Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
Але ўжо тады, у 1993-м, мне было прыемна пачуць пра адзін закон, які Шушкевіч адзначыў
у іншым сваім выступе: «Закон Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе веравызнаньняў і рэлігійных арганізацыях” закладае падмурак для вырашэньня ўсіх канфліктаў і спрэчак, для захаваньня надалей плюралізму і талерантнасьці, уласьцівых нашаму грамадзтву, нашаму народу». Гэта быў «мой» закон: як сакратар Камісіі па пытаньнях галоснасьці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, я ўзначальваў групу па ягоным стварэньні. Слова «стварэньне» тут абсалютна да месца — бо тое сапраўды была творчая праца, з удзелам ня толькі дэпутатаў ды экспэртаў, але і герархаў канфэсій — мітрапаліта Філарэта і тагачаснага кіраўніка каталіцкай царквы ў Беларусі Кандрусевіча (ён яшчэ ня быў мітрапалітам). 3 таго часу ў мяне склаліся добрыя адносіны з уладыкам Філарэтам. Наш законапраект у выніку зь невялікімі папраўкамі быў прыняты Вярхоўным Саветам — але ўжо ў часы Лукашэнкі быў скасаваны, замест яго зрабілі іншы, які праваабаронцы крытыкавалі за дыскрымінацыйныя палажэньні.
3 дакладу Кебіча прывяду толькі адзін урывак: «Дзякуючы намаганьням усіх узроўняў улады, гаспадарчых структураў, нам удалося захаваць адносна прымальны сацыяльны фонд па найважнейшых складніках. Я маю пры гэтым наўвазе тое, пра што ўжо не аднойчы казаў: у нас ніхто не галадае, ніхто ня мерзьне, ніхто дзяржавай не пакінуты на волю лёсу. Іншая справа — цяжка дзяржаве, цяжка і народу.
Тым ня менш шматлікія абаронныя прадпрыемствы апынуліся на мяжы банкруцтва. I адна з галоўных прычынаў — складанасьць загрузкі іх вузкаспэцыялізаваных магутнасьцяў.
Ужо на 1 студзеня гэтага году наша запазычанасьць Расеі складала 112 мільярдаў рублёў. Такая, на жаль, горкая праўда. Адзінае выйсьце: на погляд ураду, гэта эканамічны саюз, пабудаваны на шматбаковай аснове. Што такі саюз патрэбны, у мяне асабіста не выклікае сумненьняў...
Тым больш што стварэньне добраахвотных саюзаў зь іншымі дзяржавамі цалкам адпавядае артыкулам 10 і 11 Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце нашай рэспублікі».
Гучала гэта як — самі, без Масквы, ня можам,
Зянон Пазьняк (Ангарская выбарчая акруга № 9, г. Менск). Я хачу засяродзіць вашуўвагу на пытаньні, пра якое дэпутаты Апазыцыі Народнага фронту нястомна нагадваюць вось ужо тры гады і невырашэньне якога зьяўляецца пастаяннай прычынай бяды ў нашай эканоміцы і ў цэлым у жыцьцёвых дачыненьнях грамадзтва. Размова ідзе пра абавязковасьць увядзеньня нацыянальнай валюты. Уводзіць яе папірэбна было ўчора, а рыхтавацца ўвесь гэты час. На жаль, час згублены, а наша дзяржава дапусьцілася да ганебнага ўльтыматуму з боку суседняй краіны. Аднак і па сёнызяшні дзень ні Нацыяналызы банк, ніўрад, ні Вярхоўны Савет ня вызначылі пазыцыяў па гэтым пытаньні... Гэтаўжо відавочна, што мы маем справу з пэўнымі кіруючымі асобамі, якія сьвядома штпурхаюць да пагібелі нашу краіну дзеля ўратаваньня сваіх эгаістычных інтарэсаў... Я хацеў бы зьвярнуць увагу народных дэпутатаў, якія не знаходзяцца ў палоне ілюзіяў, на абавязковасьць прыняцьця на гэтай сэсіі Пастановы Вярхоўнага Савету аб даручэньні Нацыянальнаму банку і ўраду прыступіць да ўвядзеньня беларускай нацыянальнай валюты на Беларусі. Калі і ў якім часе адбудзецца гэтая акцыя — справа асобая і канфідэнцыяльная, але прыняць такую пастанову неабходна, каб гарантаваць рэформу і адпаведную фінансавакрэдытную паліпіыку, запабегчы нечаканасьцям і ініцыятывам суседняй краіны. Цяпер ужо адлік часу пайшоў не на гады і нават не на месяцы.
ЧАМУ НЕЎВЯЛІТАЛЕР
Грошай заўсёды не хапае.
У 1993-м іх не хапала асабліва. Жонка працавала ў менскай гарадзкой газэце «Добры вечар» і атрымлівала разам з ганарарам... колькі ж рублёў? Яна ня здолела адказаць на гэтае пытаньне.
I ўвогуле, ніхто са знаёмых ня змог прыгадаць свой заробак у 1993 годзе ў рублях. I не таму, што прайшла чвэрць стагодзьдзя, а зусім зь іншай прычыны.
Увесь год заробак мяняўся. Ён рос, прычым рос імкліва. Але гэта быў ня той выпадак, калі падвышэньне заробку радуе. Панавала інфляцыя, і калі ў студзені курс даляра быў 500 рублёў, дык пад навагоднюю ялінку ў сьнежні ўзьняўся да 7 000.
Такім чынам, за год «зайчык» патаньнеў у 14 разоў. Адпаведна, ледзь не штодня павялічваліся і цэны. I хоць паралельна з ростам даляра падвышалася і зарплата, але рабілася гэта са спазьненьнем і далёка не кампэнсавала страты: так, у пачатку году намінальны налічаны сярэдні заробак быў 12 939 рублёў, а ў канцы — 162 480. За год ён узьняўся ў 12 разоў (тым часам рубель патаньнеў у 14). Але цэны расьлі яшчэ шпарчэй.
Увогуле, паколькі заробак увесь час мяняўся, дык бессэнсоўна яго называць, лічбы нічога ня скажуць тым, хто ня жыў у той час. А хто жыў — папросіць перавесьці ў даляры.
Калі вельмі абагульніць, у сярэднім заробак у бюджэтнай сфэры ці на дзяржаўных прадпрыемствах у 1993 годзе вагаўся ў межах 15-25 даляраў. Старшыня Вярхоўнага Савету Шушкевіч атрым-
ліваў 80 даляраў, міністар — 50 даляраў (столькі ж атрымліваў і дэпутат на сталай працы ў парлямэнце). Мая жонка, працуючы карэспандэнтам, разам з ганарарамі, мела 35-40 даляраў, і гэта лічылася вельмі добрым заробкам.
У верасьні газэта «Свабода» надрукавала артыкул пра розьніцу ў пэнсіях паміж цывільнымі і вайсковымі пэнсіянэрамі, якія прыехалі на жыхарства ў Беларусь (пераказваючы размовы апошніх у сабесе, кшталту «гэтаму Шушкевічу галаву адкруціць»), Аўтар публікацыі пісаў, што народная артыстка Стэфанія Станюта ў верасьні 1993-га атрымала пэнсію 47 235 рублёў. «Няблага? Гледзячы з чым параўноўваць», — пісала газэта і тут жа прыводзіла памер пэнсіі былога савецкага афіцэра, якая, у залежнасьці ад выслугі гадоў, была ад 69 да 80 тысячаў рублёў. Звычайная пэнсія былога інжынэра ці настаўніка вагалася ў межах ад 20 да 42 тысячаў рублёў (10-20 даляраў).
Калі выйшла газэта, афіцыйны курс даляра быў 2 тысячы; такім чынам, пэнсія ў вялікай актрысы была 23 даляры, і гэта лічылася добрай пэнсіяй. Былы савецкі вайсковец, адпаведна, меў болей, 40 даляраў — на ўзроўні зарплаты намесьніка міністра. I ў два разы вышэй, чым у настаўніка або лекара.
Кошты на сьнежань 1993 году, калі перавесьці ў даляры, былі такія, за кіляграм: хлеб — 2 цэнты, грэчка — 10 цэнтаў, макароны — 15 цэнтаў, ялавічына — 60 цэнтаў, масла — адзін даляр, каўбаса вараная — адзін даляр.
На гэтым фоне рэкляма фірмы «Пушэ» ў «Народнай газэце», якая прапаноўвала новыя аўтамабілі
«Пэжо-405» ад 13 000 даляраў, магла ўспрымацца зьдзекам.
I ўсё ж менавіта ў 1993 годзе аўтамабіляў на вуліцах беларускіх гарадоў значна пабольшала — канешне, ня новых, а патрыманых, прыгнаных зь Нямеччыны. Людзі неяк круціліся, выкарыстоўвалі новыя магчымасьці, многія падпрацоўвалі.
Мая сястра, выкладчыца Віцебскага мэдыцынскага інстытуту, вязала шалікі, рукавіцы, нейкую іншую вопратку і везла яе на кірмашы ў Польшчу. За адну паездку ўдавалася зарабіць 50, а то і 100 даляраў — добрая падтрымка для сям’і з двума дзецьмі. Адно што на польскіх дарогах іх, здаралася, спынялі рэкеціры — і пад пагрозай зброі грошы даводзілася аддаваць.
Польская паліцыя ніяк не рэагавала (рабавалі ж ня польскіх, а беларускіх грамадзянаў), і аднойчы я пайшоў да Шушкевіча. Як звычайна, Шушкевіч заявіў, што гэта — не ягонае пытаньне. Тады я расказаў пра сытуацыю з трыбуны Вярхоўнага Савету, пасьля чаго міністар унутраных спраў Уладзімер Ягораў сказаў мне, што праблема палягае ў адсутнасьці адпаведных двухбаковых дамоўленасьцяў — што мог бы зрушыць кіраўнік дзяржавы, але Шушкевіч гэтым не жадаў займацца.
Увогуле праблема злачыннасьці, але ўжо на тэрыторыі Беларусі, часта ўздымалася ў выступах дэпутатаў, і амаль заўсёды яны зьвязвалі яе зь бескантрольнай міграцыяй у Беларусь жыхароў былых закаўкаскіх рэспублік, якія, як казалі дэпутаты, узялі пад кантроль практычна ўсе рынкі. Канешне, было зразумела, што карані праблемы значна глыбей, яны сацыяльныя і эканамічныя, але ў размовах кіраўнікі Міністэрства ўнутраных спраў таксама
ўвязвалі рост злачыннасьці зь бескантрольнай міграцыяй. На гэта я адказваў, што яшчэ ў 1991 годзе мы прапаноўвалі стварыць дзяржаўную мяжу з Расеяй.
I паколькі я закрануў гэтую тэму, пракамэнтую пазьнейшыя шматлікія заявы Лукашэнкі пра «ліхія дзевяностыя», якія ня толькі ён адзін увязвае найперш са злачыннасьцю.
Злачыннасьць была, прычым здараліся і гучныя выпадкі — менавіта ў 1993 годзе, у траўні, у цэнтры Менску было ўчыненае першае ў гісторыі Беларусі «замоўленае» забойства — быў застрэлены ўладальнік фірмы «Камінвэст» Аляксандар Лісьнічук, а ў верасьні ля свайго дома быў забіты старшыня Горадзенскага аблвыканкаму Дзьмітры Арцыменя.
Але вось дадзеныя ў дынаміцы. У 1991 годзе было зарэгістравана 81,3 тысяча злачынстваў, у 1992 — 93,7 тысячы злачынных выпадкаў, у 1993-м — 99,8 тысяч. Гэта быў апошні «поўны год» адноснай дэмакратыі і свабоды.
У першым «поўным» годзе прэзыдэнцтва Лукашэнкі колькасьць зарэгістраваных злачынстваў дасягнула 131,7 тысячаў. Празь дзесяць гадоў прэзыдэнцтва, у 2004 годзе — 166 тысяч (і гэта пасьля прыняцьця новага Крымінальнага Кодэксу, у якім была зьменшана колькасьць правапарушэньняў з крымінальнай адказнасьцю), а ў 2005 годзе — 195 тысяч («Беларусь. 1991—2006. йтогн». Пад рэдакцыяй Марыны Загорскай, Вадзіма Сяховіча і Аляксандра Старыкевіча, Менск, 2008).
Між іншым, у 1993 годзе колькасьць жыхароў Беларусі была максымальная — 10 319 000 чалавек; адмыслоўцы зьвязваюць гэта з ростам міграцыі.
Зарабляць, нічога не вырабляючы
Абавязковым элемэнтам менскага пэйзажу 1993 году былі хлопцы ля пунктаў абмену валюты, a фразай, якая гучала зь іх вуснаў — «Доллары, марочкн, росснйскне рублн!»
У 1993 годзе Беларусь усё яшчэ заставалася ў зоне абароту расейскага рубля, а «зайчык», уведзены ў сярэдзіне 1992 году, меў статус разьліковага білета Нацыянальнага банку і імкліва падаў у адносінах да расейскай валюты, дасягнуўшы курсу 2:1.
Яшчэ ўвосень 1990-га на другую сэсію Вярхоўнага Савету мы вынесьлі пакет эканамічных законапраектаў, які прадугледжваў пераход да рынкавай эканомікі і пазбаўленьне вялікай залежнасьці ад іншых рэспублік СССР, найперш ад Расеі. Мы прапаноўвалі рыхтаваць увядзеньне ўласнай грашовай адзінкі (Пазьняк прапаноўваў назваць яе «талерам»). 3 моманту абвяшчэньня незалежнасьці ў жніўні 1991-га патрабаваньне ўвядзеньня нацыянальнай валюты было адным з асноўных, нароўні са стварэньнем уласнага войска. У красавіку 1992 году ў «Канцэпцыі эканамічнай рэформы», распрацаванай Апазыцыяй БНФ, асобны разьдзел быў прысьвечаны правядзеньню валютнай рэформы і стварэньню фінансавай сыстэмы з нацыянальнай грашовай адзінкай (Тэкст Канцэпцыі ўпершыню апублікаваны 16 красавіка 1992-га ў «Народнай газэце» і зьмешчаны ў кнізе Зянона Пазьняка «Цяжкі час», 2010, с. 356-363).