Дзевяноста другі
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 388с.
2017
Выглядае, тыя восемдзесят дэпутатаў, якія галасавалі супраць, устрымаліся альбо ўвогуле адмовіліся галасаваць — былі члены Апазыцыі БНФ і Дэмклюбу (які ў 1992 годзе фактычна ўжо не існаваў).
Але ніякага эфэкту адстаўка ня мела. Акрамя рутынных выпускаў справаздачы з сэсіі па тэлебачаньні і радыё, толькі тыднёвік «Літаратура і мастацтва» пра яе паведаміў, а «Чырвоная зьмена» дала стэнаграму майго выступу. Ва ўсякім разе, больш ніякай рэакцыі ў друку я ня бачыў.
Ніхто з маіх добрых знаёмых і сяброў, ніхто з тых асобаў, якія былі для мяне маральнымі аўтарытэтамі — не ухваліў гэты мой крок. Васіль Уладзімеравіч Быкаў часам прыязна рэагаваў на нейкія мае, як ён лічыў, удалыя выступы ці публікацыі ў друку, Рыгор Іванавіч Барадулін звычайна экспрэсіўна, часта з салёным словам, падтрымліваў у нейкіх маіх дзеяньнях. Гэтым разам -— нічога. Што праўда, і не крытыкавалі.
Пра гэтую адстаўку ўжо праз пару дзён забыліся, яе ніколі ня ўзгадвалі нават тыя публіцысты, якія тады і пазьней даказвалі, што пасьля забароны рэфэрэндуму дэпутаты апазыцыі мусілі скласьці мандаты і сысьці зь Вярхоўнага Савету.
I вось у адсутнасьці колькі-небудзь прыкметнай рэакцыі на маю адстаўку і была яе карысьць, бо гэта (хай і ў значна меншым маштабе) паказала, чым магла б скончыцца адмова дэпутатаў Апазыцыі БНФ ад мандатаў: нічым, акрамя імклівага зьнікненьня палітычнага ўплыву.
На маё месца ў камісіі хутка быў абраны дэпутат-прадстаўнік намэнклятуры. Той хай сабе і зусім невялікі ўплыў на кіраўнікоў СМІ, які яна мела, Апазыцыя БНФ страціла.
У выпадку сыходу нарадафронтаўцаў зь Вярхоўнага Савету хіба што толькі размовы пра
гэты крок былі б даўжэйшыя. Але мы імгненна страцілі б практычна ўсё, што з такой цяжкасьцю набылі: і магчымасьці парлямэнцкай дзейнасьці, і магчымасьці сустрэчаў з людзьмі, і доступ да сродкаў масавай інфармацыі. Зрэшты, пра ўсё гэта ўжо казалася.
«Вы зрабілі тое, што мусілі зрабіць, д’Артаньян, але, быць можа, вы зрабілі памылку», сказаў Атос галоўнаму герою «Трох мушкецёраў», калі той адмовіўся ад прапановы ўступіць у гвардыю кардынала.
Увогуле, гэта вельмі няпросты выбар для палітыка — ісьці ва ўладу, якая па сваёй сутнасьці супярэчыць тваім ідэйным перакананьням, і скарыстаць, можа быць, і мізэрныя магчымасьці для прасоўваньня сваіх ідэалаў — альбо не ісьці і застацца «чыстым». У 1992-м я двойчы рабіў гэты выбар: адмовіўшыся ад пасады дырэктара «Белінфарму» і сышоўшы ў адстаўку з пасады сакратара парлямэнцкай камісіі.
Ці зрабіў бы я такі выбар сёньня? Для палітыка важна захаваць сваё рэнамэ чыстым ад супрацоўніцтва з сумнеўнай уладай. Але часам варта ахвяраваць іміджам у інтарэсах справы. Тым больш у тым выпадку, калі гаворка ідзе пра парлямэнт — выбарны орган, дзе чым болей у палітычнай арганізацыі пазыцый, тым лепей. Таму лічу, што адмова ад кіраўніцтва БЕЛТА была збольшага слушнай, а вось адстаўка з пасады сакратара парлямэнцкай камісіі — хутчэй, памылковай.
Але ўсё гэта я ўсьвядоміў пазьней. У наступныя гады, нягледзячы ў тым ліку і на тое, што матэрыяльнае становішча сям’і істотна пагоршылася, я не шкадаваў пра сваё рашэньне.
I калі сёньня бачу, што той мой крок меў пэўныя палітычныя заганы, дык суцяшаюся тым, што тады, у 1992-ім, я зрабіў яго паводле ўласнага сумленьня. Жонка мае рацыю — інакш зрабіць я ня мог.
Што ж, прыемна хоць бы ў гэтым быць падобным да галоўнага героя любімай кнігі дзяцінства.
С ЫГЕЖ АНЬ
2 сьнежня. У Вялікабрытаніі адасланае першае ў сьвеце sms-паведамленьне.
5 сьнежня. Памёр Генэральны пракурор Беларусі Мікалай Ігнатовіч.
9 сьнежня. Учыненыя акты вандалізму ў Курапатах.
11 сьнежня. ТБМ імя Скарыны прыняло зварот супраць спробаў парлямэнцкай большасьці замацаваць у Канстытуцыі за расейскай мовай статус дзяржаўнай, называючы гэта крокам да скасаваньня дзяржаўнай незалежнасьці.
11 сьнежня. У Доме літаратара адбылася прэзэнтацыя Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.
15 сьнежня. На закрытым пасяджэньні Вярхоўны Савет разгледзеў вайсковую дактрыну Беларусі.
19 сьнежня. У Доме літаратара прайшоў Першы сход беларусаў блізкага замежжа.
20 сьнежня. У памяшканьні школы № 73 адбыліся першыя заняткі ва ўкраінскай нядзельнай школцы.
21 сьнежня. Вячаслаў Кебіч у Міры сустрэўся з прадстаўнікамі творчых саюзаў.
30 сьнежня. Усталяваныя дыпляматычныя адносіны зь Літвой.
Канец сьнежня — афіцэры, якія служаць у падпарадкаваным Міністэрству абароны войску, прыведзеныя да прысягі.
ЧАСЗЬМЯНІЎСЯ
У сьнежні мы былі вымушаныя працягваць працу ў Вярхоўным Савеце, тым больш што парлямэнт нарэшце прыступіў да абмеркаваньня вайсковых пытаньняў.
Але гэта быў і час асэнсаваньня — што ж прычынілася да таго, што рэфэрэндум не адбыўся.
Ініцыятыўная група спрацавала і ў арганізацыйным, і ў прававым сэнсе бездакорна, дэпутаты Апазыцыі БНФ прыклалі ўсе намаганьні — і на сустрэчах з грамадзянамі, і ў прэсе, і ў Авальнай залі — каб рэфэрэндум адбыўся. Ясна, што ня толькі даклад Булахава.
Фатальнай для лёсу рэфэрэндуму, на маю думку, была пазыцыя старшыні Вярхоўнага Савету, які, па-першае, мог уласным рашэньнем ініцыяваць рэфэрэндум, па-другое, пасьля збору патрэбнай колькасьці подпісаў мог (і мусіў) не спыняць сэсію, якая павінна была б ужо ў траўні прызначыць рэфэрэндум, па-трэцяе, не цягнуць з прызначэньнем сэсіі да кастрычніка. Ня кажучы ўжо пра тое, што ўсе дзесяць месяцаў 1992-га Станіслаў Шушкевіч актыўна выступаў супраць ідэі рэфэрэндуму і датэрміновых выбараў.
Ці маглі мы прагназаваць такія паводзіны Шушкевіча? У нас не было ілюзіяў наконт ягоных паводзінаў (хапала досьведу красавіцкіх страйкаў 1991-га, дзе ён стаў на бок камуністычнай намэнклятуры), але тое, што ён будзе ігнараваць меркаваньне як мінімум 350 тысяч грамадзян — прызнаюся, гэтага спрагназаваць мы не маглі.
Памыліліся.
У мэмуарах Шушкевіча «Маё жыцьцё, крах і ўваскрошаньне СССР» пра гісторыю з рэфэрэндумам — ні слова
Ёсьць і яшчэ адна прычына, зусім ня другасная — актыўнасьць грамадзтва ў канцы 1992-га была значна меншай, чым у пачатку году.
«Грамадзтва на тым этапе разьвіцьця пасьля савецкага экспэрымэнту яшчэ ня ў стане было шырока выступаць супраць беззаконьня ў падтрымку рэфэрэндуму у адкрытым дзеяньні. Лягчэй было проста паставіць подпіс «за», але не змагацца, не рызыкаваць нічым», — лічыць Зянон Пазьняк.
Магчыма, калі б на плошчы перад Домам ураду было ня некалькі тысяч чалавек, а хаця б 30-50 тысяч — рашэньне Вярхоўнага Савету было б іншым.
У значнай ступені адказнасьць за тое, што адбылося, ляжыць і на грамадзтве, якое ў крытычныя часы ўсё ж павінна выяўляць палітычную актыўнасьць. Гэтая актыўнасьць была намі правільна ацэненая ў канцы 1991-га — пачатку 1992-га, калі яна была высокая. Але Шушкевіч зацягнуў з прызначэньнем сэсіі, а празь дзесяць
месяцаў людзі былі стомленыя эканамічнымі цяжкасьцямі, клопатам аб выжываньні, і мы ўжо папросту не маглі сабраць на плошчы тую колькасьць, якую зьбіралі год перад тым.
Як прыгадвае Зянон Пазьняк, «адзінай нашай зброяй стала вуліца. На гэта разьлічвалі. Вуліца нас і падвяла. Час зьмяніўся. Пасьля ўпадку камунізму людзі супакоіліся, вырашылі, што справа ўжо зробленая. Актыўнасьць пратэстаў зьменшылася. Адчуваліся стомленасьць і заспакоенасьць, бо фармальна зьнік з далягляду вораг нумар адзін — КПСС (хаця ўлада засталася ў камуністаў). Ня стала вострага адчуваньня небясьпекі. 29 кастрычніка, калі разглядалася пытаньне пра рэфэрэндум, у сіверны марозны дзень на плошчу да Вярхоўнага Савету прыйшло пры ўсіх нашых стараньнях ня больш за пяць тысячаў людзей. Тое самае адбылося і пасьля 29 кастрычніка. Грамадзкага пратэстнага энтузіязму, які быў у 1990-91, ужо не існавала. Паўтаруся, шмат людзей не разумелі, што камуністычны Вярхоўны Савет не зьмяніўся. Ну, як жа так — там жа Пазьняк, Шушкевіч, БНФ. Кругом была дэмакратычная фразэалёгія, віселі бел-чырвона-белыя сьцягі. Якія пратэсты? Усё ж добра. Намэнклятура скарыстала грамадзкую ілюзію для мімікрыі і ашуканства людзей» (архіў аўтара).
У той сытуацыі нам, дэпутатам Апазыцыі БНФ, заставалася адно — працягваючы парлямэнцкую барацьбу, болып актыўна ісьці ў народ. «Мы пачалі езьдзіць па Беларусі, спатыкацца з тысячамі людзей, тлумачыць ім становішча ў
палітыцы, распаўсюджваць ідэі і каштоўнасьці Незалежнасьці, волі і дэмакратыі. Дэпутацкія мандаты нам вельмі ў гэтым дапамаглі», — прыгадвае Зянон Пазьняк.
.. .У апошнія дні 1992-га афіцэры ў вайсковых частках нарэшце былі прыведзеныя да прысягі на вернасьць Беларусі.
Ды толькі спакайней ад гэтага не зрабілася.
«Трэба арыентавацца ў эканамічным жыцьці на Расею, таму што нам выгодна супрацоўнічаць з Расеяй», — заявіў Станіслаў Шушкевіч на прэсавай канфэрэнцыі 29 сьнежня.
У наступным, 1993 годзе сэсія Вярхоўнага Савету пачнецца са словаў сьпікера пра праект Канстытуцыі (ужо з прэзыдэнцтвам) і абмеркаваньня «цеснага саюзу з Расеяй».
Паказьнік асобаў
A
Абламейка Сяргей 11
Абрамава Вольга 190-196
Абрамовіч Аляксандар 144,155,159,182,183, 293, 300, 303, 307-
311, 337, 338
Агінскі Міхал Клеафас 279
Аксаміт Мікалай 235, 343
Алампіеў Віктар 185, 343
Алексій патрыярх 122
Аліеў Гейдар 282, 283, 284
Амбарцумаў Яўген 121
Анісенка Тацяна 308
Антончык Сяргей 161,185, 331, 343
Анцулевіч Уладзімер 29, 90, 95, 96,108,110,111,141,142, 219,
220, 292
Арлоў Уладзімер 11,134, 231, 233, 250, 341
Арсеньнева Натальля 227, 231
Асіпенка Вячаслаў 168
Асташынскі Валянцін 48
Астраўцоў Сяргей 84
Астроскі Канстанцін 276
Б
Бабачонак Станіслаў 185, 343
Багданкевіч Станіслаў 62,103
Багдановіч Максім 227
Балвановіч Леанід 277
Банкевіч Генадзь 278
Бань Уладзімер 162,180,182
Барадач Уладзімер 277
Барадулін Рыгор 250, 341, 353
Баршчэўскі Лявон 30,126,185,193, 235, 264, 278, 307, 312-314,
339, 343
Батура Барыс 333
Бачароў Яўген 121, 335
Белакоз Алесь 247
Беленькі Юрась 161,145,152,185,193, 343
Бірукоў Мікалай 277
Бобыр Аляксандар 277
Брэжнеў Леанід 55,106
Булахаў Дзьмітры 62, 222, 225, 292-299, 304, 306, 308, 310, 311,
323, 324, 327, 335, 337,358
Бураўкін Генадзь 247, 251
Бутэвіч Анатоль 118,249,250, 256, 257, 265, 267-269,273
Бушлякоў Юрась 232
Быкаў Васіль 22,23,24,25, 50, 96,138, 203, 232,233, 250,272,