Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
Можа быць закупоранай не толькі мова. Любая са здольнасцей розуму можа быць падаўлена дэманам, канкрэтна прызначаным для гэтай мэты. “Ты нічога не бачыш!” закупорыць відэа-рыкол. “Ты нічога не чуеш!” закупорыць сонік-рыкол. “Ты нічога не адчуваеш!” закупорвае рыкол болю і тактыльны рыкол (вось вынік таго, што ў мове існуюць амонімы).
Любое ўспрыманне можа быць закупорана ў рыколе. I там, дзе яно закупорана ў рыколе, гэта ўздзейнічае таксама на само ўспрыманне і орган успрымання. “Ты нічога не бачыш!” можа знізіць не толькі здольнасць да рыкола, але і рэальную арганічную здольнасць вачэй бачыць, як у выпадку астыгматызму12 ці міяпіі.
Можна ўявіць сабе, улічыўшы, што ўся мова можа ўваходзіць у склад інграм, наколькі вялікае мноства здольнасцей розуму можа быць закупорана. Надзвычай распаўсюджана фраза “Ты не можаш падумаць!”
Дагэтуль у ілюстрацыях і прыкладах ужывалася слова “ты”, каб захаваць падабенства да эксперыментаў з гіпнозам ці наркотыкамі. На самой справе фразы, што ўтрымліваюць “Я”, з’яўляюцца больш разбуральнымі. “Я нічога не адчуваю,” “Я не магу падумаць”, “Я не магу ўспомніць” гэтыя фразы, а таксама тысячы і тысячы іхніх варыяцый, калі іх вымаўляюць у прысутнасці “непрытомнага” чалавека, прымяняюцца потым да яго самога, калі інграма падключаецца.
“Ты” выклікае некалькі эфектаў. Сцвярджэнне “Ты нікчэмны”, скіраванае да чалавека ў прытомньш стане, магчыма, прымусіць гэтага чалавека вельмі раззлавацца, калі ў яго ёсць інграма з такім сэнсам. Унутрана ён, магчыма, адчувае, што людзі лічаць яго нікчэмным. Ён можа мець дэмана, які кажа яму, што ён нікчэмны. I ён будзе драматызаваць гэта, кажучы іншым людзям, што яны нікчэмныя. За кошт драматызацыі ён можа “спусціць пару”. Чалавек, у якога, напрыклад, ёсць інграма са зместам, што ён сексуальна бясплодны, будзе казаць людзям, што яны сексуальна бясплодныя. (“He рабі, як я раблю, а рабі, што я кажу”.) Калі ў яго ёсць інграма, што падказвае: “Ты нікчэмны, ты павінен есці з нажа”, ён можа есці з нажа, але абураецца, калі людзі ядуць з
12. астыг.матызм: дэфект вока ці лінзы, што не дазваляс належнай факусіроўкі.
нажа, і ён бы вельмі раззлаваўся. калі б нехта яму сказаў. што ён есць з нажа.
Такім чынам, ёсць “дэманы кампульсіі” і “дэманы збянтэжанаСЦІ”, І Г.Д., і г.д.
Інграма мае сілу каманды. У рэактыўным розуме існуе свабода выбару наконт таго, якія менавіта інграмы будуць ужывацца. Але кожная інграма, калі яна дастаткова моцна рэстымуляваная, выйдзе на паверхню, каб яе драматызавалі. А калі драматызацыі перашкодзілі, яна будзе нападаць на самога чалавека часова ці хранічна.
Літаральнасць, з якой рэактыўны розум тлумачыць каманды, і літаральнасць іх дзеяння ўнутры беднага змардаванага аналітычнага розуму гэта дзіўная рэч сама па сабе. “Гэта занадта жудасна, каб гэта вынесці” можа быць патлумачана такім чынам, што дзіця ў такім жудасным стане, што яго лепей не выношваць, каб яно і не нараджалася. У кожнай мове існуюць тысячы штампаў, якія пры літаральным успрыманні азначаюць нешта цалкам супрацьлеглае таму, што мае на ўвазе той, хто гаварыць.
Рэактыўны інграмны банк бярэ іх, захоўвае іх разам з болем, эмоцыяй і “непрытомнасцю”, і з ідыёцкай даслоўнасцю выдае іх у якасці законаў і каманд для аналітычнага розуму. А калі шчаслівы маленькі ідыёт, што кіруе інграмным банкам, знаходзіць магчымым скарыстаць некаторыя контуры аналітычнага розуму пад пэўную колькасць гэтых праклятых дэманаў, ён так і робіць.
Такім чынам, можна ўбачыць, што аналітычны розум знясільваюць яшчэ адным спосабам. Ягоныя контуры, звычайна прызначаныя для гладкіх, хуткіх разлікаў, звязваюцца і перагружаюцца наспех злепленымі дэманскімі самаробкамі. Дэманы гэта паразіты. Гэта часткі аналітычнага розуму, адасобленыя і пазбаўленыя магчымасці ўдзельнічаць у буйнейшых разліках.
Ці ж гэта цуд, што, калі гэтыя дэманы выдаленыя, IQ рэзка ўзлятае ўгару, як гэта адбываецца ў кліраў? Дадайце дэманскія контуры да той акалічнасці, што рэстымуляцыя адключае аналайзер, і можна ўбачыць праўду ў тым назіранні, што людзі выкарыстоўваюць каля адной дванаццатай свайго разумовага патэнцыялу. Даследаванні і сістэматычныя навуковыя дадзеныя
паказваюць: калі “непрытомнасць” і дэманскія контуры выдаленыя з інграмнага банку, а інфармацыя адноўлена ў якасці вопыту ў стандартным банку, дзе ёй і трэба быць, каля 98 % розуму аказваецца да паслуг “Я”. Чалавек ў абераваным стане ніколі б не змог карыстацца ўсім гэтым.
Раздзел пяты Псіхасаматычныя захворванні
Псіхасаматычнымі захворваннямі называюцца тыя, якія маюць душэўнае паходжанне, але тым не менш з’яўляюцца арганічнымі. Негледзячы на тое, што да Дыянетыкі не існавала дакладнага навуковага доказу таго, што такія захворванні існуюць, меркаванне аб іх існаванні было моцным з часоў старажытнай Грэцыі, і ў апошнія часы гатуюцца і прадаюцца разнастайныя прэпараты, прызначаныя для таго, каб пераадолець гэтыя хваробы. Быў дасягнуты некаторы поспех, дастатковы для таго, каб апраўдаць вялікую працу даследчыкаў. Язва страўніка, напрыклад, паддалася ўгаворам і перамене асяроддзя. Прэпарат пад назваю АКТГ’ даў здзіўляючыя, але абсалютна непрадказальныя вынікі. Алергіі, як было знойдзена, больш ці менш паддаюцца ўздзеянню прэпаратаў, што зніжаюць утрыманне гістаміну2 ў целе.
Праблема псіхасаматычных захворванняў цалкам ахопліваецца Дыянетыкай, і з дапамогаю дыянетычнай методыкі такія захворванні можна вынішчыць у кожным кейсе.
Каля 70 працэнтаў захворванняў ад сённяшняга іх спісу, якім карыстаюцца ўрачы, трапляюць у катэгорыю псіхасаматычных. Колькі з іх яшчэ можа быць так класіфікавана пасля некалькіх гадоў практычнага ўжывання Дыянетыкі, цяжка прадказаць, але пэўна ж псіхасаматычнымі з’яўляюцца больш захворванняў, чым гэта лічыцца сёння. Тое, што ўсе захворванні псіхасаматычныя, гэта, канешне ж, абсурд, паколькі, у рэшце рэшт, існуюць такія формы жыцця, як мікробы, і іхняю мэтаю таксама з’яўляецца выжыванне.
1. АКТГ: (адрэнакортыкатропны гармон) гармон, які часам ужываўся для барацьбы з
сімптомамі рэўматоіднага артрыту; ён стымулюе вытворчасць іншых гармонаў у целе.
У працах Луі Пастэра сфармуляваная мікробная тэорыя захворванняў. Дыянетыка дае нам немікробную тэорыю захворванняў. Гэтыя дзве тэорыі з дапамогаю біяхіміі дапаўняюць адна адну, ахопліваючы ўсю сферу паталогіі’ ў тым выглядзе, як яе можна вызначыць на гэты момант, канешне, пры ўмове, што вірусы ўключаюцца ў мікробную тэорыю.
Дыянетыка дадае нешта новае да мікробнай тэорыі ў тым сэнсе, што ў ёй даецца тлумачэнне схільнасці людзей да захворванняў. Ёсць тры стадыі паталогіі: схільнасць, пад якой разумеюцца фактары, што падрыхтоўваюць цела да хваробы; пачатковая стадыя, пад якой разумеюцца фактары, што выклікаюць праяўленне хваробы; і зацягванне, пад якім разумеюцца фактары, што выклікаюць працяг хваробы.
Існуюць два тыпы захворванняў: да першага адносяцца так званыя аўтагенныя (тыя, крыніца якіх знаходзіцца ў арганізме; створаныя самім арганізмам), да другога экзагенныя (калі захворванне мае знешнюю крыніцу). На самой справе, хаця гэтая класіфікацыя і добрая для медыцыны, яна не такая дакладная, як гэта было б патрэбна Дыянетыцы. Але з медыцынскага пункту гледжання мы лічым, што захворванні могуць быць створаны самім целам (аўтагенныя захворванні) ці мець знешнюю крыніцу, такую, як бактэрыі (экзагенныя захворванні). Мікробная тэорыя Пастэра будзе ў такім выпадку тэорыяй экзагенных створаных знешнімі фактарамі захворванняў. Псіхасаматычныя захворванні з’яўляюцца аўтагеннымі, створанымі самім целам.
Лячэнне траўмы, атрыманай у выніку няшчаснага здарэння, хірургічнае лячэнне розных паталогій накшталт спадчынных генетычных4 выродлівасцяў, і артапедыя5 (якую, аднак можна
2. гістамін: рэчыва, што выдзяляюць тканкі пры алергічных рэакцыях; яно пашырае крывяносныя сасуды, стымулюе выдзяленне страўнікавага соку і г.д.
3. паталогія: навука пра паходжанне, прыроду і цячэнне захворванняў, ці вывучэнне гэтых з’яў.
4. генетычны: той, што мае дачыненне да генетыкі, галіны біялогіі, што вывучае спадчыннасць і тое, якім чынам жывёлы і расліны перадаюць сваі.м нашчадкам такія характарыстыкі, як памер, колер і г.д.
5. артапедыя: галіна хірургіі, што вывучае лячэнне дэфармацый, хвароб і траўмаў касцей, суставаў, мышцаў і г.д.
ўключыць у дзве папярэднія катэгорыі), застаюцца па справядлівасці па-за сфераю дзейнасці Дыянетыкі, хаця можна заўважыць між іншым, што амаль усе няшчасныя здарэнні паходзяць ад драматызацый інграм, і што з клірамі няшчасныя здарэнні адбываюцца рэдка.
Частка “псіха-", канешне ж, адносіцца да розуму, a “саматычны” да цела; такім чынам, тэрмін "псіхасаматычны" азначае, што розум робіць цела хворым. Інакш кажучы, фізічныя захворванні ўзнікаюць у целе за кошт адхілення ў розуме. Канешне ж, такія хваробы становіцца магчымым вылечыць заўсёды, калі вырашана праблема чалавечых аберацый.
Артрыт, дэрматыт6, алергіі, аетма, некаторыя праблемы, звязаныя з сэрцам, хваробы вачэй, бурсіт, язвы, сінусіт, і г.д., складаюць вельмі малую частку спісу псіхасаматычных захворванняў. Болі незразумелага паходжання ў розных частках цела з’яўляюцца па большасці псіхасаматычнымі. Мігрэнь гэта таксама псіхасаматычныя хвароба, і як і астатнія, яна нязменна вылечваецца дыянетычнай тэрапіяй. (I слова вылечваецца ўжываецца ў яго самым поўным сэнсе).
Колькі дакладна фізічных адхіленняў з’яўляюцца псіхасаматычнымі, залежыць ад таго, ці многа іх можа стварыць цела на аснове фактараў, што ўтрымліваюода ў інграмах. Напрыклад, прастуда, як было знойдзена, з’яўляецца псіхасаматычнай. У кліраў не бывае прастуд. Якую менавіта ролю адыгрывае ў прастудзе вірус (калі ўвогуле ён мае да яе дачыненне), невядома, але вядома, што калі падняць інграмы, звязаныя з прастудамі, больш прастуд не бывае гэта лабараторны факт, якому дагэтуль не супярэчаць дадзеныя па 270 кейсах. Звычайна прастуда узнікае з інграмы, якая ўнушае яе, і якую ўмацоўвае прысутнасць сапраўднай слізі ў іншай інграме. Схільнасць да шэрагу
6. дэрматыт: запаленне скуры.
7. мігрэнь: разнавіднасць інтэнсіўнага галаўнога болю. што перыядычна вяртаецца. Звычайна гэты боль засяроджаны толькі ў адной частцы галавы; часта ён суправаджаецца пачуццём млоснасці, расстройствамі зроку і г.д.