• Часопісы
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    Некаторыя мае калегі па апазыцыі пасьля спыненьня дэпутацкіх паўнамоцтваў не маглі знайсьці сабе працу (хоць закон гарантаваў ім раўнацэннае «дадэпутацкаму» працоўнае месца), былі вымушаныя працаваць ці на будоўлях звычайнымі мулярамі, ці грузчыкам у супэрмаркетах.
    А маглі ж забясьпечыць сябе і ўнукаў, варта было толькі асабіста папрасіць Кебіча. Ім дапамаглі б, стварылі б бізнэс (як стварылі яго дзясяткі людзей з кебічаўскага атачэньня), але паводле сцэнару, зафіксаванага Гётэ ў «Фаўсце» — калі не душу, дык палітычную пазыцыю трэба было прадаць.
    He прадаліся.
    Яўген Цумараў (Шабаноўская выбарчая акруга № 10, г. Менск). Я хацеў бы працытаваць ксэракопію арыгіналу газэты «Беларуская Рада» (я буду цытаваць на расейскай мове, як яна выдавалася) ад 10 сьнежня 1917 году, дзе апісваюцца падзеі, якія адбыліся на Усебеларускім зьезьдзе. Як вядома, гэта той устаноўчы зьезд, які быўразагнаны на загад з Масквы... «Но этот велйчественный день под конец был омрачен неслыханным нахальством представйтеля, no его словам, латышского народа, а, вернее, просто (прабачце, буду цытаваць, як напісана) нахального болыйевнка, который предложйл нам, йстйнным сынам многострадальной, но отныне свободноіі белорусской нацйй, он ймел дерзость предложйть нам выбросйть наше бело-красно-белое знамя. Какая бульварная дерзость, какое оскорбленне всему белорусскому народу. Нехорошую услугу он оказал большевйкам, йх представйтель. Крйкп возмуіцення, поднятые кулакй, крйкй “вон!” й “долой!” былй ответом на его речь». Я далей цытую стэнаграму: «... Алексйевскйй подходйт й целует знамя... Какой позормы сейчас пережйлй, какйе темные людй, но такйхучйтелей, какэтот латыш, нам не нужно. (Бурные аплодйсменты п oeaifuu. Несколько человек подбегают й поднй.мают его на рукй, й качают). Необходймо заіцтцать знамя й почйтать его. (Бурные аплодйсменты). “Няхай жыве вольная Беларусь”, — так гордо сказал весь народ устамй свойх достойных представйтелей. Так напйсано на бело-краснобелом знаменй».
    СЬВЯТКУЕМ 75-Я ЎГОДКІ БНР
    Аднойчы вясной 1989 году ў кавярні я ўбачыў мастака Алеся Пушкіна. Ён сядзеў за столікам зь нейкай дзяўчынай, яны гутарылі, і ў мяне хапіла тактоўнасьці не навязваць сваю кампанію. Я заўважыў, што Пушкіна пазнаюць, але ніхто не падыходзіць; беларусы — людзі сьціплыя. Газэты толькі што надрукавалі фатаздымак Алеся на праспэкце ля Дому друку з плякатамі, прысьвечанымі гадавіне незалежнасьці БНР. У паўтарамільённым горадзе ён быў адзіны, хто зладзіў з нагоды 25 сакавіка публічную акцыю (здаецца, адзіны і ў дзесяцімільённай Беларусі).
    Калі б мне тады сказалі, што праз тры гады я буду першы за ўсю гісторыю Вярхоўнага Савету, хто зь яго трыбуны павіншуе з днём незалежнасьці БНР — я б не паверыў.
    He паверылася б і ў тое, што яшчэ праз год адзначаць сьвята выйдуць дзясяткі тысяч людзей.
    Адзначэньне 75-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў сакавіку 1993-га прыгадваюць як найбольшы нацыянальны трыюмф — нароўні зь Першым зьездам беларусаў сьвету, які прайшоў у ліпені. Мяркую, зьезд ня быў бы такім прадстаўнічым, калі б не сакавіцкае сьвята, якое паказала беларусам замежжа, што ў краіне нацыянальныя сілы здольныя дамагчыся ўшанаваньня найважнейшай для беларусаў у XX стагодзьдзі падзеі.
    Ушанаваньне незалежнасьці БНР пачалося там, дзе яно і не было заплянавана — на пасяджэньні Канстытуцыйнай Камісіі Вярхоўнага Савету. 11
    '	Праект
    Па стану на 11.03.93
    КАНСТЫТУЦЫЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    Мы. народ Рэспублікі Беларусь (Беларусі),
    зыходэячы з адкаэнасці за сучаснае 1 будучае Беларусі,
    усведамляючы сябе паўнапраўным суб'ектам сусветнага супольніцтва і пацвярджаючы сваю прыхільнасць да агульначалавечыл каштоўнасцей,
    грунтуючыся на сваім неад'емным праве на самавыэначэнне.
    абапіраючыся на шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дэяржаўнасці,
    аддаючы належнае пошукам справядлівага грамадскага ладу на старахытнай зямлі Беларусі, якія знайшлі адлюстраванне ў Статутах Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамайцкага, Статутных граматах Беларускай Народнай Рэспублікі, Канстытуцыях Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, а таксама ў Дэкларацыі аб дэяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь,
    імкнучыся зацвердзіць правы і свабоды кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь,
    жадаючы забяспечыць грамадзянскую згоду. непахісныя ўстоі народаўладдзя 1 прававой дзяржавы,
    прымаем гэту Канстытуцыю — Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь.
    РАЗДЗЕЛ I. АСНОВЫ КАНСТЫТУЦЫЛНА ЛАДУ
    Артыкул Рэспубліка Беларусь -унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.
    Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам 1 паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе ўнутраную 1 знешнюю пал ітыку.
    Рэспубліка абараняе сваю незалежнасць 1 тэрытаіыяльную цэласнасць, канстытуцыйны лад, забяснечпао эаконн ■■ ць 1
    Праект Канстытуцыі, дзе згадвалася пра ВКЛ і БНР. Сакавік 1993.
    сакавіка Камісія прыняла тэкст прэамбулы новай Канстытуцыі.
    Мне давялося быць членам Канстытуцыйнай камісіі, і ў маім архіве захаваўся праект Асноўнага закону паводле стану на 11 сакавіка 1993 году (роўна за два тыдні да 75-х угодкаў незалежнасьці БНР).
    Паводле гэтага праекту, у прэамбуле Канстытуцыі былі такія радкі:
    « Мы, народ Рэспублікі Беларусь (Беларусі),
    ... аддаючы належнае пошукам справядлівага грамадзкага ладу на старажытнай зямлі Беларусі, якія знайшлі адлюстраваньне ў Статутах Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, Статутных граматах Беларускай Народнай Рэспублікі, Канстытуцыях Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, а таксама ў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь,
    ... прымаем гэтую Канстытуцыю — Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь».
    Як бачыць чытач, у прэамбуле згадваліся і ВКЛ, і БНР, і БССР.
    Дзень 25 сакавіка ня быў абвешчаны сьвяточным (хоць мы неаднаразова прапаноўвалі Вярхоўнаму Савету гэта зрабіць), але пазьней, прыгадваючы 75-я угодкі БНР праз чвэрць стагодзьдзя, некаторыя будуць казаць, што сьвята было адзначана на дзяржаўным узроўні; іншыя зробяць асьцярожнае ўдакладненьне — «амаль на дзяржаўным».
    Hi адно, ні другое не адпавядае сапраўднасьці: адчуваньне высокага статусу сьвята надаў удзел ва ўрачыстым пасяджэньні ў будынку філярмоніі старшыні Вярхоўнага Савету Станіслава Шушкевіча (Кебіч ня браў удзелу), але найперш — ма-
    Калёна БНФ рухаецца па праспэкце Скарыны.
    савасьць наладжанага БНФ і БЗВ сьвята, якое адбылося ў нядзелю 21 сакавіка.
    1	якое не разганяў АМОН.
    Дзьвехвіліны пра шматтысячнае шэсьце
    Пра стаўленьне ўлады да сьвята можна меркаваць па рэпартажы аб шэсьці і мітынгу, які прайшоў у выпуску інфармацыйнай перадачы «Панарама» увечары ў тую самую нядзелю. Ён цягнуўся толькі дзьве хвіліны, пры гэтым было сказана, што мітынг правялі «суполкі БНФ і БЗВ». «Дзьвюххвілінны рэпартаж скончыўся, а я здранцьвела сядзеў перад экранам, — пісаў аглядальнік газэты Менскага гарадзкога Савету «Добры вечар» Максім Грэк (псэўданім Максіма Гілевіча). — Як жа можна так
    Удзельнікі шэсьця ў гонар 75-х угодкаў незалежнасьці БНР.
    не паважаць свой народ, каб найбуйнейшую падзею апошняга часу падаць у гэткім выглядзе?»
    Аглядальнік «Добрага вечара» прадставіў чытачам поўную карціну падзеі:
    «У нядзелю ў сталіцы краіны адбылося буйнейшае палітычнае мерапрыемства. Тысячы і тысячы менчукоў, прадстаўнікі многіх гарадоў, беларусы блізкага і далёкага замежжа ладзілі сьвяткаваньне 75-х угодкаў беларускай незалежнасьці, — пісаў Максім Грэк. — He суполкі БНФ і БЗВ, а болыд пяцідзесяці палітычных партый і арганізацый Беларусі, якія падтрымалі ініцыятыву Беларускага Народнага Фронту і Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў і стварылі арганізацыйны камітэт па
    Перад мітынгам у парку Янкі Купалы.
    сьвяткаваньні юбілею, бралі ўдзел у сьвяточным шэсьці і мітынгу. Сотні дзяржаўных сьцягоў, харугваў з выявамі гістарычных асобаў Беларусі, лёзунгаў і плякатаў луналі над праспэктам Скарыны.
    Шэсьце пачалося ўрачыстым маршам БЗВ. Восем яго харугваў пад барабанны бой прайшлі праз жывы калідор гараджан па галоўнай магістралі Менску. Ішлі мужчыны, якія прысягнулі на вернасьць сваёй Бацькаўшчыне, гатовыя ў любую хвіліну са зброяй у руках выйсьці на яе абарону».
    Гэты марш потым шматкроць згадваўся і ў афіцыйным друку, і ў выступах прарасейскіх дэпутатаў на сэсіях Вярхоўнага Савету — як прыклад патэнцыйнай бясьпекі для «грамадзянскага міру
    Мітынг у парку Янкі Купалы.
    і стабільнасьці». Насмрэч праімпэрскія сілы былі напужаныя рашучасьцю беларускіх патрыётаў.
    «Сьледам рушылі калёны партый і грамадзкіх арганізацый, — працягваў Максім Грэк. — Невыпадкова тэлебачаньне не паказала дэманстрацыю агульным плянам — калёну, якая расьцягнулася ледзь не на ўвесь праспэкт, суполкай БНФ назваць было б цяжка.
    Невыпадкова ня ўбачылі гледачы твары тых, хто стаяў ля помніка Янку Купалу, бо гэта былі людзі вядомыя і паважаныя ў краіне. Людзі, якіх немагчыма было б абазваць «недасьведчанымі» альбо «экстрэмістамі» — Васіль Быкаў, лідэр БНФ, старшыня парлямэнцкай апазыцыі Зянон Пазьняк, народныя дэпутаты ВС — старшыня Беларускай са-
    Зянон Пазьняк, Радзім Гарэцкі, Васіль Быкаў, ГалінаСямдзянава, Валянцін Голубеў, Сяргей Навумчык, Уладзімер Заблоцкі, 21 сакавіка 1993.
    цыял-дэмакратычнай Грамады Алег Трусаў і старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Ніл Гілевіч, Лявон Баршчэўскі, Анатоль Вярцінскі, Валянцін Голубеў, Мікалай Крыжаноўскі, Сяргей Навумчык, намесьнік старшыні Менгарсавету, старшыня гарадзкой рады БСДГ Анатоль Гурыновіч, рэдактар штотыднёвіка «Культура» паэтка Вольга Іпатава, віцэ-прэзыдэнт Акадэміі навук Беларусі Радзім Гарэцкі, старшыня філіі ТБМ у Маскве Аляксей Каўка, старшыня БЗВ падпалкоўнік Мікола Статкевіч, старшыня гарадзкой Рады ТБМ прафэсар Мікола Савіцкі, прафэсар, доктар эканамічных навук Уладзімер Кулажанка, дацэнт Беларускай політэхнічнай акадэміі Мікола Анцыповіч,
    рэдактар часопіса «Полымя» Сяргей Законьнікаў, рэдактар газэты «Наша слова» Эрнэст Ялугін, гісторыкі Віталь Скалабан і Міхась Чарняўскі, публіцыст Аляксандар Лукашук і многія, многія іншыя.
    Невыпадкова не пачулі мы па тэле і выступаў на мітынгу, бо акцыя набыла яскравы палітычны характар. I ня толькі таму, што сувэрэнная Беларусь дагэтуль не адзначае сваё сьвята на дзяржаўным узроўні. Але і таму, што гаворка ў сквэры Янкі Купалы ішла пра дзень сёньняшні. Прамоўцы неаднаразова ўспамі налі беспрэцэдэнтную заяву прэм’ера Беларусі Вячаслава Кебіча (пра саюз з Расеяй і ўваходжаньне ў сыстэму калектыўнай бясьпекі СНД —С. Н.) і неаднаразова давалі жорсткую ацэнку як неканстытуцыйнай і здрадніцкай яго пазыцыі па пытаньнях эканамічнага саюзу і ваеннай блякіроўкі з Расеяй. Ну, ці ж магло тэлебачаньне афіцыйнай улады праінфармаваць сваіх гледачоў пратое, што ці ня кожныя тры хвіліны тысячы грамадзянаў Беларусі патрабавалі ад ураду і асабіста ад таварыша Кебіча падаць у адстаўку?