Дзевяноста другі
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 388с.
2017
23 верасьня Зянон Пазьняк, Ігар Гермянчук і я сустрэліся з намесьнікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі Паўлам Шаўчуком у ягоным кабінэце ў будынку на Макаёнка.
Мы пагадзіліся, што дамоўленасьць аб выдзяленьні дэпутатам апазыцыі эфірнага часу павінна быць замацаваная дакумэнтам, які б рэглямэнтаваў абавязкі абодвух бакоў. Пад ім павінны былі стаяць подпісы першых асобаў. Меркавалася, што дакумэнт падпішуць міністар інфармацыі Анатоль Бутэвіч і старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандар Сталяроў.
На сустрэчу з Бутэвічам і Сталяровым 28 верасьня мы з Пазьняком пайшлі з праектам
дамовы, які я падрыхтаваў з улікам ўсіх тых дэталяў, якія мы абгаварылі з Шаўчуком.
Але падпісаць яе не ўдалося.
У самым пачатку Бутэвіч і Сталяроў заявілі, што пра папярэднюю дамоўленасьць з Шаўчуком ім нічога не вядома. Таксама яны сказалі, што даць эфірны час дэпутатам Апазыцыі БНФ — гэта стварыць пэўнага кшталту прэцэдэнт, далей трэба будзе і лідэраў іншых партыяў пусьціць на тэлебачаньне. Найперш — прадстаўнікоў дэпутацкай групы «Беларусь». Пазьняк заўважыў, што гэтая група слова ў слова паўтарае афіцыйную пазыцыю ўраду, якая і без таго прадстаўленая ў эфіры штодня. Я сказаў, што ў прынцыпе забесьпячэньне іншым дэмакратычным партыям магчымасьці данесьці сваю пазыцыю да насельніцтва — звычайная практыка ў дэмакратычных краінах. Але ў дачыненьні да дэпутатаў БНФ гаворка ідзе пра тое, што наўпрост гарантавана нам законам.
Бутэвіч і Сталяроў не пагадзіліся, сустрэча скончылася безвынікова. Безвынікова для нас, дэпутатаў апазыцыі — а ўлады замацавалі за сабой права не даваць права голасу сваім палітычным апанэнтам.
Было зразумела, што перад сустрэчай яны пракансультаваліся «ўверсе» і атрымалі ўказаньне: эфір не даваць.
Цяпер жа для завяршэньня тэмы з эфірам для парлямэнцкай апазыцыі забягу наперад, у апошнія месяцы 1992 году.
5 лістапада я выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савету ў разьдзеле «Рознае» і паўтарыў патрабаваньне аб выдзяленьні апазыцыі гарантаванага эфіру — дзьвюх гадзінаў на тэлебачаньні і гадзіны на радыё кожны тыдзень.
Празь некалькі дзён на тры адрасы — Вярхоўнаму Савету, Савету Міністраў і мне як дэпутату — прыйшоў адказ, падпісаны міністрам інфармацыі Анатолем Бутэвічам.
«Патрабаваньне парлямэнцкай апазыцыі аб выдзяленьні пастаяннага эфірнага часу... у апошнія месяцы гучыць неаднаразова, — пагаджаўся міністар. — Гэтае пытаньне абмяркоўвалася ў часе сустрэч прадстаўнікоў міністэрства, Белтэлерадыёкампаніі і лідэраў апазыцыі.
Наша пазыцыя была і застаецца адназначнай: мы не адмаўляем апазыцыі ў праве на эфір, аднак выдзяляць ёй пастаянны час для перадач лічым немэтазгодным. На наш погляд, па гэтым шляху нельга ісьці таму, што эфір дзяржаўнага тэлебачаньня і радыё не павінен быць арэнай барацьбы розных палітычных сіл».
Тут перапыню цытаваньне і зьвярну ўвагу на тлумачэньне: эфір не павінен быць арэнай палітычнай барацьбы. Дзіўнавата было чытаць такое ў адказе міністра, члена ўраду краіны, разьмешчанай на эўрапейскім кантынэнце, дзе (у большасьці) урады фармуюцца ў выніку свабодных выбараў, а самі выбарчыя кампаніі праходзяць у сутыкненьні пазыцый менавіта ў сродках масавай інфармацыі (і найперш — у дзяржаўных, калі такія ў той або іншай краіне існуюць).
кадвгі дчпутаты?-
Апошнім чаоам на Беларусі ўсё болыпую сілу набываадь сімптомы небяспечнай эканамічнай хваробы некантралюемы рост цэнаў, інфляцыя, спад і, нават, спыненне вытворчасці. 3 аднаго боку, адсутнасцічЗй^ эканамічнага жыцця, якія
абавязаны быў прыняць Вярхоўны Савет, пазбавіла народ Беларусі права на ўласнасць, на валоданне зямлёй і сродкамі вытворчасці і, фактычна, пакінула лвдзей безабароннымі перад хваляй беспрацоўя. 3 другога боку, павялічваюцца тэмпы наменклатурнай прыватызацыі.
Асаблівую трывогу выклікае шэраг пагадненняў паміж Беларуссю і Расіяй, падпісаных кіраўніцтвам ураду 20 ліпеня г.г. у Маокве, якія не адпавядакць дзяржаўным інтарэсам Беларусі. Такія некантралюемыя дзеянні Савета Міністраў патрабуюць неадкладнай парламенцкаіі ацэнкі.
Такім чынам, палітычная і эканамічная сітуацыя вымагакць тэрміновага прыняцця адпаведных заканадаўчых рашэнняў на сесіі Вярхоўнага Савета.
У прыватнасці, неабходна:
- даць ацэнку росту дэфіцыту бюджэта і выканання яго за I паўгодцээ 1992 года, прыняць надзвычайіш бкджэт на П паўгодцзе г.г.;
- павысіць мінімальны ўзровень заработнаіі платы з улікам падвышэння цэнаў;
- прыняць пакет законаў, патрэбных для нармальнага функцыянавання эканомікі, развіцця эканамічных рэформаў;
- прыняць законы, накіраваныя на абарону інтарэсаў беларускай дзяржавы і грамадзян Беларусі.
Заява дэпутатаў Апазыцыі БНФ з патрабаваньнем склікаць сэсію Вярхоўнага Савету. Жнівень 1992 г.
Далей, нагадаўшы, што «ўсе зарэгістраваныя ў рэспубліцы партыі і рухі маюць роўныя правы на асьвятленьне сваёй дзейнасьці ў сродках масавай інфармацыі» (але не сказаўшы, што скарыстацца гэтым правам могуць ня ўсе), міністар
2.
Усведашяючы ўсю складанасць сёшіяшняга становішча, ш заклікаем народных дэпутатаў Беларусі далучывда да нашага патрабавання склікаць чарговую сесію Вярхоўнага Савета 29 верасня 1992 года. Нагадаем, што для гэтага патрэбна сабраць 115 подпісаў народных дэпутатаў рэспублікі. Мы таксама црапанувм Старшні Вархоўнага Савета сп.Шушкевічу выкарыстаць дадзенае яму Канстытуцыяй права прызначыць сесію ўласным рашэннем.
пісаў: «Задаволіць патрабаваньні БНФ і іншых палітычных арганізацый на выдзяленьне ім пастаяннага эфірнага часу немагчыма і зь іншых важкіх прычынаў — з-за абмежаваньня аб’ёмаў вяшчаньня, катастрафічнага стану матэрыяльнатэхнічнай базы тэлебачаньня і радыёвяшчаньня, недахопу фінансавых сродкаў. Нельга не ўлічыць
і тое, што перадач на палітычныя тэмы на беларускім тэлебачаньні і радыё дастаткова (яны займаюць каля 60-70 працэнтаў эфірнага часу). Што гледачы і слухачы настойліва ставяць пытаньне аб нарошчваньні аб’ёмаў мастацкага вяшчаньня, стварэньні праграмаў аб разьвіцьці і адраджэньні нацыянальнай культуры, духоўнасьці беларускага народу».
Ізноў даводзіцца спыніць цытаваньне. He сумняваюся, што такія патрабаваньні да міністра і ў Белтэлерадыёкампанію прыходзілі, на гэтым настойвалі і мы, дэпутаты. Але ў рэальнасьці на экранах тэлевізараў было нешта супрацьлеглае. Напрыклад, «Крок» і іншыя перадачы моладзевай рэдакцыі тэлебачаньня, якія ў канцы 80-ых гадоў зьбіралі мільённую аўдыторыю дзякуючы сваёй вастрыні, дэмакратычнасьці,—у 1992 годзе ператварыліся ўрупар антынезалежніцкіх, антыбеларускіх сілаў. 3 экрана гучалі абразы і зьдзекі ў бок беларускай мовы, сама дзяржаўнасьць беларускай мовы высьмейвалася, права Беларусі быць сувэрэннай краінай ставілася пад сумнеў. Кіравала рэдакцыяй Ніна Чайка — прыхільніца чарнасоценнага «славянскага сабору Белая Русь». У пачатку 2000-ых яна будзе галоўным рэдактарам часопісу «Нёман» які надрукуе гнюсны тэкст супраць Васіля Быкава, і я ў Празе буду сьведкам, як падарве гэтая публікацыя здароў’е Васіля Уладзімеравіча ў апошнія месяцы ягонага жыцьця.
Менавіта такія асобы, якія мелі добрыя пазыцыі ў кіраўніцтве тэлебачаньня і радыё, і пе-
рашкаджалі стварэньню «праграм аб разьвіцьці і адраджэньні нацыянальнай культуры», а зусім не «катастрафічны стан матэрыяльна-тэхнічнай базы». I якраз патранаваныя імі антыбеларускія, антыдэмакратычныя перадачы займалі калі ня ўсю, дык добрую палову прыгаданых міністрам «60-70 працэнтаў эфірнага часу».
Думаю, калі б усё сапраўды залежала толькі ад міністра Бутэвіча, сытуацыя ў сродках масавай інфармацыі была б іншая. Ва ўсялякім разе, значна лепшая. Але рэальны кантроль ажыцьцяўляў апарат Саўміну, дзе панавалі антыбеларускія, праімпэрскія настроі.
Менавіта іх меў на ўвазе Васіль Быкаў, калі ў жніўні 1992-га выступаў ў Маладэчне на міжнароднай канфэрэнцыі «Фармаваньне і разьвіцьцё нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў»:
«Нацыянальны рух для гэтых людзей — самая яўная перашкода на шляху да страчанай імі ўлады. Таму сёньня мы бачым, што чым далей, тым усё болей упартым робіцца іхняе супраціўленьне нашай нясьмелай, нерашучай, непасьлядоўнай беларусізацыі: камуністычны саўмінаўскі друк, радыё і тэлебачаньне рэдкі дзень так або інакш не спрабуюць зганьбіць яе».
BEPACEHb
4 верасьня. Падпісанае пагадненьне паміж КДБ Беларусі і Службай зьнешняй выведкі Расеі.
7 верасьня. У Нью-Брансьвіку адбылася XX Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі.
8 верасьня. У Менску адкрылася аддзяленьне ААН.
8 верасьня. У Менску на плошчы Незалежнасьці Актывісты БНФ і БЗВ прынесьлі прысягу на вернасьць Беларусі і беларускаму народу.
9 верасьня. Амбасадар ЗША Дэйвід Сўорц уручыў даверчыя граматы Станіславу Шушкевічу. Афіцыйную прамову амбасадар казаў па-беларуску.
22 верасьня. Прэзыдыюм Савету Міністраў разгледзеў пытаньне аб барацьбе з карупцыяй.
25 верасьня. У Менску прайшла першая кансультацыйная нарада камуністаў краінаў СНД.
«...ПРЫСЯГАЮ НА ВЕРНАСЬЦЬ РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ»
2 верасьня мы даведаліся, што Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету не зьбіраецца склікаць сэсію у бліжэйшыя дні, як мы, дэпутаты БНФ, гэтага патрабавалі ў адмысловай заяве, перададзенай у прэсу ў канцы жніўня. Мы прапаноўвалі Шушкевічу склікаць сэсію ўласным рашэньнем, на што ён меў права — але Шушкевіч адмовіўся. Датай пачатку сэсіі Прэзыдыюм назваў 20 кастрычніка.
Акрамя прызначэньня рэфэрэндуму Вярхоўны Савет мусіў прыняць і некаторыя іншыя неадкладныя рашэньні, у тым ліку — адносна войска. Час ішоў, а афіцэры не былі прыведзеныя да прысягі.
Разам з кіраўніцтвам Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў мы вырашылі правесьці прысягу на плошчы Незалежнасьці.
Прысягу прызначылі на 8 верасьня — слаўную дату ў гісторыі нацыі, калі ў 1514 годзе ў пераможнай бітве пад Воршай войскі Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам князя Канстанціна Астроскага разьбілі ўтрая большае войска маскоўцаў.
Прысяга беларускіх афіцэраў на плошчы Незалежнасьці, 8 верасьня 1992 г.
На плошчы — некалькі тысяч. Як прыгадваў пазьней Валер Костка супрацоўніку газэты «Салідарнасьць» Руслану Гарбачову, з аднаго толькі Маладэчна прыехала некалькі дзясяткаў чалавек, давялося замаўляць два аўтобусы.
На трыбуне — вэтэраны Васіль Быкаў і Артур Вольскі, а таксама Анатоль Грыцкевіч, Зянон Пазьняк, Міхась Ткачоў, дэпутаты Галіна Сямдзянава і Вольга Галубовіч. Перад харугвамі выйшла група афіцэраў-актывістаў БНФ у параднай вайсковай форме — Уладзімер Барадач, Алесь Станкевіч, Мікалай Бірукоў, Леанід Балвановіч, Аляксандар Кулеш, Валер Костка, Уладзімер Савянок, Аляксандар Бобыр, Міхаіл Варанец, Кастусь Шыманец, Жорж Харахноў. Далей сталі мы, дэпутаты Апазыцыі БНФ — аўтар гэтых радкоў,