• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай

    Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай


    Памер: 163с.
    Мінск 2005
    96.59 МБ
    22	НГАБ. ф. 694. воп. 4. адз. зах. 1648. а. 28.
    23	НГАБ. ф. 694. воп. 4. адз. зах. 1548. а. 39—39 адв.
    24	НГАБ. ф. 694. воп. 4. адз. зах. 1548, а. 38—41 адв.
    25	НГАБ. ф. 694, воп. 4, адз. зах. 1261. а. 21—21 адв.
    27
    Секвестр і канфіскацыя зямельнай уласнасці ліцвінскапольскай шляхты  прыхільнікаў Напалеона ў Гродзенскай губерні
    Вячаслаў Швэд (Гродна, Беларусь)
    Гэты артыкул складаецца з дзвюх частак, лагічназвязаных паміж сабой. У першай частцы расказваецца аб удзеле ліцвінскапольскай шляхты Гродзенскай губерні ў барацьбе Напалеона супраць Расійскай імперыі. Другая частка прысвечана барацьбе расійскай улады супраць гэтай патрыятычнай шляхты.
    У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай з палітычнай карты Еўропы знікла Вялікае княства Літоўскае. Ліцвіны прымусова апынуліся ў краіне, якую Ф.Энгельс назваў “апошнім аплотам агульнаеўрапейскай рэакцыі”, a У.Ленін  “турмой народаў”1.
    Загінулі дзве дзяржавы, складаючыя канфедэрацыю “ад мора да мора”, але не загінулі народы гэтых краін  палякі і ліцвіны. У вельмі папулярнай з 1797 г. песні польскіх легіёнаў у Італіі “Мазурка Дамброўскага” (аўтар Ю. Выбіцкі, музыка народная; з 1926афіцыйны гімн “Яшчэ Польска не загінула») ёсць такія словы (пераклад аўтара):
    Яшчэ Польшча не загінула,
    Пакуль мы жывем.
    Што чужая моц вырвала,
    Шабляй адаб’ем.
    Мэтай польскага нацыянальнага руху, у якім удзельнічалі і ліцвіны, было адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах да першага падзелу ў 1772 г. Аўтары брашуры “Ці могуць палякі дабіцца незалежнасці?», Ю. Паўлікоўскі, К. Князевіч, A.  Т. Касцюшка пісалі: “ Мы павінны разглядаць Польшчу ўвесь час у яе першапачатковых межах, бо дабрадзейны грамадзянін ніколі не павінен забываць, што падзел быў несправядліваю справай, таму трэба заўсёды спадзявацца, што гэтыя скупыя ваўкі (як назваў Мірабо манархаў, якія падзялілі Польшчу) неўтрымаюцьу сваіх пашчах захопленай здабычы... Няўжо мы думаем, што ў землях, захопленых аўстрыйскімі і расійскімі манархамі, няма польскіх сэрцаў, няма шляхетных душаў, якія любілі бы вольнасць і шчасце сваіх сабраццяў”2.
    Яны несумненна былі, бо большасць ліцвінаў марыла аб адраджэнні ВКЛ у складзе ўваскрэсшай Рэчы Паспалітай, аб рэстаўрацыі уніі Польшчы
    28
    і Літвы. Падаўленне паўстання 1794 г., якое закончылася штурмам прадмесця Варшавы (забіта 13 340, патанула ў Вісле падчас пераправы 8 тыс., трапіла ў палон 10 тыс. чалавек), вызвала ў палякаў і ліцвінаў нянавісць да Расіі і жаданне адпомсціць заваёўніку іх агульнай дзяржавы’. Польскі даследчык Ф.Канечны ў кніжцы “Касцюшка” па гэтаму поваду пісаў: “Перамога такая, як Суворава, надзвычай апладняе зямлю... але чым? Гэта пасеў абражанага пачуцця чалавечай годнасці; ад такога пасеву мусіць паўстаць заклік аб помсце да нябёс, не перастаючы, пакуль не дачакаецца плоду і выканання пакарання, адпаведнага подласці злачынства. Хто спазняецца з помстаю за такія жахі, як разня Прагі, той спакушае Бога; а хто да такога злачынства дадае яшчэ новыя, нараджае барацьбу не дзяржавы з дзяржаваю, народа з народам, а барацьбу дабра са злом на зямлі...”4.
    Гродзенскі губернатар В.С.Ланскі, асноўваючыся на сваіх назіраннях і рапартах мясцовай улады, напісаў у лютым 1807 г. аб палітычным становішчы ў Літоўскай губерні наступнае: “ ... азнаёміўшыся з мясцовым настроем, нельга не заўважыць усяляк хаваную схільнасць да перамены; мэтаю яе ёсць адна летуценная вольнаснь, жаданне, не сцёртае яшчэ з памяці народнай былое праўленне, якога цэлая сістэма, заснавана на гэтай вольнасці... Веданне маё вобраза думактутэйшых, без сумнення ўпэўніваюць мяне, што бяздзейнасць, падтрыманая спакушэннямі непрыяцеля вядомымі пракламацыямі, за мяжой распаўсюджанымі, мацнейшы на большую частку жыхароў гэтага краю, у ім агонь крыецца пад попелам, мае ўплыў, чым благадзенства, якімі цешуцца яны пад скіпетрам Расіі”5.
    Літва чакала Напалеона. Вайна супраць Расійскай імперыі ў пэўным сэнсе была для палякаў і ліцвінаў Айчыннай  толькі пагром Расіі мог вызваліць іх Радзімы і аднавіць Рэч Паспалітую. Пра гэта цудоўна напісаў ліцвін А.Міцкевіч у “Пане Тадэвушы”:
    «...Калі камета
    3 явілася, народ чакаў: што ж будзе Сканчэнне свету ці, пры нейкім цудзе, Здзяйсненне запаветнай мары  воля?»
    I не проста чакала. Яшчэ да 1812 г. : ’’...хлапцы ўначы знікалі з двароў, засценкаў. Лесам, балатамі... (ішлі да) легіянераў “Ксенства Варшаўскега”. Міцкевіч, нават, называе некалькі прозвішчаў тых, хто “перасёк Нёмана глыбіні”: два Межаеўскія, Абуховіч, Гарэцкі, Абалеўскі, Пац, Яновіч, Ражыцкі, Бернатовічы, Губіч, Купсць, Гедымін6. Польскі гісторык Г.Масцыцкі пісаў, што за некалькі гадоў перад Панам Тадэвушам прабіраліся ліцвіны да легіёнаў Дамброўскага. Неўміручай славаю пакрылі сябе ў баях ад Апенінаў даСан Дамінга ліцвіны Рымкевіч і Казімір Малахоўскі7. Расійскія
    29
    ўлады не былі ў стане шчыльна перакрыць мяжу. Брэсцкі гараднічы Логін Панцэрбітар 12 кастрычніка 1810 г. дакладваў гродзенскаму губернатару В.С.Ланскому аб тым, што “зносіны спыніць не магчыма... бо мытныя служачыя ... амальусе польскай нацыі і спрыяльная спружыназлоўжывання”. Ен параіў замяніць усіх палякаў рускімі мытнікамі, на вернасць якіх можна будзе спадзявацца8. У 1812 г. 14гадовы Міцкевіч спрабаваў запісацца ў войска, але яму адмовілі. А ён так чакаў гэтую вясну 1812 г., “цяжарную надзеяй, што ўжо блізка мэта”.
    Чаму з Напалеонам звязвалі свае надзеі ліцвіны і палякі? Бо справа Напалеона была для іх справай чалавечай вольнасці. У 1849 г. той жа Міцкевіч напіша: “Што ж значыць гэтае імя? Яно азначае тыя асновы, якім народ дзівіўся ў асобе Напалеона: веру ў вялікі народ; веру ў прынцыпы, якія ён абвясціў; веру ў перамогу гэтых прынцыпаў; адзінства слова і справы; кароткае слова і далёка грукаючы подзвіг'”. Напалеон быў для Міцкевіча і яго пакалення ліцвінаў носьбітам сацыяльнага і нацыянальнапалітычнага вызвалення. А Напалеон усяляк падаграваў гэтыя настроі і спадзяванні. 22 чэрвеня 1812 г. французскім войскам перад пераходам праз Нёман і ўварваннем на тэрыторыю былога ВКЛ зачыталі загад Напалеона, у якім ён хацеў падкрэсліць, што вядзе вайну дзеля аднаўлення Польшчы ў межах 1772 года: “Салдаты! Другая польская вайна пачалася. Першая закончыліся ў Фрыдландзе і ў Тыльзіце... Пойдзем жа наперад, пяройдзем Нёман, унясем вайну ўяе(Расіі  В.Ш.) межы. Другая польская вайнабудзе для французскай зброі такой жа славутай, як і першая”10.
    За волю, абяцаную Напалеонам ліцвінам, трэба было заплаціць. Дваццаць пятагаліпеня Ваенны камітэт Камісіі ЧасовагаУрадаВКЛ прыняў пастанову аб наборы з 5 па 30 жніўня 1812 г. (пазней гэты тэрмін быў працягнуты да 15 верасня, нарэшце да 10 кастрычніка) на шасцігадовую службу ў пяхоце 10 тысяч кантаністаў (рэкрутаў) з мужчын 1734 гадоў. Набор у ВКЛ праходзіў марудна, але ў Гродзенскім дэпартаменце справа ішла найбольш паспяхова  да канца вайны тут сабралі 2495 кантаністаў". Яны папалі ў 20ы і 21ы пяхотныя палкі. 20 полк (цэнтр фармавання — Слонім, камандзір  барон Адам Бішпінг) складаўся з жыхароў Ваўкавыскага, Гродзенскага, Лідскага, Навагрудскага, Пінскага, Пружанскага, Слонімскага дыстрыктаў. 21 пяхотны полк (Беласток, Караль Пшэздзецкі, пазней Антоні Гелгуд) фарміраваўся з кантаністаў Беластоцкага, Бельскага, Брэсцкага, Драгічанскага, Кобрынскага і Сакольскага дыстрыктаў12.
    13 жніўня 1812 г. з’явілася пастанова Ваеннага камітэта аб наборы чатырох тысяч чалавек на шасцігадовую службу ў кавалерыі. У тэрмін з 15
    30
    па 25 жніўня (потым ён быў працягнуты да 10 кастрычніка) з кожных 75 сельскіх і гарадскіх дымаў пастаўляўся адзін вершнік ва ўзросце ад 18 да 36 гадоў з канём. Такім чынам, на Гродзенскі дэпартамент прыпадала 1 228 чал. Сабралі 1 103 рэкрута, з якіх склалі 19ы і 20ы ўланскія палкі". 19ы ўланскі полк (Навагрудак, Канстанцін Раецкі) фарміраваўся з кантаністаў Ашмянскага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Ковенскага, Лідскага. Навагрудскага, Слонімскага, Троцкага дыстрыктаў. Фарміраваннем палка займаўся капітан Ксаверы Рымша, маёрам быў прызначаны Напалеонам Камінскі, шэфамі эскадронаў капітаны  Раствароўскі і Падканскі. 20ы ўланскі полк (Пінск, Ксаверы Абуховіч) складаўся з кантаністаў Беластоцкага, Бельскага, Брэсцкага, Драгічынскага, Кобрынскага. Пінскага. Пружанскага, Сакольскага дыстрыктаў14.
    Асобныя магнаты стваралі вайсковыя фарміраванні за ўласны кошт. У мястэчку Жалудок Лідскага павета ў вераснікастрычніку 1812 г. Рудольф Тызенгаўз ствараў коннаартылерыйскую роту. Яна налічвала 124 чал. і 131 каня і павінна была атрымаць на сваё ўзбраенне 12 гармат1'. 24 жніўня Ваенны камітэт вырашыў арганізаваць шэсць егерскіх (стралецкіх) батальёнаў з2/3 гаёвых, стральцоў, палясоўшчыкаў. па шэсць роту кожным. У Гродзенскім дэпартаменце фарміраваўся чацвёрты батальён на чале з маёрам Курчэўскім, аледаснежня 1812 г. завяршыцьарганізацыю не паспелі  колькасць стральцоў дасягнула толькі 212 чал.16 Першага ліпеня 1812 г. Камісія Часовага ўраду абвясціла аб стварэнні Народнай гвардыі ў дэпартаменцкіх цэнтрах і ў населеных пунктах, якія маюць магдэбургскае права. У Гродзенскім дэпартаменце з 9 населеных пунктаў. якія маглі арганізаваць атрады, ёсць звесткі аб народных гвардзейцах у Гродне (236 чал.) і Слоніме (54 чал.) [6, с.436, 438], Асобым дэкрэтам ад 5 ліпеня Напалеон даручыў стварыць Імператарскую Літоўскую гвардыю колькасйю 1 000 чал. Арганізатарам яе быў генерал Ян Канопка ураджэнец Сколдыч пад Слонімам. Да шляхты Гродзенскага дэпартамента была апублікавана пракламацыя. Удалося сабраць усяго каля 504 чал.17 Дэкрэтам ад 1 ліпеня 1812 г. Напалеон загадаў стварыць жандармерыю для паліцэйскай службы. аказання ўзброенай дапамогі адміністрацыйнай і грамадскай уладзе. грамадзянам. У Гродзенскім дэпартаменце сабралі 856 жандараў на чале з князем Міхалам Радзівілам, але на службе было 57 чал., астатнія заставаліся дома1*.
    Такім чынам, па Гродзенскай губ. на баку Напалеона ваявала не менш як 5584 чал. Усім ім прыйшлося заплаціць за сваю любоў да Айчыны і за жаданне яе адраджэння.
    2	. Валоданне зямлёй у даследуемы час было галоўнай. а можа бынь.
    адзінай асновай незалежнасці. “...Зямля ёсць глеба, фундамент, моц нацыі, маці яе давольства, карміліца яе дзяцей...”,  слушна пісаў невядомы аўтар артыкула “Газетные толкн о землевладеннн в Западной Росснн”. Ён лічыў: "Пакуль землі рускія будуць у руках палякаў, пакуль спавядальнікі “Польскага катэхізіса" будуць падвяргацца перыядычнай небяспецы паўстання з аднаго і ўтаймавання яе з другога боку,  мы не будзем мець магчымасці развіваць у Заходняй Расіі канчаткова нашыя прагрэсіўныя і палітыкаэканамічныя ўстановы... Мы ўпэўнены ўсім былым і сучасным, што пакуль землі нашы будуць у чужых руках, нашы правы на валоданне Заходнім краем Расіі будуць толькі моцныя de jure, а не de facto, яны не будуць мець пад сабою глебы і на баку прышэльцаў або рэнегатаў будзе сіла натуральная  матэрыяльная»19.