Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
Hi слова не сказалі афіцыйныя камэнтатары пра непадробную атмасфэру сьвята, якая панавала ў горадзе. He сказалі пра ўсьмешкі на тварах, пра жарты і прыўзьняты настрой, пра маляўнічасьць і прыгажосьць калёнаў, пра мілагучныя ладныя сьпевы падчас канцэрту, які адбыўся пасьля мітынгу. He ўспомнілі яны і пра гуканьне вясны, наладжанае маладымі беларусамі ў сквэры Янкі Купалы. Афіцыйнае тэлебачаньне не сказала пра СЬВЯТА» («Добры вечар», 23 сакавіка 1993).
He сказала, бо для тых, хто кантраляваў тэлебачаньне, абвяшчэньне незалежнасьць Беларусі сьвятам не было.
«Ганарыцца тым добрым, што ў нас было»
Дзень 25 сакавіка пачаўся з выступу на сэсіі Вярхоўнага Савету Анатоля Вярцінскага, які ўзяў слова ў разьдзеле «Рознае». Пры гэтым ён ня быў запісаны папярэдне, але, да гонару Шушкевіча, ён даў Вярцінскаму слова па-за чаргой.
Вярцінскі: «Паважаны Старшыня! Паважаны Вярхоўны Савет! Я хацеў бы нагадаць, што сёньня, 25 сакавіка, роўна 75 гадоў назад у гісторыі нашай Радзімы, у гісторыі беларускага народа адбылася гістарычная падзея: была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. I хацеў бы зьвярнуць увагу на той радасны знамянальны факт, што ўпершыню за ўсе 75 гадоў сёлета, у гэтыя вясновыя дні гэтая гадавіна адзначаецца як нацыянальная, вялікая гістарычная падзея. Давайце павіншуем адзін другога з гэтай знамянальнай датай. Дзякуй за ўвагу». (Аплядысмэнты).
Шушкевіч: «Дзякуй. Мы павінны ганарыцца тым добрым, што ў нас было. Думаю, тыя, хто выступае цяпер супраць гэтага, зь цягам часу зразумеюць, што гэта быў добры, вельмі добры ўчынак тых, кім мы можам ганарыцца да сёньняшняга дня. I я думаю, што наш абавязак — быць сёньня на сьвяткаваньні. Што да мяне, я буду на гэтым сьвяткаваньні».
Станіслаў Станіслававіч дарэмна спадзяваўся: празь некалькі хвілінаў на трыбуну ўзьняўся дэпутат-вэтэран Міхаіл Качан і заявіў пра стварэньне ў Вярхоўным Савеце фракцыі камуністаў — каб, сярод іншага, «растлумачыць беларускаму народу авантурызм і згубнасьць курсу на рэстаўрацыю капіталізму, які яму навязваюць», а дэпутат генэрал
Старшыня Рады БНР Язэп Сажыч на плошчы перад Домам ураду.
Валянцін Сарокін абрынуўся з абвінавачваньнямі ў нацыяналізьме ў бок БЗВ, «БНФ, іншых нацыяналістычных экстрэмісцкіх партый і грамадзкіх арганізацый».
Міністар абароны Павал Казлоўскі пайшоў яшчэ далей, ацэньваючы шэсьце актывістаў БЗВ у гонар 75-годзьдзя БНР — «такое шэсьце пад барабанны бой страявым крокам, дзе можа яшчэ факел даць камусьці ў руку, вельмі нядобрыя асацыяцыі выклікае» — відавочна, міністар меў на ўвазе нацысцкія шэсьці ў Нямеччыне ў 1930-х гадах. Пры гэтым Казлоўскі не згадаў, што ў тым шэсьці бралі ўдзел і вэтэраны Другой сусьветнай вайны, якія змагаліся з нацызмам.
(Качан, Сарокін і Казлоўскі выступалі па-расейску; увогуле, практычна ўсе нашыя апанэнты на сэсіях Вярхоўнага Савету заўсёды прамаўлялі не на беларускай мове. У кнізе я цытую выступы ў перакладзе на беларускую, за рэдкімі выключэньнямі.)
I ўсё ж камуністам сапсаваць сьвята не ўдалося. Увечары ў будынку філярмоніі адбылося ўрачыстае пасяджэньне, заля вітала ў прэзыдыюме старшыню Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Язэпа Сажыча і Данчыка, якія адмыслова прыляцелі на сьвяткаваньне са Злучаных Штатаў, а таксама Станіслава Шушкевіча, Ніла Гілевіча, Зянона Пазьняка, Юрася Хадыку. Абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі было названа гістарычнай падзеяй, вызначальнай для станаўленьня беларускай дзяржаўнасьці.
Праўда, мне прысутнічаць на гэтай урачыстасьці не давялося: Зянон Пазьняк папрасіў, каб я паехаў у Беласток, бо тамтэйшыя беларусы вельмі хацелі мець на сьвяткаваньні дэпутата парлямэнту, для іх удзел прадстаўніка Апазыцыі БНФ быў вельмі важны. Давялося ехаць — і выступіць разам з тагачасным амбасадарам Беларусі ў Польшчы Уладзімерам Сянько; на другі дзень разам з жонкай мы гасьцявалі ў сям’і Сянько ў Варшаве. Была добрая вячэра і добрая гутарка.
Рыхтуючы гэтую кнігу, я паспрабаваў адшукаць у беластоцкай газэце «Ніва» згадку пра ўрачыстае пасяджэньне ў Беластоку — але ў нумарах за тыя дні пра тое адзначэньне ўгодкаў БНР не было ні радка.
60
Валянцін Сарокін (Беларуская рэспубліканская арганізацыя вэтэранаў вайны і працы).
Встречаясь в перерывах между сессйямй co своймй йзбйрателямй-военнослужаіцймй, йзучая йх взгляды й мненйя, я столкнулся с проблемой, поднятой офйцерамй, касаюіцейся актйвных попыток отдельных полйтйческйх партйй, обіцественных органнзацнй в связй с так называемой БЗВ пронйкнуть в Вооруженные Сйлы республнкн й на почве оголтелого нацйоналйзма столкнуть людей с оружйем.
БЗВ — это, no сутй, малочйсленная органйзацйя, которая суіцествует только в некоторых частях Мннского гарннзона, состояіцая йз группы офйцеров, не пользуюіцнхся поддержкой в войсках йлй уволенных йз рядов Вооруженных Сйл Республйкй Беларусь за хулйганствуюіцее поведенйе й пьянство. БЗВ является военнополйтйческйм отрядом, военным органом БНФ, другйх нацнональных экстремйстскйх партйй й обіцественных органйзацйй u ведет в Вооруженных Сйлах республйкй полйтйческую, я подчеркйваю, полйтнческую деятелыюсть, направленную на срыв программ реформйрованйя армйй, на внедренне в процесс военного стпрошпельства Вооруженных Сйл опасной болезнй нацйоналйзма, на фальснфпкаіійю йсторнческого прошлого Беларусй, на преднамеренное разжйгатіе ненавйстй к своему славянскому соседу Россйй, насажденйе недоверня к офйцерам небелорусской нацйональностй.
ГАЛІНА СЯМДЗЯНАВА РАТУЕ БЕЛАРУСАЎ
Нянавісьць адчувалася фізычна. «А по-русскн можете говорнть?» — перапынілі мяне ўжо на першай фразе.
У часе дэпутацтва мне давялося ўдзельнічаць у сотнях сустрэчаў, выступаць і ў прыязных аўдыторыях, і сярод тых, хто быў настроены крытычна, але такой канцэнтрацыі агрэсіўнай варожасьці, як у той дзень у вайсковай частцы пад Менскам, адчуваць не даводзілася ні да таго, ні пасьля.
Я прыехаў туды на запрашэньне старшыні Беларускага Згуртаваньня Вайскоўцаў падпалкоўніка Міколы Статкевіча, каб у якасьці дэпутата абараніць афіцэраў-актывістаў БЗВ, якіх звальнялі з войска. БЗВ выступала за незалежнасьць Беларусі, нэўтралітэт, за выхаваньне моладзі на нацыянальных каштоўнасьцях.
Кіраўніцтва Міністэрства абароны на чале з Паўлам Казлоўскім распачало супраць актывістаў сапраўдную вайну, паводле ўсіх правілаў стратэгіі і тактыкі. Афіцэрскі сход у вайсковай частцы пад Менскам вёў намесьнік камандзіра па палітычнай частцы, і што мяне ўразіла, ягоныя абвінавачаньні ў «нацыяналізьме» сустракалі падтрымку большасьці афіцэраў.
«Гэта ня наша войска», — падумалася мне.
Войска сапраўды назваць беларускім не паварочваўся язык. Сытуацыя ва Узброеных Сілах Беларусі ў 1993 годзе была не нашмат лепшая, чым у год папярэдні. I хоць у апошні дзень 1992-га ўсе афіцэры былі прыведзеныя да прысягі (увесь год мы дамагаліся гэтага), але ў шмат якіх частках афіцэры
Апазіцыя Беларускага Народнага Ф р о н т у
НЛРЭДПЫ ДЗНУТЛТ ' ПЛРОДММЙ ДКІІУТЛТ пспуімркі ;<.іім;ус .■ j гйччуклппя вкллрусь
. о • №5 г
СтаршынІ Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь сп.ШУІІКЕВІЧУ С.С.
Уносім, ад fun Апазіцыі Беларускага Народнага ^ронту У Вярхоўный Савеце Рэспублікі Беларусь, гтрапанову дапоўніць парадак дня XI нечарговай Сесіі ВярхоЧіага Савета Рэспублікі Беларусь наступныы пытаннем:
11Аб перападпарадкаваннt Уэброеных СІл Рэспублікі Беларусь".
Праект Пастановы па гэтым пытаннт прыкладаецца.
Просім распаўсюдзіць гэтыя дакуыенты сярод дэпутатаў.
Неабходнасць уключэння ў парацак дня I тэрміновага разгляду гэтага пытання абуноўліваецца тіш, што Савет Міністраў РэспублІкі Беларусь, якойу цяпер падпарадкаваныя Узброеішя Сілн, да гэтай пары не прыступіу да выканання дадзенага яму да I сакавіка г.г. Вярхоўным Саветам даручэння пачаць рэалізацыю зацверджанай на X сесіі Вярхо.ўнага бавета Беларусі "ВаеннаЙ дактрыны Рэспублікі Беларусь". Замест гэтага кіраўніцтва Урада і яго адпаведныя структуры прапаноўваюць Вярхоўнаму Савету прыняць рашэнне аб адмове ад прынцыпу узброенага нейтралітэту як стрыжня названай Ваеннай дактрыны. Улічваючы, што Урад пакуль што не адпраўлены ў адстауку, а таксама тую акалічнасць, што амаль ва ўсіх краінах свету ўзброеныя сілы падпарадкоўваюцца прэзідэнту або парламенту гэтых краігі, на наш погляд, наспела неабходнасць вырашнць гэтае пытанне.
Прапанова Апазыцыі БНФ на сэсіі Вярхоўнага Савету.
былі незадаволеныя, што на цырымонію вынесьлі дзяржаўны бел-чырвона-белы сьцяг.
У 1992-93 гадах у Беларусь зь Нямеччыны былі выведзеныя тысячы былых савецкіх афіцэраў (называлася лічба — да 40 тысяч). 30 чэрвеня 1993-га дэпутат Аляксандар Лукашэнка, выступаючы на сэсіі з патрабаваньнем адстаўкі Шушкевіча, скажа: «Вы ўчора выказаліся з нагоды арміі: нягодныя, лішнія людзі ў арміі і гэтак далей. А калі той самы Пазьняк і Апазыцыя, вашыя калегі казалі вам, што ня трэба з Германіі разьмяшчаць тут войскі, вы якую пазыцыю займалі?.. Я тады галасаваў за тое, каб гэтыя хлопцы былі ў Беларусі, і сёньня ўпэўнены, што ў нас няма лішніх людзей, у тым ліку і вайскоўцаў».
Мы сапраўды былі супраць прыняцьця афіцэраў, якіх выводзілі з Групы савецкіх войскаў у Нямеччыне — іх пасылала туды Масква, Расея зрабілася правапераемніцай СССР, фактычна не падзяліўшыся зь Беларусьсю ніякай былой агульнасаюзнай маёмасьцю за мяжой — а значыць, Расея і мусіла ўзяць на сябе абавязкі перад афіцэрамі і іх сем’ямі. Але Шушкевіч з намі не пагадзіўся.
Сацыяльныя праблемы ў пэўнай ступені ўдалося зьняць, Нямеччына пабудавала жытло для былых савецкіх афіцэраў, а вось палітычныя настроі новапрыбылых нікуды не падзеліся. У абсалютнай сваёй большасьці яны выступалі супраць незалежнасьці Беларусі (і пракліналі таго самага Шушкевіча за «развал Саюзу»), патрабавалі ўвядзеньня расейскай мовы ў якасьці другой дзяржаўнай. Многія зь іх папоўнілі камуністычныя, прарасейскія і праімпэрскія арганізацыі, якія аб’ядналіся ў «Народное
двнженне Беларусн» на чале з супрацоўнікам апарату Саўміну Сяргеем Гайдукевічам.
Найбольшым непрыманьнем незалежнасьці Беларусі вылучаўся «Саюз афіцэраў», які ўзначальваў генэрал Дзьмітры Іваноў.
«Я чуў, як выхваляўся адзін з ваяўнічых і нахабных запасьнікоў-іваноўцаў. Расея, маўляў, абавязкова верне свае землі аж да Аляскі... “А як зь Беларусьсю?” — запытаў я. “Такой страны ннкогда не было н не будет”, — з салдафонскай прамалінейнасьцю адказаў ён», — пісаў у лісьце ў тыднёвік «Літаратура і мастацтва» маёр у адстаўцы, вэтэран вайны, сябра БЗВ Генадзь Лагуновіч («ЛіМ», 16 красавіка 1993).