• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай

    Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай


    Памер: 163с.
    Мінск 2005
    96.59 МБ
    Таму расійскі ўрад хацеў пазбавіць шляхту гэтай асновы, а да таго ж перадаць рускім гаспадарам, каб тыя самыя стварылі сабе базу русіфікацыі беларускага насельніцтва. Вось што пісаў цару ў 1841 г. Ф.Міркавіч, праслужыўшы адзін год віленскім генералгубернатарам і прапанаваўшы прадаць рускім дваранам 840 маёнткаў: “Толькі тады стане ўтварацца ў цэлым краі сетка наглядальнікаў, якія зрабілі бы дарэмнымі ўсялякую канспірацыю ў зародку, толькі тады ўзмоцніцца наша праваслаўная вера і родная мова, а таксама адшукаем пэўнасць, за дваццаць пяць год польская народнасць загіне безпаваротна»20.
    Існавалі два шляхі пазбаўлення шляхты зямельнай апоры “польскай прапаганды»: канфіскацыя і секвестр. Канфіскацыя  гэта перадача маёнтка ў казну па рашэнні Адміністрацыйнай рады ці суда. Былы гаспадар маёнтка падвяргаўся цывільнай смерці  забароне набываць зямельную ўласнасць, арэндаваць, не мог выступаць як бок ці сведка ў працэсе, яго сям'я магла лічыйь яго памёршым і не пакінуўшым тэстамента. Секвестрздача маёнтка прыгаворанага гаспадара на часовае кіраванне казне, якое магло завяршыцца або канфіскацыяй, або вяртаннем уладальніку21.
    Механізм канфіскацыі і секвестра пачаў працаваць пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, калі Кацярына II указам ад 16.08.1772 г. папярэдзіла землеўладальнікаў, што маёнткі застануцца пры іх толькі пры ўмове прысягі на падданства Расійскай імперыі. Незвычайнай была раздача зямлі на тэрыторыі другога падзелу Рэчы Паспалітай, бо спіс тых, хто атрымае яе быў абвешчаны яшчэ да зацвярджэння трактатаў на Гродзенскім сейме 1793 г. 19 красавіка 1795 г. Кацярына II дала распараджэнне генералгубернатару Ц.І.Туталміну ўзяць у секвестр маёнткі касцюшкаўскіх паўстанцаў. Указам 3(14).05.1795 г. загадана Туталміну забраць у казну маёнткі ўсіх удзельнікаў паўстання, а таксама тых гаспадароў, якія адсутнічалі на момант зацвярджэння іх праў на валоданне маёнткамі22.
    32
    У перыяд Напалеонаўскіх войн адбылася чарговая хваля пазбаўлення шляхты зямлі. Па указу ад 24.08.1809 г. яна неадкладна канфіскавалася ў тых дваран памежных тэрыторый, якія “адважыліся на самавольную адлучку ці былі заўважаны ў падгаворванні, а яшчэ болей у дастаўленні якіхнебудзь сродкаў да ўзбраення”. Указам ад 5.10.1809 г. секвестраваліся маёнткі бацькоў, якія не былі раздзелены ад дзяцей, выехаўшых без ведама ўрада за мяжу, а пасля смерці бацькоў, тая частка, якая па спадчыне адыходзіла такім дзецям, канфіскавалася ў казну. Указам ад 17.12.1809 г. быў прызначаны шасцімесячны тэрмін для вяртання тых, хто самавольна ад'ехаў за мяжу; пасля з імі паступалі адпаведна двух вышэйназваных указаў. Маёмасць маці і пасаг жонкі не падвяргаліся канфіскацыі ў тым выпадку, калі гэта было пацверджана дакументамі, датаванымі да аўстрыйскай вайны 1809 г.2’.
    У ЛітоўскаГродзенскай губ. па указу 5.10.1809 г. былі канфіскаваны маёнткі 50 чалавек. Па паветах гэта выглядае наступным чынам: з Гродзенскага, Ваўкавыскага, Навагрудскага  па 7 чал.. Лідскага  19 чал.. Слонімскага  9 чал., Кобрынскага  1 чал. Па рэвізіі 1811 г. у гэтых канфіскаваных маёнтках была 1 151 муж. душа. Згодна “Мменного спнска лнц, выбывшнх нз Гродненской губерннн за граннцу, которых ммення законфнскованые” мы можам назваць прозвішчы некаторых памешчыкаў. якія пазбавіліся зямлі. 3 Гродзенскага павета ўспомнім чатырох асоб з ваколіцы Абухавічы Мацвей і Пётр Абуховічы, Стэфан і Юры Пархоўскія. 3 Лідскага павета збеглі за мяжу браты Іван і Ануфры Шукевічы. Леонард і Фелікс Лясковічы, Ваврын Путкамер. 3 Навагрудскага павета знаходзім знаёмыя прозвішчы  граф Ксаверы Несялоўскі. Феліцыян Верашчака. Са Слонімскага павета пайшлі ў польскія легіёны браты Тадэвуш і Фелікс Ельскія, Ігнаці Юндзіл, Антоні Быхавец. 3 Ваўкавыскага павета збеглі за мяжу  Адам Бішпінг, браты Юзэф і Ігнаці Аскеркі. а з Кобрынскага  Ян Ажэшка24.
    У канцы франкарасійскай вайны 1812 г., 12 (24) снежня. Аляксандр 1 выдаў маніфест, у якім дараваў ліцвінам удзел у вайне на баку французаў. але папярэджваў тых, хто не вернецца на працягу двух месяцаў дадому і застанецца “в службе нашых непрнятелей” і “продолжая н после прошенпя пребывать в том же преступлення, таковых, яко совершенных отступннков. Россня не прнметуже в свон недра, н все нмушества нх будут конфпскованы” 2. 24 кастрычніка (5 лістапада) 1813 г. быў прыняты царскі ўказ аб “Правнлах для канфнскацнн н управлення нменнй отлучнвшнхся самовольно за гранпіо. н невозвратнвшнхся в определённый срок прежде бывшнх Польскпх областей жнтелей”. Згодна з гэтымі Правіламі канфіскацыяй павінны былі займацца Камісіі для продажу казённых маёнткаў. Яны складалі спісы памешчыкаў.
    землі якіх канфіскаваліся; рассылалі іх паземскім і гарадскім паліцыям, ваўсе прысутныя месцы, а таксама ў іншыя камісіі і губернатарам, бо некаторыя памешчыкі мелі маёмасць у розных губернях; распаўсюджвалі спісы па гарадах і мястэчках у гандлёвыя дні; супрацоўнічалі з мясцовай казённай палатай. Да вырашэння справы аб канфіскацыі адказнасць за маёнтак неслі гарадская ці земская паліцыі. Сам працэс пераходу канфіскаванай зямлі ў казну адбываўся наступным чынам. 3 казённай палаты або з губернскіх чыноўнікаў разам з паліцэйскім пасылаўся ў маёнтак прадстаўнік. Яны абвяшчалі сялянам, якіх збіралі па вёсках, што з гэтага часу яны адыходзяць да кароннага ведамства і атрымоўваюць апеку як і іншыя казённыя сяляне. На першы час трэба было выконваць усе былыя абавязкі. Ад упраўляючага маёнткам патрабавалі спіс маёмасці, якая знаходзіцца ў дамах, заводах, эканоміі і інш. Наяўныя грошы адбіраліся ў павятовыя казначэйствы. Упраўляючы або эканом павінны былі даць звесткі аб грашовых цяжбах з іншымі ўласнікамі.
    Камісія не павінна была задавольвацца толькі звесткамі ўпраўляючых, а правесці дазнанне ў сялян, земскай паліцыі, арандатараў і іншых людзей. Прадстаўнік адбіраў усе паперы, якія знаходзіў у маёнтку, інвентары, вопісы і аддаваў Камісіі. Чыноўнікі павінны былі зрабіць улік наяўнасці сялян па апошняй рэвізіі і скласці спісы тых, хто адсутнічае для пошуку збеглых. У Камісію даносіліся звесткі і аб усіх вольных людзях маёнтка. Уся маёмасць здавалася ў Камісію па вопісу, які падпісвалі здаваўшыя яе і прыняўшыя.
    Губернская камісія прызначала над канфіскаваным маёнткам кіраванне "сколь возможно проше н выгоднее для казны”. Часова іх маглі перадаць у адміністрацыю "благонадёжным дворянам”. Потым часцей за ўсё іх здавалі ў арэнду на тэрмін ад 3 да 6 год. Пры гэтым эканоміі дзяліліся на фальваркі і кожны здаваўся ў арэнду асобна. Гэта павялічвала колькасць арандатараў, суму арэнднай аплаты. П.Вяземскі ў 1818 г. ўбачыў і запісаў: “У Літве страшна гаруюць сяляне. Мікалай Мікалаевіч (Навасільцаў  В.Ш.) можа даць цудоўны прыклад, як прымаць казённыя арэнды: на іх глядзяць як на лімон, які трапіў да вас на мінуту ў рукі  усякі стараецца выціснуць з яго ўвесь cok"26.
    Усе рэчы, якія служылі аздобаю панскіх дамоў і падвяргаліся “порче н тленню", патрэбна было прадаць з публічных таргоў у самым маёнтку або ў іншым месцы. Прадаваліся таксама хлеб (маецца на ўвазе зярно), жывёла, вырабы, прылады працы, экіпажы, харчаванне, якіх было звыш патрэбы. Атрыманыя грошы перадаваліся ў мясцовае казначэйства, дзе праходзілі ў агульныя дзяржаўныя зборы. Павіннасці сялян канфіскаваных маёнткаў, калі былі большымі, чым у казённых, дык змяншаліся, а калі меншымі, дык
    34
    заставаліся як раней. Вырашалася пытанне аб дзейнасці прадпрыемстваў. Лясы перадаваліся оберфорштмайстрам:7.
    Імянны спіс, апублікаваны ў снежні 1813 г., дае нам наступныя звесткі. Усяго, па нашым падлікам, у 189 уладальнікаў канфіскавана 234 маёнткі з агульнай колькасцю сялян 42 314 чал. (душ м.п.). Па паветам размеркаванне склалася такім чынам: Лідскі  101 маёнтак з колькасцю 14 290 душ; Навагрудскі  70 маёнткаў, 15 783 душы; Ваўкавыскі  22 маёнтка. 2 850 душ; Слонімскі  15 маёнткаў, 3 682 душы; Гродзенскі  12 маёнткаў. 546 душ; Брэсцкі павет адпаведна  7 і 3 926; Кобрынскі — 5 і 1 133: Пружанскі  2 і 104 (трэба прыняць на ўвагу, што не па ўсіх маёнтках у спісе паказана колькасць душ па рэвізіі, асабліва па Гродзенскаму пав.)28
    Прывядзем прозвішчы тых асоб, у якіх канфіскавалі вялікую зямельную маёмасць і значную колькасць сялян. У Лідскім павеце найбольш пацярпеў князь Дамінік Радзівіл  18 маёнткаў з 5 975 душамі2’. У НГА Беларусі ў Гродне захавалася справа “По отношенню мнннстра фннансов о распоряженнн нменнем князю Домнннку Радзнвнллу прннадлежашего'. 3 яго бачна, што яшчэ ў 1810 г. усе радзівілаўскія маёнткі трапілі за даўгі ў залог, а таму з гэтага часу ён не мог імі распараджацца (рабіць акты, запісы. закладныя і д.п.). Паводле царскага загада ад 16.11.1811 г. на маёнткі Радзівілабыў накладзены секвестр, а указам ад 9.02.1812 г. было прадпісана ўзяць іх у казённае ведамства. Усе пасэсары, якія мелі землі Радзівіла сталі называцца “часовыя законныя ўладальнікі, а галоўнаўпраўляючым стаў Камінскі. Закладнымі радзівілаўскімі маёнткамі, напрыклад. валодалі: Вайніловіч (Мір з вёскамі, 1927 душ), Дыбоўскі (Падбераг, Вераскаў. 519 душ), Касінская (Бярозаўка, 463 душы), Брахоцкі (Пелечна. Радунь. 239 душ) і іншыяусеў Навагрудскім павеце; Грабоўскі (Дамачаў і Чэрску Брэсцкім павеце, 1424 душы); Каменскі і Захватовіч (Збляны, 311 душ). У пажыццёвым валоданні радзівілаўскія землі знаходіліся ў Тышкевіча (Любча, 791 душа), княжны Радзівіл (Беліцаз фальваркамі Крывічы. Сялец. Стокі. 2 033 душы). у нашчадкаў Хамінскага (Дакудаў, 652), Бялінскай (Ліпічна. 1 100), Бушчынскага (Пацукі, 16). 3 усіх названых было спагнана ў казну 22 040 рублей 1,5 капеек, 1 781 зал. чырвонец, 10 668 руб. 50 кап. срэбрам. засталося спагнаць 6 088 руб. 72,5 кап. Маёнткі Радзівіла знаходзіліся ў асобым кіраванні, старшынёй якога быў прысланы ад міністэрства фінансаў надворны саветнік Равіч, а пасля яго смерці калежскі асэсар Дайнека. Ад іх і старшыні Мінскага галоўнага суда 1га дэпартамента Каменскага ў Навагрудскае казначэйства з радзівілаўскіх маёнткаў, якія знаходзіліся ў Гродзенскай, Мінскай і Віленскай губерняў’0.
    У Лідскім павеце землі канфіскавалі ў графіні Ганны Патоцкай (17
    35
    маёнткаў, 2 075 душ), графаў Людвіка Паца (6; 1 147), Рудольфа Тызенгаўза (7; 1 001), Аляксандра Хадкевіча (1; 684), князя Міхала Радзівіла (8; 1 200). У Гродзенскім павеце пад канфіскацыю трапілі землі Р.Тызенгаўза (3; 387), у Навагрудскім  Л.Паца ((1; 431), Д.Радзівіла (26; 6 183), А.Хадкевіча (1; 2133), Казіміра Тызенгаўза (5; 1 324), Канстанціна Радзівіла (5; 1 366), графа Ксаверыя Несялоўскага (2; 693). У Ваўкавыскім павецезямлі пазбавіліся Адам Бішпінг(8 маёнткаў, 714 душ), Аляксандр Быхавец(2;908), граф Павел Грабоўскі(3; 369); у Слонімскім  А.Бішпінг (1; 738), М.Радзівіл (1; 631); у Кобрынскім  граф Стэфан Грабоўскі (1; 347), Д.Радзівіл (1; 1424), А.Хадкевіч (1; 1719)11. У Брэсцкім павеце хваля канфіскацыі, па сцвярджэнні даследчыка А.У.Ерашэвіча, прывяла да пераводу ў разрад казённых 1112 %былых прыватнаўласніцкіх сялян’2.