• Часопісы
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    20 жніўня 1991 году на плошчы перад Домам ураду на мітынгу супраць маскоўскага праімпэрскага пучу выступіў афіцэр з пагонамі падпалкоўніка, які заявіў пра стварэньне Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў і выказаў перакананьне, што «гарантыяй незваротнасьці дэмакратычных зьмен і сувэрэнітэту могуць стаць толькі дэпартызаваныя нацыянальныя вайсковыя злучэньні». 3 гэтага моманту ўраджэнец Случчыны, выпускнік і выкладчык Менскай вышэйшай інжынэрнай зэнітнай ракетнай вучэльні, кандыдат тэхнічных навук Мікалай Статкевіч зрабіўся прыкметнай фігурай у
    палітычным жыцьці краіны. Увесну 1992-га ён быў адным з ініцыятараў Антыкрызіснага пагадненьня, падпісанага Шушкевічам, Кебічам, сілавымі міністрамі і лідэрамі дэмакратычных партый, якое прадугледжвала супольныя дзеяньні ў выпадку рэальнай пагрозы сувэрэнітэту.
    Аднак актыўнасьць Статкевіча і ягоных паплечнікаў па БЗВ, якія цягам усяго году патрабавалі ад кіраўніцтва міністэрства прывесьці афіцэраў беларускіх Узброеных сілаў да прысягі (на другім годзе незалежнасьці гэта яшчэ не было зроблена) — выклікала незадаволенасьць генэралаў.
    У траўні 1993-га, незадоўга да абароны доктарскай дысэртацыі, Статкевіч быў звольнены з войска з фармулёўкай «за дыскрэдытацыю званьня афіцэра». Вялікая група палітыкаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі выступіла з публічным пратэстам.
    Заява «Не дамо расправіцца з патрыётамі Беларусі» была апублікаваная ў некаторых выданьнях у канцы траўня:
    «Сотні гадоў наш народ пазбаўлялі права на існаваньне, зьневажалі, зьнішчалі. Гісторыя дала Беларусі шанец адрадзіцца. Але ў краіне па-ранейшаму пануюць намэнклятурна-камуністычныя сілы. Каб пазьбегнуць адказнасьці за развал эканомікі і раскраданьне нашых багацьцяў, яны гатовыя пахаваць парасткі дэмакратыі і зьнішчыць нашую незалежнасьць, зацягнуўшы Беларусь у ваенны саюз. Калі ж патрыёты Беларусі выступаюць супраць гэтага — намэнклятура пачынае зь імі вайну. Асаблівую нянавісьць антыбеларускіх сілаў выклікае Беларускае Згуртаваньне Вайскоўцаў (БЗВ)... Сапраўдная мэта звальненьня Міколы Статкевіча — запалохаць
    вайскоўцаў, не пакінуць сумневу ў антыбеларускім курсе вайсковага кіраўніцтва краіны».
    Сьпіс падпісантаў адкрывацца імем Васіля Быкава, тут Апазыцыя БНФ практычна ў поўным складзе на чале зь Зянонам Пазьняком, а таксама дэпутаты Інэса Драбышэўская, Генадзь Карпенка Валеры Курдзюкоў, Анатоль Лябедзька, Ніна Салдатава ды іншыя, акадэмікі Станіслаў Астапчык і Уладзімер Камароў, член-карэспандэнт Акадэміі навук Іван Нікітчанка, прафэсар Уладзімер Кулажанка, навукоўцы гісторыкі Анатоль Грыцкевіч, Генадзь Сагановіч, Міхась Чарняўскі, Георгі Штыхаў, літаратары Сяргей Законьнікаў і Адам Мальдзіс, празаік Барыс Сачанка акторка Тацяна Мархель. Пад лістом — подпісы старшыні Беларускай сялянскай партыі Яўгена Лугіна, намесьніка старшыні Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі Міхася Пліскі, прадстаўніцы жаночага Хрысьціянска-дэмакратычнага руху Ганны Сурмач.
    Аднак адзінае, што маглі зрабіць аўтары звароту, якія ня мелі ні ўлады, ні мэханізмаў рэальнага ўплыву на кіраўніцтва Міністэрства абароны — гэта выказаць маральную падтрымку, выступіць у абарону БЗВ у прэсе і на сэсіі Вярхоўнага Савету. Для афіцэраў гэты было маральнай падтрымкай, для генэралаў — пустым гукам. Усьлед за Статкевічам былі звольненыя ўсе афіцэры, якія стаялі перад трыбунай у верасьні 1992 году ў часе прыняцьця прысягі на вернасьць Беларусі.
    У гэтай справе кіраўніцтва Міністэрства абароны знайшло надзейных саюзьнікаў у дэпутацкім корпусе, найперш намесьніка старшыні Камісіі Вярхоўнага Савету па абароне Леаніда Прывалава і намесьніка начальніка ўпраўленьня бясьпекі
    Саўміну Валерыя Паўлава, дэпутата ад вэтэранскай арганізацыі Валянціна Сарокіна, былога начальніка палітупраўленьня Беларускай вайсковай акругі генэрала Анатоля Новікава.
    У інфармацыйным бюлетэні «Служым Айчыне!», які выходзіў на старонках тыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у кастрычніку 1993-га вэтэран вайны Усяслаў Войніч напісаў, што тыя, хто цкуе актывістаў БЗВ, «страляюць у сьпіну незалежнай Беларусі».
    Аўтар артыкулу адзначаў, што «Беларускае Войска па сёньня яшчэ надта далёка ад таго стану, каб стаць нацыянальным», што «сёньняшняя прызыўная моладзь ужо некалькі гадоў жыла пад белчырвона-белым сьцягам, пад Пагоняй, сталела ў атмасфэры нацыянальнага Адраджэньня, а яе зноў спрабуюць засунуць у антынацыянальнае асяродзьдзе. Цераз год-другі ў войска пойдзе масавы наплыў выпускнікоў беларускамоўных школ (вынік увядзеньня Закону аб мовах, прынятага ў 1990 годзе — С. Н.), а тут іх сустракаюць “Равняйсь”, “Смнрно”, разбаўленыя мацяршчынай, аўсе праявы нацыянальнай сьвядомасьці нівэлююцца пад адно слова “нацыяналізм”».
    .. .Задоўга да верасьня і Кебіч заявіў, што «яшчэ адно адзначэньне Аршанскай бітвы — і Расея перакрые нам нафту», і Міністэрства абароны ўключылася ў прапагандысцкую кампанію супраць сьвяткаваньня Дня беларускай вайсковай славы. Затое ў лютым у Цэнтральным доме афіцэраў правялі міжнародную навукова-практычную канфэрэнцыю ў гонар 50-годзьдзя сувораўскіх вайсковых вучэльняў. У часе канфэрэнцыі актывісты БНФ прыйшлі да Дому афіцэраў — «был выставлен немногочн-
    Пікет БНФ ля Дому афіцэраў у часе канфэрэнцыі, прысьвечанай Сувораву.
    сленный, но достаточно крнклнвый пнкет оппознцнн, расцвеченный бел-чырвона-белымн стягамн».
    Апошняя цытата з згадаваньнем дзяржаўнага ў той момант сьцяга належыць чалавеку, які пад гэтым самым сьцягам кляўся ў адданасьці незалежнай беларускай дзяржаве, і ўзятая зь ягонай кнігі, пра якую варта сказаць больш падрабязна хаця б каб лепей уяўляць, якія асобы кіравалі Узброенымі сіламі Беларусі ў гады іх станаўленьня.
    У кнізе «Дзевяноста другі» я пішу, што пасьля абвяшчэньня Незалежнасьці «ці не адзіным генэралам, які выказваў бясспрэчную ляяльнасьць да беларускай дзяржавы, быў ... Пётра Чавус» (с. 43).
    I сапраўды — выказваў. Прызначаны ў сьнежні 1991 году міністрам у справах абароны, а пазьней — як выканаўца абавязкаў міністра абароны, генэрал-
    палкоўнік Чавус пераконваў дэпутатаў, у тым ліку і дэпутатаў БНФ, у тым, што вітае незалежнасьць Беларусі. I нават даваў інтэрвію газэце «Навіны БНФ», на што не адважваліся іншыя, «цывільныя» міністры. Таму мы актыўна падтрымлівалі Чавуса і дамагаліся менавіта ягонага прызначэньня на пасаду міністра абароны (ім у выніку стаў Павал Казлоўскі). I асабліва адстойвала Чавуса — горача і імпэтна, як умела гэта рабіць толькі яна — Галіна Сямдзянава.
    Мая кніга выйшла выйшла ў ліпені 2017-га, a празь месяц у Менску я набыў мэмуары Пётры Чавуса «Жнзнь — Отечеству, честь — ннкому!» (Мннск, «Ковчег», 2013).
    Кніга ўразіла.
    Асобны разьдзел прысьвечаны сувораўскім вучэльням і мае мэтай «заіцнтнть доброе нмя A. В. Суворова н отстоять родное учнлшце от нападок домороіценных нацнонал-раднкалов, дать решнтельный отпор злопыхателям», паколькі Сувораў «на Белой Русн» «прннял непосредственное участне в освобожденнн белорусского народа от векового н релнгнозного угнетення co строны шляхетской Речн Посполнтой». Генэрал у зьдзеклівым кантэксьце выказваецца пра Вітаўта Вялікага, Канстанціна Астроскага, Тадэвуша Касьцюшку, Кастуся Каліноўскага — і з павагай пра «сталннскнх маршалов» Будзённага і Цімашэнку.
    Пётра Чавус выяўляе поўнае неразуменьне тагачаснай палітычнай сытуацыі ў краіне, міністрам у якой быў (у кнізе Гайдукевіч выконвае даручэньні Пазьняка), у саміх войсках (кіраўніцтва БНФ сустракаюць у дывізіях ганаровай вартай і аркестрам — вышэй я прыгадаў, як сустрэлі мяне
    ў вайсковай частцы ва Уруччы). Чавус грэбліва піша пра Гарбачова, пра Шушкевіча, пра Народны Фронт—за развал «велнкого СССР» («Окна здання выходнлн в сторону штаба Народного Фронта, н было вндно, что по ночам во всех кабннетах горел свет, потому что там уснленно работалн. й понятно, над чем...»)
    Калі хаця б адной фразай генэрал удакладніў, што ў пачатку 90-х ён меў адну пазыцыю, а потым яе зьмяніў, пад узьдзеяньнем абставінаў або ў выніку пераасэнсаваньня — не было б пытаньняў. Але гэтага няма, і плач па развале «еднной страны» ды зьедлівыя рэплікі на адрас «нацноналнстов» я чытаў з усьведамленьнем, што і генэралы могуць быць дыпляматамі і па-акторску хаваць свае сапраўдныя думкі за прыгожымі фразамі,
    Але ранейшыя свае словы пацьвярджаю: тады Чавус сапраўды выказваў ляяльнасьць да незалежнасьці і павагу да БНФ.
    За два гады, якія пасьля ўнівэрсытэту я праслужыў з лейтэнанцкімі пагонамі ў ракетнай вайсковай частцы пад Лепелем, на палігонах у Дрэтуні і ў Капусьціным Яры, у мяне ня ўзьнікла ніводнай нагоды сумнявацца ў вартасьці выразу «слова афіцэра». Зрэшты, генэральскія зоркі часам бяруцца ня толькі ваеннай хітрасьцю, але і проста хітрасьцю.
    Так што — па-генэральску.
    Апяклі радкі, прысьвечаныя Галіне Сямдзянавай: «дама, которая всё время задавала малозначнтельные вопросы», «самые днлетантскне».
    He па-афіцэрску!
    78
    Сяргей Бубневіч (Валожынская выбарчая акруга № 58). Прайшоў Новы год, а за ім і Каляды, але ў Валожыне ня ўсе рады. I сапраўды, чаму тут радавацца валожынцам, каліў кватэрах тэмпэратура паветра такая. як і на двары. Навагодні дзед мароз замарозіў паліклініку, дзіцячы сад, кінатэатар, пашкоджана цеплавая сетка. А дом нумар 10 па вуліцы Гагарына, паводле расказаў яго жыхароў, у сёлетнім ацяпляльным сэзоне яшчэ ні разу не ацяпляўся. Хачу дадаць, што Валожын, бадай, адзіны горад, які ня мае цёплага водазабесьпячэчьня, а хто жыве ў канцы вуліцы Савецкай, дык ня мае аніякай вады, як і адказу ад мясцовыхулад у гэтым пытаньні...
    Таму зьвяртаюся з запытам да Савету міністраў Рэспублікі Беларусь, прашу абмеркаваць гэтае пытаньне і дапамагчы адзін раз матэрыяльна.
    Выступ у «Розным»
    КРАІНАЙ КІРУЮЦЬ ШУШКЕВІЧ I КЕБІЧ
    Радзіма бывае вялікая і малая, а начальства — намінальнае і рэальнае. Апошняе, канешне, больш паважанае.
    Калі трактарыст калгасу імя Леніна дэпутат Бубневіч сказаў пра тое як мерзнуць валожынцы, па Авальнай залі пракаціліся рэплікі — «Ну і Ke614!», «Францавіч забыўся, што “трэба дома бываць часьцей!”».
    Кебіч быў родам з Валожынскага раёну, і такая сытуацыя на малой радзіме прэм’ера, натуральна, выклікала кпіны дэпутатаў.
    I дарэмна: гэта хоць і сьведчыла пра вынік эканамічнай палітыкі ўраду, але, на мой погляд, хутчэй казала на карысьць прэм’ера як чалавека. Бо ён не скарыстаў свае неабмежаваныя магчымасьці для добраўпарадкаваньня «свайго» раёну — натуральна, коштам іншых раёнаў.