• Часопісы
  • Дзевяноста другі  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста другі

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 388с.
    2017
    59.05 МБ
    лістах свае факсыміле, і камісія залічыла іх, бо іншым спосабам гэтыя людзі засьведчыць сябе ня ў стане. Паважаныя дэпутаты! За выняткам недакладна аформленых лістоў Цэнтральная камісія па рэфэрэндуме прызнала сапраўднымі і адпаведнымі ўсім патрабаваньням закону 384 тысячы 318 подпісаў грамадзянаў, пастаўленых за правядзеньне рэфэрэндуму. Закон поўнасьцю выкананы Ініцыятыўнай групай рэфэрэндуму. Цяпер слова толькі за Вярхоўным Саветам, які згодна з законам мае прызначыць дату рэфэрэндуму альбо сам прыняць тое рашэньне, якое прапануецца на рэфэрэндум. Шкада, вядома, што апошнім часам Вярхоўны Савет нічога ня хоча прымаць: ні па ратаваньні эканомікі, ні па рыначных рэформах, ні па падатках, ні па зямлі, ні па барацьбе са злачыннасьцю. Вось і цяпер праект Канстытуцыі, пра якую так шмат гаварылі, таксама адклалі надоўга. Аднак калі з праектам Канстытуцыі Вярхоўны Савет вольны рабіць усяляк, то з рэфэрэндумам справа іншая. Парлямэнт ня можа дапусьціць сябе да такога стану, каб не выконваць уласны закон, каб ігнараваць законную волю сотняў тысяч грамадзянаў».
    Галіна Сямдзянава: «Выйсьце, каб “ня траціць народныя грошы”, — прыняць рашэньне аб самароспуску. Прызначыць на бліжэйшы час дату новых выбараў паводле выбарчага закону, распрацаванага Апазыцыяй БНФ. Прымаць рашэньне Вярхоўнаму Савету. Але прашу ўлічваць, што за гэтую прапанову ўжо выказаліся 442 тысячы чалавек (446 тысяч — С.Н.). А нас у залі ў лепшыя
    кастрычнік
    дні толькі 310 чалавек. I ўвогуле, як сказаў паэт быццам пра наш Вярхоўны Савет: “Все, что мог, он уже совершял, создал песню, подобную стону, н духовно навекн почнл”».
    «3 Богам вы разабраліся ў 1917-м, а вось з часам — слабо»
    Вечаровае пасяджэньне 28 кастрычніка пачалося з удару «цяжкой артылерыі». На трыбуну выйшаў былы першы сакратар Магілёўскага абкаму, старшыня мандатнай Камісіі Вярхоўнага Савету Васіль Лявонаў. Ён апэляваў да «гарбачоўскага» рэфэрэндуму ў сакавіку 1991 года аб захаваньні СССР.
    Васіль Лявонаў: «Досьвед, як грэбаваць усенародным волевыяўленьнем, у нас ужо ёсьць. Бо абсалютная большасьць дэпутатаў, галасуючы за ратыфікацыю Белавескіх пагадненьняў, ня думалі пра тое, што тэзіс аб празрыстых межах — толькі хітры выкрутас. Але ж гвалтоўны разрыў шматвяковых гаспадарчых, культурных сувязяў па сваіх адмоўных наступствах (думаю, мы ў гэтым ужо ўсе пераканаліся) для нашай эканомікі можа перасягнуць наступствы Чарнобылю. Рэфэрэндум аб недаверы Вярхоўнаму Савету, напэўна, ня будзе мець такой разбуральнай сілы, але падрыхтоўка да яго, правядзеньне і непазьбежны наступны як мінімум год эківокаў на былых «партакратаў», «намэнклятурнікаў», на «дрэнны» Вярхоўны Савет прыкладна на два гады пакінуць рэспубліку без выканаўчай улады,
    а гэта можа быць нашмат даражэй, чым тыя выдаткі, якія будуць зьвязаныя непасрэдна з самой арганізацыяй, тэхнікай і правядзеньнем рэфэрэндуму, бо нават дрэнная ўлада — гэта заўсёды лепш, чым яе поўная адсутнасьць... Вяртаючыся да пытаньня аб ратыфікацыі Белавескіх пагадненьняў, улічваючы тую акалічнасьць, што галасавалі дэпутаты не за мытні, не за ўсталяваньне межаў, не за гвалтоўны разрыў адзінага эканамічнага арганізму, не за войны і галечу, думаю, што дэпутаты могуць лічыць сябе падманутымі. I калі мы ў выніку аказаліся такімі, што нас падманулі палітыкі, дык маем права хаця б заявіць, зрабіць палітычную ацэнку і заяву па гэтым пытаньні (можа, нават і на гэтай сэсіі)».
    «Нас падманулі палітыкі» — у гэтай фразе выразна выяўленая мэнтальнасьць тых, хто ўвасабляў сабой дэпутацкую большасьць у Вярхоўным Савеце XII скліканьня. Былы член ЦК КПСС і ЦК КПБ, былы кіраўнік вобласьці, дзейны член парлямэнту, старшыня парлямэнцкай камісіі — ня лічыць сябе палітыкам. Успрымае сябе (і такіх, як ён), простымі выканаўцамі чужой волі. I ў незалежнасьці, якой дамаглася Беларусь — бачыць толькі «хітры выкрутас».
    Палітыкам Васілю Лявонаву зрабіцца ўсё ж давядзецца — пасьля таго, як яго, прызначанага Лукашэнкам міністрам сельскай гаспадаркі, на загад таго самага Лукашэнкі арыштуюць у міністэрскім кабінэце пад тэлекамэрамі, як, асуджаны фактычна ні за што, правядзе тры гады за кратамі. Пасьля вызваленьня з турмы Лявонаў
    пачне жорсткае супрацьстаяньне з Лукашэнкам, у кнізе «Праца над памылкамі» напіша, што «абсалютны памер стратаў ад гітлераўскай навалы роўны стратам ад праўленьня Лукашэнкі». На прэзыдэнцкіх выбарах у 2001 годзе будзе «архітэктарам» вылучэньня «адзінага кандыдата» ад ужо новай апазыцыі — якая пагодзіцца на прадстаўніка колішняй намэнклятуры. Што, зрэшты, ужо не дапаможа. Лявонаў будзе працаваць у Маскве і ў 2013 годзе ў інтэрвію Віталю Цыганкову заявіць тое, пра што дэпутаты Апазыцыі БНФ казалі за дзясятак гадоў да яго — што «улада ў Беларусі — гэта праект Крамля».
    Але рэалізацыя гэтага праекту была магчымай, не ў апошнюю чаргу, у выніку рашэньня, прынятага ў Авальнай залі ў поўнай адпаведнасьці з заклікам Лявонава не праводзіць рэфэрэндум.
    Сяргей Антончык (Апазыцыя БНФ): «Калі рэфэрэндум закончыцца станоўча, дык у адстаўку пойдуць усе дэпутаты, у тым ліку і мы, дэпутаты — члены Ініцыятыўнай групы. I таму ўсе размовы, што, падтрымліваючы рэфэрэндум, мы рвемся да ўлады, ня больш як дэмагогія. Парушаючы Закон аб рэфэрэндуме, не праводзячы яго, Вярхоўны Савет заганяе ў кут свой народ, таму што ў яго, у гэтага народа, ня будзе прававых магчымасьцяў узьдзейнічаць на ўладу мірным і законным шляхам. Больш таго, пазбаўляючы асноўных правоў грамадзян Беларусі, Вярхоўны Савет, хоча таго або не, ператварае народ у ахлякратыю, чаго сам жа Вярхоўны Савет так моцна баіцца. Што можа быць вышэйшае за любую
    ўладу? Сам народ, Бог або час? Народ вы можаце праігнараваць, пакуль што гэта вам удаецца. 3 Богам вы ўжо разабраліся даўно, у 1917 годзе. А вось з часам, як кажуць, слабо».
    Ігар Гермянчук (Апазыцыя БНФ): «А што далей? Вы задавалі сабе пытаньне: а што далей? Давайце прагназаваць сытуацыю, як будуць разгортвацца падзеі. Задумайцеся, што будзе, калі вы большасьцю галасоў адмовіце амаль паўмільёну грамадзянаў у правядзеньні рэфэрэндуму? Што будзе? Спадар Шушкевіч у адным з інтэрвію сказаў, што “...будзе вельмі спакойная рэакцыя”. Я думаю, шаноўныя дэпутаты, вы памыляецеся. Палітычныя працэсы ініцыююцца ў грамадзтве палітычнымі сіламі... Я думаю, што ў апазыцыйных сіл зьяўляюцца ўсе падставы, каб у выпадку, калі Вярхоўны Савет адмовіць у ініцыятыве амаль паўмільёну грамадзянаў, паставіцца да гэтага Вярхоўнага Савету як да незаконнага органу, як да групы людзей, якія імкнуцца ўтрымаць уладу незаконным шляхам. Вы што, хочаце такога разгортваньня падзеяў у грамадзтве?... Мне адзін заходні журналіст кажа: “He разумею, чаму ў вас тут так нэрвова ўспрымаецца дэпутатамі праблема рэфэрэндуму? Калі ласка, прызначце дату, правядзіце рэфэрэндум. Гэта ж вельмі проста”.
    Лявонцій Зданевіч (Апазыцыя БНФ):«.. .Многа разоў казалі: “На пераправе коней не мяняюць”. Казалі з гэтай трыбуны, казалі тыя самыя людзі, якія ўчора і сёньня прапануюць зьмяніць законы, зьмяніць камісію. Прычым гэтыя прапановы нам
    кастрычнік
    даюцца ва ўмовах, калі працэс ідзе (я кажу пра працэс рэфэрэндуму). Гэта ж проста сьмешна, паважаныя дэпутаты».
    Далей Зданевіч зьвярнуўся да прыкладаў сумнеўных камэрцыйных апэрацый з удзелам дзяржаўных структураў:
    «...Напрыклад, Міністэрства сельгасхарчу і яго адна структура толькі да верасьня месяца 252 тоны дызэльнага паліва прадалі за мяжу. Вось чаму я за рэфэрэндум. Падставаў за рэфэрэндум у мяне так шмат, што я мог бы на гэтую тэму разважаць гадзіну. Галоўнае тут, што ведаюць усе грамадзяне Беларусі, — Вярхоўны Савет фактычна стварыў умовы для жудаснага раскраданьня дзяржаўнай маёмасьці, камэрцыйнай дзейнасьці дзяржаўных структур. Паважаныя дэпутаты, у якім яшчэ грамадзтве міністар ураду адначасова можа быць старшынём камэрцыйнага банку? Вось чаму я за рэфэрэндум».
    Старшыня: «Шаноўны Лявонцій Ульянавіч! Вы сказалі, што міністар у Рэспубліцы Беларусь узначальвае камэрцыйны банк. Я хачу да вас зрабіць дэпутацкі запыт: назавіце прозьвішча, калі ласка».
    Лявонцій Зданевіч: «Банк “Беларусь”, Батура, калі ласка».
    Барыс Батура ў той час быў міністрам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Пры Лукашэнку будзе віцэ-прэм’ерам, старшынём Магілёўскага і Менскага аблвыканкамаў, а таксама старшынём «сэнату» — Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу.
    Шушкевіч: «Мы нядрэнна папрацавалі»
    Супраць рэфэрэндуму выступіў дэпутат Уладзімер Грыбанаў, які раней падпісваў заявы Апазыцыі БНФ, а цяпер заявіў, што «ёсьць вельмі вялікая небясьпека ў тым, што да ўлады могуць прыйсьці артадаксальныя камуністы. Гэта другая небясьпека, якую я называю, першая — Народны фронт».
    He падтрымаў правядзеньне рэфэрэндуму і Віктар Ганчар, заявіўшы, што пастаноўка пытаньня аб датэрміновым роспуску заканадаўчага органу — неканстытуцыйная. Адначасна, ён прапанаваў, «ідучы насустрач пажаданьням асобнай часткі насельніцтва», абвясьціць датэрміновыя выбары: «Не таму, што наш Вярхоўны Савет дрэнны. Я з вышыні таксама ўжо свайго досьведу скажу, што ён іншым быць ня мог. Мы вычарпалі свой гістарычны рэсурс і далей пры такіх структурах і арганізацыі працаваць проста ня здолеем».
    Леанід Тарасенка: «...Што да (заявы — С.Н.) дэпутата Ганчара, што пастаноўка пытаньня аб роспуску парлямэнту антыканстытуцыйная. Дазвольце, гэта вельмі звычайная практыка ва ўсіх краінах. Новыя выбары. Калі ўзьнікае канфлікт паміж урадам і парлямэнтам, то ў залежнасьці ад формы кіраваньня аб’яўляюцца новыя выбары, датэрміновыя».
    Пётра Пракаповіч: «Я цалкам падтрымліваю праект пастановы, унесены Прэзыдыюмам Вярхоўнага Савету аб тым, што рэфэрэндум, які
    кастрычнік
    прапануецца праводзіць на ініцыятыву БНФ, праводзіць нельга. Я асабіста супраць гэтага закону. Гэта закон, які можа дазволіць малалікім партыям, якія не падтрымлівае насельніцтва, мець вельмі шмат месцаў у парлямэнце».
    У момант свайго выступу Пракаповіч быў ня вельмі прыкметным дэпутатам — вядомасьць ён набудзе ўжо пры Лукашэнку на пасадзе старшыні Нацыянальнага банку. А вось былы камандзір Віцебскай дэсантнай дывізіі генэрал Бачароў зь лютага займаў пасаду камандуючага памежнымі войскамі Беларусі.