Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
Можна зараз заўважыць, што існуе некалькі шляхоў адключэння аналітычнай сілы. I можна заўважыць, што яна можа змяншацца ў большай ці меншай ступені. Калі чалавек апальвае сабе палец цыгарэтаю, гэта невялікі момант болю і невялікае змяншэнне аналітычнай сілы. Калі чалавеку робяць аперацыю, працягласць болю можа вымярацца гадзінамі і ступень адключэння, магчыма, будзе найвышэйшай. Працягласць і ступень зніжэння аналітычнай сілы розныя рэчы, яны звязаныя паміж сабою, але зусім непадобныя. Гэта не так ужо і важна, але гэта згадваецца.
Мы бачым, дачытаўшы кнігу па Дыянетыцы да гэтага месца, што прынцып спектра быў дагэтуль даволі карысны для нас. I можна заўважыць, што ступень змяншэння аналітычнай сілы можна апісаць тым жа чынам, як і патэнцыял выжывання. Яна можа змяншацца ў вельмі, вельмі малой, ці ў велізарнейшай ступені. Калі вярнуцца і паглядзець на дыяпазон патэнцыялу выжывання, можна пабачыць, што з самага нізу знаходзіцца смерць, а на самым версе неўміручасць. Існуе “бясконцае” выжыванне. Можа ці не можа існаваць бясконцая аналітычная
3. анемія: недахоп у крыві рэчыва, што пераносіць кісларод, што вядзе да бледнасці, агульнай слабасці і г.д.
сіла, гэта пытанне са сферы містыцызму. Але тое. што існуе несумненная сувязь паміж тонам чалавека і ступенню адключэння аналайзера гэта навуковы факт. Разгледзьце гэта такім чынам: калі чалавек здаровы, шчаслівы і поўны энтузіязму, аналітычную сілу можна лічыць высокай (зоны 3 і 4). Калі чалавек знаходзіцца пад коламі грузавіка, “непрытомны” і ў агоніі, яго аналітычная сіла, як можна лічыць, знаходзіцца ў зоне 0. Зніжаецца адно зніжаецца і другое. 3 гэтага можна вывесці болын інфармацыі, чым падаецца на першы погляд. Гэта вельмі важныя адносіны.
У склад інграмы ўваходзяць усе перцэпты. Два з іх гэта фізічны боль і балючая эмоцыя. Трэцяе гэта арганічнае адчуванне, інакш кажучы, стан арганізму ў момант інграмы. А як адчуваў сябе арганізм, калі атрымліваў інграму? Прысутнічала большая ці меншая “непрытомнасць”. Гэта азначае, што было арганічнае адчуванне зменшанай аналітычнай сілы, бо аналітычная сіла паходзіць, відавочна, з органа ці органаў у целе. Калі інграма актывізавалася зноў пад уздзеяннем рэстымулятара ці рэстымулятараў інакш кажучы, калі чалавек, які мае інграму, атрымлівае нешта ў сваім асяроддзі, што падобнае да ўспрыманняў у інграме, інграма запускае ў дзеянне да большай ці меншай ступені ўсё, што ў ёй утрымліваецца, усе яе перцэпты, накшталт вадаправодных кранаў і тых жа слоў.
Рэстымуляцыя можа быць большай ці меншай. Інграму можна запусціць у дзеянне толькі крыху, з дапамогаю рэстымулятараў у асяроддзі чалавека, ці яна, у прысутнасць вялікай колькасці рэстымулятараў і пры ўжо аслабленым целе, можа праявіць сябе ў поўную сілу (аб чым гаворыцца далей). Аднак, рэстымуляваная інграма злёгку ці моцна, усё, што яна ўтрымлівае, пачынае дзейнічаць тым ці іншым чынам.
Існуе толькі адзіная агульная аснова усіх інграм, толькі адно, што ёсць у кожнай інграме, якая б яна ні была. Кожная з іх утрымлівае звестку аб тым, што аналайзер болып ці менш адключаны. У кожнай інграме ёсць гэтая звестка аб адключэнні. Таму кожны раз, калі інграма рэстымуляваная, нават калі цела не адчувае фізічнага болю, некаторая колькасць аналітычнай сілы адключаецца; орган ці органы, якія з’яўляюцца аналайзерам, да
некаторай ступені выключаюцца з ланцуга пры дапамозе засцерагальнікаў.
Гэта вельмі важна для разумення механізму аберацыі. Гэта навуковы факт, які можна давесці, і які нязменна пацвярджаецца. Гэта адбываецца заўсёды: калі чалавек атрымлівае інграму, аналайзер адключаецца намаганнямі фізічнага болю і эмоцыі; калі інграма рэстымулявана, аналайзер адключаецца, бо гэта з’яўляецца часткай каманд інграмы. На самой справе гэта ў вялікай ступені адбываецца даволі механічна. Інграма рэстымулявана частка аналітычнай сілы адключаецца. Гэта так жа непазбежна, як уключэнне і выключэнне электрычнай лямпачкі. Пацягніце за шнур, і святло выключаецца. Аслабленне аналайзера не настолькі рэзкае існуюць адценні святла але да такой жа ступені механічнае.
Дайце чалавеку падыхаць эфірам і прычыніце яму боль у грудзях. Ён атрымаў інграму, бо аналітычная сіла была адключаная, па-першае, эфірам, а па-другое, болем у грудзях. Калі ён знаходзіўся на аперацыйным стале, рэактыўны розум запісваў бразганне інструментаў, усё, што было сказана, усе гукі і пахі. Давайце дапусцім, што медсястра трымала яго за ступню, каб ён не штурхаўся. Гэта і ёсць інграма.
Інграма ўключыцца ў будучым пад уздзеяннем чагосьці, нейкага падобнага інцыдэнта. Пасля гэтага, калі ён пачуе бразганне, падобнае да бразгання інструментаў, ён будзе ў большай ці меншай ступені нервавацца. Калі ён зверне ўвагу на тое, што ў гэтую хвіліну адбываецца з яго целам, ён можа заўважыць, што адчувае, як быццам бы яго злёгку трымаюць за ступню. Але малаверагодна, што ён зверне хаця б якую ўвагу на ступню, бо калі б ён меў магчымасць звярнуць на нешта ўвагу, ён бы заўважыў, што адчувае да той ці іншай ступені боль у грудзях. Аднак яго аналітычныя здольнасці крыху адключыліся. Як у ступні было адчуванне, што за яе трымаюць, гэтаксама ж і аналайзер меў у гэты момант ідэю таго, што ён адключаны эфірам і болем. Рэстымулятар (бразганне) імкнуўся прывесці ўсю інграму да невялікай ступені ў дзеянне, а часткаю каманд інграмы з’яўляецца зніжаная аналітычная сіла.
Гэта дакладна тое. што называецца “кнопкаю”. Калі б чалавек ведаў галоўныя рэстымулятары іншага чалавека (словы, тоны галасоў, музыку, усё што хочаце тое, што падшыта ў банку рэактыўнага розуму як часткі інграм), ён мог бы амаль цалкам адключыць аналітычную сілу таго чалавека, сапраўды прывесці яго ў непрытомны стан.
Мы ўсе ведаем людзей, якія прымушаюць нас адчуваць сябе дурнымі. Гэтаму могуць быць дзве прычыны, але абедзве паходзяць з інграм, і адною з іх з’яўляецца той факт, што, незалежна ад таго, якая інграма была рэстымуляваная, частка аналітычнай сілы адключаецца.
Інграмы могуць, калі асяродзе застаецца нязменным, знаходзіцца ў хранічнай рэстымуляцыі! Гэта азначае хранічнае частковае адключэнне аналітычнай сілы. Адраджэнне інтэлекту ў кліра і рост яго інтэлекту да такіх фантастычных вышынь адбываецца часткова дзякуючы таму, што больш не дзейнічаюць слоўныя каманды ў інграмах, якія пераконвалі яго, што ён дурны, але ў большасці дзякуючы таму, што настаў канец гэтаму стану хранічнай адключанасці.
Гэта не тэорыя. Гэта навуковы факт. Ён строга правераны эксперыментальна. Інграма ўтрымлівае перцэпт адключанага аналайзера; калі яна рэстымуляваная, інграма зноў надае гэтай інфармацыі сілу да некаторай ступені.
Такім чынам, інграмы, паколькі іх атрымліваюць у “непрытомным” стане, выклікаюць частковую “непрытомнасць” кожны раз, калі яны рэстымуляваныя. Чалавек, у якога ёсць інграма (кожны абераваны чалавек), не мае патрэбы ў атрыманні новага фізічнага болю для таго, каб з ім адбыўся новы момант частковай “непрытомнасці”. Пачуццё “адурманенасці4”, “санлівасці” ці “тупасці” гэта да нейкай ступені вынік часткова адключанага аналайзера. “Нервавацца”, лютаваць ці быць спалоханым таксама азначае частковае перакрыццё аналітычнай сілы.
Гіпнатызёр мае “поспех” там, дзе ён яго мае, бо ён можа, кажучы людзям пра “сон”, прывесці ў рэстымуляцыю нейкую
4. адурманенасць: пачуццё стомленасці, санлівасці, затуманенасці (як пад уздзеяннем наркотыкаў).
інграму, што ўтрымлівае слова “спаць” і адключэнне аналітычнай сілы. Гэта адна з прычын, па якой гіпнатызм “працуе”.
3 другога боку, цэлае грамадства схільнае ў большай ці меншай ступені да аналітычнага адключэння за кошт рэстымуляцыі інграм.
Колькасць інграм у рэактыўным банку чалавека можа, аднак, і не вызначаць тое, да якой ступені зніжаецца яго аналітычная сіла. Чалавек можа мець інграмы, і яны могуць не быць уключаныя. A калі б яны былі ўключаныя, ён можа не знаходзіцца ў асяроддзі, што ўтрымлівае не надта вялікую колькасць рэстымулятараў. У такіх умовах ён можа знаходзіцца ў дастаткова высокай зоне патэнцыялу выжывання, негледзячы на тое, што ў яго велізарная колькасць інграм. I да таго ж ён мог у пэўнай невялікай ступені дапамагчы сабе самаадукацыяй, у дадатак да гэтых інграм.
Але чалавек, які мае ўключаныя інграмы і сапраўды жыве ў месцы з вялікай колькасцю рэстымулятараў, адчувае рэстымуляцыю і аналітычнае адключэнне ў неверагоднай ступені. Гэта нармальная сітуацыя. Калі ў чалавека шмат інграм, і яны ўключаныя, і ён жыве сярод вялікай колькасці рэстымулятараў, яго стан можа мяняцца ад нармальнага да вар’яцкага. I на працягу аднаго дня як у выпадку з мужчынай, у якога бываюць моманты лютасці, ці жанчынаю, што часам упадае ў апатыю, стан чалавека можа мяняцца ад нормы да вар’яцтва і зноў да нормы. Мы ўжываем тут слова вар’яцтва, каб пазначыць поўную нерацыянальнасць. Такім чынам, існуе часовае ці хранічнае вар’яцтва.
Суд, у якім слухаецца сумная справа аб тым, каб прызнаць чалавека душэўна здаровым ці вар’ятам пасля таго, як гэты чалавек некага забіў, сам па сабе з’яўляецца нерацыянальнасцю. Канешне ж, гэты чалавек быў вар’ятам у той момант, калі ён забіваў. А суд пытаецца зараз, ці з’яўляецца ён хранічньм вар’ятам. Гэта мае мала дачынення да справы. Калі чалавек у дастатковай ступені стаў вар’ятам, каб забіць аднойчы, ён у будучым стане ў дастатковай ступені вар’ятам, каб забіць зноў. Акрамя таго, “хранічны” азначае ці хранічны цыкл, ці пастаянны стан. Закон сцвярджае, што душэўнае здароўе гэта “здольнасць адрозніваць правільнае ад няправільнага”. Калі чалавек
знаходзіцца пад уздзеяннем механізма, які дазваляе яму быць у адну хвіліну рацыянальным. а ў наступную рэстымуляваным (а гэта так для ўсіх людзей), дык нікога ў грамадстве, калі ён не клір, нельга лічыць здольным заўсёды адрозніваць правільнае ад няправільнага. Гэта зусім не залежыць ад таго, што закон мае на ўвазе пад правільным, а што пад няправільным.
Гэта прыклад крывой накшталт “амерыканскіх горак”, што вызначае стан душэўнага здароўя абераванага чалавека. Усе абераваныя людзі маюць інграмы (звычайная колькасць якіх, верагодна, складае сотні на аднаго чалавека). Аналітычна людзі маюць вялікую прастору для выбару, і яны могуць мець справу нават з філасофскімі паняццямі “правільнасці” і “няправільнасці”. Але ў абераваных людзей інграмны банк заўсёды схільны да рэстымуляцыі. Абераваны чалавек, што ў аўторак з’яўляецца “верхам душэўнага здароўя”, можа стаць у сераду забойцаю, калі ўзнікне дакладна такая сітуацыя, якая запусціць у дзеянне адпаведную інграму. Клір не зусім прадказальны ў кожнай канкрэтнай сітуацыі такі шырокі выбар ён мае. Але абераваны чалавек знаходзіцца за межамі якой бы то ні было прадказальнасці па наступных прычынах: (1) якія інграмы мае абераваны чалавек у сваім рэактыўным банку, не ведае ніхто, у тым ліку ён сам; (2) якая сітуацыя якія рэстымулятары будзе ўтрымліваць, гэта справа выпадку; (3) якую здольнасць да выбару ён будзе мець на рэактыўным узроўні з улікам фактараў у інграмах, гэтага вызначыць нельга.