складання каталогаў тых тысяч і мільёнаў праяў, якія можа мець нерацыянальнасць. Другую катэгорыю складаюць саматычныя адхіленні чалавека; гэта датычыцца выключна яго фізічнага стану. фізічных здольнасцяў і здароўя. Абедзве гэтыя рэчы прысутнічаюць у кожнай інграме: аберацыя і саматыка. Але інграма можа праяўляць сябе хранічна ці як саматыка (гэта слова назоўнік, утвораны з прыметніка “саматычны” шырока ўжываецца ў Дыянетыцы, каб пазбегнуць
    ужывання слова “боль”, якое не ахоплівае поўнасцю сэнсу і да таго ж рэстымулюе), ці як аберацыя, ці як абедзве яны разам.
    Інграма павінна ўтрымліваць фізічны боль. Калі інграма рэстымулюецца ў штодзённым жыцці, гэты фізічны боль можа з’явіцца ці не. Калі яна праяўляецца не як саматыка, а як аберацыя, у такім выпадку чалавек знаходзіцца не ў сваім вэйлансе (“неабходнасць праявіць сваю варожасць”). Калі ён дастаткова душэўна здаровы для таго, каб быць у сваім вэйлансе, будзе прысутнічаць фізічны боль. У Дыянетыцы мы кажам, што з’явілася саматыка. Калі з’яўляецца любая саматыка, з’яўляецца таксама некаторая частка аберацыі, калі толькі чалавек не знаходзіцца ў гэты момант у тэрапіі ў якасці прэкліра27. Калі чалавек драматызуе не свой вэйланс, прысутнічае аберацыя; калі аберацыя, якая ідзе з інграмы, як грамафонны запіс, у тым ці іншым вэйлансе, падаўляецца нейкім іншым фактарам, такім, як паліцыя ці больш моцны чалавек, ці нават сам чалавек, які драматызуе (гэта называлася рэпрэсіяй, гэты тэрмін тут не ўжываецца, бо ён нагружаны іншымі значэннямі), у такім выпадку можна ўпэўнена казаць, што з’явіцца саматыка.
    Такім чынам, чалавек, як аказваецца, знаходзіцца ў лепшым стане (з пункту гледжання клетак), калі ён выконвае выжывальную ролю ў інграме (пераможны вэйланс), таму што ён, ва ўсялякім выпадку, не хворы. Але колькі людзей было забіта, колькі банкаў было абрабавана і колькі мужоў і жонак было даведзена да вар’яцтва гэтымі драматызацыямі? Такім чынам, грамадства, у сваіх намаганнях абараніць людзей, здароўе асобнага чалавека звычайна лічыць другараднай справай. На самой справе “грамадства” не ведала дагэтуль пра гэты механічны бок пытання. Чалавек, які драматызуе выжывальны вэйланс у сваіх інграмах, можа здзяйсняць гвалтоўныя ўчынкі ў дачыненні да іншых людзей. Чалавек, які не дазволіць сабе такой драматызацыі, ці якога грамадства прымусіць ад яе адмовіцца, безумоўна, стане хворым па псіхасаматычных прычынах. “Арол -
    27. прэклір: ад “прэ-клір”, чалавек, які яшчэ не клір; у шырокім сэнсе чалавек, які атрымлівае одытынг і таму знаходзіцца на шляху да кліра; чалавек. які праз дыянетычны одытынг даведваецца больш пра сябе і пра жыццё.
    я выйграў, рэшка ты прайграў2*”. Адказам на праблему з’яўляецца аблягчэнне ці выдаленне інграмы, таму што ў гэтай праблемы ёсць шмат дадатковых аспектаў: чалавек, які драматызуе свае інграмы, у грамадстве ці без яго, наўрад ці будзе паспяхова выжываць; і калі ён драматызуе іх, на яго ўздейнічаюць усе абразы, што накіроўвае ў бок таго вэйланса, у якім ён знаходзіцца, іншы вэйланс у той жа самай інграме.
    Камбінацыі розных класаў псіхасаматычных захворванняў і іх аспектаў, пералічаных і апісаных тут, вядуць да некаторых вельмі складаных сітуацый. Гэта навуковы факт, што не існуе псіхасаматычнага захворвання без аберацыі. I верна, што ніводная аберацыя не існуе без патэнцыяльнай ці рэальнай псіхасаматычнай хваробы. Адным з псіхасаматычных захворванняў, ад якога найменш верагодна было б чакаць, што яно псіхасаматычнае, з’яўляецца палавая ненармальнасць.
    Чалавек з палавой ненармальнасцю (і гэты тэрмін у Дыянетыцы аб’ядноўвае, дзеля сцісласці, усе формы адхіленняў па другой дынаміцы, такія, як гомасексуалізм, лесбіянства29, сексуальны садызм30і г.д., па ўсяму спісу Эліса31 і Крафт-Эбінга32) на самой справе з’яўляецца даволі хворым фізічна. Палавая ненармальнасць, як захворвання, мае столькі праяў, што яе можна размеркаваць па ўсіх класах ад 1 да 5, зазначаных вышэй. Празмернае развіццё палавых органаў, іх недаразвіццё, прыгнечанне выпрацоўкі спермы ці яе празмерная выпрацоўка, і г.д. штосьці з гэтага знойдзецца ў аднаго з тых, хто пакутуе ад палавой ненармальнасці, штосьці у другога. I выснова з гэтага -