Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай
Мінск 2005
Каб пазбегнуць дыскусіі, расійскі амбасадар у Варшаве М.В.Рапнін прымусіў Сойм абраць дэлегацыю з 68 асобаў на чале з Прымасам Польшчы Габрыэлем Падоскім, кандыдатуру якога падтрымалаКацярына II. Дэлегацыя Сойму выпрацавала ўмовы дагавору з Расіяй і пералік “кардынальных праў”, якія захоўвалі даўні дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
24га (13га па старым стылі) лютага 1768 г. Расія і Рэч Паспалітая заключылі “вечны трактат”, які ўвайшоў у пастановы сойму. Расія і Рэч Паспалітая ўзаемна гарантавалі захаванне ўладанняў і граніц. Расія гарантавала захаванне ранейшага дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, рымскакаталіцкая вера прызнавалася пануючай у дзяржаве. Разам з тым, падданым Рэчы Паспалітай забяспечвалася “вольнае вызнанне веры Грэчаскай Усходняй Неаб’яднанай (г.зн. неуніяцкай А.Г.) і дысідэнцкіх абодвух Евангелісцкіх веравызнанняў (г.зн. кальвіністаў і лютэран)...”5. Імператрыца гарантавала захаванне грамадскага ладу краіны. У пастановы сойму ўвайшоў таксама і “першы асобны акт”, дадатак да трактата6. У ім Кацярына II і прускі, дацкі, англійскі і шведскі каралі гарантавалі “праваслаўнай і дысідэнцкай шляхце” роўнасць з каталіцкай шляхтай. Дазваляліся шлюбы католікаў з некатолікамі: пры гэтым сыны павінны былі быць у бацькаўскай веры, а дочкі ў матчынай. Праваслаўныя і дысідэнты вызваляліся аддухоўнай каталіцкай юрысдыкцыі. Але каталіцтва заставалася пануючай канфесіяй, а каралём могбыцьтолькі католік. Толькі ў 17м пункце 3га артыкула “першага асобнага акту” згадваліся мяшчане “праваслаўныя і дысідэнты”, якім дазвалялася весці гандаль і засноўваць фабрыкі, аднак “паводле каралеўскага прывілею”. У судзе старостваў справы сялян, праваслаўных і дысідэнтаў павінны былі разглядацца нароўні з католікамі7. У гэтым міжнароднаправавым акце няшмат давалася праваслаўным мяшчанам, яшчэ менш сялянам каралеўскіх уладанняў, а аб прыватнаўласніцкіхсялянах наогул нічога не гаварылася. У “другім асобным
7
акце” аб “кардынальных правах” Рэчы Паспалітай, гаварылася ўжо толькі аб роўных правах шляхецкага саслоўя, у тым ліку праваслаўнай і дысідэнцкай шляхты8.
Такім чынам, царскі ўрад менш за ўсё клапаціўся аб праваслаўных мяшчанах і сялянах. Нацыянальнарэлігійнае пытанне было выкарыстана царызмам для ўзмацнення залежнасці Рэчы Паспалітай ад царскай Расіі, a потым і для падрыхтоўкі яе падзелаў. Фактычна Расія ўстанавіла пратэктарат у Рэчы Паспалітай, а зацвярджэнне соймам “кардынальных праў” (дзяржаўнага акту па захаванні старога ладу) і гарантыя іх выканання з боку Расіі, што адбылося ў сакавіку 1768 г., нават і фармальна паставіла Рэч Паспалітую ў залежнасць ад Расіі.
Гэтыя палітычныя падзеі і прывялі да стварэння новай шляхецкай канфедэрацыі, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай “Барскай”, бо была арганізавана ў горадзе Бар, у Падольскім ваяводстве, на Украіне.
У гістарычнай літаратуры існуюць розныя погляды на Барскую канфедэрацыю. Расійскія і савецкія гісторыкі ставяцца да яе адмоўна, як да выключна рэакцыйнай. Такая традыцыйная характарыстыка пачалася з манаграфіі С.М.Салаўёва ‘Тісторыя падзення Польшчы” (выд. 1863 г.), напісанай і выдадзенай у перыяд падаўлення паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве, з пункту гледжання расійскага вялікадзяржаўнага гісторыка. С.М.Салаўёў разглядае ход падзей як барацьбу католікаў супраць праваслаўных, якіх вымушана была абараняць Расія. Аддзелы канфедэратаў С.М.Салаўёў называў “шайкамі” і “бандамі”. Менш рэзка, але па сутнасці з гэткіх жа пазіцый разглядалі Барскую канфедэрацыю і савецкія гісторыкі, зыходзячы з той жа расійскай дзяржаўніцкай канцэпцыі. Так, напрыклад, у Вялікай Савецкай Энцыклапедыі (2е выданне) Барская канфедэрацыя названа аб’яднаннем “найбольш рэакцыйных і фанатычных груп польскіх магнатаў і шляхты, якія паднялі мяцеж у 1768 г.”, бо ў “Рэчы Паспалітай было ўсталявана грамадзянскае раўнапраўе хрысціяннекатолікаў з католікамі. Мяцеж праходзіў пад сцягам “феадальнакаталіцкай рэакцыі”9. Хаця ў дакументах і дагаворы з Расіяй гаворыцца выключна аб роўных правах шляхты.
Грунтоўнае і аб’ектыўнае даследаванне прычын узнікнення і хады падзей падчас дзейнасці Барскай канфедэрацыі зрабіў польскі гісторык кракаўскай школы Уладзіслаў Канапчынскі (18801852), прафесар Ягелонскага універсітэту10. 3 яго манаграфіяй павінны былі лічыцца і наступныя даследчыкі. Таму ўжосавецкі гісторыкС.Ф.Іваніцкі мусіў адзначаць нетолькі кансерватыўны, але і патрыятычны характар руху барскіх канфедэратаў". Ужо ў Савецкай Гістарычнай Энцыклапедыі гаворыцца аб “удзеле
8
патрыятычных колаў шляхты ў Барскай канфедэрацы і”, а ў энцыклапедычным артыкуле савецкага гісторыка П.Р.Казлоўскага з’яўляецца асцярожная згадка і пра барацьбу шляхты супраць уплыву рускага царызму на палітыку каралеўскага ўрада12. Ужо пазней П. Р. Казлоўскі адзначыў “удзел у Барскай канфедэрацыі не толькі шляхты, але і мяшчан і сялян”13.
Беларускі гісторык А.П.Грыцкевіч адзначыў намаганне ўдзельнікаў Барскай канфедэрацыі адстаяць цэласнасць і незалежнасць краіны, а таксама ўдзел у ёй на тэрыторыі Беларусі не толькі шляхты, але сялян і іншых нешляхецкіх элементаў14. Такую ж пазіцыю займае і Г.Сагановіч, які адзначыў, што канфедэрацкі руху Беларусі набыў масавы характар15. Толькі два апошнія аўтары разглядалі рух барскіх канфедэратаў з беларускага пункту гледжання, вылучаючы яго адмысловы характар.
Большасць шляхты Рэчы Паспалітай не магла пагадзіцца і з пэўным падпарадкаваннем дзяржавы Расійскай імперыі і захаваннем натроне караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які усё больш падпадаў пад уплыў Расіі. Дагавор з Расіяй і прыняццё “кардынальных праў” прывялі да ўнутранага канфлікту ў Рэчы Паспалітай. Асноўную масу першых удзельнікаў новай канфедэрацыі складалі былыя ўдзельнікі Радамскай канфедэрацыі 1767 г. Яны былі расчараваныя і падманутыя Кацярынай II і яе дыпламатамі ў Рэчы Паспалітай. Да іх далучыліся шырокія колы мяшчан і сялян пад лозунгамі абароны каталіцкай веры і незалежнасці краіны.
29га лютага 1768 г. у горадзе Бар, у Падольскім ваяводстве, была ўтворана Барская канфедэрацыя. На яе чале стаў Юзэф Пуласкі, варэцкі стараста, і браты Адам Станіслаў Красінскі, камянецкі біскуп і Міхал Геранім Красінскі, ружанскі падкаморы. У Рускім ваяводстве (Галіччына) арганізоўвалася другая канфедэрацыя на чале з Яахімам Каралем Патоцкім, падчашым Вялікага княства Літоўскага. У Любліне Ружэўскі абвясціў трэцюю канфедэрацыю. Канфедэрацкі рух ахапіў і іншыя ваяводствы. Усе канфедэраты называліся барскімі. Ва ўсіх была адна праграма. Нават чатырохвугольную шапку, што насілі канфедэраты, з таго часу пачалі называць “кафедэраткай”. Шэрагі канфедэратаў павялічыліся за кошт кароннага войска і прыватнай магнацкай міліцыі наУкраіне. Да канфедэратаў далучаліся мяшчане і сяляне.
Праграма барскіх канфедэратаў была блізкай да праграмы Радамскай канфедэрацыі 1767 г. Канфедэрацыя выступіла ў абарону каталіцкай веры, супраць саступак дысідэнтам, у абарону незалежнасці краіны ад расійскага панавання, за “рэспубліканскі” дзяржаўны лад і супраць рэформаў дзяржаўнага ладу, за дэтранізацыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага і абранне караля з саксонскай дынастыі, якая панавала ў Рэчы Паспалітай у
9
першай палове і сярэдзіне XVIII ст. Таму ў Канфедэрацыі прымалі ўдзел і патрыёты, і магнаты, і шырокія масы шляхты.
М.В.Рапнін перакінуў на Украіну значную частку расійскага войска з Беларусі. Разам з расійскім войскам супраць канфедэратаў рушылі і каралеўскія палкі. Пры дапамозе расійскіх афіцэраў казацкія кіраўнікі паднялі паўстанне праваслаўных украінскіх сялян супраць польскай шляхты, і перш заўсё супраць канфедэратаў(“каліўшчына”). Гэта дазволіла расійскім войскам узяць Бар 20га чэрвеня 1768 г., і выцясніць канфедэратаў за мяжу з Турцыяй. Пасля гэтага расійскія войскі разграмілі украінскіх паўстанцаў.
Аднак у ліпені 1768 г. канфедэрацкі рух ахапіў і Польшчу. Патрыятычныя заклікі прывялі ў шэрагі канфедэратаў шмат шляхты, мяшчан і сялян. Пачалася масавая партызанская барацьба супраць расійскіх і каралеўскіх войскаў. У жніўні 1768 г. расійскія карпусы П.Апраксіна і А.Празароўскага занялі Кракаў і нанеслі паражэнне канфедэратам у Вялікапольшчы.
Але затое пачалося паўстанне ў Вялікім княстве Літоўскім. 23гажніўня 1768 г. у Вількаміры былі створаны дзве канфедэрацыі супраць караля, падпарадкавання Расіі і дысідэнтаў. 26га верасня ў Мядзелі ашмянская шляхта на чале з Антоніям Козелам, дзісненскім старастам, таксама арганізавала канфедэрацыю. Арганізавалася і шляхта Брэсцкага ваяводства. У 1768 г. да Барскай канфедэрацыі далучылася частка шляхты Мсціслаўскага і Полацкага ваяводстваў, Браслаўскага, Ваўкавыскага і Аршанскага паветаў16. Восенню 1768 г. Міхал Ян Пац арганізаваў у Навагрудку Генеральную канфедэрацыю ВКЛ. Партызанскаму руху спрыяла арганізацыя сіл канфедэратаў. У кожным павеце ці ваяводстве стваралася свая канфедэрацыя, са сваім маршалкам, якому дапамагала мясцовая рада канфедэрацыі17. Адмоўным бокам такой структуры канфедэрацыі была дэцэнтралізацыя кіраўніцтва і адсутнасць каардынацыі дзеянняў у розных ваяводствах і паветах, што давала магчымасць расійскаму камандаванню перакідваць войскі, каб наносіць паражэнні канфедэратам, карыстаючыся колькаснай перавагай.
Улетку 1768 г. да Барскай канфедэрацыі далучыўся і ўплывовы магнат, Віленскі ваявода Караль Станіслаў Радзівіл “Пане Каханку”, даўні праціўнік групоўкі Чартарыскіх. У Нясвіжы К.С.Радзівіл пачаў збіраць сваю міліцыю (прыватнае войска), якое налічвала 4 тыс. чалавек. У яго замку ў Нясвіжы сабраліся і кіраўнікі аддзелаў Барскай канфедэрацыі натэрыторыі Беларусі. У гэты ж час тутужо пачаліся баявыя дзеянні паміж канфедэратамі і расійскімі войскамі. У верасні 1768 г. расійскія атрады нанеслі паражэнне барскім канфедэратам пад Дзярэчынам. Канфедэраты адступілі да Слоніма
10
і Нясвіжа. Утварылася сітуацыя, калі гарады Мінск, Коўна, Пінск, Брэст і Слонім былі ў руках расійскіх войскаў, а замкі у магнатаў, якія спрыялі канфедэрацыі18. Ваенныя дзеянні супраць канфедэратаў расійскія войскі вялі каля Оршы, Мсціслава, Ашмяны і Ліды, Слоніма і Ваўкавыска. 12га кастрычніка 1768 г. М.В.Рапнін загадаў камандзіру корпуса, генералмаёру С.І.Ізмайлаву пайсці на Нясвіж. Яшчэ да гэтага загаду ашмянскія канфедэраты і міліцыя К.С.Радзівіла атакавалі расійскі атрад ля вёскі Лань, на поўдзень ад Нясвіжа; атрад адступіў да Міра. 13га кастрычніка да Нясвіжа падыйшоў корпус Ізмайлава і блакіраваў горад. Пасля перамоваў, 26га кастрычніка К.С.Радзівіл капітуляваў. Нясвіжская і Слуцкая фартэцыі былі занятыя расійскімі войскамі, а радзівілаўская міліцыя скарочана да 560 чалавек”. Караль Станіслаў Радзівіл эміграваў. На пэўны час паўстанне канфедэратаў на Беларусі заціхла.