Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай
Памер: 163с.
Мінск 2005
Новая сітуацыя склалася ў сувязі з абвастрэннем міжнародных адносін. На Украіне ў ліпені 1768 г. атрад казакоў, які праследаваў канфедэратаў, перайшоў натэрыторыю, якая належала Турцыі, і заняў памежнае сяло Балта, што належала Крымскаму хану, васалу Турцыі. У сяле было забіта некалькі татараў, малдаванаў і туркаў. Потым гэтыя ж казакі пайшлі на другое сяло Дубасары, якоетаксама належала Крымскаму хану. Дубасары былі спаленыя, было забіта 1800 татараў, малдаванаў і туркаў20. У адказ на напад Турцыя абвінаваціла Расію ў тым, што яе падданыя напалі на тэрыторыю Асманскай імперыі і 6га кастрычніка 1768 г. абвясціла вайну Расійскай імперыі, якая цягнулася да 1774 г. Пачатак расійскатурэцкай вайны вымусіў расійскі ўрад вывесці частку сваіх войскаў з тэрыторыі Рэчы Паспалітай, а кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіў М.В.Рапніну пачаць вайну з Турцыяй і спрабаваў аслабіць пратэктарат, спыніўшы ваенныя дзеянні супраць канфедэратаў, заняўшы пазіцыю чакання далейшых зменаў. У Літве і Заходняй Беларусі засталіся часткі расійскага корпусу генералпаручыка І.І.Веймарна. Яны стаялі гарнізонамі ў Вільні, Коўна, Брэсце, Гродна, Навагрудку, Нясвіжы, Слуцку і Мінску. Часткі 2ой расійскай арміі генераланшэфа П.А.Румянцава знаходзіліся ва ўсходняй частцы Беларусі21. Змяншэнне колькасці расійскіх войскаў у Польшчы і Беларусі дало магчымасць канфедэратам актывізаваць ваенныя дзеянні. Аднак у іх не было адзінага камандавання, а кіраўнікі канфедэрацыі не маглі дамовіцца паміж сабой. Таму вялікіх поспехаў у іх не было. Яны дзейнічалі метадамі партызанскай вайны.
Тым не менш канфедэрацкі рух працягваўся. У пачатку 1769 г. адрадзіўся рух у Малапольшчы, Вялікапольшчы, Серадзкім ваяводстве і на Мазоўшы. У гэтых мясцовасцях адбыліся вялікія баі. Улетку канфедэрацкія аддзелы,
11
агульнай колькасцю ў 4 тыс. чалавек, на чале з братамі Пуласкімі перайшлі на тэрыторыю Беларусі. Тутяны начале брэсцкіх канфедэратаў атрымалі перамогі ў баях пад Бераставіцай, Слонімам, Мышшу. Зноў паднялася Ваўкавыская шляхта, 19га ліпеня 1769 г. была створана канфедэрацыя ў Гродна. Аднак, пацярпеўшы паражэнне пад Беластокам, канфедэраты адыйшлі да прускай мяжы. Пуласкія ў верасні 1769 г. зноў вярнуліся натэрыторыю ВКЛ, але 13га верасня пацярпелі паражэнне ля Владавы і адступілі". Поспехі расійскіх войскаў у вайне з Турцыяй і ў барацьбе з канфедэратамі ў ВКЛ дазволілі расійскаму камандаванню перайсці ў наступ у Польшчы. У канцы 1769 пачатку 1770 гг. расійскія войскі ўзялі Кракаў і Познань.
Для лепшага кіраўніцтва канфедэратамі і пад націскам Аўстрыі і Турцыі, якія спрыялі канфедэратам восенню 1769 г. кіраўнікі канфедэрацкіх аддзелаў заснавалі Генеральнасць калектыўны кіраўнічы орган Барскай канфедэрацыі. Яна павінна была кіраваць павятовымі канфедэрацкімі радамі. 3за націску расійскіх войскаў Генеральнасць (інакш Енеральнасць) пераехала ў Прэшаў, на тэрыторыі Венгерскага каралеўства (сёння Славакія). У 1770 г. актыўную дапамогу Барскай канфедэрацыі пачала аказваць Францыя. Урад Францыі даваў канфедэратам грашовую дапамогу, дасылаў афіцэраўінструктараў, а таксама накіраваў у Польшчу палкоўніка Шарля Дзюмур’е для агульнага кіраўніцтва. У чарговы раз узнавіўся рух канфедэратаў у Польшчы. 22га кастрычніка 1770 г. Генеральнасць абвясціла дэтранізацыю ненавіснага Станіслава Аўгуста Панятоўскага і працяг “безкаралеўя”, якое было ў 17631764 гг. пасля смерці Аўгуста III.
Найбольшы размах канфедэрацкі рух у Беларусі дасягнуўу 17701771 гг. Дзейнасць канфедэратаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы каардынавалі чальцы Генеральнасці абраны 31га кастрычніка 1769 г. маршалкам літоўскім Барскай канфедэрацыі Міхал Ян Пац, генераллейтэнант войска ВКЛ, і камандуючы войскамі канфедэрацыі (рэгіментар) ў ВКЛ Юзаф Сапега.
Новы ўздым канфедэрацкага руху на Жамойці і Літве прыпадае на 1771 г. Звязаны ён з імём Шымона Касакоўскага, фігуры неадназначнай ужо ў той час. Пазней яго дзейнасць, як аднаго з кіраўнікоў Таргавіцкай канфедэрацыі ў 1792 г. прывяла Касакоўскага, тады ўжо Вялікага гетмана ВКЛ, на шыбеніцу ў пачатку паўстання 1794 г. за здраду Радзіме.
Яшчэ ў 1767 г. Шыман Касакоўскі супрацоўнічаў з расійскім амбасадарам М.В.Рапніным і наватездзіўу Расію да Кацярыны II у складзе невялікай дэлегацыі ад Радамскай канфедэрацыі, каб прасіць імператрыцу падтрымаць Радамскую канфедэрацыю ў захаванні даўняга дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Потым Ш.Касакоўскі стаў прыхільнікам Караля Станіслава
12
Радзівіла і ездзіў да саксонскага курфюрста і да турэцкага султана. Аднак Генеральнасць Барскай канфедэрацыі паставілася да Ш.Касакоўскага адмоўна зза ягоных палітычных інтрыг і нават загадала яго арыштаваць і паставіць перад канфедэрацкім судом23.
Аднак Ш.Касакоўскі быў у добрых стасунках з Казімірам Пуласкім. Па яго намове, вясной 1771 г. Шыман Касакоўскі выехаў з Польшчы ў Літву, каб узначаліць новы ўздым паўстання ў Літве. 2га чэрвеня 1771 г. у Вількаміры Ш.Касакоўскі выдаў адозву да насельніцтва аб узнаўленні паўстанцкага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім. У свой паўстанцкі аддзел ён вербаваў дробную шляхту, мяшчан, сялян і нават жыдоў і цыганоў24. У Жамойці ён набраў ў аддзел каля тысячы чалавек і ў ліпені 1771 г. нанёс некалькі паражэнняў расійскім войскам. На цяперашнім беларускалітоўскім памежжы Ш.Касакоўскі ўтварыў канфедэрацыю Смаленскага ваяводства і Браслаўскага павета (Смаленскае ваяводства было экстэрытарыяльным: пасля вайны 16541667 гг. нашчадкі смаленскай шляхты выехалі ў Віленскае ваяводства і мелі два соймікі смаленскі і старадубскі і называлі сябе смаленскай шляхтай). Смаленская канфедэрацыя абвясціла яго сваім маршалкам. Пасля гэтага аддзелы Ш.Касакоўскага пайшлі на тэрыторыю сённяшняй Беларусі. Паўстанчым рухам было ахоплена Полацкае і Мінскае ваяводствы. БылаўтворанаМінская канфедэрацыя. Аддзелы Ш.Касакоўскага дзейнічалі партызанскімі метадамі. Падняліся на паўстанне Ашмянскі і Слонімскі паветы. Суддзя Корсак узначаліў паўстанцаў у Полацкім ваяводстве, Хамінскі у Слонімскім павеце, Ваўжэцкі за тыдзень узброіў 600 паўстанцаў у Браслаўскім павеце, Цеханавецкі ўзначаліў паўстанне ў Мсціслаўскім ваяводстве25. Галоўны аддзел Ш.Касакоўскага дзейнічаў у раёне Мядзела, Радашковіч і Мінску. Аддзел папаўняўся сялянамі і іншымі нешляхецкімі элементамі. Да яго далучаліся конюхі, слугі, парабкі з панскіх маёнткаў. Ш.Касакоўскі сустрэўся з расійскім атрадам у бітве каля Заслаўя, потым прасунуўся да Горваля, дзе Бярэзіна ўпадае ў Дняпро. Адтуль ён выслаў аддзелы да Гомеля, у Мсціслаўскае ваяводства і да Мазыра. Сам жа пайшоў на поўнач, у раён паміж Чачэрскам, Магілёвам і Шкловам, і нават перайшоў мяжу з Расіяй, дзейнічаючы на тэрыторыі былога Смаленскага ваяводства26. Абкружаны паблізу ад месца ўпадзення Друці ў Дняпро, 14га верасня 1771 г., аддзел Ш.Касакоўскага пабіў праціўніка пад Старым Быхавам і рушыў на поўнач. Па дарозе былі створаны Аршанская і Полацкая канфедэрацыі. Аддзел Ш.Касакоўскага налічваў на пачатку восені 1771 г. каля 4 тыс. чалавек. Да яго далучалася шляхта і сяляне. Сярод сялян вялася антышляхецкая агітацыя, і паўстанцы не толькі палілі панскія двары прыхільнікаў Караля і Расіі, але таксама масты і запасы харчавання, што не
13
здолелі ўзяць ці раздаць насельніцтву.
Рэйд Ш.Касакоўскага на мяжы Расійскай імперыі і на Смаленшчыну выклікаў паніку сярод мясцовых уладаў і вымусіў рыжскага генералгубернатара прыняць адпаведныя меры бяспекі27. Супраць канфедэратаў былі кінутыя новыя атрады расійскага войска, і Ш.Касакоўскі вымушаны быў адступіць праз лясы на захад, даЖамойці. Адтульу канцы кастрычніка 1771 г. ён праз Нёман адступіў з баямі на Мазоўша28.
Восенню 1771 г. на баку барскіх канфедэратаў выступіў Вялікі гетман літоўскі Міхал Казімір Агінскі, які яшчэ з 1768 г. усталяваў кантакт з канфедэратамі. Ужоб верасня 1771 г. лявёскі Бездзеж(цяперу Драгічынскім раёне) войска ВКЛ на чале з Міхалам Казімірам Агінскім разбіла атрад расійскіх войскаў у 500 чалавек, на чале з палкоўнікам А.Альбічавам. На наступны дзень у мястэчку Хомск Пінскага павету М.К.Агінскі выдаў маніфест аб далучэнні сябе і войска Вялікага княства Літоўскага да Браскай канфедэрацыі. Ён заклікаў канфедэратаў аб’яднацца для абароны “веры, вольнасці і незалежнасці”. Гэтая перамога пад Бездзежам лічылася тады адной з буйнейшых перамог над расійскім войскам падчас Барскай канфедэрацыі. Потым быў разбіты яшчэ адзін атрад расійскіх войскаў. Аднак на гэтым поспехі М.К.Агінскага скончыліся29.
Спроба са сваім войскам заняць Нясвіж і Слуцк не ўдалася. Спачатку расійскае камандаванне разгубілася. Супраць Агінскага на ўласную рызыку выступіла з Любліна войска на чале з генералмаёрам А.В.Суворавым. 21 верасня 1771 г. яго вайсковы атрад у 1 тысячу чалавек быў ужо ў Слоніме. У Агінскага было 3 тысячы чалавек і ён знаходзіўся ў мястэчку Сталовічы Навагрудскага павета’0.
22га верасня 1771 г. атрад А.В.Суворава ў 900 чалавек зрабіў марш да Сталовічаў і каля 2 гадзінаў ночы на 23га верасня падыйшоў да ўскраіны мястэчка, разгарнуўшы свой атрад у дзве лініі. Пачаўся начны бой. Пярэдняя лінія расійскага войска пад гарматным агнём прайшлаўСталовічы па вузкай грэблі праз балота. За ёю ў мястэчка ўварвалася конніца. Бой на вуліцах мястэчка трываў каля гадзіны пакуль атрад Суворава яго не выйграў. Войска Вялікага княства Літоўскага страціла 500 чалавек забітымі, 300 палоннымі. Вораг захапіў 10 гармат, сцягі, гетманскую булаву і вайсковую касу. Сваю ваенную кампанію Міхал Казімір Агінскі прайграў. Рэшткі яго войска разышліся. А ў кастрычніку 1771 г. канфедэрацкі рух у Беларусі быў канчаткова задушаны31. Новыя расійскія карпусы занялі Вялікае княства Літоўскае, а прускія войскі занялі Познань і Ленчыцу. Апошнімі на тэрыторыю Польшчы ўвайшлі і аўстрыйскія войскі. Вайна барскіх канфедэратаў за сваю незалежнасць скончылася капітуляцыяй Чэнстаховы
14
18гажніўня 1772 г32.
Барская канфедэрацыя змагалася чатыры гады. У яе шэрагах за ўвесь час было каля 150тысяч чалавек”, якія прадстаўлялі ўсе пласты насельніцтва Рэчы Паспалітай, але перш за ўсё шляхту, якая ў большасці падтрымлівала канфедэрацыю. У апошні перыяд дзейнасці канфедэрацыі на тэрыторыі Беларусі яе масава падтрымалі мяшчане і сяляне. Настолькі масавага руху не было ў Рэчы Паспалітай здаўна.