Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

Дзевяноста трэці

Сяргей Навумчык

Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
89.7 МБ
	стагодзьлзе
a
дзевяноста
Сяргей Навумчцк
трэці
радыё свабода
«ДЗЕВЯНОСТА ПЕРШЫ»,
«ДЗЕВЯНОСТА ДРУГІ»,
«ДЗЕВЯНОСТА ЧАЦЬВЕРТЫ», «ДЗЕВЯНОСТА ПЯТЫ» — ВОДГУКІI АЦЭНКІ
«ДЗЕВЯНОСТА ПЕРШЫ»
«Дзевяноста першы» — гэта ўзор жарснай публіцыстыкі, прадоннага аналізу падзеяў, прарочых высноваў. Сяргей Навумчык — правая рука Зянона — пісаў профілі дзевяноста першага году, у якім вырашаўся лёс незалежнай дзяржавы Беларусь. Знайшоўся неспакойны Беларус і распавёў пра падзеі, як ён бачыў іх, як непасрэдна ўспрымаў.
I захмар’е, і дол, і халодны позірк, і душэўная трывога. Ацэнку дасьць час. За ім — слова!
Рыгор Барадулін, народны паэт Беларусі
Навумчык — выдатны аўтар. У яго добры стыль, ён умее трымаць увагу і напружаньне. Гэта звышчытэльны тэкст. 500-старонкавы фаліянт прачытваецца на адным дыханьні.
«Наша Ніва»
Час ідзе, нешта забываецца, а потым зьяўляюцца тыя мэмуарысты, якія помняць добрае, зьвязанае зь імі самімі, і забываюць тое, што, можа, ня надта добрае было зь імі, або гэтае ня надта добрае хочуць перакласьці на чужую адказнасьць, на чужыя плечы. Ва ўсякім разе, у тых кнігах, якія я прачытаў пра той час, у мяне такое адчуваньне было. Таму тое, што Сяргей дае дакумэнты, дае атмасфэру таго часу, — мне здаецца, гэта вельмі важна.
Генадзь Бураўкін, паэт, першы прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН
Захапляюся — часам са сьлязой у вачах — дэталямі, якія проста ўцягваюць чытача ў апісаныя падзеі. Кніга «Дзевяноста першы» — каштоўны архіў, які чытаецца як раман.
Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР
Гэты важкі том — найлепшы адказ як тым, хто лічыць, нібыта незалежнасьць звалілася на беларусаў зь неба, так і тым, хто мяркуе, быццам нацыянальна-дэмакратычныя сілы на чале з БНФ у нашай найноўшай гісторыі пацярпелі ларазу. Насамрэч яны ў неверагодна складаных умовах дасягнулі галоўнай мэты — краіна атрымала Незалежнасьць.
Уладзімер Арлоў, пісьменьнік
Гісторыю, як вядома, пішуць пераможцы. Са спазьненьнем на 20 гадоў мы дачакаліся і сваёй гісторыі пра пераможны 1991 год.
Дзьмітры Гурневіч, журналіст
«ДЗЕВЯНОСТА ДРУГІ»
На пачатку 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя тагачасная моладзь зачытвалася мэмуарамі Ільлі Эрэнбурга «Людн, годы, жнзнь», зь нецярплівасьцю чакала іх працягу. У іх быў выкрыты мэханізм сталінізму, іншымі, зразумела, сродкамі. I калі надышоў нэасталінізм у брэжнеўскасуслаўска-андропаўскім выкананьні, ён ужо ня здольны быў яе, моладзь, «повернуть назад». Бо ў сьвядомасьці «шасьцідзясятнікаў» пасьпела насьпець Будучыня. У пэўным сэнсе сэрыю кніг, якую задумаў і ажыцьцяўляе Сяргей Навумчык, можна назваць «Людзі, час, Беларусь», хоць яны не зусім мэмуары, а мо і не мэмуары зусім. Ёсьць, ёсьць прыкметы таго, што беларуская моладзь, дзякуючы кнігам Сяргея, усё глыбей асэнсоўвае, як дзейнічае мэханізм нацыянальнай здрады, і разумее, як ёй супрацьстаяць.
Сяргей Ваганаў, журналіст
Першая палова 90-х — гэта пэрыяд гісторыі Беларусі, які цяперашняя ўлада хоча калі не забыць, то прынізіць. «Успамін ад тых дзён — адчуваньне страчанага часу», — піша Сяргей Навумчык пра 1992 год. Але сам жа і зьняпраўджвае гэтую журботную выснову, бо сьведчыць як удзельнік падзеяў пра беспрэцэдэнтны акт волі нашага народу: сабраныя Народным Фронтам амаль паўмільёна подпісаў за свабодны, дэмакратычны, нармальны шлях для незалежнай Беларусі.
Вінцук Вячорка, мовазнаўца
«ДЗЕВЯНОСТА ЧАЦЬВЕРТЫ»
Сяргей Навумчык напісаў вельмі цікавую кнігу, якая, дзякуючы стылю і пачуцьцю гумару аўтара, чытаецца на адным дыханьні. Але галоўнае, што там ня схлушаны аніводны факт. Часта бывае прыкра, калі чытаеш хлусьню пра тое, чаму сам быў сьведкам. У кнігах Навумчыка такога няма.
Сяргей Дубавец. пісьменьнік
Гэта хроніка палітычнага жыцьця, якое было ў Беларусі.
Сяргей Антончык, лідэр рабочага руху пачатку 1990-ых
Сяргей Навумчык досыць аб’ектыўна ацэньвае расклад палітычных сіл у нашай краіне напярэдадні і падчас прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году. Ён прыходзіць да высновы, зь якой цяжка не пагадзіцца: на тых выбарах і Кебіч, і Аляксандар Лукашэнка рэпрэзэнтавалі блізкія між сабою палітычныя пазыцыі, у аснове якіх ляжала імкненьне да пераўтварэньня Беларусі ў калёнію ўсходняга суседа ўзамен на моцна жаданую імі найвышэйшую ўладу на гэтай тэрыторыі.
Лявон Баршчэўскі, дэпутат Вярхоўнага СаветуХІІ скліканьня
Такая кніжка — выдатная зьява.
Радзім Гарэцкі, акадэмік
«ДЗЕВЯНОСТА ПЯТЫ»
Значная часткатэксту прысьвечана красавіцкай галадоўцы ў памяшканьні парлямэнту, рэфэрэндуму і выбарам 1995 году. Паводле сваёй трагічнай значнасьці ў найноўшай гісторыі Беларусі гэтыя падзеі, бадай, пераважаць гісторыю злачыннага зьнікненьня вядомых беларускіх грамадзян. Такія злачынствы ня маюць маральнага тэрміну даўнасьці.
Пётра Садоўскі, першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне
Кніга выдатна адпавядае жанру «нон-фікшн». У кнігах гэтага жанру выкарыстоўваюцца мастацкія прыёмы раскрыцьця вобразаў і такая спэцыфічная кампазыцыйная арганізацыя твораў сцэна за сцэнай. У выпадку зь Сяргеем Навумчыкам гэта ня толькі сцэна за сцэнай, але і год за годам. I можна сказаць, што гэта ў пэўным сэнсе ўзорны нацыянальны «нон-фікшн».
Ганна Кісьліцына, літаратурны крытык
Лёгкі стыль аўтарскага выкладаньня робіць, здавалася б, сур’ёзную гістарычную літаратуру «надрыўнай», кшталту майстроў дэтэктыўнага альбо фантастычнага жанру.
Сяргей Пульша, аглядальнік газэты «Новы час»
Аўтар не нэўтральны, ён нефармал, бэнээфавец, апазыцыянэр, дэмакрат, пацярпелы, герой, удзельнік, зацікаўленая асоба... Усё так. Толькі гэта ня мінус, а фарматная дадзенасьць. Яе галоўная рыса не абмежавальнасьць, а сумленнасьць сьведкі, эмоцыя часу, а не ягоны асадак, не наратыў прафэсара, а праўдзівасьць летапісца.
Гэта каштоўнае, дакладнае дасьледаваньне па найноўшай гісторыі змаганьня за незалежную Беларусь пагрунтована на дакумантах, на летапісе друку, на ўспамінах і архіўных матар’ялах і на вопыце ўласнага ўдзелу ў палітычным працэсе той пары. Асаблівай каштоўнасьцю кнігі зьяўляецца тое, што яна адлюстроўвае дух таго часу, сваістае адчуваньне падзей, часам апісаных скрупулёзна да найменшых дэталяў.
Зянон Пазьняк, старшыня Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце XII скліканьня
Узяла ў рукі на хвіліну пагартаць і не змагла адарвацца, хоць вельмі балюча чытаць усе падрабязнасьці таго, што мы, учарашнія дзеці, бачылі збоку, а аўтар знутры. Як быццам ізноў разанула па сэрцы. Як тады, калі мы даведаліся пра вынікі рэфэрэндуму (у мяне дагэтуль зьвініць у вушах крык маёй тагачаснай сяброўкі, вельмі-вельмі ціхай дзяўчынкі Наташы «Ня можа быць!» на ўсю кавярню). Як тады, калі глядзелі, як здымаюць «Пагоню» з будынка на плошчы Незалежнасьці, і плакалі. Спадзяюся, што некалі ўрыўкі з кнігі ўвойдуць у падручнікі, па якіх будуць вучыцца калі ня нашы дзеці, то ўнукі дакладна.
Мілана Міхалевіч, настаўніца
Усё было страшна, але ніхто ня ведаў страху.
Віктор Гюго, «Дзевяноста трэці»
Сяргей Навумчык
дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык. Дзевяноста трэці. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2018. 536 с.: іл.
Бібліятэкар Свабоды
Аляксандар Лукашук
Рэдактар Аляксандар Лукашук Мастак Генадзь Мацур Карэктар Сяргей Шупа
У пятым томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца XX стагодзьдзя аднаўляецца ва ўсёй вастрыні барацьба ў парлямэнце за і супраць вайсковых саюзаў, за энэргетычную незалежнасьць і супраць увядзеньня прэзыдэнцтва, ашаламляльныя здабыткі і паразы нацыянальнага адраджэньня і дэмакратыі, галоўныя дзейныя асобы і драматычныя наступствы іх выбару для свабоды — 1993 год вачыма ўдзельніка, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі (1990-1995).
Папярэднія кнігі цыклю — «Дзевяноста першы», «Дзевяноста чацьверты», «Дзевяноста пяты» і «Дзевяноста другі».
У кнізе скарыстаныя фатаздымкі Сяргея Грыца, Уладзімера Кармілкіна, Уладзімера Сапагова, Галіны Навумчык, Франака Вячоркі, газэты «Свабода», матэрыялы сайтаў «Вытокі» і «Міжнародны беларускі архіў», а таксама архіву аўтара.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2018 FOL
ISBN 978-0-929849-22-5
ЗЬМЕСТ
Апошні мірны год. Аляксандар Лукашук 	7
Ад аўтара 	8
Шушкевіч выступае за рэформы 	16
Чаму не ўвялі талер	27
Як жылі дэпутаты	37
Сьвяткуем 75-я ўгодкі БНР	48
Галіна Сямдзянава ратуе беларусаў 	61
Краінай кіруюць Шушкевіч і Кебіч	79
Людзі са зброяй запоўнілі Авальную залю	113
Ці паляціць самалёт на беларускай мове	137
Апазыцыя БНФ выстаўляе прапановы 	148
Сьпікер кажа пра дзяржаўны пераварот	170
Лукашэнка раіць мне ня верыць Шушкевічу	175
Як мы ня сталі міністрамі і пасламі	187
Быкаў выступае супраць памяркоўнасьці 	206
Лукашэнку прызначаюць старшынём антыкарупцыйнай камісіі	224
Намэнклятура спрабуе скінуць Шушкевіча	235
III Усебеларуская канфэрэнцыя прызнае Раду БНР 	257
Што журналісты рабілі ў палітыцы 	270
Беларусы сьвету зьбіраюцца на Зьезд 	281
Экспэрты распрацоўваюць Балта-Чарнаморскі нафтавы калектар 	300
Хто прысьпешвае канстытуцыйны працэс 	316
Нацыянальнае Адраджэньне набірае сілу	334
СМІ агітуюць супраць Незалежнасьці 	356
Лукашэнка гатовы на каленях паўзьці ў Расею 	382
Шушкевіч і Кебіч сварацца і мірацца	394
БНФ падтрымлівае рашучасьць Ельцына	404
Шушкевіч адмаўляецца ствараць кааліцыйны ўрад 	422
Кебіч уводзіць войскі ў Дом ураду	459
Шыркоўскі і Ягораў зьвяртаюцца да дэпутатаў 	470
Лукашэнка выступае з дакладам — намэнклятура ў захапленьні 	485
Удзячны вучань папраўляе настаўніка	498
Паказьнік асобаў	500
Пра аўтара	514
Summary 	515
АПОШНІ МІРНЫ год
Яшчэ ніхто ня зьнік, ня зьбіты АМАПам, не сядзіць на «Акрэсьціна», не галадае ў «Валадарцы», не шукае рыфмы на нарах «Амэрыканкі», ня просіць аб памілаваньні, ня выключаны з унівэрсытэту, ня выкінуты з працы, ня выштурхнуты ў эміграцыю.
Яшчэ бел-чырвона-белы сьцяг лунае над парлямэнтам, міліцыянты і памежнікі носяць форму з Пагоняй, юбілеі БНР, зьезды беларусаў замежжа, канфэрэнцыі БНФ адбываюцца ў галоўных залях сталіцы, восем з кожных дзесяці першаклясьнікаў вучацца па-беларуску, незалежныя газэты выходзяць стотысячным накладам, кнігі пра сапраўдную гісторыю друкуюцца дзяржаўнымі выдавецтвамі.
Яшчэ не прынятая канстытуцыя, ня ўведзенае прэзыдэнцтва, не пачаўся рэфэрэндумны шал.