• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    Разнастайнасць паводзінаў, якія можа праяўляць чалавек у выніку дзеяння гэтых фундаментальных механізмаў, такая вялікая, што не здаецца дзіўным, чаму некаторыя філасофіі лічылі чалавека даволі безнадзейным выпадкам.
    Можна тэарэтычна дапусціць, што клеткі, калі інграмны банк захоўваецца на клетачным узроўні, застрахаваліся ад таго, каб аналайзер не быў надта рызыкоўным у гэтых жыццёвых справах, дзе на кожным кроку вырашаецца пытанне “жыццё ці смерць?” Таму яны, як можна лічыць, зрабілі копіі ўсёй інфармацыі, што ўтрымлівалася ў кожным моманце фізічнага болю, і эмоцыі, што прывяла да “непрытомнасці” ці ўтрымлівалася ў ёй. Потым, калі любая інфармацыя, падобная да гэтай, з’яўлялася ў асяроддзі, яны
    маглі насцярожыцца і, калі ў полі зроку з’яўлялася вялікая колькасць рэстымулятараў, адключыць аналайзер і працягваць дзейнічаць на аснове рэакцыі. У гэтым ёсць прымітыўны фактар бяспекі. Відавочна, калі арганізм выжыў на працягу аднаго перыяду “непрытомнасці”, клеткі маглі зрабіць выснову, што прымяненне гэтай інфармацыі і гэтых дзеянняў пры абставінах, якія пагражаюць стаць падобнымі тым, што былі ў першым выпадку, яшчэ аднойчы прывядзе да выжывання. Што падыходзіла дзеду, падыдзе і мне. Што падыходзіла для аўтобуснай аварыі, падыдзе і ў звычайнай аўтобуснай паездцы.
    Гэткае прыдуркаватае “мысленне” тыповае для рэактыўнага розуму. Гэта менавіта той тып мыслення, які ён ужывае. Ён уяўляе сабою верх кансерватызму. Ён не заўважае галоўнага і ўпускае важную інфармацыю на кожным кроку, ён перагружае цела болем, ён уяўляе сабою вадаварот, поўны хаосу. Калі б было толькі па адной інграме на кожную сітуацыю, можа, гэтак бы яшчэ і абышлося. Але можа быць дзесяць інграм, якія ўтрымліваюць падобную інфармацыю (інграмны локавы ланцуг5) і ўсё ж гэтая інфармацыя можа быць настолькі супярэчлівай, што, калі з’яўляецца новая надзвычайная сітуацыя, якая ўтрымлівае рэстымулятары гэтага ланцуга, немагчыма прапанаваць ніводнага належнага ўзору паводзін з мінулага, каб прытрымлівацца яго.
    Відавочна, што невядомы фактар гэта мова. Клеткі, калі праблема ў клетках (нагадаем, што гэтая частка тэксту тэорыя, заснаваная на дадзеных і прапанаваная ў якасці намагання патлумачыць, што адбываецца, а тэорыю можна змяніць, і навуковая карыснасць фактаў пры гэтым не зменіцца), верагодна, не вельмі добра разумеюць мовы. Калі б яны іх разумелі, яны б не выпрацавалі падобныя “рашэнні праблем”.
    Разгледзім у якасці прыкладу дзве інграмы на тэму бейсбольных біт. У першай чалавека ўдараюць па галаве, ён траціць прытомнасць, і нехта крычыць: “Бяжы! Бяжы! Бяжы!” У другой чалавек траціць прытомнасць ад удару бітаю ў тым жа асяроддзі, і нехта крычыць: “Заставайся тут! Ты ў бяспецы!” I што ж ён робіць, калі чуе ўдар бейсбольнаю бітаю, адчувае яе пах, бачыць
    5. ланцуг: серыя інцыдэнтаў падобнага тыпу ці на падобнуіо тэму.
    яе, ці чуе гэтыя словы? Бяжыць ці застаецца на месцы? У выпадку кожнага з дзеянняў ён атрымлівае амаль аднолькавы боль. Гэта тое, што завецца канфліктам. Гэта трывога. I трывога можа стаць сапраўды вельмі вострай чыста на механічным узроўні, калі чалавек мае дзевяноста інграм, што цягнуць яго на поўнач, і восемдзесяць дзевяць, што цягнуць яго на поўдзень. Дык на поўнач ці поўдзень ён пойдзе? Ці ён атрымае “нервовы зрыў”?
    Узровень геніяльнасці рэактыўнага розуму прыблізна такі ж, як у грамафона. Іголку ставяць на запіс, і запіс іграе. Рэактыўны розум проста ставіць іголку на запіс. Калі ён спрабуе выбраць некалькі запісаў і сыграць іх усе адначасова, здараецца тое, аб чым казалі вышэй.
    Ці то наўмысна пабудаваўшы ўсё такім чынам, ці то дзякуючы нешчасліваму здарэнню пры распрацоўцы, ці то дзякуючы таму, што эвалюцыя пайшла ў гэтым месцы абходным шляхам, і паранейшаму будуецца стары, непатрэбны орган клеткі здолелі схаваць інграмны банк даволі добра. Калі чалавек у прытомнасці, працуе яго аналітычны розум. Калі ён “непрытомны”, яго аналітычны розум няздольны сачыць за той інфармацыяй, што прыходзіць, і гэтую інфармацыю нельга знайсці ў тым месцы, якое мы па аналогіі называем стандартнымі банкамі. Такім чынам, усё, што прыходзіць у гэты момант, праходзіць міма свядомасці. A калі так здарылася, свядомасць не можа (без дыянетычнага працэсу) ажыццявіць рыкол гэтага, таму што для рыколу не існуе канала.
    Інграма з’яўляецца, калі свядомасць адсутнічае. Пасля гэтага яна дзейнічае непасрэдна на арганізм. Толькі пасля дыянетычнай тэрапіі можа аналайзер авалодаць гэтай інфармацыяй (і выдаленне яе зусім не залежыць ад таго, ці ўступіць аналайзер з ёю ў кантакт, негледзячы на старое меркаванне аб тым, што “усведамленне” нечага вылечвае гэта: “усведаміце” інграму, і вы хутка апынецеся ў бядзе, калі няма дыянетычнай тэхнікі). Інграму атрымлівае сукупнасць клетак. Рэактыўны розум можа быць найніжэйшым узроўнем аналітычнай сілы, але гэта не ўплывае на той навуковы факт, што інграма дзейнічае так, як быццам бы яна была ўпаяным злучэннем паміж рэгулятарам жыццёвых функцый і каардынацыяй арганізма, і ўзроўнем асновы самога аналітычнага
    розуму. Калі мы кажам “упаянае”, мы маем на ўвазе “пастаяннае злучэнне”. Уключэнне гэта далучэнне інграмы ў якасці часткі дзейнай механікі цела. Працэс аналітычнага мыслення не падключаны ў ланцуг пастаянна, а можа быць падключаны ці адключаны па жаданню аналайзера. Гэта не так ў дачыненні да інграмы, адсюль тэрмін “упаяны”.
    Аналітычны розум закладае засвоеную мадэль паводзін; гэтая засвоеная мадэль паводзін будзе працаваць на раздражняльнаадказнай аснове гладка і добра там і тады, дзе яна прынясе максіму.м дабра для арганізма. Інграма гэта засвоеная мадэль паводзін, у поўным камплекце, “пастаянна” (у адсутнасць дыянетычнай тэрапіі) падключаная ў ланцуг, і яна прыходзіць у дзеянне падобна засвоенай мадэлі паводзін, толькі без ніякай згоды з боку аналайзера.
    Аналітычны розум, які знаходзіцца ў некаторых адносінах (такіх, як зменшаная аналітычная сіла і гіпнатычнае ўнушэнне ў інграме) пад уздзеяннем інграмы, няздольны адкрыць сапраўдную прычыну паводзінаў арганізма. Таму ён выдумляе нейкую прычыну, бо ягоны абавязак забяспечыць, каб арганізм заўсёды меў рацыю. Як і той малады чалавек, які здымаў свой пінжак, выдаваў шэраг бязглуздых тлумачэнняў наконт таго, навошта ён яго здымае, гэтаксама ж і аналітычны розум, заўважаючы, што цела займаецца нерацыянальнымі дзеяннямі, у тым ліку і гаворыць нешта, і што гэтаму, здаецца, няма тлумачэння апраўдвае гэтыя дзеянні. Інграма можа дыктаваць усе разнастайныя працэсы, уласцівыя жыццю; яна можа дыктаваць перакананні, меркаванні, працэсы мыслення ці іх адсутнасць, і дзеянні любога кшталту, і можа ўсталёўваць на дзіва складаныя, гэтаксама ж як і на дзіва бязглуздыя станы арганізма. I аналітычны розум вымушаны, у святле нерацыянальных паводзінаў ці нерацыянальнага пераканання, апраўдваць дзеянні арганізма і станы, у якіх ён знаходзіцца, а таксама свае ўласныя дзіўныя промахі. Гэта апраўдальнае мысленне.
    Такім чынам, існуе тры тыпы мыслення, на якія здольны арганізм: (а) аналітычнае мысленне, якое з’яўляецца рацыянальным, з улікам таго, што засвоіў чалавек пры навучанні, і ягонага пункту гледжання; (б) апраўдальнае мысленне, спроба аналітыч-
    нага розуму патлумачыць рэакцыі; і (с) рэактыўнае мысленне, якое цалкам заснавана на тым, што ўсё ў інграме раўняецца ўсяму ў інграме, раўняецца ўсім рэстымулятарам у асяроддзі і ўсяму. што звязана з гэтымі рэстымулятарамі.
    Мы ўсе бачылі, як нехта робіць промах і потым выдае тлумачэнне таго, чаму ён яго зрабіў. Гэта апраўдальнае мысленне. Промах быў зроблены інграмай, калі толькі ён не быў заснаваны на інфармацыі, атрыманай пры навучанні, ці на пункце гледжання. Аналітычны розум потым быў павінен апраўдваць гэты промах, каб зацвердзіць правільнасць дзеянняў цела і сваіх разлікаў.
    Існуюць таксама яшчэ дзве праявы, якія могуць быць выкліканы інграмамі. Адно з іх драматызацыя, другое вэйланс.''
    Вы бачылі часам дзіця ў момант ягонай гнеўнай тырады, выбуху злосці? Вы бачылі нейкага чалавека, увесь учынак якога прасягнуты лютасцю? Вы бачылі людзей, што ўчыняюць цэлы шэраг нерацыянальных дзеянняў? Гэта драматызацыі. Яны ўзнікаюць, калі інграма грунтоўна рэстымуляваная, настолькі грунтоўна, што яе ўпаяная частка бярэ ўладу над арганізмам. Яна можа ўключыівда ў дзеянне злёгку ці поўнасцю, інакш кажучы, існуюць ступені драматызацыі. Калі яна ва ўсёй красе, інграма разыгрываецца даслоўна, і чалавек падобны да акцёра, што іграе сваю прадыктаваную ролю, як марыянетка. Чалавек можа атрымаць новыя інграмы, і гэта прымусіць старыя адысці на другі план па важнасці. (Комплекс пакаранняў, што існуе ў грамадстве, адкрыта скіраваны на “анты-інграмную адукацыю”.)
    Драматызацыя гэта выжывальныя паводзіны (згодна з тым прыдуркаватым тыпам мыслення, што характэрны для рэактыўнага розуму), заснаваныя на дапушчэнні: арганізм, знаходзячыся ў “падобнай” сітуацыі, перажыў яе таму, што прысутнічалі гэтыя дзеянні.
    Жанчына, якую павалілі ўдарам на падлогу і білі нагамі, будзе драматызаваць сваю інграму, магчыма, робячы і кажучы дакладна
    6.	вэйланс: асоба. Тэрмін ужываецца, каб пазначыць запазычанне асобы іншага чалавека. Вэйланс гэта замсна самому сабе, якую чалавек прымае пасля таго, як ён страціў упэўненасць у сябе. Прэклір “у вэйлансе свайго бацькі” будзе дзейнічаць так, як быццам бы ён бацька.
    тое ж, што рабілі і казалі ёй. Яе ахвярай можа быць яе дзіця ці іншая жанчына. Гэта таксама мог бы быць ці быў бы чалавек, які даў ёй гэтую інграму, калі б у яе хапала сілы ўзяць верх над ім. Толькі тое, што ў яе ёсць гэтая інграма, не азначае, што яна будзе яе выкарыстоўваць. Яна можа мець сотню іншых інграм, каб выкарыстоўваць іх. Але калі яна драматызуе інграму, гэта адбываецца так, як быццам бы інграма, будучы ўпаянай, брала ўладу над марыянеткай. Жанчына можа накіраваць столькі аналітычнай сілы, колькі ў яе застаецца, на тое, каб змяніць шаблон. Такім чынам, яна можа ўтварыць падобную ці ідэнтычную зместу інграмы драматызацыю.
    Гэты аспект драматызацыі ёсць выжыванне выключна па прынцыпу “кіпцюроў і іклаў”. Гэта тое, што прымусіла назіральнікаў лічыць, што “кіпцюры і іклы” гэта асноўнае правіла.