• Часопісы
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    А вось Станіславу Шушкевічу, каб паклапаціцца пра сваю «малую радзіму», дастаткова было, напрыклад, патынкаваць будынак дзяржфілярмоніі, што на плошчы Якуба Коласа ў Менску — акурат там стаяў дом, дзе прайшло ягонае дзяцінства.
    Шушкевіч і Кебіч адрозьніваліся, і характарам, і палітычнымі поглядамі, і кар’ерай да прыходу ў палітыку, але вялікая частка насельніцтва ўспрымала іх як амаль што адно цэлае — тое, што прыйшло замест першага сакратара ЦК як «галоўнага начальніка».
    Пазьней, прыгадваючы гады кіраваньня гэтага дуўмвірату, будуць казаць пра «разгул кебічаўскай дэмакратыі» — з сымпатыяй, і пра «час шушкеві-
    чаўскага безуладзьдзя» — з асуджэньнем. Абедзьве фармулёўкі недакладныя.
    А ў той час даводзілася чуць — ШушКебіч, часам жартаўліва, але здаралася — і з раздражнёнасьцю. Апошняе было выклікана, пераважна, пагаршэньнем жыцьця. Пры гэтым людзям было няважна, хто канкрэтна нясе за гэта болыпую адказнасьць. Фармальна пасада Шушкевіча як старшыні Вярхоўнага Савету была вышэйшай, чым у старшыні Савету міністраў Кебіча. Але, паводле Канстытуцыі, старшыня парлямэнту ня быў кіраўніком дзяржавы — ён лічыўся «найвышэйшай службовай асобай».
    I пры гэтым Шушкевіч «быў намінальным кіраўніком дзяржавы, а рэальныя рычагі кіраваньня эканомікай былі ў старшыні Савету міністраў» — пацьвердзіў пазьней Кебіч у сваіх мэмуарах.
    Намэнклятурай Вячаслаў Кебіч успрымаўся як «свой», Станіслаў Шушкевіч — як «чужы»: і за дэмакратычныя погляды, і за беларускую мову і, канешне, за ўдзел у падпісаньні Белавескіх пагадненьняў. Пры гэтым неяк ня згадавалася, што і Кебіч у Віскулях паставіў свой подпіс.
    Але і тыя, хто цікавіўся палітыкай і ўважліва сачыў за сэсіямі Вярхоўнага Савету, часта не маглі разабрацца, хто ёсьць хто, хто за каго і хто супраць чаго.
    Кебіч быў вылучаны на пасаду старшыні Савету міністраў яшчэ Бюро ЦК, Шушкевіч сваю палітычную кар’еру зрабіў на хвалі дэмакратыі і пры падтрымцы Народнага Фронту.
    3	Кебічам нібыта ўсё было проста: вылучэнец намэнклятуры, яе інтарэсы і абараняе. У пазыцыі Шушкевіча разабрацца было куды больш цяжка. Так, за незалежнасьць і сувэрэнітэт, за нэўтралітэт
    Станіслаў Шушкевіч і Вячаслаў Кебіч.
    і супраць уваходжаньня ў сыстэму калектыўнай бясьпекі — але і за ўваход Беларусі ў зону расейскага рубля. Крытыкуе ўрад за бязьдзейнасьць і правалы ў забесьпячэньні палівам — і заяўляе, што з Саўмінам можна працаваць, адкідае прапанову БНФ аб фармаваньні кааліцыйнага ўраду. Нібыта за свабоду слова — але выключае мікрафоны дэпутатам Апазыцыі.
    Дзе лёгіка, што тут кампраміс, што прадуманы ход, што асабістае перакананьне, што выпадковасьць, што проста слабасьць, няздольнасьць адстаяць сваю пазыцыю? — мог задацца пытаньнем дапытлівы чалавек і не знайсьці адказу. Папраўдзе, і мы, дэпутаты, непасрэдна задзейнічаныя ў гэтых працэсах, адказу ня ведалі.
    Зразумець падзеі 1993 году, увогуле пэрыяд пачатку 1990-х, немагчыма бяз спробы аналізу асобаў і палітычных пазыцый гэтых двух лідэраў. Клясычных іх біяграфіяў пакуль няма. Праўда, трэба прызнаць, абодва напісалі мэмуары: «Моя жнзнь, крушенне н воскрешенне СССР» Станіслава Шушкевіча(РЭСПЭН, Масква, 2012) і «йскушенне властью. йз жнзнн премьер-мнннстра» Вячаслава Кебіча («Парадокс», Менск, 2008). Іх я і буду цытаваць у сваёй кнізе.
    I ацэньваючы Кебіча, мне давядзецца часта згадваць Шушкевіча, а гаворачы пра Шушкевіча — цытаваць Кебіча. Нікуды не падзецца: у беларускай гісторыі гэтыя дзьве постаці застануцца побач.
    Для абодвух 1993-ці быў апошнім поўным годам знаходжаньня ва ўладзе.
    «Мой рэйтынг— 75-80%, я праходжуў першым туры»
    Накіды да партрэту Кебіча я мог бы скласьці з цытатаў зь ягоных мэмуараў.
    «Для мяне няма сумневу, што сапраўдны замоўшчык развалу Савецкага Саюзу знаходзіцца за акіянам».
    «Шчыра кажучы, відавочная зацікаўленасьць БНФ ва ўвядзеньні нацыянальнай валюты яшчэ больш пераканала мяне ў тым, што сьпяшацца з гэтым ня варта».
    «Прадстаўнікі БНФ больш былі падобныя не на дэпутатаў, а на паўп’яных хуліганаў, перакананых у сваёй беспакаранасьці».
    «Чым меней заставалася часу да адкрыцьця сэсіі Вярхоўнага Савету, тым больш нахабна і адкрыта дзейнічалі актывісты БНФ».
    «Як мы ні ахоўвалі свае вайсковыя часткі, актывісты БНФ, нібы прусакі, пранікалі туды скрозь самыя малыя шчыліны».
    «Зрабіўшы стаўку на прымусовае “адраджэньне” беларускай мовы, а гэта не магло не суправаджацца русафобскімі матывамі, БНФ паставіў на кульгавую палітычную кабылку».
    «Людзі маглі б патрапіць на падобныя нацыяналістычныя вуды і падтрымаць БНФ».
    «Клопат пра народ служыў для БНФ толькі прапагандысцкай заслонай. Яму патрэбная была толькі ўлада. Прычым непадзельная. Нацыяналізм паўсюдна аднолькавы».
    «Актывісты БНФ лічылі сваім абавязкам акалочвацца вакол люмпэн-пралетарыяту».
    Гэткія выказваньні раскіданыя па ўсёй кнізе Кебіча, іх дзясяткі, калі ня сотні, і я мог бы напісаць, што яны цалкам характарызуюць аўтара і на гэтым паставіць кропку.
    Але гэта было б ня поўнай праўдай. I нават — няпраўдай, бо быў і іншы Кебіч.
    Мне казалі, што кніга напісаная ня Кебічам (у якасьці аўтара называюць журналіста Ігара Асінскага, зрэшты, ён і пазначаны ў выходных дадзеных як рэдактар), і што рабілася яна для аднаго чалавека — Лукашэнкі, адсюль і танальнасьць ацэнак. Ахвотна веру.
    Веру і ў тое, што калі б прэзыдэнтам быў, напрыклад, Пазьняк, дык у кнізе было б напісана, што на зьездах народных дэпутатаў СССР Кебіч хай і ціха,
    але дыстанцыяваўся ад артадаксальнага кіраўніцтва ЦК КПБ. Што на першай сэсіі Вярхоўнага Савету XII скліканьня Кебіч прапанаваў на пасаду міністра друку рэдактара часопіса «Полымя» Сяргея Законьнікава. Што ў жніўні 1991 году ён падтрымаў выступ Пазьняка за Незалежнасьць. Што менавіта ён увосень 1991-га прапанаваў Шушкевічу запрасіць Ельцына ў Белавескую пушчу — каб паразмаўляць пра кошты на энэрганосьбіты, і потым тое спатканьне паставіла кропку ў існаваньні СССР. Што на сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй у Міры ў 1992 годзе Кебіч казаў пра нацыянальнае Адраджэньне і падтрымліваў дзяржаўнасьць беларускай мовы. Што ніводзін дэпутат Апазыцыі БНФ, які прыходзіў да прэм’ера з праблемамі сваёй выбарчай акругі, не заставаўся незадаволеным.
    I ўсё гэта было б поўнай праўдай, і я быў бы першы, хто б гэта пацьвердзіў.
    Калі я упершыню ўбачыў Кебіча ў Авальнай залі ў траўні 1990-га, ён зрабіў на мяне вельмі добрае ўражаньне сваёй энэргічнасьцю, сабранасьцю, здольнасьцю выступаць рацыянальна, без намёку на камуністычныя догмы.
    Што ж здарылася з чалавекам, якога вясной 1990-га Васіль Быкаў называў «прэм’ерам спадзяваньняў», і патрабаваньне адстаўкі якога ў 1993-м Апазыцыяй БНФ выносілася на кожную сэсію як галоўны пункт парадку дня?
    У кнізе Кебіч піша, што ён быў кадравым афіцэрам выведкі, і калі гэта сапраўды так, дык многія ягоныя дзеяньні (асабліва ў накірунку аб’яднаньня з Расеяй) атрымліваюць лягічнае тлумачэньне. Многія, але ня ўсе.
    Думаю, што тут сышліся некалькі прычынаў.
    Па-першае, Кебіч, які вучыўся ў беларускай школе, хутка зразумеў, што кар’еру трэба рабіць, у прамым і пераносным сэнсе, на іншай, на расейскай мове. У сваёй кнізе ён прыводзіць даволі красамоўны фрагмэнт:
    «Памятаю, на пасяджэньні партыйнай камісіі, якая, праводзячы сумоўе, высьвятляла, наколькі палітычна, ідэалягічна і маральна чалавек сасьпеў для ўступленьня ў КПСС, мяне запыталі?
    — Якая мова для вас родная?
    — Была беларуская, а цяпер расейская.
    — Як гэта так?! — зьдзівіліся члены камісіі, падазрона разглядаючы мяне і, напэўна, рыхтуючыся даць мне ад варот паварот.
    — Вельмі проста. Раней я думаў на беларускай мове, цяпер думаю на расейскай. Значыць, яна і ёсьць родная, паколькі менавіта на ёй афармляюцца ўсе мае самыя патаемныя думкі».
    «Толькі празь некалькі гадоў я зразумеў, што ён валодае ўнікальным дарам быць сваім як сярод партнамэнклятуры, гэтак і ў асяродку дэмакратычна настроеных дэпутатаў, не зашораных догмамі КПСС. Я неаднойчы быў сьведкам ягонага пераўвасабленьня, але ніколі не асуджаў яго, думаючы, што па-іншаму для карысьці справы рабіць нельга», — піша пра Кебіча ў сваёй кнізе Шушкевіч.
    Па-другое, Кебіч адчуваў, у які бок рухаюцца настроі грамадзтва.
    He выключаю, што калі б ішлі дэмакратычныя рэформы, адбываліся свабодныя выбары, Кебіч імкнуўся б падстройвацца пад іх — як гэта было ў жніўні і ў верасьні 1991 году. Але ў 1993-ім значная частка грамадзтва стамілася ад няўпэўненасьці і
    чаканьня лепшага жыцьця і была ня супраць вяртаньня ў былыя часы.
    I таму ён каяўся ў падпісаньні Белавескіх пагадненьняў і дамагаўся «эканамічнага саюзу» з Расеяй як панацэі ад канчатковага эканамічнага краху. Менавіта Кебіч, задоўга да Лукашэнкі, зробіць стаўку на савецкія міты як на прынаду для старэйшага пакаленьня, правакуючы настальгію па камуністычным мінулым.
    Увогуле, як мне падаецца, Кебіч адносна лёгка паддаваўся ўплыву ня толькі зьнешніх абставінаў, але і атачэньня.
    I тут прывяду фрагмэнт з кнігі былога міністра замежных спраў Пятра Краўчанкі, які лічыўся «сваім» у камандзе Кебіча.
    «Вячаслаў Францавіч у палітыцы заўсёды быў адзіночкай і па савецкай традыцыі дбайна сачыў за тым, каб нехта з падначаленых раптам не абышоў яго самога. Ён не адчуваў неабходнасьці ў паўнавартаснай камандзе, якую яму замяняла кола набліжаных сяброў і паплечнікаў.
    Самым блізкім да Кебіча чалавекам быў дзяржсакратар Генадзь Данілаў. Акрамя Данілава ягонай асаблівай прыхільнасьцю карысталіся таксама віцэ-прэм’ер Мікалай Косьцікаў і кіраўнік справамі Саўміну Мікалай Каўка.
    Яшчэ адным удзельнікам гэтага нефармальнага арэапагу быў Віктар Старавойтаў — загадчык сталоўкі Дому ўраду. Справа ў тым, што Кебіч быў нераўнадушны да моцных напояў і любіў багатыя застольлі. А таму Старавойтаў быў яму проста неабходны, каб рэгулярна накрываць стол.
    Дарэчы, як пагаворвалі, Старавойтаў быў чалавекам Эдуарда Шыркоўскага, так што шэф КДБ у
    падрабязнасьцях даведваўся пра ўсё, што адбывалася на кебічаўскіх пасядзелках. А менавітатам, за чаркай каньяку, часта вырашаліся самыя важныя дзяржаўныя пытаньні.
    Я далёкі ад таго, каб маралізаваць і асуджаць Вячаслава Францавіча. Але лішак сьпіртнога адбіваўся на ім надзвычай нэгатыўна. Ён разбураў сам сябе, а адначасна разбураў і сыстэму ўлады... 3 чалавека сканцэнтраванага і дзелавога Кебіч паступова рабіўся ўсё больш неабавязковым, забыўлівым і індыфэрэнтным... Нават традыцыйным сабутэльнікам ён мог нешта паабяцаць за сталом, а потым забыць» (Пётра Краўчанка, «Беларусь на распутье, нлн Правда о Беловежском соглашеннн», Время, Москва, 2006, с. 218-219).