Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
Налічыўшы ў стэнаграмах сэсіяў Вярхоўнага Савету за 1993 год сотню патрабаваньняў увядзеньня паўнавартаснай нацыянальнай валюты, я спыніў
падлік. Праціўнікамі гэтага выступалі Станіслаў Шушкевіч, Вячаслаў Кебіч і старшыня Праўленьня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч.
Праз шмат гадоў я быў надзвычай зьдзіўлены, прачытаўшы ў адным з інтэрвію Багданкевіча такія словы: «Існавала непрыняцьце ўвядзеньня нацыянальнай валюты з боку нашых органаў улады, парлямэнту. Гэта разглядалася некаторымі дэпутатамі як выхад з рублёвай зоны. I ніякія пераконваньні не дапамагалі дамагчыся ад іх згоды на ўвядзеньне нацыянальнай валюты» («Беларусь. 1991-2006. Нтогн», с. 295).
Нібыта правільна, але неабходна ўдакладніць дэталі. У 1992-1993 гадах не старшыня праўленьня Нацбанку, а дэпутаты Апазыцыі БНФ пераконвалі парлямэнцкую большасьць у неабходнасьці ўвядзеньня нацыянальнай валюты, а Станіслаў Багданкевіч якраз даказваў, што гэтага рабіць ня варта.
Між іншым, яшчэ ў 1990 годзе Пазьняк прапанаваў вярнуць гістарычны назоў — талер.
У ліпені 1993-га расейскі ўрад абвясьціў грашовую рэформу, увёўшы замест старых новыя банкноты — не папярэдзіўшы ўрады былых савецкіх рэспублік, якія, як і Беларусь, заставаліся ў зоне расейскага рубля. Рэформа мела канфіскацыйны характар, абмен быў абмежаваны эквівалентам 100 даляраў на аднаго чалавека, і гэта абрынула курс «зайчыка». «У гэтых умовах кіраўніцтва Беларусі так і не наважылася прыняць рашэньне пра ўвядзеньне нацыянальнай валюты, хоць інтарэсы нашай дзяржавы пільна вымагаюць такога кроку», — заявіў 25 ліпеня Сойм БНФ, чарговы раз запатрабаваўшы адстаўкі старшыні Саўміну
Вячаслава Кебіча і старшыні Праўленьня Нацыянальнага банку Станіслава Багданкевіча.
У верасьні Багданкевіч заявіў, што «зайчык» увогуле будзе зьліквідаваны — паводле двухбаковага пагадненьня паміж Менскам і Масквой, да 1 студзеня 1994 году маюць быць створаныя «перадумовы для аб’яднаньня грашовых сыстэмаў».
Тады ж, у верасьні1993-га дэпутат Апазыцыі БНФ і член фракцыі БСДГ, супрацоўнік Кантрольнай палаты Віталь Малашка надрукаваў артыкул «Палітыка з двайным дном», з падзагалоўкам «Мафія будзе вельмі шкадаваць, калі гэты ўрад пойдзе ў адстаўку», у якім паказаў, што замаруджваньне эканамічных рэформаў і адмова ад увядзеньня нацыянальнай валюты — вынік ня толькі коснасьці мысьленьня кіраўніцтва краіны, але і карупцыйных схемаў.
Асаблівае месца ў гэтых схемах, на думку дэпутата Малашкі, належала Нацыянальнаму банку:
«Маючы добрыя сувязі і спрыт, можна рабіць грошы зусім нічога не вырабляючы — не купляючы і не прадаючы. Тут галоўнае ўважліва сачыць за сюрпрызамі, якія падкідвае наш Нацыянальны банк. Увесну Нацыянальны банк абвясьціў курс безнаяўнага расейскага рубля да беларускага 1:2, і паехалі наяўныя ў Расею цэлымі валізамі: давёз да Смаленску мільён, пераводзь назад празь Беларусь пад падстаўную фірму, і на тваім рахунку ўжо два мільёны, абнаявіў — вязі зноў, і будзе чатыры. Галоўнае мець наяўнымі расейскімі рублямі, а гэта ўвесну пры паралельным хаджэньні грошай было няцяжка. Навошта нешта вырабляць, сеяць, жаць?
Мець наяўныя грошы ў вялікіх памерах маглі тыя, хто меў «сваіх» людзей у банках.
«Або згадайце летні жарт, калі курс безнаяўнага даляра быў штучна падняты да 2000 рублёў, гэта ў той час, калі на «чорным рынку» наяўны даляр каштаваў 1100-1250 руб., — працягваў дэпутат. — Парадаксальная сытуацыя: ваўсім сьвеце наяўныя і безнаяўныя грошы каштуюць аднолькава, а ў нас можна было купіць на рынку даляры, прадаць іх банку па безнаяўным курсе, атрымаць чэк і абмяняць яго ў краме на наяўныя грошы (за пэўны хабар). А потым ізноў ісьці на рынак і купляць даляры, каб зноў здаць іх у банк... Таму, калі Нацыянальны банк у канцы жніўня падняў курс даляра да 2800 руб., а расейскі рубель зафіксаваў на ўзроўні 1:1,5, шмат што стала зразумелым. Складваецца ўражаньне, што «музыку» Нацыянальнаму банку нехта замаўляе. Але ж не спэцыяльна дзеля карысьці дробных валютчыкаў і «чаўночнікаў» нашая фінансавая сыстэма выпісвае такія піруэты, дарэчы, магчымыя толькі ва ўмовах рублёвай зоны. У краінах, якія ўвялі свае валюты (Эстонія, Латвія), такіх афёраў не назіраецца» («Свабода», №10, верасень 1993).
Тое, пра што пісаўу 1993-м дэпутат і супрацоўнік Кантрольнай палаты Віталь Малашка, праз гады пацьвердзіў бізнэсовец і выдавец Пётра Марцаў, калі распавядаў пра гутарку з кіраўніцай аднаго з банкаў:
«— Пётра, чаму вы не бераце ў мяне крэдыт?
Я кажу:
— Ну як? Гэта ж працэнты трэба плаціць. Са сваімі грашыма лягчэй працаваць.
Тут яна ўпершыню дала мне зразумець, як працуе банк.
— Вазьміце ў мяне крэдыт на мільён даляраў.
— I куды мне яго ўкласьці? У мяне ўжо ўсё расьпісана, цяпер лішніх зьдзелак няма.
— А вы проста вазьміце, у рублях. I канвэртуйце, перавядзіце ў валюту.
— Ну?
— Больш нічога не рабіце.
Банкірка [...] растлумачыла мне, што грошы можна зарабляць проста з грошай. Канвэртуеш рублёвыя рэсурсы, а калі курс рубля падае, прадаеш траціну даляраў і закрываеш крэдыт. Усё астатняе застаецца ў цябе. [...] навучыла мяне зарабляць на інфляцыі, ня робячы нічога. Натуральна, нейкімі грашыма я дзяліўся зь ёй і з [...], які у той час быў старшынём банку. Тады ж нічога не было: ні страхавых кампаній, ні залогаў — можна было падаць банку любую фальшывую дамову, даць банкіру адкат памерам 10% ад сумы і, атрымаўшы крэдыт, узяць і зваліць. Мы так і рабілі» (Саша Раманава. Марцев. Logvino literatures namai, Вільня, 2016, с. 136-137).
Я прыбраў прозьвішчы — словы Марцава не пацьверджаныя дакумэнтальна, але яны паказваюць слушнасьць нашых тагачасных заяў пра асабістую зацікаўленасьць банкаўскіх кіраўнікоў у тым, каб як мага даўжэй ня ўводзіць нацыянальную валюту і адцягваць стабілізацыю фінансавай сыстэмы.
Імклівая інфляцыя трымала людзей у стане няўпэўненасьці за будучыню. Людзі ўвязвалі інфляцыю і эканамічныя цяжкасьці з дэмакратыяй і незалежнасьцю, чаму ў немалой ступені спрыяла дзяржаўная прэса; але пра гэта — у іншым месцы.
36
Валянцін Голубеў (Алібегаўская выбарчая акруга № 15, Менск); Запыт да кіраўніцтва ўраду, зь якім я выступаю ад свайго імя і ад імя народнага дэпутата Зінаіды Пяньковай. Да нас зьвярнуліся тэхнічныя работнікі школ. Мы пасьля восеньскіх страйкаў настаўніка.м зарплату павысілі, тэхпэрсанал застаўся на той самаймяжы. 1 цяпер у іх сярэдняя зарплата 3-3,5 тысячы рублёў (у той час — прыблізна пяць даляраў — С. Н). Шаноўныя народныя дэпутаты! Шаноўныя прадстаўнікі ўраду! Давайце ўявім, tfi можа чалавек, які мае дзяцей, мае сям’ю, пражыць на такую зарплату. Тамумы зьвяртаемся да ўраду з просьбай засяродзіць асаблівую ўвагу на гэтай катэгорыі работнікаў, якія працуюць у школах, якія працуюць зь дзецьмі, і прыняць рашэньне аб павышэньні ім заработнай платы.
Выступ у «Розным»
ЯКЖЫЛІДЭПУТАТЫ
— Вось тут, Сярожа, пад панэльлю можна прымацаваць пераключальнік, ён ня будзе нікому бачны. Ад яго працягнуць дрот пад капот, дзе сыстэма запальваньня. I калі нехта паспрабуе сагнаць машыну, ён проста не завядзе рухавік бяз гэтага патаемнага пераключальніка. Я на сваёй «Волзе» такое паставіў. Ёсьць яшчэ некалькі карысных штучак, прыганіце як-небудзь машыну да мяне ў гараж, за пару дзён усталюю.
Я ўявіў Васіля Быкава, які корпаецца ў гаражнай яме пад маім аўто, і прыдумаў нейкую нагоду, каб адмовіцца. Ужо пазьней, калі ў Празе слухаў ягоныя «аўтамабільныя» расповеды, пашкадаваў: Васіль Уладзімеравіч любіў поркацца з аўтамабілем, і для яго гэта быў адпачынак, спосаб «адключыцца» ад пісьмовага стала.
Праўда, самога Быкава за рулём я ніколі ня бачыў. Але падвозіць яго з пасяджэньняў Сойму ці нейкіх іншых мерапрыемстваў даводзілася часта, бо якраз у студзені 1993-га я абзавёўся сваім першым аўтамабілем.
Прыгнаў зь Нямеччыны чырвоны «Міцубісікольт» 1980 году выпуску — аўтамабіль ня новы, затое ня трэба было ісьці на паклон да Кебіча, каб набыць без чаргі новыя «Жыгулі». Тады прыгнаныя з Заходняй Эўропы аўто называліся «іншамаркамі» — як быццам у Беларусі была свая аўтамабільная вытворчасьць. Увогуле, машына была неблагая, як казала мая жонка, прыёмістая, хаця кожныя тры-чатыры месяцы трэба было рабіць нейкі дробны рамонт: ляцела то адно, то другое.
Праз год пасьля набыцьця мая «міцубісі» праславіцца на ўсю краіну ў дакладзе Лукашэнкам — як сымбаль карупцыі ды асабістай нясьціпласьці ў шэрагах апазыцыі.
3 набыцьцём першай у жыцьці машыны жыцьцё зьмянілася — здавалася, што пасьпяваю зрабіць у некалькі разоў болей.
Але і клопатаў зьявілася болей — прычым ад першага дня, з моманту рэгістрацыі ў менскай ДАІ на праспэкце Дзяржынскага.
На машыну трэба было атрымаць нумары, і тады гэта займала дзень, a то і болей, чаканьня ў чарзе. Мне параілі зьвярнуцца да старшыні менскай ДАІ падпалкоўніка Анатоля Сідарэні.
Прыходжу да Сідарэні, тлумачу, у чым справа.
— Няма праблемы. Вы які нумар хочаце?
— У сэнсе?
— Якія там хочаце лічбы?
— Ды мне ўсё роўна.
Сідарэня паглядзеў на мяне як на дзівака.
— Ведаеце, — кажа, — тыя, хто да мяне дабіраецца, просяць спэцыяльныя нумары, вы першы мне такое кажаце. Ну дык я вам дам вельмі добры нумар.
Ён дастаў з сэйфа нумарныя знакі, нейкія паперы і сказаў, у які кабінэт я мушу зайсьці, каб у нечым расьпісацца.
Нумар быў МІ 0975. Я і цяпер ня ведаю, што гэта азначала, але менскія даішнікі ад майго аўто шарахаліся.
Але ня ў першы дзень, бо ад начальніка ДАІ я паехаў, не прыкруціўшы нумары (трэба было сьвідраваць дзіркі), а прымацаваў іх пад пярэднім і заднім шклом (як мне і параілі ў аўтаінспэкцыі).
На праспэкце Дзяржынскага ў бок Дому ўраду мяне спыніў афіцэр ДАІ, капітан. Ён адразу сеў у маю машыну, запатрабаваў дакумэнты і пачаў допыт: «Значыць, набыў іншамарку? Напэўна, бізнэсмэн? А нумар прыкруціць — рукі не дайшлі? Зараз я табе запішу перавышэньне хуткасьці, зраблю дзірку. А магу і правы забраць. Шкада, няма прылады на алькаголь, ты б мне дыхнуў!»
Відаць, капітан быў нечым моцна раззлаваны або дзень у яго ня склаўся.
Гэта было першае сутыкненьне з інспэктарам ДАІ — і ў мяне, што называецца, адняло мову.
У мяне нават ня ўзьнікла думкі, што гэтую агрэсіўную тыраду я магу спыніць адным рухам, дастаўшы з кішэні дэпутацкае пасьведчаньне. Я ліхаманкава думаў, чым выкліканая такая агрэсіўнасьць і якое мне можа быць пакараньне.