Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
мікробных захворванняў, а таксама іх зацягванне выклікаецца інграмамі. Адно з такіх захворванняў туберкулёз.8
Сама інграма. як ужо гаварылася, падпарадкоўваецца пэўнаму цыклу дзеяння. Цела мае схільнасць да тых паводзін і тых станаў. якія адбываліся ў момант атрымання інграммы, і якія утрымліваюцца ў ёй. Потым нейкае здарэнне, што адбываецца з чалавекам на свядомым узроўні, ўключае гэтую інграму, а іншае здарэнне ці сам па сабе змест інграмы могуць зрабіць яе хранічнай. Так праяўляюцца схільнасць, пачатковая стадыя і зацягванне ў дачыненні да розуму.
Інграмы, спадчынныя парушэнні, няшчасныя здарэнні і мікробы вось чатыры шляхі, якімі можна давесці арганізм да неаптымальнага фізічнага стану. Шмат якія адхіленні, што называліся “спадчыннымі парушэннямі”, на самой справе маюць інграмнае паходжанне. Інграмы выклікаюць схільнасць людзей да няшчасных выпадкаў. Інграмы могуць выклікаць схільнасць да бактэрыяльных інфекцый і зацягваць іх. Такім чынам, спіс захворванняў, на якія ўплывае Дыянетыка, вельмі доўгі. Гэтая кніга прызначана не для таго, каб пералічыць вынікі, а для таго, каб назваць прычыны, і, такім чынам, чытач можа сам зразумець (звярнуўшыся да ўласных ведаў ці зазірнуўшы ў дапаможнік па медыцыне), якія тысячы і тысячы захворванняў, што з’яўляюцца вынікам інграм, непакояць ці выводзяць са строю наша цела.
На сённяшні момант запланаваны даследаванні ў сферы Дыянетыкі, што ўключаюць вывучэнне рака і дыябету9. Ёсць шэраг прычын, па якіх можна дапусціць, што гэтыя захворванні могуць быць абумоўленыя інграмамі, асабліва рак. Гэта заўважаецца, каб прыцягнуць увагу да таго, што такая магчымасць існуе; ніякіх эксперыментаў з пацыентамі, хворымі на рак ці дыябет, не праводзілася. Гэтая ідэя чыста тэарэтычная, і яе ні ў якім выпадку нельга разглядаць як абвяшчэнне таго, што знойдзены сродак супраць рака. Аднак, тыя захворванні, што
8. туберкулёз: (сухоты) інфекцыйнае знясільваючае захворванне, што ўздзейнічае на розныя часткі цела.
9. дыябет: захворванне, пры якім цукар і крухмал не засвойваюцца целам як трэба.
пералічаны вышэй, былі старанна даследаваны эксперыментальна, і яны нязменна паддаваліся дыянетычнай тэрапіі.
Механізм, па якім розум здольны выклікаць фізічнае парушэнне ці зрабіць цела схільным да захворвання і потым зацягваць яго, вельмі просты, калі паглядзець на прычыну, што ляжыць у яго аснове. Складанасць з’яўляецца, калі пачынаеш камбінаваць усе магчымыя фактары; тады можна скласці ашаламляльны спіс патэнцыяльных захворванняў.
Для клінічнага доказу гэтага механізма можна правесці ў іншых лабараторыях шэраг простых эксперыментаў на пацыентах пад гіпнозам ці пад уздзеяннем наркотыкаў. Гэтыя эксперыменты былі праведзены пры стварэнні Дыянетыкі, і нязменна вынік быў паспяховым.
Давайце спачатку разгледзім тое, што толькі ў невялікай ступені з’яўляецца псіхасаматычным і што наогул наўрад ці можна назваць захворваннем. Пацыент знаходзіцца пад гіпнозам. Яму даюць гіпнатычнае ўнушэнне, што ягоны слых стане намнога больш адчувальным. Гэта “падвышаны слых”. Кантралюючы адсутнасць іншых спосабаў атрымання ім інфармацыі (у тым ліку прымаючы меры засцярогі супраць тэлепатыі паміж гіпнатызёрам і пацыентам), можна знайсці, што слых магчыма ўзмацніць у многа разоў. На самой справе, навокал існуе мноства абераваных людзей з “падвышаным слыхам”. 3 дапамогай ўнушэння слых можна паслабляць ці ўзмацняць, ды так, што чалавек становіцца амаль глухім ці, наадварот, чуе на вялікай адлегласці, як падаюць шпількі. Калі ўнушэнне знята, слых чалавека вяртаецца да свайго папярэдняга нармальнага стану.
Падобным чынам можна правесці эксперыменты адносна адчувальнасці вачэй да святла. Зрок пацыента ўзмацняецца ці паслабляецца; ягоныя вочы становяцца намнога больш ці намнога менш адчувальнымі да святла, чым звычайна. Гэта робіцца выключна на аснове слоўнага ўнушэння, такога, як: “Святло падасца Вам вельмі, вельмі яркім” ці “Святло падасца Вам такім цьмяным, што Вам цяжка будзе нешта бачыць”. Першым унушэннем пацыента можна прымусіць бачыць амаль гэтак жа добра, як і кошка, і ён будзе без памылкі паказваць на аб’екты, хаця іншыя людзі навокал могуць лічыць, што бачыць іх
немагчыма. 3 другім унушэннем пацыента можна пасадзіць пад амаль асляпляльнае святло, і тым не менш ён зможа чытаць пры ім з відавочным камфортам.
Гэтак жа і тактыльнае пачуццё можна ўзмацніць ці паслабіць слоўным унушэннем: дотык становіцца балюча вострым ці настолькі невыразным, што амаль не адчуваецца.
Такім жа чынам гэта можна зрабіць і з іншымі пачуццямі. Сказаныя словы проста пранікаюць у розум і выклікаюць змяненне фізічнай функцыі.
Давайце зараз звернемся да сэрца. 3 дапамогаю глыбокага гіпнозу ці наркотыкаў мы ўводзім пацыента ў амнэзійны транс, стан існавання, ў якім “Я” не кантралюе нічога, а ролю “Я” выконвае гіпнатызёр (і гэта ўсё, у чым, на самой справе, заключаецца функцыя гіпнозу: перадача аналітычнай сілы пры дапамозе закону афініці ад пацыента да гіпнатызёра. Здольнасць да гэтага развівалася разам з развіццём расы, і яна каштоўная для выжывання жывёл, якія жывуць зграямі).
Трэба захоўваць перасцярогу, каб для гэтага эксперыменту быў абраны пацыент з вельмі здаровым сэрцам і каб у мінулым у яго не было сардэчных захворванняў, бо ў адваротным выпадку гэты эксперымент (нават больш, чым які-небудзь іншы эксперымент з гіпнозам) можа зрабіць чалавека вельмі хворым. I ніводны эксперымент з гіпнозам не павінен праводзіцца, пакуль вы не скончыце чытаць гэтую кнігу і не будзеце ведаць, як пазбавіцца ўнушэнняў, бо гіпноз у тым выглядзе, як ён практыкуецца, гэта чыстай вады бомба з падпаленым кнотам. Гіпнатызёр, незнаёмы з Дыянетыкай, ведае аб тым, як пазбавіцца зробленых ім унушэнняў, не больш, чым аб расшчапленні атаму. Гіпнатызёры думаюць, што ў іх ёсць адказ да гэтага пытання, але Дыянетыка мела справу з многімі, многімі людзьмі, што бывалі пад гіпнозам, і іхнія кейсы былі добра, як кажуць інжынеры, што цікавяцца Дыянетыкай, “спаскуджаныя”. Гэта ні ў якім разе не крытыка гіпнатызму ці гіпнатызёраў, якія часта вельмі здольныя людзі, гэта заўвага наконт таго, што ў гэтай галіне ёсць рэчы, якія яшчэ трэба пазнаць.
Толькі за кошт гіпнатычнага ўнушэння можна паскорыць ці запаволіць сэрцабіцце, ці іншым чынам узбудзіць сэрца. Словы,
трапіўшы ў глыбінныя пласты розуму, выклікаюць фізічнае дзеянне. Больш таго, можна спыніць цячэнне крыві ў пэўнай частцы цела толькі пры дапамозе ўнушэння. (Трэба папярэдзіць, што гэты эксперымент асабліва перагружае сэрца.) Можна, напрыклад, спыніць доступ крыві ў руку, так што, калі разрэзаць вену на гэтай руцэ, крыві будзе мала, а можа і зусім не будзе. Аўтара больш за ўсё ўразіў у Індыі выдатны фокус аднаго свамі10, які спыняў у сабе кровазварот, будучы ў прытомнасці. Па камандзе кроў з парэзу то цякла, то не цякла. Гэта выглядала фантастычна і зрабіла выдатную рэкламу гэтаму свамі, які настолькі далучыўся да нірваны11, што кантралюе ўсю матэрыю. Пачуццё глыбокай пашаны паменшылася, калі аўтар даведаўся, што пры дапамозе гіпнозу ён можа прымусіць свае цела рабіць тое ж самае, і без ніякай нірваны. Гэты механізм хутка разладжваецца і праз некалькі дзён патрабуе аднаўлення: цела мае ўласны аптымальны рэжым дзеяння, і гэта не справа для вышэйшага ўзроўню аналітычнага розуму падтрымліваць кровазварот у руцэ, хаця гэтую функцыю і можна ажыццяўляць “аналітычна”. Галоўная ідэя тут, што цячэнне крыві можна спыніць слоўным унушэннем. Словы звязваюцца з фізічным станам чалавека.
Як такое можа быць, можна паказаць пры дапамозе тлумачэння па аналогіі, такога, як схематычная дыяграма. Але на гэтым этапе навукі аб розуме мы не настолькі цікавімся структураю, як функцыяй таму што, ведаючы толькі функцыю, мы можам пазбаўляць людзей аберацый і псіхасаматычных захворванняў, прадказваць новыя хваробы, і ўвогуле “ствараць цуды”, як называліся такія дзеянні да таго, як чалавек даведаўся нешта аб розуме.
Выдзяленні гэта адно з таго, што лягчэй за ўсё рэгуляваць унушэннем. Запор надзвычай лёгка і проста выклікаць ці вылечыць гіпнатычным унушэннем. Мачаспусканне таксама можна кіраваць гэткім жа чынам. / эндакрыннаю сістэмаю таксама.
10. свамі: уладар; пан індусскі ганаровы тытул, асабліва рэлігійных настаўнікаў індуізму.
11. нірвана: у буддызме найвышэйшы стан свядомасці, у якім душа вызвалена ад усіх жаданняў і прыхілыіасцяў.
Цяжэй праводзіць даследаванні некаторых з функцый эндакрынных залоз, якія сёння горш зразумелыя за астатнія. Даследаванні ў гэтай галіне на сённяшні час яшчэ не вельмі прасунуліся наперад. Але. выдаляючы інграмы і назіраючы, як эндакрынная сістэма зноў прыходзіць у раўнавагу, мы павінны былі зрабіць відавочную выснову: эндакрынная сістэма гэта частка кантрольнага механізма, праз які розум кіруе целам. На эндакрынныя залозы лёгка ўздейнічаць. Вадкасці і сакрэты12, што выпрацоўваюць гэтыя залозы тэстастэрон13, эстраген14, адрэналін, тыраксін'5, паратырэоідны гармон16, гармоны гіпофізу17 і г.д. гэта рэчывы, што розум ужывае як адзіны сродак кантролю цела. Яны ўтвараюць, так бы мовіць, рэлейную схему18. Кожны з іх уздзейнічае на цела па-свойму.
Наступны эксперымент, хутчэй за ўсё, абвяргае старажытнае дапушчэнне аб тым, што залозы кантралююць розум. Абераванаму чалавеку колюць па 25 мг тэстастэрону (раствор у алеі) двойчы на тыдзень. Можа адбыцца нейкае паляпшэнне яго фізічнага стану на кароткі час яго голас можа стаць ніжэйшьш, і на грудзях вырасце больш валасоў. Цяпер, не робячы ўнушэння, мы проста выдаляем інграмы з яго рэактыўнага банка, і яны могуць пераўтварыцца ў вопыт у стандартным банку. Раней, чым мы скончым з гэтым, яго цела пачынае засвойваць больш
12.сакрэт: (фізіялогія) рэчыва, якое выпрацоўваецца і выдзяляецца залозамі жывёл і чалавека.
13. тэстастэрон: мужчынскі палавы гармон.
14. эстраген: палавы гармон ці іншае рэчыва, здольнае развіваць і падтрымліваць жаночыя характарыстыкі цела.
15. тыраксін: гармон, які рэгулюе рост і развіццё цела.
16. паратырэоідны гармон: гармон, які адыгрывае важную ролю ў падтрыманні кальцыева-фасфатнага балансу цела.
17. гармоны гіпофізу: разнастайныя рэчывы, якія выпрацоўваюцца гіпофізам залозаю. размешчанай у асновы галаўнога мозгу. Яны аказваюць значнае ўздзеянне на рост і функцыі цела.