• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай

    Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай


    Памер: 163с.
    Мінск 2005
    96.59 МБ
    Трэцяе пытанне расійскіх уладаў гучала так: ці меў права радзівілаўскі камандор карыстацца даходамі з камандорыі, бо згодна з фундушам яна аддавалася Закону? Мікале адказаў таксама ў агульным плане: калі камандор прызначаны і зацверджаны ў адпаведнасці з патрэбнымі актамі, то ён мае права карыстацца прыбыткамі з маёнткаў, за выняткам падаткаў на карысць Закона. А калі камандор не атрымаў “кананічнага прызначэння”, то, зразумела, такіх правоў не меў.
    Самым важным для расійскіх уладаў было апошняе пытанне: ці можа такая камандорыя (з якой выплачваюцца або не выплачваюцца сумы Закону) пераўтворыцца ў прыватнае фамільнае ўладанне без папярэдняга выкупу? Гэтае пытанне не выклікала ў Мікале цяжкасцей. Ён лічыў, што маёнткі, аднойчы дараваныя закону, робяцца яго неад’емнай уласнасцю. Паводле статутаў не толькі ніколі не дапускалася, каб такая ўласнасць была пераўтворана ў прыватную фамільную, але нават у іх нічога не сказана пра права выкупу.
    23
    Апошні адказ, канешне, не мог задаволіць расійскія ўлады, бо Мальтанскі Закон у імперыі быў скасаваны, а яго маёнткі падлягалі менавіта выкупу з боку былых уладальнікаў. А як сума выкупу залежала ад велічыні падаткаў у касу Закона, то была патрэба ўстанавіць гэту велічыню са Сталавіцкай камандорыі (калі падаткі, зразумела, выплачваліся).
    He дамогшыся патрэбных звестак з Мальты, Сенат не атрымаў іх і з расійскага міністэрства фінансаў. Запыт быў пасланы яшчэ 28 красавіка (10 мая) 1841 г., а адказ атрыманы 20 студзеня (1 лютага) 1842 г. Былі зроблены пошукі патрэбных звестак у справах Дэпартамента дзяржаўнага казначэйства і Дэпартамента розных подацей і збораў, але нічога адшукана не было. Міністэрства фінансаў у сваю чаргу запытала мінскую і гродзенскую казённыя палаты, якія, уласна, і павінны былі адказваць за фінансавы бок уладкавання былых маёнткаў Мальтанскага Закона. Мінская данесла, што ніякіх грашовых сум ад Радзівілаў у якасці выкупу за Сталавіцкую камандорыю не атрымлівала, як і рэспонсіі (падаткі); як вынікае з генеральных справаздач з 1793 па 1810 г. ніякіх паступленняў з гэтага маёнтка ў скарб не было.13
    Нарэшце, 31 жніўня (12 верасня) 1843 г. Сенат звярнуўся і да архіва Вялікага расійскакаталіцкага прыярата Мальтанскага Закона, што зберагаўся ў імперыі, у Пажскім Яго Імператарскай Вялікасці корпусе. У адказе 5 (17) верасня 1843 г. паведамлялася, што ў архіве была знойдзена сярод іншых папер, дзе прыгадвалася Сталавіцкая камандорыя, ведамасць пра сталыя і акалічнасныя даходы Вялікага прыярата Расійскага за 1789 г. Там, між іншым, значылася рэспонсія са Сталавіцкай камандорыі  25 рублёў.
    Адшукалася і ведамасць нядоімак па 31 снежня 1796 г. з такім запісам: “Нядоімкі з фамільных камандорый у Польшчы Расійскай. Князь Радзівіл за Сталавічы  1200 польскіх злотых”. Была знойдзена і ведамасць пра касу агульнага казначэйства Расійскага вялікага прыярата, у якую былі ўключаны і нядоімкі з былога Вялікага прыярата Польскага па 30 красавіка 1798 г. Там быў запіс: “Прыход 1796 года верасня 6 ад віленскага ваяводы князя Міхала Радзівіла ў лік рэспонсій са Сталавіцкай камандорыі, якой валодае яго сын князь Людовік, 66 чырвоных 12 грошаў, або 267 рублёў”.14
    Гэтак было даведзена, што нейкія падаткі (выпадковыя) са Сталавічаў ішлі ў касу расійскай галіны Закона. У мальтанскую касу Закона таксама ішлі нейкія сумы. У згаданым ніжэй указе Сената 1845 г. адзначана, што са Сталавічаў ішло рэспонсіі 100 злотых (крыніца гэтых звестак не паказана).15 Значыць, Радзівілы павінны былі выкупіць Сталавічы з дзяржаўнага скарбу. Справа была вырашана менавіта так, нягледзячы нават на пэўную блізкасць Л.Радзівіла да асобы імператара.
    24
    2 (14) жніўня 1845 г. на агульным зборы першых трох дэпартаментаў Сената быў прыняты ўказ № 8521, адрасаваны палаце цывільнага суда Віленскай губерні. Было заяўлена, што пасля скасавання ў імперыі Мальтанскага Закона рэспонсія са Сталавічаў і Пацеяк ператварылася ў дзяржаўную подаць, якую былы камандор вінен уносіць у дзяржаўны скарб. Каб былыя маёнткі Закона перайшлі ў поўную прыватную ўласнасць, прэтэндэнт павінен унесці ў скарб выкупны капітал. Увогуле Сенат пастанавіў: 1) Сталавічы і Пацейкі не могуць быць прызнанымі маярацкімі маёнткамі; 2) правы Л.Радзівіла на гэтыя маёнткі павінны быць разгледжаны ў судовым парадку з выклікам усіх магчымых прэтэндэнтаў. Гэтым павінна заняцца віленская палата цывільнага суда, а пра вынікі паведаміць Сенату.1'’
    Віленская палата цывільнага суда 15 (27) верасня 1845 г. спусціла адпаведнае распараджэнне ў ніжэйшую інстанцыю  мінскую палату цывільнага суда17 (у той час Мінская губ. уваходзіла ў Віленскае генералгубернатарства). Там было вырашана, каб слуцкі земскі суд абавязаў Л.Радзівіла падпіскай у гадавы тэрмін падаць прашэнне ў гэтую палату на права вотчыннага валодання Сталавічамі і Пацейкамі з адпаведнымі паперамі, а таксама ўнесці 18 руб. 4 кап. для надрукавання ў “Варшаўскай газеце” і “Віленскім весніку” аб’яў пра выклік у суд іншых магчымых прэтэндэнтаў на маёнткі. Гэтае рашэнне 31 снежня 1845 г. (12 студзеня 1846 г.) было адпраўлена ў слуцкі земскі суд. Адпаведны ўказ Сената быў уручаны паверанаму Л.Радзівіла  Рамуальду Максімовічу 29 студзеня (10 лютага) 1846 г.18
    Але справа чамусьці замарудзілася. Сенат 12 (24) сакавіка 1847 г. выдаў указ № 2516 мінскай палаце цывільнага суда, каб тая пацвердзіла, што папярэдні ўказ выкананы.19 Мінская палата 24 ліпеня (5 жніўня) 1847 г. заслухала гэты новы сенацкі ўказ.20
    Між тым у “Віленскім весніку” № 90 ад 10 (22) верасня 1847 г. была надрукавана абвестка: “Ад мінскай палаты цывільнага суда, на падставе артыкула2478тома 10 Збору законаў цывільных(1842) выклікаюццаў палату ў вызначаны законам тэрмін асобы, якія могуць прад’явіць свае правы да “вотчынства камандорственных” маёнткаў князя Льва Радзівіла: Сталавічы і Пацейкі. Жніўня 27 дня 1847 года. На пасадзе столаначальніка Пакрашынскі”. Правы на Сталавічы і Пацейкі маглі высунуць прадстаўнікі так званай прускай галіны Радзівілаў, дзеці былога пазнанскага намесніка і нясвіжскага ардыната Антонія Генрыка Радзівіла, унукі Міхала Гераніма Радзівіла (стрыечныя браты і сёстры Леона Радзівіла). Аднак тыя, а менавіта Фрыдрых Вільгельм Павел Мікалай, Фрыдэрыка Луіза Марта Лізавета, Фрыдрых Вільгельм Людвіг Багуслаў, Луіза Вільгельміна Ванда, а таксама
    25
    ўдава Антонія Генрыка Радзівіла пруская прынцэса Луіза з Гогенцолернаў яшчэ ў 1833 г. адракліся ад прэтэнзій на спадчыну пасля дзеда як у Каралеўстве Польскім, так і паза яго межамі. Адпаведны акт 9 верасня 1833 г. быўунесены ў цывільны трыбунал Мазавецкага ваяводства ў Варшаве. 16 (28) студзеня 1841 г. гэты дакумент быў унесены ў актавую кнігу цывільнай палаты Мінскай губерні.21
    Тагачасны нясвіжскі ардынат Фрыдрых Вільгельм Павел Мікалай Радзівіл быў генералам на прускай службе і не выказаў жадання вярнуцца да справы па спадчыне. He жадаў гэтага і яго брат Багуслаў, як пра гэта сведчыў ліст генерала ў мінскі суд з Берліна ад 23 снежня 1847 г.22
    Справа пра “вотчынства” ішла даволі марудна, 8 (20) чэрвеня 1849 г. у мінскай палаце цывільнага суда адбыўся яе разгляд. Ніхто з боку так і не высунуў сваіх прэтэнзій на Сталавічы і Пацейкі. На пасяджэнні быў прыгаданы акт 1833 г. нашчадкаў пазнанскага намесніка А.Г.Радзівіла, паводле якога яны, на думку суда. адступіліся ад “камандорскага права” на Сталавічы і Пацейкі. На пасяджэнні быў яшчэ прыгаданы раздзельны акт ад 28 чэрвеня (10 ліпеня) 1841 г. паміж Леонам Радзівілам і іншымі спадкаемцамі віленскага ваяводы Міхала Радзівіла  Міхалам, Каралем і Зыгмундам Радзівіламі, згодназ якім яны перадалі ўсе свае правы на маёнткі ў Расійскай імперыі Леону Радзівілу.23
    Як іншых прэтэндэнтаў на Сталавічы і Пацейкі не было, на падставе артыкулаў 1027 і 1028 тома 10 Збору цывільных законаў 8 (20) чэрвеня 1849 г. палата прызнала правы Л.Радзівіла на гэтыя маёнткі з умовай, што калі на працягу 10 гадоў ніхто на іх прэтэндаваць не будзе, то Л.Радзівіл атрымае права іх выкупіць у сваю поўную ўласнасць. Падпісанне адпаведнага пратакола было прызначана на 30 чэрвеня (12 ліпеня) 1849 г., для вырабу пяці экземпляраў паведамлення пра гэта і яго публікацыю ў прэсе з Л.Радзівіла было спагнана 11 руб. 45 кап.24
    Аб’явы з’явіліся ў “Сенацкіх ведамасцях” абедзвюх сталіц, “Віленскім весніку”, “Варшаўскіх судовых аб’явах”. На працягу 10 гадоў ніхто спрэчкі не абвясціў. Л.Радзівіл прадставіў выкупны плацеж у мінскую цывільную палату, і 19 лютага (2 сакавіка) 1862 г. яна абвясціла маёнткі Сталавічы і Пацейкі прызнанымі ў поўнай выключнай уласнасці Леона Радзівіла.25
    Сталавіцкая “камандорская” эпапея нарэшце скончылася.
    1	Мальтанскі Закон  Мальтыйскі Ордэн (аўт.)
    2	Пазднякоў В. Радзівіл Сіротка і ўстанаўленне сувязей з Мальтыйскім ордэнам /
    26
    / Беларусіка=А1ЬаппЬепіса. 15. На шляхах даўзаемаразумення. Мінск. 2000. С. 172177.
    3	НГАБ, ф. 694, воп. 4, адз. зах. 1950, а. 152.
    4	НГАБ, ф. 637, воп. 1. адз. зах. 85, а. 821—821 адв. (Актавая кніга слуцкага земскага павятовага суда).
    5	НГАБ, ф. 694, воп. 4. адз. зах. 1548, а. 156—157 адв.
    6	НГАБ, ф. 694. воп. 4, адз. зах. 1548. а. 39—39 адв. ("Коіжя .... резолюцмн Ммнской Палаты Гражданского Суда 8 нюня 1849 года состоявшейся ).
    7	НГАБ, ф. 694. воп. 4. адз. зах. 1548. а. 166 адв.
    "	НГАБ. ф. 694. воп. 4. адз. зах. 1548. a. 17. ("Копня указа Сената обшего собранмя 1х трех Департаментов от 2 Августа 1845 г. за № 8521  Внленской Палате гражданского суда даного").
    ’	НГАБ. ф. 694. воп. 4. адз. зах. 1548. а. 133—138. 142—155.
    111	НГАБ. ф. 694, воп. 4. адз. зах. 1548. а. 168 адв.
    "	НГАБ. ф. 694, воп. 4. адз. зах. 1548. а. 42—48 адв.
    12	НГАБ. ф. 694. воп. 4. адз. зах. 1548. а. 47—47 адв.
    13	НГАБ, ф. 694. воп. 4. адз. зах. 1548. а. 79—80 адв.
    14	НГАБ, ф. 694. воп. 4. адз. зах. 1548. а. 82—84 адв.
    15	НГАБ, ф. 694. воп. 4, адз. зах. 1648. а. 16.
    16	НГАБ, ф. 694. воп. 4. адз. зах. 1648. а. 16—17 адв.
    17	НГАБ, ф. 694. воп. 4. адз. зах. 1548. а. 15—16.
    '"	НГАБ, ф. 694. воп. 4. адз. зах. 1548. а. 22.
    '■	' НГАБ, ф. 694. воп. 4. адз. зах. 1548. а. 25—27.
    211	НГАБ. ф. 694. воп. 4. адз. зах. 1648. а. 21—21 адв.
    21	НГАБ. ф. 694. воп. 4. адз. зах. 1648. а. 18—21.