• Часопісы
  • Дзевяноста другі  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста другі

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 388с.
    2017
    59.05 МБ
    дакладу (Булахава — С.Н.), трэба забраць правы, забраць машыну і не вяртаць яе. А паводле лёгікі закону — пакараць чалавека толькі за дадзенае парушэньне».
    Такім чынам, і з дакладу, і з адказаў на пытаньні старшыні ЦВК вынікала, што, за выключэньнем падпісных лістоў, па якіх узьніклі пытаньні, неабходная для правядзеньня рэфэрэндуму колькасьць подпісаў сабраная.
    «Той, хто заклікае вас прыняць сёньня, прама скажам, не зусім прававое рашэньне, ён робіць вам мядзьведжую паслугу. Я прашу вас падумаць пра гэта», — сказаў у канцы Абрамовіч.
    Пазыцыя Абрамовіча раззлавала старшыню Камісіі па дзяржаўным будаўніцтве Ўладзімера Леўчыка, які заявіў, што «тое тлумачэньне, якое даў найвышэйшаму органу дзяржаўнай улады юрыст з такой адукацыяй», дае падставу «разгледзець пытаньне аб рэфэрэндуме ў кантэксьце аб даверы старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі» і «даручыць старшыні Вярхоўнага Савету скарыстацца сваім канстытуцыйным правам і прапанаваць новую кандыдатуру на гэтую пасаду».
    Шушкевіч зрэагаваў адразу: «Не, ужо тут вы мне прабачце, шаноўны Уладзімер Канстанцінавіч. Я гэтага не зраблю. I карыстайцеся вы вашым канстытуцыйным правам як старшыня камісіі. Бо я лічу так, што юрыст ён ня горшы за вас, прабачце. (Аплядысмэнты). I ня трэба тут судзілішча ладзіць».
    Ніякім юрыстам Леўчык, канешне, ня быў — скончыў наргас і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС, працаваў першым сакратаром райкаму, затым першым намесьнікам Гомельскага аблвыканкаму. Увогуле, да вядзеньня Шушкевічам пасяджэньня, на якім разглядалася пытаньне аб рэфэрэндуме, прэтэнзіяў не было: вёў ён яе дэмакратычна і ў адпаведнасьці з рэглямэнтам. Усё, што можна было зрабіць супраць рэфэрэндуму, Станіслаў Станіслававіч зрабіў да сэсіі.
    Ізноў прагучала прапанова даць слова старшыні Ініцыятыўнай групы -— і зноў яна не набрала належнай колькасьці галасоў («за» выказаласятолькі 127 дэпутатаўпры 173 неабходных).
    Далей пачаліся выступы з трыбуны.
    Лявон Баршчэўскі (Апазыцыя БНФ): «Рашэньне Цэнтральнай камісіі па рэфэрэндуме ад 12 траўня зафіксавала, што болын як 350 тысячамі грамадзянаў Беларусі, якія маюць права голасу, без парушэньня Закону аб народным галасаваньні, у адпаведнасьці з артыкулам 5 дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь праяўлена ініцыятыва правядзеньня рэспубліканскага абавязковагарэфэрэндуму зь вядомай вам фармулёўкай. Гэтае рашэньне далося Цэнтральнай выбарчай камісіі, удзел у фармаваньні якой вы прымалі, нялёгка. На працягу месяца, як гэта вызначана Законам, камісія штодня займалася праверкай падпісных лістоў, пададзеных ва ўстаноўленым парадку і аформленых у вызначаны тэрмін. 49 супрацоўнікаў апарату Вярхоўнага Савету і Саўміну, што, на наш погляд, не адпавядае За-
    Выступае Лявон Баршчэўскі.
    кону, перабіралі і трымалі ў руках кожны ліст. Тыя зь лістоў, якія маглі выклікаць хоць нейкае падазрэньне з боку правяральнікаў, адкладаліся ў бок. Усяго такіх лістоў з 125 931 набралася 2 372. Недакладнасьці былі ўстаноўленыя далёка не ва ўсіх гэтых лістах, а толькі ў 1598. Паўтараю, недакладнасьці, а ня грубыя парушэньні, бо, наколькі мне вядома, ад сваіх подпісаў практычна ніхто з правераных не адмовіўся... Калі й былі якія парушэньні закону, дык толькі з боку Цэнтральнай камісіі па рэфэрэндуме. Напрыклад, накіроўваць чые б там ні было подпісы на графалягічную экспэртызу без завядзеньня ва ўстаноўленым парадку справы законам забаронена... Факт ёсьць факт. Група грамадзянаў у колькасьці больш за вызначаныя законам 350 тысяч выказала сваю волю на правядзеньне ўсерэспубліканскага рэфэрэндуму з фармулёўкай, пад якой гэтыя гра-
    мадзяне сьвядома расьпісаліся. Калі Вярхоўны Савет праігнаруе гэтую волю людзей, сярод якіх нямала выбаршчыкаў кожнага з вас (маіх, напрыклад, больш за паўтары тысячы), ён такім чынам груба парушыць артыкулы 2 і 5 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, асноўныя правы чалавека на свабоднае выяўленьне і прыняты ім самім жа Закон аб народным галасаваньні — рэфэрэндуме. Гэта будзе азначаць, што Вярхоўны Савет утрымлівае ўладу далей незаконным чынам. Удзельнічаць у працы сэсіі і пасяджэньнях органаў такога Вярхоўнага Савету, які дзейнічае незаконным чынам, асабіста я не зьбіраюся і да складаньня свайго мандату народнага дэпутата пакіну за сабой права давесьці да канца выкананьне просьбаў, наказаў сваіх выбаршчыкаў, пры неабходнасьці ўдзельнічаючы ў слуханьні разьдзелу “Рознае”. Большасьць з вас тут спадзяецца, напэўна, на новы ціхі або гучны нэакамуністычны путч. Ну, што ж, другі раз, спадары перафарбаваныя, палінялыя камуністы і купленыя вамі падпявалы, давядзецца вам атрымаць па зубах. Так, як гэта было ў незабыўным леташнім жніўні (Шум у залі)... Бо вас гісторыя, якой вы ўвесь час пагарджаеце, так нічому і не навучыла. Дзякуй за ўвагу».
    Шушкевіч: «Леанід Пятровіч! Я мушу вам зрабіць заўвагу за неэтычныя паводзіны на трыбуне. Я вас папярэджваю».
    кастрычнік
    Лукашэнка: «Мы зьнішчылі дзяржаву, хай імпэрыю»
    Наступную прамову давядзецца даць амаль цалкам — занадта ўжо значную ролю адыграе аратар у лёсе Беларусі. Тым больш, што выступ тычыўся ня толькі рэфэрэндуму, але і ўтрымліваў праграмныя палажэньні, якімі ўлада будзе кіравацца цягам дзесяцігодзьдзяў.
    Аляксандар Лукашэнка: «Можа быць, камусьці не падабаюцца мае выступы, можа быць, сапраўды, папахвае правінцыялізмам, можа быць. Але мушу вам у сувязі з гэтым сказаць адназначна наступнае, што правінцыя хутка пра сябе заявіць у добрым сэнсе слова. Яна ня будзе ні карміць, ні цярпець мудрагелістых палітыкаў, нават калі яны сталічныя... Давайце зазірнем тэлеграфным спосабам у мінулае: Што ж мы зрабілі? Першае. Сілавым шляхам мы стварылі той урад, які сёньня б’ем зьлева і справа. Успомніце, як гэта было. Сілавым мэтадам мы адціснулі тых, хто сёньня знаходзіцца ў апазыцыі (меліся на ўвазе камуністы — С.Н.). Няўжо трэба шмат розуму, каб сёньня зразумець, што мы дапусьцілі вельмі грубую памылку. Другое. 80 працэнтаў прыкладна камуністаў у Вярхоўным Савеце. Гэтыя 80 працэнтаў загубілі ўласную партыю. Тую, якая прывяла многіх да ўлады. I загубілі тыя, што былі доўгі час ля яе “кармушкі”. Я не кажу пра тое, дрэнная яна ці добрая. Але факт застаецца фактам. Трэцяе. Мы зьнішчылі дзяржаву, хай імпэрыю. А незалежнай і сувэрэннай дзяржавы
    мы не стварылі. I нават не пайшлі да таго, каб яе ствараць... Нас можа суцяшаць, як кажа Леанід Сініцын, што “лякаматывам” тут была Расея, Украіна, што мы былі “вагонамі”, што ня мы ў “топку” кідалі гэты “вугаль”. Але калі гэта нас суцяшае — калі ласка».
    Пазыцыя, як бачым, выказаная адназначна: распад СССР («імпэрыі») — зло.
    Далей Лукашэнка канкрэтызаваў, у чым гэтае зло палягае: «Мы развалілі эканоміку, парушыўшы ўсякія міждзяржаўныя сувязі паміж прадпрыемствамі і рэспублікамі. Мы на кавалкі парэзалі войска, мы вайскоўцаў зрабілі жабракамі. А цяпер кажам ім “давай прысягу”. Пытаньне, каму прысягаць і за што?»
    Фармулюючы тэму гэткім чынам (не «каму» даваць прысягу, а «за што?» — маўляў, за якія даброты), Лукашэнка салідарызаваўся з тымі праімпэрскімі вайскоўцамі, якія адмаўляліся прысягаць на вернасьць Беларусі.
    «Праблема Чарнобылю для многіх з нас зьявілася “казырнай картай” у палітычных амбіцыях, — працягваў Лукашэнка. — Гэта таксама факт, і факт дзейнасьці нашага Вярхоўнага Савету і гэтак далей, і таму падобнае. Мы абсалютна правільна вызначылі стратэгію руху нашага грамадзтва, але мы спрэс і беспардонна ігнаравалі тактыку. Мы забыліся пра тое, што “лякаматывам” як раз у руху да стратэгіі павінен быць народ, наш выбаршчык перш за ўсё. Мы пра яго забыліся. Я калісьці, выступаючы тут, казаў аб стратэгіі, што герб, сьцяг — гэта добра,
    кастрычнік
    але патрэбныя хлеб і малако, бязь іх мы нічога ня зробім. Многія народныя дэпутаты, і вы іх ведаеце, мяне потым “зьбівалі” і вельмі моцна. Выявілася, сапраўды, хлеб і малако адыгралі сваю ролю. I ўжо сёньня пад чырвонымі, на жаль, для кагосьці, сьцягамі зьбіраецца больш людзей, чым пад дзяржаўнымі сьцягамі...»
    У гэтым пасажы паказальна, што ў самога Лукашэнкі не выклікала занепакоенасьці гуртаваньне пад чырвонымі сьцягамі (гэта для «кагосьці» было «на жаль»), а па-другое, ён сказаў няпраўду: у 1992 годзе колькасьць камуністаў, якія выходзілі пад сьцягамі СССР і БССР , была значна меншая, чым колькасьць актывістаў БНФ, ня кажучы ўжо пра тое, што бел-чырвона-белы сьцяг быў дзяржаўным.
    Далей у выступе Лукашэнкі прагучала слова, якое ў наступным годзе зробіцца лейтматывам ягонай дзейнасьці — «мафія».
    «Што мы маем у выніку дзейнасьці цяперашняга Вярхоўнага Савету? Некіраванае грамадзтва. Камусьці, мабыць, гэта выгадна. Другое. Карупцыю ўлады зьверху данізу. I як вынік — безуладзьдзе, мафія. Кажуць многія дэпутаты, трэба пацярпець, пакуль гэтая мафія сама сябе, “як тоўсты кот, ня зьесьць”, але ўся бяда ў тым, што мафія сама сябе не “зьядае”. Прабачце, як у народзе яшчэ кажуць, — мафія несьмяротная, але змагацца зь ёй трэба. Спроба падзяліць тое, што не належыЦь толькі нам, мы яшчэ падыдзем да гэтага, і мы гэта абазвалі “прыватызацыяй”, не параіўшыся з народам. Забыцьцё ўсялякіх
    мікраэканамічных праблем, усе ў нас тэарэтыкі і “выкладчыкі”... мы народ распранулі, мы яго разулі, мы яго паставілі перад фактам дзікіх цэнаў. Мы практычна зьнялі перад ім усялякую абарону, якая хоць і была невялікая ў тыя партакратычныя часы... Мы ня можам называць сябе найвышэйшым заканадаўчым органам, таму што мы ператварыліся ў прыдатак бесталкова працуючага ўраду».
    У апошнім Лукашэнка меў рацыю — урад цалкам кантраляваў парлямэнцкую большасьць.
    «Я быў праціўнікам збору подпісаў за рэфэрэндум. Асабліва тымі, хто ня ў меншай меры вінаваты ў тым, што мы сёньня маем...» — тут, трэба думаць, Лукашэнка меў на ўвазе намаганьні БНФ у справе дасягненьня незалежнасьці Беларусі.
    А далей Лукашэнка прадэманстраваў характэрную для ягоных дэпутацкіх выступаў уласьцівасьць: супярэчлівасьць уласных заяваў: «Я лічу абсалютна абсурдным прапанову Ініцыятыўнай групы і іх пытаньне. Я яшчэ раз кажу, я не уваходжу ў юрыдычнае вызначэньне гэтага. Я за рэфэрэндум. За рэфэрэндум, які прызначыць Вярхоўны Савет. Хай рэфэрэндум у пляне зь іншымі пытаньнямі па Канстытуцыі, за які народ павінен сказаць “так” або “не»>>.