Дзевяноста другі
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 388с.
2017
Такім чынам, і супраць рэфэрэндуму — і за яго. Кожны можа зразумець, як хоча. Але з улікам згадкі пра Канстытуцыю і будучых падзеяў даводзіцца меркаваць, што пад рэфэрэндумам, за які ён выступае, Лукашэнка меў на ўвазе рэфэрэндум па ўвядзеньні прэзыдэнцтва і двухмоўі.
кастрычнік
Толькі казаць пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі ён палічыў заўчасным.
«Давайце грошы на рэфэрэндум накіруем хворым»
Адразу пасьля Лукашэнкі давялося выступаць мне.
Сяргей Навумчык: «.. .Нагадаю, што ідэя правядзеньня рэфэрэндуму высьпела пасьля таго, як стала відавочна, што цяперашні Вярхоўны Савет ня ў поўным сэнсе адпавядае той сытуацыі, якая склалася ў нашым грамадзтве. А таксама яшчэ і пасьля таго, як Вярхоўны Савет адхіліў прапанову апазыцыі стварыць прафэсійны рабочы орган Вярхоўнага Савету з заканадаўчымі функцыямі... Шаноўныя калегі, мы з вамі дарэмна спрачаемся. Рашэньне аб рэфэрэндуме прынята самім фактам наяўнасьці волевыяўленьня больш як 350 тысяч грамадзян Беларусі. Скажу болей. Нават калі б Ініцыятыўная група зь нейкіх прычынаў адмовілася ад рэфэрэндуму і пажадала даць “задні ход”, гэта ўжо ніякім чынам не зьмяніла б хаду падзеяў, паколькі не БНФ, не апазыцыя, а менавіта 383 тысячы грамадзянаў выступаюць суб’ектам ініцыятывы... Я хацеў бы спыніцца і на палітычных наступствах рэфэрэндуму. Нас пужаюць гэтымі вынікамі, заяўляючы, што яны прывядуць да ахлякратыі. Якраз не. Тыя больш як 400 тысяч людзей, якія паставілі свае подпісы, абралі якраз шлях закону, шлях выкананьня Канстытуцыі. Наш народ, шаноўныя калегі, куды
/^<ігА.
ІАГНАУ
V
WCWAA T&W' -V VUrtt A Art,
£AAAlAtAArt Сй^тіГ Av а Аа^. . г!т,Лп.
'Н2ў'^і4 с'<п<се
At OfrAAy -yVAJl,-
^trttAAv 7bttcMvt w wf гл^ а^ааал ^yruc CyrMcxMtA'S J •vyyvi^^i Яа l^n-i^(A-<^r Жег с^га^ААў ^VA^e>.
%,
..
/М AV Acew^! 7. АОў
(■'dAt^AtA'AV , , y*V>
4АІПІА. /bA-WV^ /Vl&t ? AiV Ava,
Тэкст выступу Сяргея Навумчыка на сэсіі 28 кастрычніка 1992 г.
больш разумны, чым многім з нас уяўляецца. I ён здольны сфармаваць зноў прафэсійны парлямэнт. Давайце ня будзем думаць, што калі большасьць з нас ня будзе абраная, то новы парлямэнт будзе горшы. He, ён будзе ня горшы ўжо хаця б таму, што ў ім будуць працаваць на прафэсійнай ас-
кастрычнік
нове прадстаўнікі дэмакратычных партый, прадстаўнікі ўвогуле партый і грамадзка-палітычных рухаў... Апазыцыя прапануе Вярхоўнаму Савету ў адпаведнасьці з артыкулам 14 Закону аб рэфэрэндуме прызначыць рэспубліканскі рэфэрэндум на нядзелю 6 сьнежня гэтага году з той фармулёўкай пытаньня, за якую выказалася амаль паўмільёна грамадзянаў».
Гэта была кансалідаваная прапанова апазыцыі — каб на рэфэрэндуме народ выказаўся «за» або «супраць» датэрміновых выбараў менавіта паводле распрацаванага дэпутатамі БНФ закону. Канешне, словы пра выбары «ўвосень 1992 году» ўжо давялося б выкрасьліць, і Вярхоўны Савет меў поўнае права гэта зрабіць.
Валянцін Сарокін (дэпутат ад вэтэранскай арганізацыі, былы вайсковец): «Уся гэтая валтузьня з рэфэрэндумам зьяўляецца вялікай авантурай, мэта якой — узбудзіць народ, стварыць нэрвовасьць у нашай дзяржаве на карысьць купкі людзей, якія дзейнічалі з калябарацыянісцкімі мэтамі. Паўтараюся, я за рэфэрэндум сапраўды лёсавызначальны для Рэспублікі Беларусь. Такіх пытаньняў у нас шмат — і пра лёс Канстытуцыі, і аб прэзыдэнце, і аб зямлі, і пра мову, і пра дзяржаўны гімн і пра дзяржаўную сымболіку. Бо сьцяг прафашысцкай марыянэткавай дзяржавы не ўпрыгожвае твар сувэрэннай Беларусі. (Шум у залі). I тым больш...»
Старшыня: «Я папрашу з трыбуны паважаць Дзяржаўны сьцяг... (Шум у залі). Прашу цішыні ў залі. Я папрашу вас прынесьці прабачэньне Вяр-
хоўнаму Савету за абразу Дзяржаўнага сьцяга... Прашу выключыць мікрафон».
Валянцін Сарокін: «Прашу выбачыць. А пра герб я магу сказаць?»
Старшыня: «3 пахвалой — калі ласка. (Сьмех у залі). 3 павагай».
Валянцін Сарокін: «Выбачайце, панове сэнатары...»
Дэпутат-вэтэран агучыў з трыбуны сэсіі тыя абразы на адрас дзяржаўных сьцяга і герба, якія няспынна зьяўляліся на старонках пракамуністычнай прэсы і не сустракалі ніякай прававой ацэнкі (калі не лічыць нашых пратэстаў).
Віктар Кудравец: «.. .Закон аб выбарах народных дэпутатаў, праект якога ўнесены апазыцыяй. Заўважце, праект. Ну як па законапраекце праводзіць выбары? I хто гэты законапраект глыбока чытаў? Наколькі я ведаю, ён толькі адзін раз быў апублікаваны ў “Народнай газэце”, і тут мы яго не абмяркоўвалі дэталёва... Так, будзе пэўная дэстабілізацыя, калі мы адхілім правядзеньне рэфэрэндуму з фармулёўкай аб роспуску Вярхоўнага Савету, але будзе яшчэ большая дэстабілізацыя, хаос, калі мы ўцягнемся ў гэты рэфэрэндум».
Васіль Трафіменка: «.. .У адным з тэхнікумаў мэдыкі правялі дасьледаваньне крыві студэнтаў на яе паўнавартаснасьць... Высьветлілася, што ад нястачы харчаваньня ў ёй не дастае масы элемэнтаў, неабходных для нармальнай жыцьцядзейнасьці. Зачыняюцца дашкольныя ўстановы. У школах дзеці ня ўсюды атрымліваюць харчаваньне. Маці просяць аказаць дапамогу для
кастрычнік
правядзеньня апэрацый... Давайце мы накіруем гэтыя паўтара мільярда дзіцячым дашкольным установам, хворым, якія пакутуюць, а не для таго, каб ажыцьцяўляць палітычныя гульні.
Ігар Пырх (Апазыцыя БНФ): «Ці маюць народныя дэпутаты дакумэнты, якія сьведчаць пра тое, што члены Ініцыятыўнай групы падраблялі подпісы? Такіх дакумэнтаў няма... Вярхоўны Савет можа прыняць любое рашэньне, у тым ліку і не ўлічыць меркаваньне больш 400 тысяч выбаршчыкаў. Гэта яго права. Але гэта будзе шлях, пра які казаў Дзьмітры Пятровіч, — шлях беззаконьня, шлях да ахлякратыі і фашызму».
Алег Трусаў: « ...Давайце ўспомнім Закон аб выбарах. Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту неаднаразова гэты закон выносіла ў парадак дня, і не аднойчы яго выкідалі, хаця ў гэты час ужо было ясна, што той стары закон, па якім нас выбіралі, вельмі кепскі. Мы патрацілі велізарную колькасьць грошай, можа быць, больш, чым на гэты меркаваны рэфэрэндум, на ўсе гэтыя выбары, толькі ў горадзе Менску. I выбары не адбываюцца, таму што дрэнны закон. I мы даўно казалі: давайце памяняем, але вы, большасьць, гэтага не захацелі. Калі не захацелі, мы вымушаны былі вынесьці яго на рэфэрэндум. На прапанову старшыні камісіі спадара Каратчэні ў Законе аб рэфэрэндуме было напісана, што можна законы прымаць рэфэрэндумам, хоць апазыцыя выступала супраць. Даводжу да вашага ведама, што 14 студзеня 1992 году зьвярнулася Ініцыятыўная група з просьбай надрукаваць гэты за-
кон у “Народнай газэце”. Цэлы месяц “Народная газэта” не друкавала, на рэдактара Сярэдзіча быў ціск, каб не друкаваць, але ўсё ж гэты закон быў надрукаваны. I ня наша віна, што ён там ляжаў».
Пазьняк — Булахаву: Вы сказалі няпраўду
Старшыні Апазыцыі БНФ давялося ў сваім выступе сумясьціць палітычныя і юрыдычныя ацэнкі (апошнія мусіў бы агучыць старшыня Ініцыятыўнай групы, але яму не далі слова).
Зянон Пазьняк: «Паважаныя спадары дэпутаты! Як сябра Ініцыятыўнай групы рэфэрэндуму, мушу сказаць, што праца па зборы подпісаў праходзіла пры моцным і часта незаконным процідзеяньні ўладаў — як мясцовых, так і непасрэдна структураў Савету Міністраў і камісіяў Вярхоўнага Савету. Мы пастаянна сутыкаліся з процідзеяньнем асобных членаў Цэнтральнай камісіі па рэфэрэндуме. I тлумачым гэта ня толькі пэўным стаўленьнем некаторых членаў Прэзыдыюму да працы і функцыяў Цэнтральнай камісіі па рэфэрэндуме. Тым ня менш, не зважаючы ні на што, мы строга прытрымліваліся правіла безумоўна выконваць патрабаваньні і літару закону, які б ён ні быў. У гэтым была наша сіла ў змаганьні з беззаконьнем, процідзеяньнем і бюракратычным сабатажам... Аднак, паважаныя члены Прэзыдыюму, пашкадуйце вашу Цэнтральную камісію. Менавіта пры вашай зацікаўленасьці, менавіта пры зацікаўленасьці Савета Міністраў быў груба парушаны Закон і для праверкі падпі-
Зянон Пазьняк на сэсіі Вярхоўнага Савету
сных лістоў па рэфэрэндуме (што павінна рабіць толькі Цэнтральная камісія па рэфэрэндуме) былі мабілізаваныя 49 супрацоўнікаў Сакратарыяту Вярхоўнага Савету і Савету Міністраў на ўзроўні рэфэрэнтаў і старэйшых рэфэрэнтаў. Для чаго гэта было зроблена, шаноўныя члены Прэзыдыюму? Закон такога не дазваляе. А рэфэрэндум, як вядома, — пра роспуск гэтых структураў. Мы апратэставалі такое беззаконьне і зьвярнуліся ў Пракуратуру. Пракурор выехаў на месца і прыпыніў працу супрацоўнікаў Вярхоўнага Савету і Саўміну. Праўда, толькі на паўдня. Потым машына зноў запрацавала, а Пракуратура адышла ўбок, самаўхілілася... За месяц апарат Вярхоўнага Савету, ваш апарат, і апарат Саўміну разам з Цэнтральнай камісіяй па рэфэрэндуме
прагледзелі ўнікліва кожны падпісны ліст са 126 тысячаў, кожную коску, даты, прозьвішчы, ініцыялы, адрасы, пашпартныя дадзеныя, пячаткі і гэтак далей. I што ж яны выявілі? А яны выявілі каля 17 тысяч лістоў, якія зьмяшчаюць 58 тысяч 254 подпісы (цытую заключэньне Камісіі), “сабраныя ці аформленыя з рознымі адступленьнямі ад патрабаваньняў Закону аб народным галасаваньні (рэфэрэндуме)”. Канец цытаты. У іншым месцы сказана, цытую: “Дапушчаны таксама шэраг парушэньняў і недакладнасьцяў пры выкананьні патрабаваньняў Закону». Канец цытаты. I далей дадзены па пунктах пералік, якія былі недакладнасьці пры выкананьні Закону. Гэта калі адна асоба ставіла подпіс за іншую асобу, напрыклад, жонка за мужа ці бацька за сына, прытым, як высьветлілася, з агульнай згоды членаў сям’і. Гэта калі замест імя і імя па бацьку былі пастаўленыя толькі ініцыялы, калі ня ўказаны адрас, ня ўказаны ўзрост і гэтак далей. Нідзе, ні ў водным выпадку ня выяўлены парушэньні закону Ініцыятыўнай групай... Са 126 тысяч лістоў камісія выявіла 2372 лісты з подпісамі, як яна лічыла, адной асобы за іншых асобаў. Зь іх на 1598 лістах почырказнаўчая экспэртыза пацьвердзіла подпісы адных асобаў за іншых: мужа за жонку і гэтак далей. Гэтыя лісты не залічаны. Ніякай адказнасьці за такія недакладнасьці Ініцыятыўная група не нясе, бо закон ёю ня быў парушаны. Пра ўсё сказанае мной выразна і канкрэтна напісана ў Законе аб рэфэрэндуме і ў заключэньні Цэнтральнай камісіі па рэфэрэндуме...
Ня трэба быць юрыстам, каб гэта прачытаць. Тым ня менш мы ўчора сталі сьведкамі чарговага фокусу з дымавой завесай... дзе было сказана, што быццам бы Цэнтральная камісія па рэфэрэндуме канстатавала (цытую стэнаграму) «надзвычай грубае парушэньне заканадаўства, што выявілася і ў падробках і гэтак далей, было выключана з агульнай сукупнасьці 62 283 подпісы. Прычым з агульнай колькасьці падпісных лістоў выбарачна (я падкрэсьлю слова “выбарачна”) 2372 лісты былі падвергнуты элемэнтарнай почырказнаўчай экспэртызе... Нават у гэтак нязначным масіве відавочная падробка подпісаў дакумэнтальна выяўленая ў 1598 лістах. Задумайцеся: 67,37 працэнты і падробленых подпісаў». Што ж вы кажаце, шаноўны дэпутат? Якія падробленыя подпісы? Паважаны Дзьмітры Пятровіч, вы ўчора былі на эмацыйным уздыме і, магчыма, не зусім аддавалі сабе... у сваіх словах. Таму мушу заўважыць, што вы сказалі сьвядомую няпраўду, якая выглядае паклёпам на Ініцыятыўную групу рэфэрэндуму. Гэтага дастаткова, каб падаць у суд. I калі вы сапраўды лічыце сябе такім высакародным чалавекам, як пра сябе гаворыце, я вам параіў бы папрасіць прабачэньня. I нарэшце пра факсыміле. Старшыня Ініцыятыўнай групы нідзе не парушыў патрабаваньняў закону, бо ў законе сказана, што кожны падпісны ліст павінен быць завераны старшынём Ініцыятыўнай групы, і не сказана, якім чынам. Таму завяраць трэба любым спосабам, які паддаецца ідэнтыфікацыі. Дарэчы, 38 сьляпых грамадзянаў паставілі на падпісных