• Газеты, часопісы і т.д.
  • Дзевяноста другі  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста другі

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 388с.
    2017
    59.05 МБ
    Рашэннем Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь В.Кебіча створаны Алдзел друку, радыё і тэлабачання Кіраўніцтва Справамі Савета Міністраў. Вывучэнне Палажэння аб гэтым аддзала /зацвврджана Старшынёй CM Кобічам/ у члонаў Камісіі выклікала іпмат пытанняў.
    Лісты аўтара да Шушкевіча і Кебіча адносна сытуацыі ў CMI звычайна заставаліся без адказу. Як бачна, мы не адразу дамагліся зьмены «бэсэсэраўскіх» блянкаў на новыя, з «Пагоняй»
    траляваная Кебічам парлямэнцкая большасьць адправіць іх абодвух у адстаўку, а празь некалькі дзён здыме з пасады старшыні Вярхоўнага Савету і самога Шушкевіча.)
    ВЯРХОЎНЫ САВЕТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    Камісія па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека
    220018, г.МінСК, тэл. 29-35-85
    199/г.
    Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Шушкевічу С.С.
    Паважаны Станіслаў Станіслававіч!
    Па даручэнню Першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Савета В.Н.Кузняцова ў Камісіі эроблены аналіз праектаў Статута Міждзяржаўнай телерадыёкампаніі (МТРК) і Пагаднення аб яе стварэнні, а таксама Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыі.
    Акрамя таго, намі вывучаны некаторыя іншыя дакументы, якія з'яўляюцца часткай агульнага пакета заснавальніцкіх дакументаў МТРК (атрыманы па запыце Камісіі з Міністэрства інфармацыі і тэлекампаніі 'Астанкіна").
    Асобныя палажэнні прааналізаваных дакументаў носяць супярэчлівы характар і выклікаюць сумненні.
    Так, Канцэпцыя МТРК у арт.4 прадугледжвае, што асновай інфармацыйнай палітыкі Кампаніі з'яўляюцца "недопушенме тенденцяозностн, агятацонно-прапагандмстской направленностн, пренебрахенмя—к—г.пбытмян,—авяемням	в прпцАспям	в	жмзня	г.уверанных—гпсударптп" і тут жа дэкларуе 'максямально возможную деполнтнзацяю матерналов". Тэрмін "дэпалітызацыя", калі яго разглядаць у юрыдычным аспекце, дасць магчы’масць якраз ігнараваць пэўныя падзеі і з"явы ў жыцці рэспублікі, важнейшыя з якіх, безумоўна, не могуць не насіць палітычны характар. Што, дарэчы, назіраецца ўжо сёння ў перадачах тэлекампаніі "Астанкіна". Абзац 2 у арт.4 прапануецца
    зняць.
    Пакуль жа, у 1992-м, Шушкевіч назіраў за супрацьстаяньнем парлямэнцкага і ўрадавага апарату. Адносна нас, дэпутатаў — кіраўнікоў камісіяў, у яго была апрабаваная тактыка, якую я спазнаў на ўласным досьведзе.
    Некалькі разоў я зьвяртаўся да Шушкевіча з прапановамі (пераважна ў справах сродкаў маса-
    ВЯРХОУНЫ САВЕТ БССР
    КАМІСІЯ ПА ПЫТАННЯХ ГАЛОСНАСЦІ, СРОДКАЎ МАСАВАЙ
    ІНФАРМАЦЫІ I ПРАВОУ ЧАЛАВЕКА
    220010, г. Мінсх, Дом Урада
    . JОі М,.
    ВЕРХОВНЫЙ СОВЕТ БССР
    комнссмя ПО ВОПРОСАМ ГЛАСНОСТН, СРЕДСТВ МАССОВОй ННФОРМАЦЙЙ Н ПРАВ ЧЕЛОВЕКА
    220010, г. Ммн», Дом Правнтельсгва
    Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Кебічу В.Ф.
    Шаноўны Вячаслаў Францавіч!
    Як стала вядома, Вы прынялі рашэнне перадаць Беларускі Дом Друку ў распараджэнне Гаспадарчага Упраўлення Савета Міністраў. Выклікае здэіўленне, што гэты акт не быў нават узгоднены з нашай Камісіяй. Калі улічыць, што на паліграфічнай базе "Дома друку" выдаецца ледзь не ўвесь тыраж рэспубліканскіх гаэет то такое рашэнне можна разгледзець як яшчэ адзін крок у напрамку манапалізацыі сродкаў масавай інфармацыі.
    I потым чаму не Міністэрству інфармацыі, a гаспадарчаму упраўленню (які , калі не памыляюся, распараждаецца гаражамі, сталоўкамі і г.д.). У свой час Пячэннікаў называў журналістаў "падлакотнікамі партыі", але паставіць друк ніжэй афіцыянтаў ды прыбіральшчыц не дадумаўся нават ён.
    Прапаную неадкладна адмяніць гэтае рашэнне да моманту, пакуль не будзе прынята Канцэпцыя дзяржаўнага кіравання сферай кнігавыдання і інфармацыі у Рэспублікі Беларусь.
    Сакратар Камісіі
    С.Навумчык
    вай інфармацыі) —варта аддаць яму належнае, ён адразу прымаў дэпутатаў і ў гэтым сэнсе паводзіў сябе дэмакратычна. Ужо вясной 1992-га камісіі і апарат Вярхоўнага Савету перабраліся ў будынак былога ЦК КПБ (перад фасадам якога былі прыбраныя бюсты Маркса і Леніна), і Шушкевіч заняў кабінэт першага сакратара ЦК, так званы «машэраўскі». Замест партрэта Леніна над пісьмовым сталом быў Скарына.
    Шушкевіч уважліва выслухоўваў, але фіналам гутаркі былі нязьменныя два варыянты адказаў.
    Калі гаворка ішла пра нейкую маштабную справу, якая патрабавала рашэньня ня толькі ягонага, ён раіў: « А вы пераканайце ў гэтым Вярхоўны Савет!» Ніколі не сказаў хаця б кшталту — «Добра, я паспрабую пераканаць». Пры гэтым, канешне, цудоўна разумеў, што правесьці рашэньне праз парлямэнцкую большасьць нам, дэпутатам БНФ, будзе вельмі праблематычна.
    Здаралася, што патрэбна было ягонае пэрсанальнае рашэньне альбо тэлефонны званок. Так, у пачатку 1992-га, пасьля візыту ў Менск кіраўніцтва Радыё Свабода — Свабодная Эўропа, удалося папярэдне дамовіцца пра тое, што Беларуская служба Свабоды будзе арэндаваць пэўны час у правадной радыёсетцы. Тады «радыёкропкі» былі амаль што ў кожнай кватэры і ў кожнай вясковай хаце, былі яны і на працы, радыёперадачы слухалі мільёны. Можна толькі ўявіць, які ўплыў зрабіла б непадцэнзурнае вяшчаньне — хай сабе і на працягу гадзіныдзьвюх у суткі. Вяліся перамовы са старшынём Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандрам Сталяровым, асабіста я гутарыў зь міністрам сувязі Іванам Грыцуком (з апошнім — у нейкіх тэхнічных справах). Міністар сказаў, што можа прыняць рашэньне — «Але зразумейце мяне правільна, гэта пэўная адказнасьць і мне патрэбна ўказаньне «зьверху»». Я разумеў, што з Кебічам дамовіцца будзе цяжка, і запытаўся ў міністра: «Званка Шушкевіча хопіць?» — «Ка-
    Сяргей Навумчык і Лявон Баршчэўскі на мітынгу БНФ у гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці, 25 жніўня 1992 г.
    нешне!» Званком ад старшыні Вярхоўнага Савету міністар, безумоўна, мог прыкрыцца ад каго заўгодна. Але званка не было.
    Другі варыянт: «Гэта не мая справа», — адказваў звычайна Шушкевіч у такіх выпадках, часам дадаючы, што ён «усяго толькі» сьпікер парлямэнту. У такія імгненьні прыгадваўся Ельцын, які да лета 1991 году таксама быў «толькі сьпікерам», альбо Ландсбергіс, які быў «толькі сьпікерам» — аднак абодва здолелі скарыстаць сьпікерства ў інтарэсах сваіх краінаў напоўніцу.
    У мяне ўзьнікала адчуваньне, што Шушкевічу дастаўляе нейкае задавальненьне вось так абыходзіцца з дэпутатамі, што з поўным правам можна было б назваць своеасаблівым зьдзекам.
    Пазьней адзін з ініцыятараў адстаўкі Шушкевіча Віктар Ганчар заўважыць, што ён перанёс інтрыгі вузкага кола навуковай катэдры ў палітыку — вызначэньне вельмі трапнае (пры тым, што адстаўку Шушкевіча я, як і іншыя дэпутаты БНФ, не падтрымліваў).
    Асобны сюжэт у тэме сродкаў масавай інфармацыі — доступ дэпутатаў апазыцыі да тэлебачаньня і радыё. Хоць закон аб статусе дэпутата прадугледжваў яго, але ў рэальнасьці выхаду ў эфір даводзілася дамагацца.
    Увогуле, «выбіваньне» эфіру для дэпутатаў БНФ было адным з маіх абавязкаў як каардынатара парлямэнцкай апазыцыі, і працэс гэты быў хоць і даволі дыскамфортны псыхалягічна (даводзілася ці то прасіць, ці то пераконваць кіраўніцтва Дзяржтэлерадыё). Пры афармленьні сваіх заяваў я звычайна спасылаўся на закон: «У адпаведнасьці з Законам аб статусе народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь, прашу выдзеліць...» Здагадваюся, што законам і апраўдваліся тэлевізійныя кіраўнікі перад сваім начальствам у Саўміне за тое, што раз на паўгода нам удавалася выйсьці ў эфір.
    Але мы разумелі, што магчымасьць апэляцыі да грамадзтва праз СМІ (і найперш тэлебачаньне) павінна быць не спарадычнай. Таму ў пачатку жніўня 1992 году я падрыхтаваў зварот да міністра інфармацыі Анатоля Бутэвіча з патрабаваньнем выдзяленьня нам гарантаванага, сталага эфірнага часу на тэлебачаньні і на радыё.
    д л м о в л
    Гэтам падцвярджаввда, тто кірвўніцтм Бвларуокай тэлерадыёкампанІІ з I каотрычніка 1992 года прадстауляе дэпутацкай апаз!цц! Ж дзве гадзіны тэлвэфіру I адну гадзіну радыёэфіру на тыдзень. Пры гэтым I гадзіна прамога тэлеэфіру будзе прадотауляцца кожную зераду У 21-00, друтая — па меры гатоунаоці. Пры гэтым тэлерадаёкампанія предотауляе бяоплатна отудайную плошчу, мантвжныя памяпканні, відэатэхніку. Адказныя аообы з боку апазіцыі	І.Геіуіянчук /тэлебачанне/ I С.Нввуіпык /редаб/.
    За апазіцыю Шр у ВС БеларуоІ
    Дамова аб выдзяленьні эфіру дэпутатам Апазыцыі БНФ, якая не была падпісаная
    26 жніўня мы зь Зянонам Пазьняком тры гадзіны вялі перамовы з намесьнікам міністра інфармацыі Іванам Карэндам і намесьнікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі Баляславам Сушкевічам. Мы казалі пра тое, што электронныя сродкі масавай інфармацыі манапалізаваныя Саўмінам, а дэпутаты, увогуле прадстаўнікі дэмакратычных сілаў сутыкаюцца зь перашкодамі, калі хочуць данесьці свае меркаваньні да грамадзкасьці. У адказ Карэнда і Сушкевіч запэўнівалі, што перашкоды, калі яны сапраўды былі — гэта «асобныя выпадкі». «Голас апазыцыі павінен гучаць у эфіры», — сказаў намесьнік міністра.
    Мы вырашылі сустрэцца зноў, каб ужо канкрэтна дамовіцца пра тэхнічны бок справы.
    Жнівень і першая палова верасьня быў часам адпачынку, кіраўнікоў СМІ не было ў Менску, a
    ЭФІР ІМ ТОЛЬКІ СНІЦЦА...
    АЛЕСЬ ЛІПАЙ, БелаПАН.
    Міністр інфармацыі Беларусі Анатоль Бутэвіч і старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Сталяроў адмовілі парламенцкай апазіцыі БНФ у прадастаўленні ёй пастаяннага эфірнага часу на тэлвбачанні і радыё.
    Нагадаем, папярэдняя дамоўлвнасць аб прадастаўленні пастаяннага эфірнага часу была дасягнута ў жніўні паміж кіраўніцтвам МІністэрсгва інфармацыі, Белтэлорадыёкампаніі ] прадстаўйікамі пэрламенцкай апазіцыі. Меркаеалася, што ў перадачах гэтага часу ўдзельнічалі б не толькі дэпутаты Вярхоўнага Савета, але і прадстаўнікі дэмакратычных партый, дэпутаты мясцовых Саветаў, якім, натуральна, таксама ёсць што сказаць. Толькі іншага лёс назычыў...
    — Такая пазіцыя кіраўніцтва дзяржаўных інфармацыйных структур,—лічыць каардынатар апазіцыі Сяргей Навумчык,— з'яўляецца адбіткам антыдэмакратычнай палітыкі ўрада, які заўсёды імкнуўся заткнуць рот сваім палітычным апанентам. Наша грамадства, якое пераважна чуе толькі афіцыйную, аднабаковую трактоўку падзей, мав права ведаць і альтэрнатыўны пункт глвджання. Менавіта таму апазіцыя будзв рашуча супрацьстаяць усялякім спробам мамапалізацыі прэсы.
    Публікацыя ў газэце “Добры вечар”