Дзевяноста другі
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 388с.
2017
КАСТРЫЧНІК
7 кастрычніка. Парлямэнт Азэрбайджану адхіліў ратыфікацыю статутных дакумэнтаў СНД.
9 кастрычніка. Створаны грамадзкі камітэт для спрыяньня вяртаньню на Бацькаўшчыну вайскоўцаўі абароны грамадзянскіх, палітычных і сацыяльных правоў вайскоўцаў, якія служаць на тэрыторыі Беларусі. Старшынём камітэту «Вяртаньне» абраная дэпутат Апазыцыі БНФ Галіна Сямдзянава.
9 кастрычніка. Абвешчана пра стварэньне Народнага руху Беларусі на чале з супрацоўнікам апарату Саўміну Сяргеем Гайдукевічам, які заявіў пра супрацьстаяньне з БНФ.
10 кастрычніка. Сойм БНФ ухваліў праграму супольных дзеяньняў зь незалежнымі прафсаюзамі.
18 кастрычніка. У Менску на плошчы Незалежнасьці прайшоў мітынг БНФ у падтрымку рэфэрэндуму.
20 кастрычніка. У Падуі (Італія) на будынку ўнівэрсытэту адкрытая дошка ў памяць Францішка Скарыны.
21 кастрычніка. Вярхоўны Савет на закрытым пасяджэньні ратыфікаваў Пагадненьне аб скарачэньні звычайных узброеных сілаў у Эўропе.
27 кастрычніка. Вярхоўны Савет прыступіў да разгляду пытаньня пра рэфэрэндум.
29 кастрычніка. Вярхоўны Савет адхіліў прапанову Ініцыятыўнай групы, падтрыманую 384тысячамі грамадзянаў, аб правядзеньні рэфэрэндуму аб датэрміновых выбарах найвышэйшага заканадаўчага органу. Вярхоўны Савет заявіў, што «бачыць сваёй галоўнай задачай прыняцьце не пазьней за 1993 год Канстытуцыі (Асноўнага закону) Рэспублікі Беларусь і правядзеньне ў сакавіку 1994 году выбараўу новы найвышэйшы орган дзяржаўнай улады».
«ВАС ПАДТРЫМАЕ БЕЛАРУСІ НАРОД»
Нядзеля 18 кастрычніка выдалася халоднай, ішоў дождж, але некалькі сотняў нарадафронтаўцаў сабраліся на плошчы Незалежнасьці. Весьці мітынг, прымеркаваны да пачатку сэсіі Вярхоўнага Савету, даручылі мне і дэпутату Менскага гарадзкога савету Галіне Вашчанка.
Сярод іншых прамоўцаў выступіў прэм’ер Ценявога кабінэту Апазыцыі БНФ дэпутат Уладзімер Заблоцкі:
«Я выкажу думку апазыцыі, якая лічыць, што рэфэрэндум патрэбны таму, што эканамічныя пытаньні, ход рэформаў ня могуць быць прынятыя гэтым складам Вярхоўнага Савету, таму што над ім яшчэ стаіць камуністычная ідэалёгія, таму што ў іх галовах не прымаюцца рынкавыя адносіны і рэформа эканомікі. He даецца права на эканамічную дзейнасьць людзям, не праводзіцца разьдзяржаўленьне дзяржаўнай маёмасьці і заблытана пытаньне ўласнасьці. Акрамя таго не ствараюцца інстытуты дзяржаўнасьці ў нашай Беларусі нягледзячы на тое, што мы ўжо даўно прынялі Дэклярацыю незалежнасьці... Таму адзінае выйсьце ў тым, каб зьмяніць гэты склад Вярхоўнага Савету, але законным шляхам».
Мітынг БНФ на плошчы Незалежнасьці, кастрычнік 1992 г.
Выступоўцы заклікалі Вярхоўны Савет прызначыць дату рэфэрэндуму, удзельнікі аднагалосна падтрымалі наказ дэпутатам, у якім казалася, што калі «Вярхоўны Савет груба парушыць правы амаль паўмільёна грамадзян Беларусі, адмовіцца прызначыць дату рэфэрэндуму або прыме дэмагагічныя палавіністыя рашэньні пра зьмену фармулёўкі пытаньня рэфэрэндуму, пра новыя выбары ў 1994 годзе або нешта падобнае — тады гэты Вярхоўны Савет становіцца незаконным, становіцца ўзурпатарам улады, і мы заклічам усіх дэпутатаў апазыцыі, усіх сумленных дэпутатаў, хто застаецца верны свайму народу, спыніць удзел у калектыўнай працы ВС і распачаць стварэньне паралельных органаў улады. Вас падтрымае і беларускі народ, і сусьветная грамадзкая думка».
«Апошні мітынг на плошчы Незалежнасьці паказаў, наколькі Фронт папулярны ў народзе.
I зьдзеклівыя справаздачы пра яго ў прэсе сьведчаць шмат пра што», — пракамэнтаваў адносную нешматлюднасьць мітынгу дэпутат Аляксандар Лукашэнка («Белорусская ннва», 22 кастрычніка 1992).
Але ня ён адзін.
«Народ разабраўся, хто ёсьць хто», — сказаў Станіслаў Шушкевіч у інтэрвію, якое прагучала па радыё праз два дні, перад адкрыцьцём сэсіі. На словы карэспандэнта, што дэпутаты БНФ у выпадку, калі пытаньне пра рэфэрэндум ня будзе пастаўлена ў парадак дня першым, пакінуць Авальную залю, Шушкевіч сказаў: «Калі нехта кажа, што ён выступае ад імя народу і што дзеля народу ён выйдзе з залі, калі будзе абмяркоўвацца пытаньне, як палепшыць дабрабыт народу, то, прабачце мне, гэта — не народныя дэпутаты, гэта — пры-народныя дэпутаты».
Сэсія пачалася 20 кастрычніка. Пытаньне аб рэфэрэндуме было ўключана ў парадак дня, хоць і ня першым. Таксама ўключылі пытаньне аб скасаваньні рашэньня аб прыпыненьні дзейнасьці КПБ-КПСС — мы, дэпутаты апазыцыі, спрабавалі не дапусьціць гэтага, сталі каля мікрафонаў, але Шушкевіч спыніў спрэчкі і ня даў усім выступіць. У роспачы я ляпнуў рукой па пюпітры — якраз калі старшыня паставіў пытаньне на галасаваньне, атрымалася, што прагаласаваў «за». Давялося адразу ж пісаць заяву ў сакратарыят сэсіі, каб мой голас ня быў залічаны. Але гэта ня мела значэньня — галасоў у парлямэнцкай болыпасьці хапала.
«РАШЭНЬНЕ НА ДЗЕСЯЦІГОДЗЬДЗІ»
Да разгляду пытаньня аб рэфэрэндуме Вярхоўны Савет зьвярнуўся толькі 27 кастрычніка. 3 моманту, калі Цэнтральная выбарчая камісія пацьвердзіла сапраўднасьць больш як 380 тысяч подпісаў і накіравала ў парлямэнт сваё станоўчае заключэньне пра прызначэньне рэфэрэндуму, прайшло амаль паўгода.
Нам былі вядомыя асноўныя аргумэнты апанэнтаў, якія, у асноўным, зводзіліся да двух: што нібыта Ініцыятыўная група парушыла закон і што рэфэрэндум і датэрміновыя выбары прывядуць да «безуладзьдзя» і «хаосу».
У часе працы над гэтай кнігай у мяне былі сумненьні, ці варта даваць вытрымкі са стэнаграмы дыскусіі і ў якім аб’ёме — усё ж там сапраўды шмат мудрагелістых прававых палажэньняў ды розных юрыдычных нюансаў. Я істотна скараціў тэксты, пакінуўшы асноўнае — тое, што паказвае ўзровень аргумэнтацыі як прадстаўнікоў улады, гэтак і апазыцыі. Чытач мае магчымасьць атрымаць поўнае ўяўленьне адносна прававой вартасьці рашэньня, якое Вярхоўны Савет прыняў адносна меркаваньня некалькіх сотняў тысяч грамадзянаў Беларусі. Як і раней, усе расейскамоўныя выступы падаюцца ў перакладзе на беларускую мову.
Напачатку заўважу, што мы запатрабавалі, каб на сэсіі было дадзена слова старшыні Ініцы-
ятыўнай групы Ўладзімеру Анцулевічу. Аднак большасьць дэпутатаў прагаласавала супраць.
Зь вялікім дакладам выступіў старшыня Камісіі па заканадаўстве Дзьмітры Булахаў. Асноўны патас ягонага выступу палягаў у тым, што нібыта Ініцыятыўная група пайшла на фальсыфікацыю, а ЦВК ня мела права выносіць станоўчае рашэньне.
Булахаў: «...Дэмакратыя без захаваньня законаў, нават недасканалых законаў, ня ёсьць дэмакратыя. Шлях невыкананьня законаў — гэта простая дарога да тупіку, за якім толькі ахлякратыя і фашызм.
...Закон ускладае адказнасьць і абавязак на Цэнтральную камісію па рэфэрэндуме за выкананьне Ініцыятыўнай групай законаў. Толькі пры такім падыходзе дакумэнты па рэфэрэндуме могуць быць прызнаныя аформленымі ў належным парадку, гэта значыць, у тым самым парадку, які ўстаноўлены гэтым законам, Законам аб усенародным галасаваньні і рэфэрэндуме. Толькі ў такім выпадку Вярхоўны Савет сапраўды без дэбатаў абавязаны прызначыць дату рэфэрэндуму, як сьцьвярджаюць паважаныя народныя дэпутаты, члены Ініцыятыўнай групы. Я працытую ўсё ж артыкул 14 Закону аб рэфэрэндуме, частку першую. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь па атрыманьні аформленага ў належным парадку (гэта значыць у тым парадку, які ўстаноўлены законам) прапановы прызначае дату. Калі ж закон парушаны, і гэта выразна вынікае з часткі другой артыкулу 14, то варта ўжываць частку другую
кастрычнік
артыкулу 14 Закону аб рэфэрэндуме, якая пачынаецца са словаў: у выпадку парушэньня гэтага Закону ініцыятарамі (таму што пастаянна робяцца спробы зьвесьці і супрацьпаставіць Вярхоўны Савет і грамадзянаў) рэфэрэндуму Вярхоўны Савет (і яшчэ адно слова падкрэсьлю) мае права (але не абавязаны) адхіліць прапанову аб правядзеньні рэфэрэндуму. Заўважце, .. .Вярхоўнаму Савету дадзена права прыняць палітычнае рашэньне, калі закон парушаны.
Усяго быў пададзены 446 601 подпіс, зь іх прызнана сапраўднымі 384 318 подпісаў. 3 розных прычынаў, у тым ліку з прычыны (яшчэ раз падкрэсьліваю, канстатаванага Цэнтральнай камісіяй па рэфэрэндуме) надзвычай грубага парушэньня заканадаўства, што выявілася і ў падробках і гэтак далей, было выключана з агульнай сукупнасьці 62 283 подпісы. Прычым з агульнай колькасьці падпісных лістоў выбарачна (я падкрэсьлю слова “выбарачна”) 2372 лісты былі падвергнуты элемэнтарнай почырказнаўчай экспэртызе... Нават у гэтак нязначным масіве відавочная падробка подпісаў дакумэнтальна ўстаноўлена ў 1598 лістах. Задумайцеся: 67,37 працэнты падробленых подпісаў ад выбарачнай сукупнасьці! (Шум у залі)».
Мы абурыліся, бо Булахаў наўпрост перакручваў: гэта былі выпадкі, калі муж расыіісваўся за жонку або жонка за мужа, ЦВК не кваліфікавала гэта як «падробкі», пра што пазьней сказаў яе старшыня Абрамовіч. Ну а экстрапаляцыя працэнту непрызнаных подпісаў на ўвесь масіў
сабраных подпісаў (а менавіта гэта рабіў Булахаў) увогуле выглядала махлярствам: ЦВК перадало на праверку графолягам усе лісты, якія выклікалі сумнеў. У астатніх сотнях тысячаў сумневу не было (нагадаю, што чыноўнікамі Вярхоўнага Савету і Саўміну быў правераны кожны ліст).
Булахаў працягваў: «Падробка выбарчых дакумэнтаў — крымінальна каральнае дзеяньне. Як відаць з тэксту Закону аб рэфэрэндуме, у Цэнтральнай камісіі па рэфэрэндуме няма права займацца апэрацыямі адніманьня. У артыкуле 13, частцы трэцяй, Закону аб рэфэрэндуме зьмяшчаецца імпэратыўнае ўказаньне аб тым, што парушэньне закону зьяўляецца падставай для адмоўнага рашэньня Камісіі па рэфэрэндуму. У яе няма права выбіраць, шмат парушэньняў або мала, тут або “так”, або “не». Кіруючыся законам, магло быць прынята адно рашэньне — пра адхіленьне.
.. .Такім чынам, паводле аднадушнага меркаваньня Камісіі па заканадаўстве, якая папярэдне разгледзела і тэзісы гэтага выступленьня, і яго асноўныя высновы, Вярхоўны Савет у дадзенай сытуацыі юрыдычна не зьвязаны з рашэньнем Цэнтральнай камісіі па рэфэрэндуме і, такім чынам, уся кампанія па зборы подпісаў, праведзеная Ініцыятыўнай групай, не зьяўляецца юрыдычным (падкрэсьліваю) фактам, зь якога для Вярхоўнага Савету могуць выцякаць якія-небудзь юрыдычныя правы ці абавязкі.
.. .Зыходзячы з таго, што юрыдычным фактам дзеяньні Цэнтральнай камісіі і Ініцыятыўнай