• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    Калі б чалавек не выдумаў мову, ці, як будзе далей прадэманстравана, калі б ягоныя мовы ўтрымлівалі крыху менш амонімаў і былі больш канкрэтныя ў тым, што датычыцца асабовых займеннікаў, інграмы ўсё яшчэ былі б інфармацыяй, карыснай для выжывання, і механізм па-ранейшаму працаваў бы. Але чалавек перарос іх карыснасць. Ён выбіраў паміж моваю і патэнцыяльным вар’яцтвам, і за велізарныя перавагі першага ён атрымаў праклён у выглядзе апошняга.
    Інграма адзіная крыніца аберацый і псіхасаматычных захворванняў, і іншай крыніцы няма. Была ўважліва разгледжана неймаверная колькасць інфармацыі. He было знойдзена ніводнага выключэння. У “нармальных людзей”, у неўротыкаў і вар’ятаў выдаленне інграм, цалкам ці часткова, без ніякай іншай тэрапіі, нязменна прыводзіла да стану, што значна пераўзыходзіць сучасную норму. He было знойдзена патрэбы ў нейкай іншай тэорыі ці тэрапіі, чым тыя, што выкладзены ў гэтай кнізе, для лячэння ўсіх псіхічных ці псіхасаматычных захворванняў.
    32. лішай: захворванне скуры, якім хварэюць жывёлы і людзі. Яно выклікаецца ларазітам, і для яго характэрны інтэнсіўны сверб, з’яўленне струпоў і страта валасоў.
    Раздзел трэці Клетка і арганізм
    Прычына, па якой інграма так доўга заставалася схаванай як адзіная крыніца аберацый і псіхасаматычных захворванняў, у тым, што з простых інграм могуць паходзіць разнастайныя і амаль бясконца складаныя праявы іх дзеяння.
    Можна было б пастуляваць некалькі тэорый аб тым, чаму розум чалавека развіваўся менавіта так, як гэта адбылося, але гэта тэорыі, а Дыянетыка не займаецца пытаннямі структуры. Можна, аднак, зрабіць адну ці дзве заўвагі ў якасці стымула для будучых даследчыкаў у гэтай сферы, толькі як пастулат, што існуе безумоўная сувязь паміж любой электрападобнай энергіяй у целе, і той энергіяй, што вылучаюць клеткі, якія перажываюць траўму. Можна пабудаваць тэорыю ў накірунку таго, што траўмаваныя клеткі наносілі потым траўму суседнім клеткам, разраджаючыся ў іх энергіяй накшталт электрычнай, і гэта прымусіла арганізм развіць спецыяльную клетку, якая б працавала як трубаправод для таго, каб “зліць” гэты балючы зарад. Гэтыя клетачныя трубаправоды, магчыма, сталі нейронамі1 і такім чынам зарад лепш размяркоўваўся па целе і памяншалася верагоднасць, што тое месца, куды папаў удар пры траўме, будзе выведзена са строю. Стварэнне гэтых трубаправодаў нейронаў магчыма, пачалося ад удараў па крайняй пярэдняй частцы цела (у накірунку руху арганізма). Гэта, верагодна, зрабіла чэрап месцам, дзе аказалася сабранай найвялікшая колькасць нейронаў. У чалавека, які ходзіць прама, большасць удараў прыходзілася на іншае месца, лоб, і такім чынам ён прыдбаў свае лобныя долі. А магчыма, гэта і не так. Гэта проста тэорыя, у падтрымку якой існуе толькі невялікая колькасць навукова значных фактаў. I эксперыментальнай праверкі яе не праводзілася зусім.
    1. нейроны: галоўныя адзінкі, што складаюць нервы. Яны складаюцца з целаў клетак з ніцепадобнымі часткамі, па якіх сігналы ідуць ад клетак і да іх.
    Наступнае, аднак. павінна быць прапанавана як тэорыя адносна структуры. Клетка адзін з базавых будаўнічых блокаў цела. Здаецца, што клеткі, для таго каб лепей выжываць, аб’ядноўваліся ў калоніі, галоўным інтарэсам якіх, у сваю чаргу, было выжыванне. I калоніі развіваліся ці збіраліся разам, пераўтвараючыся ў зборышчы, якія потым станавіліся арганізмамі, і адзінаю іх мэтаю таксама было выжыванне. А арганізмы развівалі розум, каб каардынаваць мышцы і вырашаць праблемы выжывання. Гэта, зноў жа, усё роўна тэорыя, і нават калі гэта і быў той шлях разважанняў, які прывёў да стварэння Дыянетыкі, усё гэта можа быць зусім памылкавым. Гэта працуе. Гэта можна выключыць з Дыянетыкі, і Дыянетыка застанецца навукай і будзе працаваць. Ідэя аб электронным мозгу ўсяго толькі карысная для Дыянетыкі, але не жыццёва важная, і яе таксама можна адкінуць Дыянетыка ўсё роўна ўтрымаецца. Навука мяняецца да таго моманту, пакуль мяняецца заключаная ўнутры яе тэорыя. Дыянетыка ўяўляе сабою інструмент, з дапамогаю якога мы можам распачаць даследаванні неабсяжнага маштабу. Дыянетыка, у той форме, у якой яна існуе, працуе, і працуе заўсёды і без выключэнняў. Прычыны, па якіх яна працуе, несумненна, будуць пераасэнсоўвацца і мяняцца ў тым-сім, ёй на карысць калі гэта не будзе так, непахісная вера аўтара ў сённяшняе і будучыя пакаленні вучоных не апраўдаецца.
    Чаму мы гаворым пра клеткі, высветліцца па меры нашага руху наперад. Мы ведаем, што ідэі мінулага аб структуры няправільныя, і прычына, чаму мы гэта ведаем, у тым, што яны не працуюць у дачыненні да функцыі. Усе нашы факты функцыянальныя, і гэта навуковыя факты, якія падтрымліваюцца лабараторнымі сведчаннямі цалкам і поўнасцю. Функцыя папярэднічае структуры. Матэматычныя ўраўненні Джэймса Клерка Максвэла2 былі пастуляваныя, і электрычнасць ужывалася шырока і з карысцюзадоўга да таго, як у некага з’явілася больш-менш рэальнае ўяўленне аб будове атама. Функцыя заўсёды ідзе перад структураю. Здзіўляючую адсут-
    2. Джэймс Клерк Максвэл: (1831 1879) шатландскі фізік, якому належыць тэорыя аб тым, што электрычнасць і святло па свасй фундаментальнай прыродзе адно і тое ж.
    насць прагрэсаў ў галіне чалавечага розуму за апошнія тысячагоддзі часткова можна аднесці на кошт таго, што “орган мыслення” знаходзіўся ў сферы дзейнасці медыцыны, якая была і яшчэ доўга, магчыма, застанецца майстэрствам, а не навукаю. Павінна з’явіцца фундаментальная філасофія, што тлумачыць жыццё, перад тым як гэта майстэрства здолее ў якой-небудзь значнай ступені рушыць наперад.
    Напрыклад, тое, якія здольнасці ёсць у клеткі, было вывучана толькі ў нязначнай ступені. Пэўная праца ў гэтым накірунку была праведзена ў апошнія гады, але адсутнічала фундаментальная філасофія. За клеткаю назіралі, але яе паводзіны не прадказвалі.
    Даследаванні клетак чалавека ў большасці праводзіліся на мёртвай тканцы. Але ў мёртвай тканцы адсутнічае непазнаная якасць, важная якасць жыццё.
    У Дыянетыцы, на ўзроўні лабараторных назіранняў, мы адкрылі, шмат у чым сабе на вялікае здзіўленне, што клеткі відавочна, нейкім яшчэ незразумелым чынам, надзелены свядомасцю. Калі толькі не прымаць у якасці пастулата, што чалавечая душа ўсяляецца ў сперматазоід і яйцаклетку ў момант зачацця, існуюць рэчы, якія нельга патлумачыць інакш, як толькі прыняўшы, што гэтыя клеткі з’яўляюцца ў пэўнай ступені свядомымі. Калі ўваходзіш у новую галіну з пастулатамі, якія працуюць ва ўсіх кірунках а фундаментальная філасофія выжывання падобная лоцману, які вядзе нас далей і далей, у новыя і новыя сферы, растлумачваючы і прадказваючы з’явы на кожным кроку, непазбежна тое, што з’явіцца інфармацыя, якая не будзе ў згодзе са старой тэорыяй. Калі гэтая інфармацыя такая ж навуковая, як назіранне, што яблык, выпушчаны з вышыні пры звычайных умовах на Зямлі, падае, дык нічога не застаецца, як толькі прыняць яе. Адмова ад старых тэорый можа сапраўды пашкодзіць дарагім сэрцу перакананням і чыейсьці настальгічнай любові да традыцый старой школы, але факт ёсць факт.
    Клеткі, як мыслячыя адзінкі, відавочна могуць самі уплываць на цела, як на мыслячую адзінку і арганізм. Нам не патрэбна разблытваць гэтую структурную праблему, каб вырашыць справу з нашымі функцыянальнымі пастулатамі. Клеткі відавочна захоўваюць інграмы балючых інцыдэнтаў. У рэшце рэшт, гэта
    менавіта яны атрымліваюць траўмы. I, відавочна, яны захоўваюць за сабою паўнамоцтвы пакараць аналайзер кожны раз, калі ён іх падводзіць. Здаецца, што гісторыя інграмы гэта гісторыя пра тое, як змагалася войска са сваім генералам кожны раз, калі частка войска ў генерала гінула. Чым менш генералу шанцуе на тое, каб захаваць свае войска ў цэласці, тым больш улады прысвойваюць войскі. Клеткі відавочна падштурхоўвалі мозг да эвалюцыі ў накірунку больш высокага ўзроўню свядомасці. Боль паварочваў гэты працэс у адваротны бок, як быццам бы клеткі шкадавалі, што яны аддалі столькі ўлады ў рукі цэнтральнага камандавання.
    Цалкам магчыма, што рэактыўны розум гэта супольны клетачны інтэлект. Няма неабходнасці прымаць, што гэта так, але гэта структурная тэорыя, якой зручна карыстацца ў адсутнасць усялякай рэальнай працы, праведзенай у накірунку вывучэння структуры. Рэактыўны інграмны банк можа ўяўляць сабою матэрыял, што захоўваецца ў саміх клетках. Няважна, верагодным ці неверагодным здаецца гэта зараз. Нешта трэба сказаць пра гэта, каб даць нейкую зачэпку для розуму на прадмет таго, што адбываецца на працягу момантаў “непрытомнасці”.
    Навуковым фактам, назіраным і правераным, з’яўляецца тое, што арганізм пры фізічным болю дазваляе, каб аналайзер апынуўся адключаным, тады ад асабістага ўсведамлення “я адзіны арганізм”, мала што застаецца, ці не застаецца нічога. Арганізм робіць так ці для таго, каб абараніць аналайзер, ці для таго, каб адабраць у яго ўладу, лічачы, што інграма гэта найлепшае ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, з чым, дарэчы, аналайзер, як сведчаць назіранні, не пагаджаецца.
    Кожны наяўны перцэпт, у тым ліку фізічны боль, запісваецца на працягу гэтых неаналітычных момантаў. Як толькі прысутнічае боль фізічны боль аналайзер у малай ці вялікай ступені адключаецца. Калі боль працягваецца толькі імгненне, усё роўна на імгненне дзеянне аналітычнага розуму памяншаецца. Гэта можна давесці вельмі лёгка проста паспрабуйце ўспомніць апошні момант, калі вы атрымалі сур’ёзнае пашкоджанне, і паглядзіце, ці ёсць у гэтым успаміне прагал працягласцю хаця б у імгненне. Засынанне пад анестэзіяй і абуджэнне праз некаторы
    час гэта больш складаны від адключэння аналайзера, бо ў ім прысутнічае фізічны боль, але першапачаткова ён выклікаецца атрутаю (а кожны анестэтык гэта, з тэхнічнага пункту гледжання, атрута). Акрамя таго, існуе стан удушша, як пры ўтапленні, і гэта перыяд адключэння аналайзера ў болыпай ці меншай ступені. Існуе таксама стан, выкліканы адлівам крыві, па той ці іншай прычыне, ад месца ці месцаў арганізма, у якіх засяроджана аналітычная сіла дзе б гэтыя месцы ні знаходзіліся і гэта зноў жа выклікае большую ці меншую ступень аналітычнага адключэння. Гэта такія інцыдэнты, як шок (пры якім кроў імкнецца збірацца ў цэнтры цела), страта крыві пад час хірургічнай аперацыі, траўмы, ці ад анеміі,3 і перакрыццё артэрый, што праходзяць праз горла. Натуральны сон выклікае зніжэнне аналітычнай дзейнасці, але яно на самой справе ке вельмі глыбокае ці сур’ёзнае; з дапамогаю дыянетычнай тэрапіі можна лёгка аднавіць усё, што здарылася на працягу сна.