Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай
Памер: 163с.
Мінск 2005
Сталавіцкім камандорам у 17761809 гг. быў Людвік Мікалай Радзівіл, а пасля яго сын Леон Радзівіл (фармальна). Чаму бацька раптам вырашыў адмовіцца ад камандорскага звання на карысць сынанемаўляці, пэўна, ужо не вырашыць. Верагодна, жадаў загадзя забяспечыць маёнтак за сваімі нашчадкамі. Дасюль невядомы дакумент, якім Л.М.Радзівіл адмовіўся ад камандорыі. Затое захаваўся аўтэнтычны дакумент нясвіжскага ардыната Дамініка Радзівіла аб прызначэнні на Сталавіцкую камандорыю Леона Радзівіла, выстаўлены ў Варшаве 2 верасня 1809 г. Цяпер ён зберагаецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску’ Актбыў зафіксаваны ў слуцкім земскім павятовым судзе 28 верасня 1811 г.4 (насамім аўтэнтычным акце пазначана памылковая дата27 верасня 1811 г.), яшчэ разу навагрудскім земскім павятовым судзе 23 чэрвеня 1817 г.
Немаўля, канешне, не кіравала камандорыяй. Сталавічамі паранейшаму загадваў Людвік Мікалай Радзівіл, і цягнулася гэта да самай яго смерці ў
19
1830 г. Толькі 10 снежня 1830 г. Леон Радзівіл быў юрыдычна ўведзены ва ўладанне Сталавіцкім маёнткам возным навагрудскага земскага павятовага суда. Адпаведны запіс у кнізе пратаколаў суда быў зроблены 13 снежня 1830 г.’ У дакуменце адзначана, што Сталавічы і Пацейкі перададзены “мальтанскаму камандору князю Леону Радзівілу як законнаму нашчадку, згодна правілам Літоўскага статута”.
Леон (Леў Людвігавіч, як яго называлі ў афіцыйных расійскіх паперах) Радзівіл зрабіў неблагую вайсковую і прыдворную кар’еру. У 1825 г. яго запісалі юнкерам у лейбгвардыі Гродзенскі гусарскі полк. У 1826 г. атрымаў чын карнета, у 1832 г. стаў флігельад’ютантам Яго Імператарскай Вялікасці, у 1844 г. палкоўнікам. Нарэшце, у 1869 г. Л.Радзівіл атрымаў чын генерала ад кавалерыі з залікам у лейбгвардыі Гродзенскі гусарскі полк. Памёр у 1885 г. На час камандорства Л.Радзівіла прыйшлося скасаванне структур Мальтанскага Закона ў Расійскай імперыі.
26 лютага (10 сакавіка) 1810 г. скарб Расійскага вялікага прыярата і яго рэзідэнцыя ў Пецярбургу былі канфіскаваныя імянным распараджэннем імператара Аляксандра I. 20 лістапада (2 снежня) 1811 г. быў прыняты ўказ Сената, што родавыя камандорыі можна выкупіць у дзяржавы (!) шляхам унясення ў дзяржаўны скарб капіталу, суразмернага прыбыткам, што раней паступалі Закону. Калі камандоры не жадалі выкупляць камандорыі, то былі павінны выплачваць былыя адлічэнні, зразумела, на карысць дзяржавы, a не Закона. Нарэшце, 20 студзеня (1 лютага) 1817 г. імператар зацвердзіў палажэнне Камітэта міністраў, дзе адкрыта абвяшчалася, што афіцыйная структура Расійскі вялікі прыярат Мальтанскага Закона больш не існуе. Расійскім падданым забаранялася насіць знакі Закона, калі б яны атрымалі іх ад уладаў Закона. Старых знакаў забарона, трэба думаць, не датычыла.
Няпэўнасць юрыдычнага стану Сталавіцкага маёнтка цягнулася шмат гадоў. Пасля смерці нясвіжскага ардыната, пазнанскага намесніка А.Г.Радзівіла спадкаемцам Нясвіжскай ардынацыі стаў у 1833 г. яго сын Вільгельм. Працягвала працу т.зв. Радзівілаўская камісія, утвораная імператарам у 1814 г. для разбору даўгоў, што абцяжарвалі радзівілаўскія ўладанні, і для вызначэння юрыдычнага статусу гэтых маёнткаў (яе праца скончылася ў 1839 г.). Сталавічы de facto заставаліся ў Л.Радзівіла, пакуль ён не вырашыў аформіць сваё ўладанне.
Гэтаму спрыяла і адмова сыноў А.Г.Радзівіла Вільгельма і Багуслава Фрыдэрыка ад “камандорскага права” на Сталавічы і Пацейкі. Адпаведны акт быў аформлены 10 жніўня 1833 г. і 16 (28) студзеня 1841 г. унесены ў актавую кнігу Мінскай цывільнай палаты. A 28 чэрвеня (10 ліпеня) 1841 г. паміж Леонам Радзівілам і іншымі спадкаемцамі віленскага ваяводы Міхала
20
Радзівіла Міхалам, Каралем і Зыгмунтам Радзівіламі быў заключаны падзельны акт (зацверджаны пазней імператарам), згоднаякому трое апошніх перадалі ўсе свае правы на маёнткі ў Расійскай імперыі Леону Радзівілу.6
Калі Л.Радзівіл вырашыў клапаціцца пра поўнае юрыдычнае афармленне былых камандорскіх маёнткаў за сабою? Адна пазнейшая крыніца паведамляе, што адпаведную петыцыю да імператара ён накіраваў яшчэў 1840 г.7Упамінаеццаяшчэ петыцыя ад 14(26)лютага 1841 гЛБліжэй яна не вядомая. У Радзівілаўскім архіве ў Мінску захаваліся чарнавікі петыцый да імператара, датаваныя 3 кастрычнікам і 19 лістападам 1841 г. Па даверанасці Л.Радзівіла петыцыі падаваў тытулярны саветнік Фердынанд Віктаравіч Рымашэўскі.’
Аргументы Л.Радзівіла былі наступныя: ён правадзейны, фактычны ўладальнік Сталавічаў; ён старэйшы ў родзе, г.зн. сам мае права прызначаць трымальніка камандорскага маёнтка; Сталавіцкая камандорыя была чыста сямейнай справай Радзівілаў і ніякага дачынення дадзяржавы не мае; ніякіх падаткаў Мальтанскаму Закону саСталавіцкай камандорыі не ішло, значыць, яна зноў жа нічым не абавязана Расійскай дзяржаве як спадкаемцы Закона.
СправайзаняўсяСенат(яго 1еаддзяленнеЗгадэпартамента), і пачалася канцылярская эпапея.
Для пачатку 11 (23) лютага 1842 г. Сенат звярнуўся па кансультацыі ў, здавалася, самую кампетэнтную ўстанову Капітул расійскіх імператарскіх і царскіх ордэнаў. У адказ канйлер Капітула паведаміў, што ніякіх дакументаў пра зацвярджэнне Сталавіцкай камандорыі ў архіве Капітула няма, ян няма і канчатковых распараджэнняў дзяржаўнай улады пра тое, што трэба рабіць з фамільнымі камандорыямі пасля скасавання Мальтанскага Закона ў Расіі.
Сенат робіць наступны крок па здабычы звестак: 28 красавіка (10 мая) 1842 г. да віцэканцлера Расійскай імперыі і міністра фінансаў былі пасланы запыты: якія даныя маюцца ў знешнепалітычнага і фінансавага ведамстваў пра Сталавіцкую камандорыю?19
Толькі 29 кастрычніка (10 лістапада) 1842 г. ад віцэканцлера, міністра замежных спраў графа К.В.Несельродэ быў атрыманы даўжэзны адказ, які ўтрымлівае шмат цікавых звестак з гісторыі Мальтанскага Закона ў Беларусі. Дзякуючы яму мы маем інфармацыю з цяжкадаступных архіваў.
У пачатку віцэканцлер паведамляў, што ў расійскіх архівах звестак пас сутнасці справы амаль не адшукалася. Было знойдзена данясенне А.А.Беклешава 1797 г. пра маёнтак Мальтанскага Закона Пацейкі і нейкі агляд прыбыткаў Мальтанскага Закона ў Польшчы ў 1795 г., з якога вынікала, што Сталавіцкая камандорыя была абавязана плаціць штогадовую рэспонсію ў скарб Закона ў памеры 100 злотых і падлягала надзвычайным плацяжам;
21
іншыя адшуканыя паперы па сутнасці справы нічога не паведамлялі.
Міністэрства замежных спраў было вымушана звярнуцца за даведкамі пра юрыдычны статус Сталавіцкай камандорыі ў архіў самога Мальтанскага Закона. Меркавалася, што архіў знаходзіўся ў распараджэнні абаранага ў 1803 г. Вялікага Магістра Джавані Батысты Тамазі ў Катаніі на Сіцыліі, таму здабыць неабходныя даведкі было даручана расійскаму пасланніку ў Неапалі сталіцы Каралеўства Абедзвюх Сіцылій. Але аказалася, што Тамазі даўно памёр, а Законам кіраваў прызначаны папам рымскім намеснік (лейтэнант Вялікага Магістра) Шарль Кандзіда, які меў рэзідэнцыю ў Рыме; архіў жа знаходзіўся ў не ў Катаніі, а на Мальце.
Таму міністэрства замежных спраў зрабіла два новыя запыты намесніку Кандзіду праз расійскую місію ў Рыме і брытанскаму ўраду праз пасольства ў Лондане (бо Мальта кіравалася брытанскай адміністрацыяй). Пра ўсё гэта распавёў віцэканцлер у данясенні ў Сенат 29 кастрычніка (10 лістапада) 1842 г." Там жа быў прыкладзены атрыманы ад намесніка Кандзіду адказ. Ён быў несуцяшальным для Сената. Камандор Кандзіда, лейтэнант Вялікага Магістра Мальтанскага Закона, паведамляў 1 жніўня 1842 г. расійскаму паверанаму ў справах у Рыме Крыўцову на яго запыт ад 22 ліпеня, што архівы Закона засталіся на Мальце і сапраўды, як меркаваў Пецярбург, знаходзіліся ў распараджэнні брытанскай адміністрацыі. У архіве канцылярыі Закона ў Рыме (яна там знаходзілася з 1799 г.) былі знойдзены адно звесткі, што князь Л.Радзівіл лічыўся фамільным камандорам. Далей ішлі агульныя разважанні: фамільныя камандорыі санкцыяніраваліся самім Законам, яны мусілі плаціць Закону падаткі і г.д.12
Заставаліся спадзяванні на англічан, адносіны з якімі ў Расіі на той час былі вельмі напружанымі.
Нарэшце, 26 сакавіка (7 красавіка) 1843 г. К.В.Несельродэ накіраваў Сенату ўсё, што ўдалося сабраць у Лондане расійскім пасланнікам баронам Ф.І.Брунавым. Гэта была запіска мальтанскага кароннага адваката Андрэя Мікале ад 24 студзеня 1843 г. пра радзівілаўскую камандорыю і восем копій дакументаў, што яе датычылі.
Мікале палічыў патрэбным коратка выкласці гісторыю Сталавіцкай камандорыі, як ён яе разумеў, і як яе асвятлялі знойдзеныя дакументы (яны былі, канешне, нешматлікімі), а таксама паспрабаваў даць адказы на пытанні, пастаўленыя расійскім бокам.
Той перш за ўсё пытаўся, ці дазваляюць статуты Мальтанскага Закона прыватным асобам засноўваць камандорыі без дазволу Вялікага Магістра? I ў сувязі з гэтым, ці была Сталавіцкая камандорыя заснавана М.К.Радзівілам са згоды і дазволу Закона? Мікале адказваў, што паводле ўсіх статутаў,
22
мяркуецца, што для законнасці заснавання камандорыі неабходна пацвярджэнне і прызнанне Закона і ягонага галавы. Самы першы фундуш 1610 г. таксама быў прызнаны, гэта бачна нават з таго, на думку кароннага адваката, што ён быў запісаны ў актавыя кнігі Закона, а менавіта ў кнігу пад назвай “Учрежденне достопочтенных язык Прованса”, аркуш 130, № 1 (перакласці назву кнігі ў трэці раз, на беларускую мову, мы не бярэмся В.П.). Што стварэнне камандорыі было ўхвалена кіраўніцтвам Закона, Мікале бачыў і ў тым, што так было ўхвалена заснаванне касцёла ў Сталавіцкай камандорыі (за выняткам некаторых пунктаў фундуша). Пра гэта сведчыў, на думку Мікале, і дазвол папы на абмен сталавіцкіх маёнткаў.
На другое пытанне расійскіх уладаў, ці ёсць у архівах дакументы пра атрыманне Мальтанскім Законам якіхнебудзь прыбыткаў са Сталавіцкай камандорыі, Мікале адказваў, што не гледзячы на яго намаганні, ніякіх дакументаў у архіве Закона адшукаць не ўдалося. Адно толькі агульнае правіла, якое існавала для ўсіх камандорый, пераконвала Мікале, што і Сталавіцкая камандорыя павінна была плаціць Закону звычайныя падаткі.
Далей каронны адвакат выклаў свае агульныя разважанні з экскурсамі пра сістэму падаткаў у Законе і асобна адзначыў, што калі ў 1776 г. Вялікі Магістр зацвярджаў на камандорыю Л.А.Радзівіла, то ўсклаў на яго абавязак плаціць Закону 10 % рэспонсіі, вакацыйныя і пахавальныя пошліны. 3 дакументаў вынікае, што 10працэнтная пошліна была ўскладзена Радай на радзівілаўскую камандорыю ў 1775 г., а да таго плаціліся толькі звычайныя падаткі, як гэта вынікае з булы пра зацвярджэнне на камандорыю ГА.Любамірскага ў 1670 г.