• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай

    Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай


    Памер: 163с.
    Мінск 2005
    96.59 МБ
    ( м«н»к каталіцкага веравызнаньня ня замлях ВКЛ
    Менск 2004
    % м* t V
    Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай
    Dia Boga і Wieikiego Ksi§stwa dawnej Rzeczypospolitej
    Матэрыялы міжнароднай навуковай канфэрэнцыі
    Materialy miqdzynarodowej konferencji naukowej
    A.D. 2005 МенскЛітоўскі
    Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай: матэрыялы міжнароднай навуковай канфэрэнцыі / пад рэд. А.СтральцоваКарвацкага. — 160 с.
    Палзяку ў дапамозе прыбыцьця ўдзельнікаў і арганізацыі канфэрэнцыі выказваем Інстытуту Польскаму і Амбасадзе Рэспублікі Польшчаў Беларусі. Асаблівую падзяку за дапамогу ў распрацоўцы ідэі праекту выказваем гісторыкакультурнай установе “ПолонікаЛітуаніка”.
    Z wyrazami podzi?kowaniaza umozliwienie przyjazdu uczestnikow oraz organizacj? konferencji dla Instytutu Polskiego i Ambasady Rzeczypospolitej Polskiej na Bialorusi. Szczegolne podzi?kowanie w realizacji idei projektu dla Instytucji HistorycznoKuturalnej “PolonicaLithuanica”.
    © PolontcaCit^uantca, тэкст. 2004
    © У.Давыдоўскі, дызайн. 2004
    МІЖНАРОДНАЯ КАНФЭРЭНЦЫЯ
    “Становішча шляхты, духавенства і сялянаў каталіцкага веравызнаньня на землях ВКЛ у XVIII  першай палове XX ст.”
    МенскЛітоўскі, 34 красавіка 2004 г.
    Прадмова
    Сёньняшні час характарызуецца працэсам радыкальнай дэградацыі грамадзкапалітычных эліт. Гэты працэс адбываецца ў абсалютнай большасьці краін Эўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкі на фоне магутнай хвалі сэкулярызацыі. Хрысьціянскі сьвет становіцца нехрысьціянскім, ці як зараз модна казаць “постхрысьціянскім”.
    У свой час, калі нашая натуральная дзяржаўнасьць фармавалася ў Вялікім Княстве Літоўскім і польскалітоўскай Рэчы Паспалітай, нашая эліта ня была адарвана ад хрысьціянства, але наадварот будавала сваю тоеснасьць на гэтых духоўных фундамэнтах. Шляхта ўважала “краіну двух народаў” за абарончы вал хрысьціянства на Ўсходзе. Заняпад хрысьціянскай і рыцарскай мэнтальнасьці прывёў да агульнай дэградацыі ўсяго шляхэцкага стану, а ў выніку да ліквідацыі дзяржавы. Ці загіне сёньняшняя Эўропа, як калісьці Рэч Паспалітая Абодвух Народаў? Кожны павінен даць адказ сабе.
    У сьвятле вышэйсказанага трэба адзначыць малую ступень дасьледчыцкай актыўнасьці працэсаў фармаваньня і сыходу эліт у Беларусі, што зьяўляецца надзвычай важнай праблемай для будучага нашай цывілізацыі. J тады, і ў сёньняшнім часе лёзунг“Бог, Гонар, Айчына!” ёсьць ключом для разуменьня падзеяў. Як толькі прадстаўнікі эліты нашага краю адыходзілі, нават у нейкім асобным аспэкце ад абвешчанай максымы, хутка наступаў расклад і дэградацыя дзяржаўнага арганізму. Як толькі вярталіся ва ўсім на лона праўды, менавіта ва ўсім: і ў служэньні Богу, і Айчыне і Гонару свайго асабістага імя, ці імя цэлай супольнасьці, пачынаў жыць наш край, пачынаў дзеіць дзеля сябе і хвалы Боскай.
    3
    I сёньня выказаная максыма ёсьць як найболей патрэбная. Шмат залежыць ад нас, нават у пару глябалізацыі і матэрыяльнага спажывецтва, калі шмат чуецца аб розных крэдытных картках, скідках, далучэньнях, аб’яднаньнях, нападах і войнах блізка ад нас, і ў іншых частках сьвету. Шматзалежыць ад нас у сэнсе ўладкаваньня нашай Айчыны, таго згодна зь якімі прынцыпамі мы яе адбудоўваем. Згодна з хуткаплыннымі ідэямі мінулага стагодзьдзя, ці згодна з вечнымі каштоўнасьцямі, якія ў зямным вагні не гараць.
    Варта зьвярнуць увагу на тое, якім прадстаўнік эліты  шляхціч мусіў быць у ідэале. Можа тут і схавана праблема, як таго пэрыяду, што мы разглядаем, гэтак і сёньняшняга часу. Пытаньне можна сфармуляваць так: наколькі асоба абдораная магчымасьцю прымаць тыя ці іншыя рашэньні, магчымасьцю ўплыву на грамадзтва, наколькі яна сьвядомая гэтай адказнасьці і як гэтыя рашэньні прымае.
    Важна, каб гэтая праца дайшла да моладзі, каб было засеянае тое зерне шляхэтнасьці, аб якой гаворка ў нашых паасобных рэфэратах. Важна, каб сыстэма адукацыі не была толькі сыстэмай матэрыялістычнай адукацыі, але і хрысьціянскага выхаваньня. Важна, каб у нашых сем’ях, якія павінны стаць асноўнымі і паўнавартаснымі выхавацелямі, гэтыя традыцыі жылі. Традыцыі служэньня Богу, Бацькаўшчыне і бліжняму, якія мусяць існаваць заўсёды. Альбо яны будуць існаваць у нашым жыцьці, нашай дзяржаве, альбо нашае жыцьцё і дзяржава ператворацца ў пекла.
    Менавіта таму мы выдаем гэтыя матэрыялы, каб досьвед мінулых пакаленьняў польскалітоўскай эліты быў знаны, каб быў тыражаваны і каб гэтыя матэрыялы трапілі да свайго чытача на палічку і ў бібліятэку і выхавалі яшчэ не адно пакаленьне патрыётаў і каталікоў.
    Аляксандар СтральцоўКарвацкі,
    Рэдактар
    4
    Барская канфедэрацыя і яе значэнне для далейшых лёсаў Вялікага княства Літоўскага
    А.Грыцкевіч (Мінск, Беларусь)
    Адной са складовых частак дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай былі канфедэрацыі. У Польшчы яны былі вядомыя ад канца ХІП ст. Канфедэрацыі былі палітычнымі саюзамі пэўнага саслоўя (звычайна шляхты, зрэдку духавенства і мяшчанства) для дасягнення канкрэтных сацыяльнапалітычных мэтаў. У Вялікім княстве Літоўскім канфедэрацыі збіраліся ў XVI ст., як напрыклад, канфедэрацыя беларускай шляхты ў вайсковым абозе пад Віцебскам, што сабралася на палявы сойм 13 верасня 1562 г. і накіравала вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту акт з просьбай заключыць унію з Польшчай. Ад пачатку XVII ст. шляхецкія канфедэрацыі становяцца істотным элементам палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай. Яны з’яўляюцца праявай шляхецкай дэмакратыі.
    Канфедэрацыя была саюзам, у які ўваходзілі асобы, якія падпісалі акт канфедэрацыі. Гэтыя асобы абавязваліся ўзаемна і салідарна дасягаць сваёй мэты. Пасля дасягнення мэты канфедэрацыя спыняласваю дзейнасць. Такім чынам, яна мела часовы характар. Канфедэрацыя абірала маршалка, які кіраваў ёю пры дапамозе выбарнай рады, што складалася з канцыляраў (радцаў). Войскам канфедэратаў кіраваў рэгіментар. Як у Польшчы, так і ў ЛітоўскаБеларускай дзяржаве, канфедэрацыі арганізоўваліся (“завязваліся”) альбо “пры каралі” (тады яны падмацоўвалі палітычную ініцыятыву манарха), альбо “супраць караля” (тады яны сілай зброі адстойвалі палітычныя і саслоўныя інтарэсы шляхты). Практычна дзейнасць канфедэрацыі залежала ад яе актыўнасці і колькасці ўдзельнікаў. Рокашам лічылася канфедэрацыя, якую кароль не прызнаваў. Але ён мог прызнаць патрабаванні канфедэрацыі, далучыцца да яе. Тады яна станавілася легальнай, і яе пастановы прымалі сілу закона. Канфедэрацыя арганізоўвалася ў адным ваяводстве, а канфедэраты ў іншых ваяводствах стваралі свае канфедэрацыі, якія ўсе аб’ядноўваліся ў генеральную канфедэрацыю Вялікага княства Літоўскага, а ў Польшчы  у сваю генеральную канфедэрацыю.
    У другой палове XVIII ст. канфедэрацыі часта збіраліся ва ўмовах барацьбы магнацкіх груповак за ўладу, і ўмяшання іншых краін ва ўнутраныя
    5
    справы Рэчы Паспалітай. У гэты час Расія ўжо мела перавагу над суседнімі і іншымі еўрапейскімі краінамі і дамагалася зрабіць Рэч Паспалітую цалкам залежнай ад сябе дзяржавай. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, застаючыся ў няроўным саюзе з Расіяй, спрабаваў стварыць з прадстаўнікоў шляхты сваю групоўку цэнтрысцкага характару, якая займала б асобную пазіцыю ад групоўкі сваякоў караля  Чартарыскіх, прыхільнікаў рэфармавання дзяржаўнага ладу з мэтай цэнтралізацыі дзяржавы, і ад групоўкі Патоцкіх (“рэспубліканцаў”), прыхільнікаў захавання існуючага дзяржаўнага ладу.
    Станіслаў Аўгуст Панятоўскі не адразу стаў марыянеткай Кацярыны II. Ён намагаўся вызваліцца ад поўнай залежнасці ад Расіі, шукаў шляхоў да саюзу з Аўстрыяй і Францыяй, каб супрацьстаяць Расіі і яе саюзніцы Прусіі. Першыя спробы дзяржаўных і эканамічных рэформаў ў 17641766 гг. праводзіліся каралём разам з Чартарыскімі, аднак яны былі прыпынены Расіяй, бо Расіі была патрэбная слабая і падпарадкаваная суседняя дзяржава. Кацярына II выкарыстала дысідэнцкае пытанне (аб правах хрысціяннекатолікаў) і разам з Прусіяй запатрабавала ўраўняць, у правах з католікамі, пратэстантаў і праваслаўных, якія ў гэты перыяд складалі 5% працэнтаў насельнікаў Рэчы Паспалітай'. Пры гэтым у афіцыйных дакументах згадвалася толькі пратэстанцкая і праваслаўная шляхта, а не ўсё насельніцтва. Гэтак у акце ад 20 сакавіка 1767 г. кальвінісцкаправаслаўнай шляхецкай канфедэрацыі, створанай пры фінансавай дапамозе расійскага амбасадара ў Варшаве, генералмаёра князя М.В.Рапніна, нічога не гаворыцца пра правы праваслаўных мяшчан і сялян, атолькі пра правы дысідэнцкай (некаталіцкай) шляхты2. У абедзвюх дысідэнцкіх канфедэрацыях было крыху больш за 500 чалавек.
    Разам з дысідэнцкімі канфедэратамі, якіх было мала, і якія не мелі вялікагаўплыву на грамадства, пры падтрымцы М.В.Рапніна,у чэрвені 1767 г. была створана Радамская канфедэрацыя, якая абапіралася на шырокія колы каталіцкай шляхты і духавенства. Яна выступала супраць Караля, Чартарыскіх і рэформаў дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, і звярталася да Кацярыны II з просьбай быць гарантам “даўняга ладу”. У Польшчы маршалкам канфедэрацыі быў абраны віленскі ваявода Караль Станіслаў Радзівіл, у Вялікім княстве Літоўскім  інфлянцкі ваявода Станіслаў Бжастоўскі. У Радамскую канфедэрацыю запісалася каля 70 тыс. чалавек’.
    У кастрычніку 1767 г. у абкружанай расейскім войскам Варшаве сабраўся Сойм, які абвясціў сябе канфедэрацыйным. Частка дэпутатаў з былой Радамскай канфедэрацыі, на чале з кракаўскім біскупам Каэтанам Солтыкам рашуча выступіла супраць ураўнання ў правах дысідэнтаў з каталіцкай
    6
    шляхтай і супраць падпарадкавання Рэчы Паспалітай Расійскай імперыі. Тады ў кастрычніку 1767 г. расійскі амбасадар М.В.Рапнін загадаў расійскім афіцэрам арыштаваць праціўнікаў падпарадкавання Расіі  кракаўскага біскупа Каэтана Солтыка, кіеўскага біскупа Юзэфа Анджэя Залускага, гетмана польнага і кракаўскага ваяводу Вацлава Жэвускага, з якім дабраахвотна паехаў у няволю яго сын Севярын, далінскі стараста, каб даглядаць бацьку. Яны былі адасланыя ў Вільню, дзе знаходзіліся ў няволі два месяцы, а потым былі пераведзены ў Смаленск, дзе прабылі год, а да студзеня 1773 г. знаходзіліся ў Калузе. I толькі ў сакавіку 1773 г. вярнуліся на радзіму4. Гэта была першая палітычная дэпартацыя, праведзеная расійскімі ўладамі ў дачыненні да падданых Рэчы Паспалітай.