• Часопісы
  • Дзевяноста другі  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста другі

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 388с.
    2017
    59.05 МБ
    ЛІСТАПАД
    3	лістапада. Старшыня «Грамады» Міхась Ткачоў пахаваны на Ўсходніх могілках.
    6	лістапада. Нацыянальны банк вырашыў увесьці грашовыя разьлікі на тэрыторыі Беларусі толькі ў беларускіх рублях.
    8	лістапада. Прэзыдыюм Цэнтральнай рады БСДГ асудзіў забарону рэфэрэндуму.
    10	лістапада. Вярхоўны СаветТаджыкістану прыняў рашэньне пра самароспуск.
    10	лістапада. Вярхоўны Савет Беларусі прыняў закон «Аб усеагульным вайсковым абавязку» і вырашыў прывесьці да прысягі ўсіх вайскоўцаў да 31 сьнежня 1992 г.
    15	сьнежня. Сялянская партыя правяла на плошчы Незалежнасьці свой першы мітынг, асноўным патрабаваньнем было ўвядзеньне права прыватнай уласнасьці на зямлю.
    16	лістапада. Украіна адмовілася ад расейскага рубля на сваёй тэрыторыі. Прэзыдэнт РФ Ельцын заявіў, што краінам, якія выйдуць з рублёвай зоны, давядзецца набываць расейскія энэргарэсурсы за цьвёрдую валюту па сусьветных коштах.
    18	лістапада. Адбыўся візыту Беларусь прэм'ерміністра Польшчы Ганны Сухоцкай, пасьля якога яна выказала занепакоенасьць збліжэньнем Беларусі і Расеі.
    25	лістапада. Фэдэральны сход Чэхаславаччыны прагаласаваў за падзел на Чэхію ў Славаччыну.
    ПЕРШАЯ ПАЛІТЫЧНАЯ АДСТАЎКА Ў НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ
    Пазьняку ўдалося адгаварыць тых дэпутатаў Апазыцыі БНФ, якія пасьля забароны рэфэрэндуму зьбіраліся пакласьці дэпутацкія мандаты і сысьці зь Вярхоўнага Савету.
    I ўсё ж адна адстаўка — праўда, не з дэпутацтва, а з пасады кіраўніка парлямэнцкай камісіі — адбылася.
    Чалавекам, які сышоў, быў я.
    На «прафэсійнай аснове» ў Вярхоўным Савеце на пасадзе кіраўнікоў камісіяў — старшыняў, намесьнікаў старшыняў і сакратароў — працавала каля 60 дэпутатаў.
    Два дзясяткі старшыняў разам са старшынём Вярхоўнага Савету і ягонымі намесьнікамі ўваходзілі, паводле Канстытуцыі, у склад Прэзыдыюму, які быў надзелены некаторымі функцыямі «калектыўнага прэзыдэнта» (напрыклад, зацьвярджаў амбасадараў, прысвойваў ганаровыя званьні, разглядаў прашэньні аб памілаваньні і г. д.).
    Наша камісія, паводле сваёй назвы, займалася ня толькі праблемамі СМІ, але і правоў чалавека.
    Ледзь не штодня да нас ішлі лісты з турмаў і калёніяў — людзі прасілі перагледзець несправядлівыя, як яны лічылі, прысуды. Я падпісваў запыты ў Вярхоўны суд ці ў Генэральную пракуратуру, большасьць адказаў былі: «Падставаў для перагляду прысуду ня знойдзена». I ўсё ж, некалькі чалавек, справамі якіх давялося займацца ўшчыльную, мне ўдалося вызваліць з-за кратаў У тым самым 1992 годзе я наведаў калёнію пад Воршай — разам з палкоўнікамі-кіраўнікамі Ўпраўленьня выкананьня пакараньняў Міністэрства ўнутраных справаў. Паглядзеў камэры, сталоўку, а потым папрасіў начальства правесьці агульную сустрэчу. Перад зьняволенымі мне выступаць яшчэ не даводзілася — але палітычную сытуацыю абмаляваў ім, думаю, даходліва. Потым дзьве гадзіны прымаў асабістыя скаргі. Пазьней даведаўся, што ўмовы ў калёніі пасьля гэтага візыту палепшыліся.
    Канешне, наіўным было б спадзявацца на істотны посьпех у ачалавечваньні сфармаванай дзесяцігодзьдзямі сыстэмы, але, спадзяюся, нешта добрае зрабіць для зьняволеных мне ўдалося.
    А вось што тычыцца сродкаў масавай інфармацыі — у гэтай сфэры, якая была мне блізкай прафэсійна, было значна цяжэй. Пра адсутнасьць якой бы там ні было падтрымкі з боку Шушкевіча ды поўнае ігнараваньне ініцыятываў парлямэнцкай камісіі апаратам Саўміну я ўжо пісаў раней. Да восені 1992-га ў мяне склалася абсалютна яснае перакананьне, што праца мая на пасадзе сакратара парлямэнцкай камісіі безвыніковая.
    У лістападзе прынесьлі вялізны аркуш шчыльнай паперы, у якім у некалькі слупкоў былі надрукаваныя пара сотняў прозьвішчаў — абноўлены сьпіс тых, каму павінны былі ўсталяваць так званую «тройку», апарат урадавай сувязі. «Чацьвёркі» былі шмат у каго, пачынаючы з кіраўнікоў райвыканкамаў і супрацоўнікаў апарату Саўміну, тэлефоны ВЧ (высокачастотнай сувязі) — толькі ў найвышэйшых кіраўнікоў. А «тройка» была ва ўладальнікаў ВЧ і асобаў на ранг-два ніжэйшых—да ўзроўню міністраў і некаторых намесьнікаў міністраў (МУС, МЗС, КДБ, Мінабароны). У сьпісе былі і кіраўнікі парлямэнцкіх камісіяў. Знайшоў я там і сваё прозьвішча (дарэчы, пасады ў сьпісе не пазначаліся — былі толькі прозьвішча, імя і імя па бацьку, лічылася, што ў гэтым вузкім коле ўсе адны адных ведаюць).
    Праз паўгода, летам 1993-га, новаабраны старшыня «антыкарупцыйнай» камісіі дэпутат Лукашэнка будзе патрабаваць, акрамя службовай машыны, і гэтую самую «тройку».
    А мне скарыстацца такім сымбалем высокага службовага становішча не давялося — у сярэдзіне лістапада я прыняў рашэньне сысьці з пасады сакратара камісіі.
    Пра адчуваньне безвыніковасьці сваёй працы (пры міністэрскай зарплаце) я ўжо казаў, а падштурхнула да такога рашэньня адмова ў правядзеньні рэфэрэндуму.
    3 аднаго боку — на мітынгу перад разглядам пытаньня аб рэфэрэндуме, які мне давялося весьці разам з Галінай Вашчанка, была прыня-
    лістапад
    тая рэзалюцыя аб спыненьні працы ў структурах Вярхоўнага Савету ў выпадку, калі парлямэнт адмовіцца прызначаць дату рэфэрэндуму. I каму, як не вядоўцу мітынгу, трэба было выконваць гэтую рэзалюцыю.
    Па-другое, мы заявілі, што Вярхоўны Савет страціў легітымнасьць — тады ці маральна было атрымліваць там зарплату?
    Нарэшце, права на выбар улады — адно з базавых правоў чалавека. Пасьля таго, як яно было парушана, мусіў адбыцца нейкі акт пратэсту хаця б ад аднаго з членаў камісіі, якая займалася правамі чалавека. I адстаўка — самы лепшы для гэтага спосаб.
    Пра тое, што зьбіраюся падаць у адстаўку, я паведаміў Пазьняку. Ён не ўхваліў майго рашэньня, сказаў, што ня варта гэтага рабіць. Але й не ўгаворваў Мяркую, ён ужо стаміўся ад адгаворваньняў калег па апазыцыі, якія прапаноўвалі «здаць мандаты», да таго ж, я не зьбіраўся сыходзіць з Вярхоўнага Савету — толькі з пасады сакратара камісіі. Магчыма, ён бачыў маю рашучасьць і памятаў, што ў ліпені я не прыслухаўся да ягонай парады прыняць прапанову заняць пасаду дырэктара «Белінфарму».
    Канешне, я раіўся з жонкай. Галіна не пярэчыла, хаця ўсьведамляла ў тым ліку і матэрыяльныя страты, непазьбежныя ў выніку майго сыходу (яны сапраўды аказаліся вельмі сур’ёзнымі). Праз гады яна прызналася, што насамрэч без усялякай радасьці ўспрыняла маё рашэньне, «але ты быў
    так пераканана і рашуча настроены, што адгаворваць было бессэнсоўна».
    Я запісаўся на выступ у разьдзеле «Рознае» і раніцай 24 лістапада атрымаў слова. Далей цытую стэнаграму; вёў паседжаньне Станіслаў Шушкевіч.
    «Навумчык С. I. (Віцебская-Чыгуначная выбарчая акруга N 181). Маё выступленьне будзе кароткім. Два гады назад, калі была абрана і створана Камісія Вярхоўнага Савету ў пытаньнях галоснасьці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, то я як абраны вамі на пасаду сакратара гэтай камісіі бачыў сваю мэту ў тым, каб стварыць заканадаўчыя гарантыі для ажыцьцяўленьня прынцыпаў свабоды слова, свабоды інфармацыі, але відавочна, што гэтыя прынцыпы і ідэі былі варожыя для большасьці з вас. Вось ужо некалькі сэсій запар ні Прэзыдыюм, ні Вярхоўны Савет не ўключаюць...
    Старшыня. Сяргей Іосіфавіч, я вам зраблю заўвагу. Варожымі ня могуць быць тыя прынцыпы, якія зацьверджаны ў Канстытуцыі. Я прашу вас не рабіць такіх заяў.
    Навумчык С. I. Ва ўсякім разе гэтыя прынцыпы і ідэі былі супярэчлівыя з прынцыпамі большасьці дэпутатаў. Вось ужо некалькі сэсій запар ні Прэзыдыюм, ні Вярхоўны Савет не ўключаюць у парадак дня сэсіі праект Закону аб свабодзе інфармацыі. Пагадзіўшыся з магчымасьцю манапалізацыі амаль што ўсяго пэрыядычнага друку Саветам Міністраў, Вярхоўны Савет адмаўляецца прыняць адпаведныя заканадаўчыя
    акты і пастановы. Акрамя таго, адмаўляючы мільёнам грамадзян у правядзеньні рэфэрэндуму, Вярхоўны Савет парушыў іх правы на палітычнае волевыяўленьне, удзел у кіраваньні дзяржавай. I пайшоў пры гэтым далей. Нягледзячы на мае выступленьні як сакратара камісіі па галоснасьці і выступленьні дэпутатаў апазыцыі, ён прыняў шэраг законаў, якія фактычна легалізуюць умяшаньне ў асабістае жыцьцё грамадзян.
    3 самага пачатку існаваньня Беларускага Народнага Фронту БНФ заяўляў, што ўлада сама па сабе не зьяўляецца для нас самамэтай, а толькі інструмэнтам для паляпшэньня жыцьця народу і правядзеньня дэмакратычных працэсаў. 3 самага пачатку свайго ўтварэньня Беларускі Народны Фронт заяўляў таксама, што палітыка ніколі ня будзе на карысьць народу, калі яна не абапіраецца на мараль. Пасьля таго, як Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь адхіліў правядзеньне рэфэрэндуму, асабіста для мяне як члена апазыцыі стала немагчымай прафэсійная праца ў гэтым Вярхоўным Савеце, таму я прашу вызваліць мяне ад абавязкаў сакратара Камісіі Вярхоўнага Савету ў пытаньнях галоснасьці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека. Я хачу сканцэнтраваць сваю далейшую дзейнасьць на працы з выбаршчыкамі і ў апазыцыі».
    Тут Авальная заля грымнула аплядысмэнтамі — пляскалі ў ладкі нашыя палітычныя апанэнты, некаторыя крычалі — «Маладзец!»
    Звычайна Шушкевіч, дый ягоныя намесьнікі, калі вялі сэсію, вельмі неахвотна ставілі нейкае
    пытаньне на галасаваньне, калі яго не было ў парадку дня. Але ў гэтым выпадку традыцыя была парушаная.
    «Старшыня. Сяргей Іосіфавіч, паставіць на галасаваньне праект пастановы? Я прашу народных дэпутатаў, ведаеце, будзем так, як у ... арміі (у стэнаграме стаіць шматкроп’е, насамрэч Шутпкевіч сказаў — «у прускай арміі» — С.Н.). У нас па “Рознаму” галасаваньне не праводзіцца. Але пасьля “Рознага” мы адразу абавязкова разгледзім кадравае пытаньне ў сувязі з паступіўшай пастановай».
    I — пасьля выступу іншых дэпутатаў:
    «Старшыня. Яшчэ я абяцаў прагаласаваць па пытаньні народнага дэпутата Навумчыка. Хто за тое, каб прыняць пастанову аб задавальненьні просьбы народнага дэпутата Навумчыка Сяргея Іосіфавіча аб тым, каб яго выключыць з пастаяннай работы ў камісіі і ў Вярхоўным Савеце з пастаяннай пасады, прашу галасаваць. Хто супраць? Хто ўстрымаўся? Вынікі галасаваньня: кворум для галасаваньня 230. Кворум для прыняцьця рашэньня 173. Зарэгістравана 277. Прагаласавала “за” 197. Прагаласавала “супраць” 9. Устрымалася 9. Усяго прагаласавала 215. He галасавала 62. Рашэньне прынята. Пастанова прымаецца».