• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзевяноста другі  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста другі

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 388с.
    2017
    59.05 МБ
    Ж Hi I B E Hi Ь
    5 жніўня. У Беларусі ўведзены надзвычайны стан у сувязі зь ляснымі пажарамі.
    6 жніўня. Урад Расеі запатрабаваў ад краінаў Балтыі 7,7 мільярда даляраў за вывад былых савецкіх войскаў.
    13 жніўня. ААН кваліфікавала праведзеныя сэрбамі этнічныя чысткі ў былой Югаславіі як ваеннае злачынства.
    22 жніўня. Прэзыдэнт Украінскай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні Мікола Плаўюк склаў паўнамоцтвы перад прэзыдэнтам Украіны Леанідам Краўчуком.
    28 жніўня. Дэпутаты Апазыцыі БНФ прынялі заяву, уякой запатрабавалі скліканьня сэсіі Вярхоўнага Савету для прызначэньня даты рэфэрэндуму.
    31 жніўня. На галоўпаштамце ў Менску прайшло адмысловае гашэньне марак з выявай «Пагоні» і бел-чырвона-белага сьцяга.
    ЭФІР ДЛЯ АПАЗЫЦЫІ
    «Год таму — 25 жніўня 1991 — Беларусь прадэкляравала Незалежнасьць. Ці лічыце вы, што за гэты пэрыяд дасягнута тое, пра што з самага пачатку заяўляў БНФ, альбо гэта — год нерэалізаваных магчымасьцяў?»
    3 такім пытаньнем, на просьбу нямецкага агенцтва DPA, я зьвярнуўся да Зянона Пазьняка ў пачатку жніўня 1992-га.
    «Ні першае, ні другое, — адказаў лідэр парлямэнцкай апазыцыі. — Пад ціскам Народнага Фронту ўдалося канстытуцыйна замацаваць незалежнасьць Беларусі, вярнуць нацыянальную сымболіку, ліквідаваць КПСС, усталяваць адносіны зь некаторымі дзяржавамі на ўзроўні амбасадаў, але галоўныя мэты ня вырашаныя — гэта найперш дэмакратычныя рэформы ўлады і рынкавыя рэформы эканомікі, пытаньні стварэньня фінансава-крэдытнай сыстэмы на аснове беларускага талера, мытнай сыстэмы і межаў дзяржавы, нацыянальнага войска Беларусі. I найгалоўнейшае — аднаўленьне нацыянальнай культуры, сыстэмы нацыянальнай адукацыі, беларускай мовы. Расейскія камуністы зьнішчалі нас як нацыю і этнас, яны за 74 гады істотна разбурылі нашу
    культуру, а без адраджэньня культуры і высокай нацыянальнай сьвядомасьці глыбокія грамадзкія пераўтварэньні немагчымыя.
    Пра «нерэалізаваныя магчымасьці» казаць не даводзіцца, паколькі ўся заканадаўчая, выканаўчая, судовая і, у асноўным, эканамічная ўлада, a таксама сродкі масавай інфармацыі засталіся ў руках былой камуністычнай намэнклятуры. Гэтая намэнклятура не зацікаўленая ў рэформах і грунтоўных дзяржаўных пераўтварэньнях. БНФ удалося рэалізаваць хутчэй немагчымае ў такой абстаноўцы. Каб зрабіць немагчымае магчымым, Народны Фронт выступіў з ініцыятывай рэфэрэндуму аб роспуску Вярхоўнага Савету і правядзеньні новых, дэмакратычных выбараў на падставе дэмакратычнага закону, распрацаванага БНФ.
    ... У красавіку Вярхоўны Савет фактычна самараспусьціўся на нявызначаны тэрмін і сышоў з палітычнай арэны. Гэты дзіўны крок прадыктаваны нежаданьнем прымаць рашэньне пра дату правядзеньня рэфэрэндуму» (Архіў аўтара).
    Пазьняк невыпадкова прыгадаў сродкі масавай інфармацыі побач з галінамі ўлады — яны не зрабіліся «чацьвёртай уладай», як іх часта называюць у дэмакратычных краінах, а зрасьліся з уладай выканаўчай. На сярэдзіну 1992-га манапалізацыя СМІ ў руках Саўміну дасягнула максымальнага ўзроўню.
    Яшчэ вясной мы выступілі з ініцыятывай замены кіраўніцтва дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Увогуле, асабіста я быў праціўнікам
    знаходжаньня прэсы ў дзяржаўных руках, але акцыянаваньне патрабавала часу, а кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі і асноўных дзяржаўных газэтаў было прызначана яшчэ ЦК КПБ і збольшага праводзіла антыдэмакратычную, а галоўнае — антыбеларускую палітыку. Мы прапанавалі сваіх людзей на пасады, сярод іх Анатоля Вярцінскага і Ігара Герменчука.
    У чэрвені 1992-га мяне запрасіў да сябе міністар інфармацыі Анатоль Бутэвіч. Зь ім у мяне былі добрыя адносіны, Бутэвіч — адзін зь нешматлікіх членаў ураду, якія гаварылі па-беларуску і ўвогуле сымпатызавалі нацыянальнаму Адраджэньню.
    Міністар сказаў, што прынята рашэньне пра рэформу агенцтва БЕЛТА, яно ператвараецца ў «Белінфарм», а мне прапануецца пасада генэральнага дырэктара. 3 кіраўніцтвам Саўміну (Кебічам і ягоным намесьнікам Дземчуком) узгоднена. Я папрасіў час на роздум.
    Увогуле, фармальна гэта было ніжэй за маю тагачасную пасаду сакратара Камісіі Вярхоўнага Савету ў пытаньнях галоснасьці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, якая прыраўноўвалася да міністэрскай (нават зарплату адмыслова зрабілі аднолькавую зь міністрамі).
    Аднак агенцтва было самастойным сродкам масавай інфармацыі, якое пасьля рэфармаваньня магло б быць крыніцай распаўсюду аб’ектыўнай інфармацыі. Але пры той умове, што і на чале іншых дзяржаўных СМІ былі б кіраўнікі дэмакратычных перакананьняў. У адваротным вы-
    ЦЕСНЫ МУНДЗІР ЧЫНОЎНІХА...
    БелаПАН.
    НЯДАЎНА міністр інфармацыі Рэспубліхі Беларусь Анатоль Бутэвіч прапанаааў Сяргею Навумчыку, сакратару парламенцкай камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай Ыфармацыі і правоў чалаяека, узначаліць Беларускаа тэлеграфнае агенцтаа. Сяргей Нааумчык прапанову адхіліў, паколькі, на яго думку, новае міністэрстза інфармацыі складаецца з бы„ лых наменклатурных работнікаў. Акрамя таго, ён не жадае сумяшчаць функцыі аыканаўчай і заханадаўчай улад. Сяргей Навумчык адзначыў, што не можа не трыаожыць цяперашняя сітуацыя, калі ммогія народныя абраннікі працуюць у струкгурах Саўміна.
    Публікацыя ў газэце “Добры вечар”, 2 ліпеня 1992 г.
    падку аб’ектыўная інфармацыя, якую б выпускаў Белінфарм, не друкавалася б у той самай «Советской Белорусснн», не гучала б у выпуску навінаў тэлебачаньня і радыё і не даходзіла б да людзей. Дакладней, як і раней, даходзіла б толькі тое, што было выгодна ўраду. Сэнсу ўдзельнічаць у гэтым я, канешне, ня бачыў.
    Быў яшчэ адзін асабісты момант. Агенцтва сапраўды трэба было рэфармаваць, у тым ліку (і пра гэта сказаў Бутэвіч) шляхам скарачэньня супрацоўнікаў. Мне было 30 гадоў, я ўявіў, як буду звальняць людзей, у тым ліку і амаль у два разы старэйшых за сябе, зь сем’ямі — звальняць фактычна ў нікуды, бо наўрад ці са сваім досьведам працы ў вельмі рэглямэнтаваным дзяржаўным СМІ яны б уладкаваліся ў прыватныя інфармацыйныя структуры.
    Канешне, я адразу параіўся з Пазьняком — памятаю, мы ў гутарцы прайшлі па Праспэкце ад
    Дому ўраду да плошчы Перамогі. Mae засьцярогі адносна блякаваньня аб’ектыўнай інфармацыі ён успрыняў, але раіў не сьпяшацца з адказам. Ён схіляўся больш да таго, што трэба пагаджацца — ва ўсялякім разе, скарыстаць шанец. «Але разумею мінусы, пра якія ты кажаш, таму катэгарычна не настойваю».
    У выніку, пасьля развагаў, я адмовіўся ад прапановы. У мяне яшчэ захавалася надзея паўплываць на зьмены ў сродках масавай інфармацыі на тагачаснай сваёй працы ў парлямэнцкай камісіі (нарэшце, дырэктарства ў агенцтве азначала б сумяшчэньне заканадаўчай і выканаўчай працы, супраць чаго мы выступалі, і зрабіла б вельмі праблематычнай апазыцыйную дзейнасьць).
    У тым самым 1992 годзе на даручэньне Апазыцыі БНФ я распрацаваў Канцэпцыю інфармацыйнай палітыкі, якая базавалася на прынцыпах свабоды прэсы, акцыянаваньні выданьняў і дзяржаўнай падтрымцы беларускамоўных СМІ.
    Першачарговым крокам мелася быць дэманапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі, якія сканцэнтраваліся ў руках Саўміну. У ліпені я запрасіў на гутарку галоўных рэдактараў дзяржаўных газэт — палова не прыйшла, а тыя, хто прыйшоў, скептычна паставіліся да маіх прапановаў. Яны не хавалі, што ў выбары паміж свабодай і фінансавай падтрымкай ураду выбіраюць грошы. Хай будуць і залежныя, затое — сытыя.
    Акрамя таго, яны цудоўна ведалі, што вырашае не парлямэнцкая камісія, а апарат Саўміну, аддзелы, створаныя распараджэньнем Кебіча без
    усялякага ўзгадненьня зь Вярхоўным Саветам. Прэсай там займаліся аж дзьве структуры — Упраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў на чале з былым сакратаром ЦК ЛКСМБ Валерыем Драгаўцом і Аддзел друку, радыё і тэлебачаньня на чале зь Сяргеем Паваляевым. Менавіта яны і прымалі рашэньні.
    У ліпені 1992 году я напісаў ліст на імя Шушкевіча, у якім зьвярнуў увагу на ненармальную сытуацыю, калі прызначаныя прэм’ерам чыноўнікі даюць распараджэньні рэдактарам газэт і міністру інфармацыі, які зацьвярджаўся парлямэнтам. Ніякай рэакцыі з боку Шушкевіча не было.
    Магчыма, таму не было, што і сам Шушкевіч стварыў у апараце Аддзел інфармацыі (узначальваў яго Васіль Вераб’ёў), які імкнуўся ўплываць на СМІ. Паміж гэтым аддзелам і адпаведнымі структурамі Саўміну разьвязалася сапраўдная інфармацыйная і апаратная вайна. Пры гэтым абодва бакі падкрэсьлена ігнаравалі нашу парлямэнцкую камісію. Нешта падобнае было і зь іншымі Камісіямі Вярхоўнага Савету. (Разьвязка надыдзе ў канцы 1993 году, калі старшыня КДБ Эдуард Шыркоўскі і міністар унутраных справаў Уладзімер Ягораў выступяць з адкрытым лістом да Вярхоўнага Савету супраць начальніка Ўпраўленьня грамадзкай бясьпекі і абароны Генадзя Данілава — бліжэйшага паплечніка Вячаслава Кебіча. Шыркоўскі і Ягораў напішуць гэты ліст у спадзяваньні на падтрымку Шушкевіча — але не атрымаюць яе. У студзені 1994 году кан-
    ВЯРХОУНЫ САВЕТ БССР	В Е Р X 0 В Н Ьі Я COBET БССР
    КАМІСІЯ ПА ПЫТАННЯХ	КОМНССНЯ ПО ВОПРОСАМ
    ГАЛОСНАСЦІ, СРОДКАУ МАСАВАЙ	ГЛАСНОСТМ, СРЕДСТВ МАССОВОА
    ІНФАРМАЦЫІ I ПРАВОУ ЧАЛАВЕКА	ННФОРМАЦНН й ПРАВ ЧЕЛОВЕКА
    220010. г. МІжк, Дом Урада	220010. г. Мнка. Дом Правнтельстаа
    ма я	19 92г
    Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь сп.Шушковічу С.С.
    Шаноўны Станіслаў Станіслававіч!
    Згодна з Вашым даручэннем, зроблены аналіз прапаноў, выкладзеных у лісце загадчыка Беларускага аддзялення агенцтва Навіны /раней АДН/.
    Новае агенцтва, стварыць якое прапануецца ў лісце, фактычнэ дубліруе гбункцыі дзяржаўнага інфармаганцтва, у th?.! ліку і ў дачынвнні распаўсаджвання інфармацыі за мяжой. Іншая справа, што наспела неабходнасць істотна змяніць саму структуру БелТА /Белінфарм/, умацаваўшы яго міжнародны сектар /што запатрабуе дадатковых валютных сродках на тэхнічнаа аснашчэнне, якія, зрэшты, даволі хутка кампенсуюцца/. Натуральна, у склад гэтай структуры магло б увайсці і цяперашняе Беларускае аддзяленне агенцтва Навіны.
    Што ж да жадання калектыву стварыць незалежнае ад дзяржаўных структур агенцтва, то яно не супярэчыць закону /такі статус мае, напрыклад, "БелаПАН"/, ала не зразумела, пры чнм Вярхоўны Савет.
    Аўтарам ліста дадзвны адкаэ.
    Лічыў бы неабходным звярнуць Вашу ўвагу на пэўныя трывожныя тэндэнцыі, якія, хоць і тычацца сферы масавай інфармапыі, але выходзяць за яе межы.