• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай

    Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай


    Памер: 163с.
    Мінск 2005
    96.59 МБ
    Параза барскіх канфедэратаў прывяла да масавых рэпрэсій з боку акупантаў. Найбольш жорстка паводзілі сябе расійскія акупанты. Тысячы канфедэратаў, 70 адсоткаў якіх складалі мяшчане і сяляне, былі сасланыя ў Сібір на катаргу”. Гэтабыла першая масавая дэпартацыя насельніцтва іншай дзяржавы акупаванай войскамі Расійскай імперыі. Гэтабыў пачатак палітыкі масавых дэпартацый, якую ў далейшым ужывалі расійскія ўлады ў дачыненні да насельніцтва Беларусі, Літвы і Польшчы. Царскія ўлады часам праяўлялі сваю “міласць” да дэпартаваных. 10га студзеня 1773 г. быў абвешчаны “высочайше утвержденный доклад Сената” з доўгай назвай: “О непосыланнн в Снбнрь н Оренбург на поселенне Польскнх Конфедератов, воспрнявшнх Православную Грекоросснйскую веру н об оставленнн нх вольнымн людьмн”. Знайшлося 12 канфедэратаў, якія прынялі праваслаўе, якіх вызвалілі ад высылкі35. Праз год, 10га студзеня 1774 г. быў абвешчаны яшчэ адзін “высочайше утвержденный доклад Сената”, паводле якога барскім канфедэратам, высланым у Сібір, якія згадзіліся ўжо там прыняць праваслаўе, дазвалялася атрымліваць сродкі на “обзаведенне” у Сібіры. На радзіму іх усё роўна не пускалі’6.
    У выніку задушэння канфедэрацкага руху, 5га жніўня 1772 г. дыпламаты Расіі, Прусіі і Аўстрыі, пад наглядам імператрыцы Кацярыны II, падпісалі ў Пецярбургу канвенцыю аб першым падзеле тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Расія забрала сабе тэрыторыі Усходняй Беларусі і Інфлянцкае ваяводства. Прусія атрымала паўночныя тэрыторыі Польшчы, а Аўстрыя  частку паўднёвых ваяводстваў Польшчы і Галіцыю. Пад ціскам трох дзяржаў, якія пагражалі захопам яшчэ большых тэрыторый 30га верасня 1773 г. Сойм Рэчы Паспалітай быў вымушаны ратыфікаваць трактаты з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй, пагадзіўшыся з падзелам сваёй дзяржавы.
    Трэба адзначыць, што мяжа першага падзелу з расійскага боку была вызначана Кацярынай II яшчэ за 9 год да таго, як ён адбыўся. Тады, у сувязі з цяжкай хваробай караля Аўгуста III, расійскі ўрад рыхтаваўся падтрымаць новага кандыдата на трон Рэчы Паспалітай. 6га кастрычніка 1763 г., калі ў Пецярбургу стала вядома, што Аўгуст III памёр у Дрэздэне, адбылася нарада ў Кацярыны II, На нарадзе было вырашана патрабаваць ад кандыдата ў
    15
    каралі, якім быў вызначаны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, выдаць “многіх тысяч” сялян, якія ўцяклі ад прыгнёту з Расіі ў ВКЛ, гарантаваць рэлігійную свабоду праваслаўным “абыватэлям” (г.зн. шляхце) і перадаць Расіі тэрыторыі да Заходняй Дзвіны, Друці і Дняпра37. Такім чынам, Расія загадзя рыхтавалася да інкарпарацыі тэрыторыі Беларусі, што была ў ВКЛ, у склад сваёй імперыі.
    Разам з тым Барская канфедэрацыя паказала, што ў Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім ёсць сілы, якія гатовыя да ўзброенага супраціву спробам захопу іх тэрыторый.
    1	Korzon Т. „Wewn^trzne dzieje Polski za Stanistawa Augusta (17641794)”; T.l Krakow. 1897, ss.161, 174.241
    2	Акты Внленской археографвческой комнсснн. Т. VIII. Внльна, 1875, сс.609624
    3	Kaminski A.S. „Historia Rzeczypospolitej wielu narodow. 15051795”; Lublin, 2000. ss.209210
    4	Zielinska Z. ..Waclaw Rzewuski//Hetmani Rzeczypospolitej Obojga Narodow”; Warszawa. 1995. s.347
    ' Полное Собранне Законов Росснйской нмпернн. Т. XVIII. СПб. 1830. с.450; Volumina Legum. Т. VII. Petersburg. 1860. s.253
    6	Полное Собраняе Законов Росснйской нмпернн. Т. XVIII. СПб, 1830. сс.452465; Volumina Legum. Т. VII. Petersburg. 1860, ss.260276
    7	Полное Собранне Законов Росснйской ммпернн. Т. XVIII. СПб, 1830, с.461; Volumina Legum. Т. VII. Petersburg. 1860. s.270
    *	Полное Собранне Законов Росснйской нмперня. Т. XVIII. СПб. 1830, с.468; Volumina Legum. Т. VII. Petersburg, 1860, s.279
    9	Большая Советская Энцвклопедня. 2е нзданме. Т.4. М., 1950, с.269
    111 Konopczynski W. „Konfederacja Barska”; T.IIL, Warszawa, 19361938
    "	Нваннцкнй С.Ф. „Польша в половнне XVIII в. н возннкновенне Барской конфедерацнн//Учёные запнскв Ленннградского государственного педагогнческого ннстмтута"; Т.45., 1941
    12	Советская Нсторнческая Энцнклопедмя. 'Г.2., М„ 1962, Стб. 139; Казлоўскі П.Р. "Барская канфедэрацыя//Беларуская Савецкая Энцыклапедыя”; Т.П., Мінск, 1970, сс. 155156
    ”	Казлоўскі П.Р. “Барская канфедэрацыя//Энцыклапедыя гісторыі Беларусі”; Т. L. Мінск. 1993. сс.311312
    14	Грыцкевіч А.П. "Палітычнае становішча Беларусі//Гісторыя Беларускай ССР”; T.L, Мінск. 1972. сс.399400
    15	Сагановіч Г. “Нарысы гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя”; Мінск. 2001. сс.322324
    16	Konopczynski W. ..Konfederacja Barska"; T.L, Warszawa, 1936, ss.9497
    16
    17	Gloger Z. "Encyklopedia staropolska ilustrowana”; Т.Ш., Warszawa. 1978, s.76
    '" Konopczynski W. „Konfederacja Barska"; T.I.. Warszawa, 1936. ss.9798
    19	Konopczynski W. „Konfederacja Barska"; T.I.. Warszawa. 1936. ss. 102106
    211	Соловьёв C.M. „Нсторня Россмн c древнейшмх времён"; Т.27.//Соловьёв С.М. Сочннення. Кнмга XIV., М., 1994, с.23 I
    21	Konopczynski W. „Konfederacja Barska"; Т.І., Warszawa, 1936. ss.208209
    22	Konopczynski W. „Konfederacja Barska”; T.I., Warszawa. 1936. ss.271275
    23	Lesniewski S. „Poczet hetmanow polskich i litewskich. XV11I wiek”; Warszawa. 1992, ss.230234
    24	Konopczynski W. „Konfederacja Barska”; Т.П.. Warszawa. 1938. s. 111
    25	Konopczynski W. „Konfederacja Barska"; Т.П.. Warszawa. 1938. s.123
    2	,1 Kqdziela L. "Szymon KossakowskiZZHetmani Rzeczypospolitej Obojga Narodow"; Warszawa, 1995, s.564
    27	Kqdziela L. "Szymon KossakowskiZ/Hetmani Rzeczypospolitej Obojga Narodow"; Warszawa. 1995. ss.564565
    2*	Lesniewski S. „Poczet hetmanow polskich i litewskich. XVI11 wiek"; Warszawa. 1992, ss.236237
    29	Грыцкевіч A. "Міхал Казімір Агінсі^Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Выпуск 2гі”; Мінск, 2003, с.184
    311	Konopczynski W. „Konfederacja Barska"; Т.П., Warszawa, 1938. s. 136
    31	Грыцкевіч A. “Міхал Казімір AгiнcкiZZCлaвyтыя імёны Бацькаўшчыны. Выпуск 2гі"; Мінск, 2003. сс. 184185
    32	..Zarys dziejow wojskowosci polskiej do roku 1864"; Т.П., Warszawa, 1966. ss. 196197
    33	Kaminski A.S. „Historia Rzeczypospolitej wielu narodow. 15051795”; Lublin. 2000, s.213
    34	Казлоўскі П.Р. “Барская кaнфeдэpaцыяZZЭнцыклaпeдыя гісторыі Беларусі"; T.L, Мінск, 1993, с.312
    35	Полное Собранне Законов Росснйской нмпернн. Т. XVIII. СПб. 1830. №13935. сс.670699
    36	ПолноеСобранне Законов Росснйской нмпернн. Т. XVIII. СПб. 1830. №14095. сс.888889
    37	Грыцкевіч А.П. “Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай//Весці АН Беларускай ССР. Серыя грамадскіх навук.”; 1973, №6, с.65
    17
    Скасаванне Сталавіцкай камандорыі Мальтанскага Закона1 ў першай палове XIX ст.
    В.Пазднякоў (Мінск, Беларусь)
    Створаная 20 лістапада 16Ю г. Мікалаем Крыштафам Радзівілам Сіроткай Сталавіцкая камандорыя ў складзе маёнткаў Сталавічы і Пацейкі Навагрудскага ваяводства доўгі час была адзінай структурай Мальтанскага Закона ў Вялікім Княстве Літоўскім.2
    Палітыка Закона актывізавалася ў Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. у сувязі з маючым адбыцца пераходам да мальтыйскіх рыцараў некаторых маёнткаў Астрожскай латыфундыі на Украіне. У 1774 г. сойм Рэчы Паспалітай даў згоду на заснаванне ў дзяржаве Вялікага прыярата Польшчы і Літвы з шасцю камандорыямі на аснове Астрожскага маёнтка, a таксама прыняў пастанову пра заснаванне ў Рэчы Паспалітай яшчэ васьмі новых родавых камандорый. Папа рымскі Пій VI адпаведныя брэве падпісаў 16 ліпеня 1776 г. і 26 верасня 1777 г.
    Адным з мальтанскіх камандораў на астрожскіх уладаннях стаў князь Казімір Нестар Сапега, генерал артылерыі ВКЛ. Яго камандорыя насіла імя св. Паўлаапостала.
    3	новых родавых камандорый адну заклаў на маёнтку Кальнік у Кіеўскім ваяв. (цяпер у Вінніцкай вобл. Украіны) Казімір Канстанцін Плятэр, будучы абозны ВКЛ, троцкі кашталян і апошні падканцлер ВКЛ. Гэта адбылося яшчэ ў 1774 г., да афіцыйнага дазволу на такія структуры.
    Фундатарам родавай камандорыі выступіў і яго брат, генераллейтэнант войска ВКЛ, пісар польны ВКЛ, а пасля кашталян троцкі Юзаф Вінцэнт Плятэр. Камандорыя была заснавана 9 ліпеня 1775 г. на маёнтку Талачын у Ашмянскім пав. 3 15 тыс. злотых прыбытку 1,5 тыс. злотых павінны былі адсылацца на Мальту. Дыпламатычны прадстаўнік Законаў Рэчы Паспалітай Міхеле Энрыка Саграмоза 7 мая 1776 г. уручыў у Талачыне абодвум братам Плятэрам камандорскія намінацыі і мальтанскія крыжы.
    Яшчэ адну родавую камандорыю заклаў 11 мая 1775 г. стараста бабруйскі, вялікі абозны ВКЛ Міхал Лопат. Камандорскім маёнткам стаў Горваль у Рэчыцкім пав. Прыбыткі з маёнтка былі ацэнены ў 10 тыс. злотых, з якіх 1 тыс. злотых мела паступаць у скарб Мальтанскага Закона. Камандорыя была зацверджана на Мальце 7 мая 1776 г.
    Астатнія родавыя камандорыі ў 1770х гг. былі закладзены на польскіх
    18
    землях. Вялікі прыярат Польшчы і Літвы быў уключаны ў склад Нямецкай мовы Мальтанскага Закона, а ў 1785 г.  у склад АнглаБаварскай мовы.
    У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) маёнткі былой Астрожскай ардынацыі, якія былі асновай Вялікага прыярата Польшчы і Літвы, а таксама родавыя камандорыі Плятэраў і Лопата апынуліся ў межах Расійскай імперыі. Трэці падзел (1795 г.) увогуле паклаў канец дзяржаўнаму існаванню Рэчы Паспалітай. Гэтыя падзеі азначалі канец фактычнага існавання структур Мальтанскага Закона ў Рэчы Паспалітай, хоць Вялікі прыярат Польшчы і Літвы юрыдычна перастаў існаваць толькі ў 1797 г. Да гэтага часу Закон вёў перагаворы ў Пецярбургу пра дазвол існавання Вялікага прыярата і родавых камандорый у межах Расійскай імперыі. Як вядома, перамовы, што вяліся паўнамоцным міністрам Мальтанскага Закона Джуліа Рэнатам Літам з імператарам Паўлам I, прывялі да скасавання Вялікага прыярата Польшчы і Літвы і да заснавання Расійскага вялікага прыярата. Імператар даў згоду на працяг існаванне родавых камандорый, што раней падлягалі Вялікаму прыярату Польшчы і Літвы. На той час гэта былі Сталавіцкая камандорыя Людвіка Радзівіла, камандорыі К.К.Плятэра, Ю.В.Плятэра і М.Лопата.
    Хутка пасля, а менавіта ў 1798 г. родавую камандорыю заклаў на маёнтку Высокае Францішак Сапега, на маёнтку Варкляны (?) у Інфлянтах  Юзаф Генрык Борх, будучы маршалак шляхты Віцебскай губ., у 1799 г. на маёнтку Вайткунішкі паблізу Вількаміра  Юзаф Дамінік Касакоўскі, у 1806 г. на маёнтку Дукора пад Мінскам  Леон Оштарп. Лёс гэтых родавых камандорый пад расійскім панаваннем яшчэ чакае даследніка, а мы пакуль засяродзімся на Сталавіцкай камандорыі.